7. вучнi самастойна запiсваюць тэкст па-беларуску.
Пры абмеркаваннi прапанаванага пераказу нельга абмяжоуваць вучняу у выбары беларускiх слоу-эквiвалентау.Дзецям якраз i трэба
растлумачыць,што перакласцi пэунае рускае слова можна з дапамогай некалькiх адпаведных беларускiх слоу,з якiх i трэба выбраць самсе дакладнае менавiта для дадзенага кантэксту.
Такiм чынам,у працэсе перакладу вучнем,неабходна прапаноуваць некалькi беларускiх слоу-адпаведнiкау,з якiх яны павiнны выбраць найбольш дакладны.Тым самым мы развiваем у дзяцей адчуванне мовы.Падручнiкi ж у слоунiках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоуваюць вучня адным беларускiм словам- эквiвалентам.
Можна выкарыстоуваць таксама i калектыуны пераклад тэксту.Праводзiцца ен па асобных сказах наступным чынам:настаунiк (цi вучань) чытае сказ,дзецi прапануюць розныя варыянты яго пераказу,выбiраецца лепшы i запiсваецца у чарнавiк.Пасля таго,як будзе запiсаны апошнi сказ,тэкст чытаецца пауторна,пераклад удакладняецца,а затым – запiсваецца у чыставiк.
Карысна для перакладу даваць урокi хрэстаматыйных творау,вядомых вучням.Пераклаушы гэты урывак,вучнi маюць магчымасць зверыць свой тэкст з арыгiналам,адзначыць недахопы як рускага,так i уласнага,беларускага.
Працу над перакладам трэба рабiць творчай.У школе за эталон чамусцi
прымаюць падразковы пераклад,якi толькi фармальна можна лiчыць правiльным.Аднак такi пераклад,не зауседы дакладна перадае асноуны змест тэксту,не стымулюе развiцце у вучняу творчых здольнасцей.Таму рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладам узяць кiрунак на творчы пераклад,якi развiвае у дзяцей не толькi мауленчую мабiльнасць,але i адчуванне беларускага слова,мовы,навык творчага пераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэунага зместу у беларускiм тэксце.Гэта асаблiва авжна у час працы над тэкстам мастацкага стылю.
Часам прапануецца выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску.Па сутнасцi гэта пераклад-пераказ.Паколькi прачытаушы рускi тэкст,вучнi павiнны ажыцявiць яго унутраны пераклад i пераказаць змест тэксту.Пераклад,якi адбываецца пры гэтым,i пераказ тэксту адносна свабодныя:вучнi вызначаюць асноуную думку апавядання i коратка пераказваюць яго змест.
Для таго,каб вучнi паспяхова пераклалi i затым пераказалi тэкст,настаунiк арганiзуе працу наступным чынам:
1) зачытвае выразна тэкст;
2) праводзiць з классам гутарку па зместу прачытанага
3) вучням прапануецца пераказаць тэкст спачатку самiм сабе,затым- перад классам;
4) запiс у сшыткi.
Вусны пераклад – пераказ ацэньваецца па наступных крытэрыях: лагiчнасць,звязнасць выкладу тэксту,адпаведнасць галоунай думцы,дакладнасць словаужывання.
Карыснымi i эфектыунымi з яуляюцца такiя вiды працы,як чытанне па-беларуску рускага тэксту,а таксама сiнхронны пераклад вуснага тэксту,якi гаворыцца субяседнiкам.
Паколькi удасканаленая праграма прадугледжвае знаемства з такiмi новымi паняццямi,як стыль мовы,тып маулення (мовы),тэкст, неабходна,кааб работа з названымi паняццямi праводзiлася не час ад часу,а сiстэматычна.Для паутарэння гэтых паняццяу пераклад дае шырокiя магчымасцi.Тэкст для перакладу трэба абавязкова характарызаваць па яго прынадлежнасцi да пэунага стылю,вызначаць форму выказвання (апавяданне,разважанне,апiсванне),асаблiвасцi структуры.
Пераклад – цiкавы вiд працы,эфектыуны метадычны прыем.Аднак iнтэнсiунасць яго выкарыстання павiнна строга кантралявацца,нельга дапускаць празмернага захаплення толькi гэтым метадычным прыемам.
Пераклад карысны у комплексе з iншымi прыемамi.Тады ен лiчыцца мэтазгодным i апрауданым.
Сачыненнi. Самы пашыраны вiд пiсьмовых работ у старшых класах.
Iх значэнне i роля у развiццi звязнай мовы абумоулена самастойным характарам Данай пiсьмой работ,.тым,што яна прадугледжвае выкладанне вучнымi сваiх думак на пэуную тэму.Гэта праца творчая.Пры напiсаннi сачыненняу выяуляюцца творчыя зададкi школьнiкау,глыбiня iх ведау,самастойнасць думак i выказванняу,здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяуленнi з рэчаiснасцю,а галоунае – уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi.
У час падрыхтоукi да сачыненняу выяуляецца i творчасць настаунiка,яго майстэрства змястоуна наладзiць заняткi,выклiкаць цiкавасць выхаванцау да пошуку,дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе,падпарактаваць свае памкненнi,пачуццi,мары адзiнай мэце.
Кампанентамi,цi састаунымi часткамi сачынення з уяляюцца:
1.тэма – прадмет сачынення;
2.план – парадак выкладання думак;
3.змест – матэрыяп для сачынення.
Работа,звязаная з правядзеннем сачыненняу,мае тры этапы:
1. работа навучальнага характару.
Вучнi пад кiраунiцтвам нас
таунiка аналiзуюць тэму,выяуляюць кола пытанняу,раскрыцця якiх патрабуе тэма,знаемяцца з рознымi вiдамi сачыненняу,вучацца складаць планы,па планах ствараюць вусныя сачыненнi;высвятляецца значэнне эпiграфа да сачынення.Настаунiк знаемiць вучняу з патрабаваннямi да сачынення.Увагу неабходна удзялiць такому моманту работы над сачыненнем,як цытаванне.
11 напiсанне сачынення.
Цярплiвае навучанне напiсанню своеасаблiвых прадметау,якiя даюць агульнае уяуленне аб факце або з яве,якiя будуць апiсаны у асноунай частцы.Звяртаецца увага на лагiчнасць выкладу думкi.
111. аналiз сачыненняу.
Сэнс аналiзу заключаецца у тым,каб падрыхтаваць вучняу да пераапрацоукi створанага тэксту i да работы над новым выказваннем.
Сачыненнi адрознiваюцца у залежнасцi ад:
месца выканання (класныя i дамашнiя);
аб ему (разгорнутыя i мiнiяцюрныя);
спосабу выканання (калектыуныя i iндывiдуальныя);
мэты (навучальныя i кантрольныя);
характару працы(без дадатковых заданняу i з iмi);
жанру i тыпу тэксту(апавяданне,апiсанне,разважанне,партрэтная характарыстыка,дзелавая мова,рэпартаж,заметка,рэцэнзiя i iнш.);
крынiцы атрымання матэрыялу( па карцiне,на лiтаратурныя тэмы,на матэрыяле асабiстых назiранняу,перажыванняу i жыццевага вопыту вучняу)
На уроках мовы часцей за усе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiранняу,жыццевых уражанняу i уласнага вопыту школьнiкау.Кожны з гэтых вiдау мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.
Сачыненнi па карцiне - адзiн з распаусюджаных у школе вiдау пiсьмовых прац па развiццi мовы.Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае уздзеянне на дзяцей,абуджае iх мысленне,дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаучага i яскравага выражэння настрою,думак i перажыванняу,якiя узнiкаюць пад уражаннем карцiны.
Часцей за усе сачыненне па карцiне праводзiцца на спецыяльных уроках.Для вуснага сачыненя дастаткава аднага урока цi паловы яго,для пiсьмовага – адводзяцца здвоеные урокi.На першым уроку праводзiцца аналiз карцiны i падрыхтоука да сачынення,на другим – самастойная пiсьмовая праца вучняу.
Этапы
1. Паведамленне настаунiка пра мастака – аутара карцiны цi пра факты i падзеi,якiя пакладзены у аснову твора.
2. Разгледзець рэпрадукцыю карцiны i падумаць над яе зместам.
3. Паводле зместу карцiны з адначасовым аналiзам мастацкiх сродкау,якiмi карыстауся аутар,вызначэнне iдэйнай задумы мастака.
4. Вучнi засвойваюць новыя словы,праводзiцца удакладненне значэння ужо знаемых слоу,якiмi карыстаюцца вучнi пры апiсаннi карцiны.
5. Складаецца i запiсваецца план.Складанне плана дысцыплiнуе думку,прывучае школьнiкау паслядоуна,коратка i ясна фармуляваць выказванне.
6. 1-2 вучнi пераказваюць змест карцiны.
7. Вучнi самастойна пiшуць сачыненне спачатку на чарнавiку,удасканальваюць тэкст,а затым перапiсваюць у сшыткi.
Асаблiва ярка праяуляецца здольнасць вучняу да самастойнай творчасцi у сачыненнях,напiсанных на аснове асабiстых назiранняу,жыццевых уражанняу i уласнага вопыту.
Сачыненнi гэтага тыпу даволi разнастайныя па сваей тэматыцы.
Пры выбары тэмы для сачынення настаунiку трэба кiравацца не толькi яе складанасцю цi прастатой,але i тым,наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучным,цi знаемы дзецi з тым матэрыялам,якi трэба адлюстраваць у сачыненнi.Вельмi важна прапаноуваць тэмы,блiзкiя да рэальных сiтуацый,кааб праца над iмi захапiда дзяцей,выклiкала у iх роздум,самастойную ацэнку фактау,падзей,пра якiя вучань пасля раскажа у сачыненнi.
Тэму сачынення неабходна фармуляваць так,каб яна падказала сюжэт апавядання,асноуную яго думку,нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметау,з яу,падзей,пабуджала у школьнiкау iмкненне да творчасцi.
Вызначыушы тэму для сачынення,настаунiк выразна акрэслiвае мэты i задачы працы,прыдумвае,на якi дадатковы матэрыял ен будзе абапiрацца у падрыхтоуцы да сачынення,якiя жыццевые i лiтаратурныя назiраннi вучняу будуць выкарыстаны.Улiчыушы усе гэта,настаунiк распрацоувае методыку падрыхтоукi i правядзення сачынення.Немалаважная роля у падрыхтоуцы да сачынення належыць мастацкай лiтаратуры.У працэсе падрыхтоукi да сачынення можна арганiзаваць экскурсiю,правесцi гутарку пра перажытае,прачытанае цi узбагачанае,пазнаемiць вучняу з мастацкiмi карцiнамi i лiтаратурнымi творамi на тэму сачынення.
Падрыхтоука да сачынення праяуляецца i у форме лексiка-стылiстычных практыкаванняу,складання планау звязных тэкстау,вусных i пiсьмовых адказау на пытаннi,перакладау з рускай мовы на беларускую,запiсу тэкстау па памяцi,перакладау тэкстау,прасляхоування магнiтафонных запiсау i iнш.
Па рознаму праводзяцца сачыненнi-апавяданнi,сачыненнi-апiсаннi i сачыненнi-разважаннi.
Найбольш распаусюджанымi у школьнай практыцы з яуляюцца сачыненнi апавядальнага характару.Асноуным матэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця дзяцей цi грамадскiя падзеi,у якiх дзецi прымаюць удзел.Сюды уваходзяць i пiсьмовыя апавяданнi дзяцей аб экскурсiях на прыроду,мясцовыя прадпрыемствы,апавяданнi аб правядзеннi свят,канiкул,выхадных дзен i г.д. Такiя сачыненнi у большасцi выпадкау уключаюць у сябе i элементы апiсання.Пiсаць сачыненнi тыпу апавядання вучням значна лягчэй,чым рабiць апiсаннi,паколькi уражаннi,атрыманыя ад падзей,у школьнiка больш трывалыя,чым ад назiрання карцiн прыроды цi навакольных прадметау. Апрача таго,план такога сачынення падказваецца ходам падзей,што значна аблягчае працу школьнiкау.