На фарміраванне сучаснай медыцынскай тэрміналогіі аказалі значны ўплыў:
1. Запазычанні.Як правіла, запазычваюцца інтэрнацыянальныятэрміны, якімі карыстаюцца многія мовы. Часцей за ўсё пры запазычаннях выкарыстоўваецца калькаванне (звычайна з рускай мовы): тазобедренный – тазасцегнавы, большеберцовый – вялікагалёнкавы. У складаных тэрмінах першай часткай звычайна з’яўляюцца ўсечаныя часткі, часцей за ўсё, грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў:
· ларынга- (ад larynks, -ngos – гартань) - выражае паняцце “які адносіцца да гартані: ларынгаспазма, ларынгастэноз;
· мія- (ад mys, myos – мышца) - выражае паняцце “мышачны”: міяфібрылы,, міярэлексанты;
· неўра- (ад neuron – нерв) - указвае на сувязь з нервовай сістэмай: неўрадыспансер, неўрадэрміт;
· нефра- (ад nephros – нырка): нефралогія, нефрапатыя;
· пнеўма- (ад pneuma – дыханне): пнеўмакокі, пнеўмамікоз;
· самата- (ад soma,-atos – цела): самататрапін, саматаскапія;
· спондыла- ( ад spondylos – пазванок): спондылаартрыт, спондалалістэз;
· фармака-( ад pharmakon – лякарства): фармакалогія, фармакахімія;
· хламіда-( ад chlamys – плашч): хламідабактэрыя, хламідаспоры;
· энтэра-(ад enteron – кішка): энтэрабіёз, энтэравірусы;
· адэна-(ад aden – залоза): адэнаматоз, адэнамер;
· анка-( ад onkos – уздутасць): анкагены, анкагенэз;
· ата-( ад us, otos – вуха): атаскоп, атафон;
· афтальма-( ад ophtalmos – вока): афтальмарэакцыя, афтальмія;
· гемата-( ад haima, -atos- кроў): гематапсія, гематахром;
· дэрмата-(ад derma-, -atos – скура): дэрматоз, дэрматыт;
· кранія-( ад kranion – чэрап): краніяскапія, краніястэноз;
· наза-(ад nosos – хвароба): назаарэал, назафобія;
· рына-( ад rhis, -inos – нос): рынапластыка, рынасклерома;
· сарка-( ад sarks, sarkos – мяса): саркаплазма, саркалема;
· спланхна-(ад splachnon – вантробы): спланхнаплеўра, спланхнаптоз;
· такса-( ад toksikon – яд): таксікаманія, таксікаінфекцыя;
· тарака-( ад thoraks – грудзі): таракатамія, таракаскоп;
· ура-(ад uron – мача): урабілін, уралогія;
· фізія-(ад phisis – прырода): фізіялогія, фізіятэрапія;
· хале-(ад chole – жоўць): халестырын, халецыстыт;
· хондра-(ад chondros – храсток): хондрадыстрафія, хондрасаркома;
· эмбрыя-(ад embryon – зародак): эмбрыягенэз, эмбрыялогія;
· энцэфала-(ад enkephalos – мозг): энцэфалаграма, энцэфаліт.
Колькасць лацінскіх тэрмінаў значна меншая ў параўнанні з грэчаскімі найменнямі. Гэта, як правіла, тэрміны, першай часткай якіх з’яўляюцца лацінскія элементы:
· вібра- (ад vibroдрыжу, вагаюся; выражае паняцце “вібрацыйны”): вібраграма, вібратэрапія;
· імуна- (ад immunisсвабодны ад чаго-небудзь, некрануты; указвае на адносіны да імунітэту): імунаглабуліны, імунадэпрэсанты;
· каранара- ( ад coronariusвянечны; выражае паняцці “які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца”): каранарасклероз, каранараспазма;
· лакта- (ад lac, -ctisмалако; выражае паняцце “які адносіцца да малака”): лактабактэрыі, лактамы;
· мульты- (ад multiumмнога; указвае на шматлікасць прадметаў або на шматразовасць дзеянняў, функцый): мультываленты, мультыфункцыянальнасць;
· радые- (ад radiusпрамень; указвае на адносіны да радыеактыўнасці, радыяцыі): радыехімія, радыемутацыі.
Ёсць складаныя тэрміны, у якіх другой часткай часта з’яўляюцца элементы:
· -фікацыя (ад facereрабіць; абазначае ўкараненне, распаўсюджанне): фэфікацыя;
· -цыд (ад caedoзабіваю; адпавядае паняццю знішчэнне),: стрэптацыд;
· -ол (ад oleumалей; адпавядае паняццю алей): талуол.
Некаторыя медыцынскія тэрміны і іх часткі ў складаным найменні запазычаныя з іншых моў:
· самнамбулізм (somnambulisme, ад лацінскага somnus“сон” + ambulare“хадзіць” – з французскай мовы);
· мальсека (malsecco, ад male“хвароба” + secco“сухасць” – з італьянскай);
2. Уласнабеларуская лексіка. Сюды мы адносім тэрміны, што ўзніклі ў беларускай мове з XIV стагоддзя і да нашых дзён: нырка, лытка, галёнка.
3. Неалагізмы. Па меры з’яўлення новых прадметаў і паняццяў узнікае неабходнасць у іх моўным абазначэнні. Так з’яўляюцца неалагізмы: эмбрыёлаг, аксід, тамограф.
4. У сучаснай беларускай мове адной з крыніц развіцця медыцынскай тэрміналогіі з’яўляецца дыялектная лексіка. Многія з іх і сёння ў карыстанні значнай часткі беларусаў і існуюць паралельна з запазычанымі або калькаванымі тэрмінамі: аорта – тутніца, ключыца – раменніца, прамая кішка – кутніца.
III. ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:
1. Антанюк, Л.А. Спецыяльная лексіка беларускай мовы. Тэрміналогія: вучэбны дапаможнік / Л.А. Антанюк. – 2-е выданне, перапрац. і дапоўненае. – Мн.: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 2005. – 99с.
2. Кітаева Т.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбна-метадычны дапаможнік / Т.В. Кітаева, Н.В. Ратынская. – Мінск: БДМУ, 2010. – 131 с.
3. Кліменка В.У. Медыцынская тэрміналогія. Лексіка. Стылістыка: навучальны дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў медыцынскіх ВНУ / Гомельскі дзярж. медыцынскі ўніверсітэт. – Гомель, 2004. – 36 с.
4. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.