Смекни!
smekni.com

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы (стр. 8 из 11)

Катэгорыя ладу

У катэгорыі ладу выражаюцца адносіны абазначанага дзеясловам дзеяння да рэчаіснасці. Катэгорыя ладу ўваходзіць у больш шырокую катэгорыю мадальнасці, дзе ўяўляецца самай граматычна выражанай і марфалагічна аформленай. У залежнасці ад таго, з’яўляецца дзеянне рэальным ці пажаданым, ці магчымым, вылучаецца адпаведна абвесны, загадны і ўмоўны лад.

Дзеясловамі абвеснага ладу абазначаюцца рэальныя дзеянні, якія або сцвярджаюцца, або адмаўляюцца (параўн.: Зіма наступіла, Сонца не свеціць і інш.). Дзеясловамі загаднага ладу выражаецца патрабаванне ці пабуджэнне да выканання дзеяння (параўн.: прынясі кнігу, бяры падарунак і інш.). Дзеясловамі ўмоўнага ладу абазначаюцца магчымыя ці пажаданыя дзеянні (параўн.: Прынёс бы ты мне кнігу,Хутчэй бы наступіла вясна і інш.).

Толькі дзеясловам абвеснага ладу ўласцівы граматычныя формы ўсіх трох часоў (цяперашні, будучы, прошлы). Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорый часу, змяняюцца па асобах, часткова па ліках. Найбольш ужывальнай граматычнай формай загаднага ладу служыць другая асоба адзіночнага ліку, якая ўтвараецца з дапамогай канчатка -і (-ы), што далучаецца да асновы дзеясловаў цяперашняга часу, або без канчатка (параўн.: схадзі, вучы, сядзь і інш.), а таксама 2-я асоба множнага ліку, што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведнай формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку постфікса -це (параўн.: прынясіце, сядзьце і да т.п.). Формы загаднага ладу ўтвараюцца таксама ад дзеясловаў першай асобы множнага ліку, 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку з дапамогай часціц давай (давайце), няхай (хай) тыпу давай зробім, няхай (хай) зробіць (зробяць) і інш.

Дзеясловы ўмоўнага ладу не змяняюцца ў часе, не маюць формы асобы (але гэтая форма можа выражацца аналітычнымі сродкамі), характарызуюцца катэгорыямі роду, ліку, трывання і абазначаюць ірэальныя дзеянні, якія магчымы толькі пры пэўных варунках. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца ад дзеясловаў прошлага часу з дапамогай часціцы бы(б). Формам катэгорыі ладу ўласцівы транспазіцыі, г. зн. ужыванні дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога (параўн.: Сёння пойдзеш на дзяжурства ты; А ёнвазьмі, ды і зрабі гэту працу – дзеясловы абвеснага і загаднага ладу ўжываюцца адпаведна ў значэнні загаднага і абвеснага ладу і інш.). Формы загаднага ладу не ўтвараюцца звычайна ад безасабовых дзеясловаў і дзеясловаў, што характарызуюць дзеянні неадушаўлёных прадметаў (параўн.: кіпець, цячы, світаць і да т.п.).

Катэгорыя часу

У катэгорыі дзеяслоўнага часу адлюстроўваюцца адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзеянне, што адбываецца падчас гутаркі, выражаецца дзеясловамі цяперашняга часу, да моманту гутаркі – дзеясловамі будучага часу, пасля моманту гутаркі – дзеясловамі прошлага часу.

Паміж катэгорыямі часу і трывання маецца арганічная сувязь (гэтыя катэгорыі лучацца ў межах шырэйшых катэгорый тэмпаральнасці: дзеясловы незакончанага трывання выступаюць у формах цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, дзеясловы закончанага трывання – у формах прошлага і будучага простага часу. У форме дзеясловаў цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ўсе асабовыя формы адзіночнага і множнага ліку, пры гэтым асоба і лік выражаюцца дзеяслоўнымі канчаткамі (параўн.: чытаю, чытаеш, чытае: чытаем, чытаеце, чытаюць). Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца як сінтэтычнымі сродкамі (будучы просты: напішу, прачытаю і інш.), так і аналітычнымі (будучы складаны: буду пісаць, буду чытаць і інш.). Дзеясловы прошлага часу маюць формы мужчынскага, жаночага і ніякага роду (параўн.: жыў, жыла, жыло і інш.), закончанага і незакончанага трывання (параўн.: рабіў – зрабіў і інш.).

У цэлым дзеяслоўныя формы часу з’яўляюцца суадноснымі з рэальным часам, хаця ў пэўных кантэкстах і сітуацыях магчымы ўжыванні адных форм у значэнні іншых (параўн.: Ідуя ўчора па вуліцы, Вы сядзіце, а я пайшоў – дзе дзеяслоў цяперашняга часу ўжываецца ў першым сказе ў значэнні прошлага, а дзеяслоў прошлага часу пайшоў у другім сказе – у значэнні будучага часу і інш.). Акрамя таго, дзеясловы цяперашняга часу выражаюць так званы абсалютны час, калі дзеянне служыць працэсуальнай прыкметай, уласцівай для адпаведных прадметаў ва ўсе часы (параўн.: Вада замярзае пры нуль градусаў; Птушкілётаюць у паветры і інш.).

Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова

Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб’екта) да прамоўцы. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне (сам прамоўца, субяседнік або асоба, што не бярэ ўдзел у гаворцы, або тое, пра што гаворыцца) , выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова, якія ўваходзяць у больш шырокую катэгорыю персанальнасці, што выражаецца і асабовымі займеннікамі, і іншымі паказчыкамі, або яшчэ ў шырэйшую катэгорыю персанальнасці / імперсанальнасці, што ўключае ў сябе катэгорыі ладу, часу і асобы.

Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу (параўн.: я быў, ты быў, ён быў і інш.) . Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі (параўн.: світае, сутоньваецца, нездаровіцца і інш.). Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з’явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адзіночнага ліку (так званае аўтарскае мы) ; форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адзіночнага ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні (параўн.: Што пасееш, тое і пажнеш , і да т.п.) і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа – прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.

Марфалагічная катэгорыя ліку ў дзеяслова выражае суадноснасць дзеяння з адным ці некалькімі яго ўтваральнікамі, прадстаўлена двума формамі – адзіночным і множным лікам, што звычайна дубліруе форму ліку адпаведнага субстантыва, разам з якім дзеяслоў утварае ядро выказвання. Канчаткі дзеяслова, што ўказваюць на лік, адначасова рэалізуюць і катэгорыю асобы (параўн.: слухаю – слухаем, слухаеш – слухаеце і інш.). У безасабовых дзеясловаў адсутнічае катэгорыя ліку, бо няма супрацьпастаўлення адзіночны / множны лік; яны ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Катэгорыя ліку з’яўляецца граматычнай, бо не заўсёды адпавядае рэальнаму ліку, напрыклад, пры ўжыванні ветлівага Вы , пры апусканні ў маўленні асобы выказвання (параўн.: вам тэлефанавалі і інш.).

Гэтаксама як і катэгорыя ліку, катэгорыя роду ў дзеяслова дубліруе адпаведны род тых субстантываў, з якімі спалучаецца ў межах сказа ці суадносіцца ў дыскурсе. Катэгорыя роду праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу нулявым канчаткам (мужчынскі род), канчаткам (жаночы род), канчаткам (ніякі род), які адначасова ўказвае і на катэгорыю ліку. Формы роду звязаны і з той катэгорыяй асобы, якая для мужчынскага і жаночага роду звычайна не рэалізуецца ў 3-й асобе дзеяслова, што стасуецца пераважна з формамі ніякага роду, ужываецца ў беларускай мове як правіла ў дачыненні да безасабовых дзеясловаў.

Спражэнне дзеясловаў

З улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння (змяненне па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу, а ў прошлым часе – і па родах) -- першае і другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеясловаў першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння -- канчаткі -іш (-ыш) і –аць (-яць). Вызначыць тыпы спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам (параўн.: глядзець – гляджу, гарэць – гару і інш.). Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.

Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характэрны наступныя канчаткі.

Лік Асоба Канчаткі 1-га спражэння Канчаткі 2-га спражэння
Адзіночны 1-я.2-я3-я -у -ю-еш -эш -аш-е -э -а -у –ю-іш –ыш-іць -ыць
Множны 1-я2-я3-я -ем -эм -ём -ом -ам-еце -эце -яце -яцё-уць -юць -ім –ым-іце –ыце-аць -яць

Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць , якія называюцца разнаспрагальнымі.

6 Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання , стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі адрозніваюцца ад дзеясловаў тым, што не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы (параўн.: кніга прачытана і інш.), якія , аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове, хаця раней (у старабеларускай мове) яны даволі шырока выкарыстоўваліся ў якасці прэдыкатываў.