Смекни!
smekni.com

Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси (стр. 1 из 10)

Змест

Уводзіны

Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1 Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах

2.3 Дзейнасць і змяненні ў законе аб мовах РБ

Глава 3. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі

3.1 Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі

3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка

3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Заключенне

Літаратура


Уводзіны

Становішча мовы ў грамадстве залежыць ад рада фактараў: характару і стану самога грамадства, узроўню развіцця мовы, моўнай палітыкі дзяржавы і да т. п. У дадзеным дыпломным праекце знайшлі адлюстраванне моўная палітыка дзяржаўных уладаў Беларусі; грамадскі статус беларускай мовы і некаторыя яе асаблівасці, якімі яна характарызуецца ў сучасны час; узаемадзеянне беларускай і рускай мовы; шляхі вырашэння заняпаду статуса беларускай мовы і г. д.

Паколькі на працягу апошніх 10 — 15 гадоў дзяржаўная моўная палітыка Беларусі рэзка змянялася па меншай меры тры разы.

3 пачаткам перабудовы было відавочна, што беларуская літаратурная мова існуе і будзе працягваць існаваць у нашым грамадстве побач з рускай мовай. Але двухмоўная сітуацыя характарызавалася як дыглосная, калі яўная перавага аддавалася рускай мове нашай палітычнай і большай часткай культурнай эліты, у сувязі з чым радавыя грамадзяне не толькі ацэньвалі беларускую мову як менш культурную, але і шмат хто нават саромеўся на ёй гаварыць.

У гэтай сітуацыі найбольш важнай задачай было ўзмацненне пазіцый беларускай мовы ў грамадстве, змяненне да яе адносін з боку тых, хто яе ведаў хоць бы ў пасіўнай форме. Неабходна было таксама паступовае, крок за крокам пашырэнне валодання яе літаратурнай формай як мага болып шырокім колам насельніцтва. Важнейшым звяном у вырашэнні гэтых задач з'яўляецца школа, наогул навучальныя ўстановы.

Рашаючую ролю павінен быў адыграць Закон аб мовах, які быў прыняты ў пачатку 1990 г. Гэты закон прадугледжваў, што ў працэсе навучання кожны грамадзянін Беларусі павінен навучыцца свабодна валодаць беларускай і рускай мовамі, а ў адносінах да нацыянальных меншасцей — яшчэ і мовай гэтай меншасці. Дастаткова дэмакратычны ў сваёй аснове, ён не змог цалкам выканаць сваю ролю, бо, як і ўсе іншыя законы таго часу, выконваўся пры адвольным разуменні яго як пэўнымі палітычнымі арганізацыямі, так і некаторымі дзяржаўнымі органамі адукацыі. Фактычна назіралася неапраўданае прыспешванне яго выканання, што ў радзе выпадкаў прыводзіла да парушэння правоў грамадзян у моўных адносінах.

Трэці этап пачаўся з правядзеннем рэферэндуму па моўным пытанні ў 1995 г., згодна з якім дзяржаўнымі былі прызнаны дзве мовы — беларуская і руская. Але фармальнае абвяшчэнне дзяржаўнасці дзвюх моў і свабоды выбару мовы навучання прывяло да яшчэ большага звужэння сферы ўжывання беларускай мовы, чым гэта было ў даперабудовачны перыяд. Нельга не прызнаць, што гэтыя працэсы прыводзяць у радзе выпадкаў да парушэння правоў чалавека, у прыватнасці, правоў дзіцяці. Найбольш выразным парушэннем гэтых правоў з'яўляюцца выпадкі, нярэдкія зараз у гарадскіх школах з рускай мовай навучання, калі настаўнікі гісторыі Беларусі выкладаюць свой прадмет на рускай мове, патрабуюць ад школьнікаў адказу на гэтай мове, а падручнікі напісаны на беларускай мове.

Зараз у поўную сілу праяўляецца і вельмі небяспечная ўнутрымоўная тэндэнцыя — шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме ў галіне вымаўлення, правапісу, словазмянення, словаўтварэння і словаўжывання. Небяспека гэта заключаецца ў тым, што фактычна тая мова, якой вучаць у школе, зусім не супадае з той, на якой друкуюцца некаторыя перыядычныя выданні, якой карыстаюцца на радыё і тэлебачанні. Калі такая сітуацыя захаваецца і надалей, то працэс навучання беларускай мове стане або вельмі цяжкім, або зусім немагчымым, бо вучыць трэба так, каб мова на яе любым узроўні была ўнармаванай, беспамылковай. Але што такое моўная памылка, калі і ў пісьмовай і вуснай форме існуе шматварыянтнасць?

Вырашэннем развіцця этнамоўнай сітуацыі і сучаснага яго стану займаецца навука этналогія.

Этнологія — грамадская навука, якая вывучае народы, этнасы і іншыя этнічныя супольнасці, іх этнагенез, побыт, культурна-гістарычныя сувязі. Як спецыялізаваная галіна гістарычнай навукі яна вывучае этнасы-народы, іх культуру і побыт ад старажытных часоў да нашых дзён. Адначасова з аналізам агульнага і спецыфічнага этналагічная навука разглядае адзінкавае, на базе якога пазнаецца тое адметнае, што характэрна для дадзенага этнасу, а таксама агульнае, што аб'ядноўвае яго з іншымі. Назва «этналогія» з'яўляецца адной з назваў этнаграфіі як навукі. Ужываецца пераважна ў замежнай навуковай літаратуры ў значэнні тэарэтычнай этнаграфіі. У заходнееўрапейскай навуцы тэрмін «этналогія» як тэарэтычная этнаграфія проціпастаўляецца апісальнай этнаграфіі.

Цэнтральным паняццем этналогіі з'яўляецца паняцце этнасу. Этнас — гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання. Галоўныя этнічныя прыметы этнасу — мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка — з цягам часу змяняюцца не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця (першабытнае, рабаўладальніцкае, феадальнае, капіталістычнае грамадствы). Этнас характарызуецца адзінствам тэрыторыі, цэласнасцю і кампактнасцю рассялення насельніцтва, агульнымі сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі адносінамі, адзінствам асноўных этнічных прымет.

Этнас уяўляе вынік сістэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння. Этнічнасць з'яўляецца сродкам самавызначэння. У наш час яна звязана са спробай прадухіліць стандартызацыю жыцця і уніфікацыю культуры, якія з'явіліся вынікам навукова-тэхнічнага развіцця. Этнічныя асаблівасці ладу жыцця народаў свету захоўваюцца ў дастатковай ступені, але сувязі паміж этнасамі і краінамі з цягам часу набываюць сусветны характар.

Мова — найбольш устойлівая прымета этнаса, якая адначасова з'яўляецца і важным элементам культуры. Яна адлюстроўвае гісторыю той ці іншай нацыі, яе ўнутраны свет з'яўляецца галоўным сродкам адлюстравання думак, пачуццяў, выхавання, крыніцай развіцця і захавання нацыі.

Культура і быт народа, захоўваючы традыцыйныя рысы, паступова мяняюцца. У апошнія гады ўсё больш увагі надаецца этналагічнаму вывучэнню сучаснасці.

Асобна вылучаецца праблема этналагічнага вывучэння сучаснасці. Яшчэ не знойдзены канкрэтныя шляхі вырашэння гэтай задачы. Даследчыкі парознаму падыходзяць да вывучэння дадзенай праблемы. Адны лічаць, што ў працэс даследавання сучаснасці трэба ўключаць усе бакі жыцця, культуры. Другія мяркуюць, што трэба абмежавацца даследаваннем ролі і лёсу этнічных, нацыянальных рыс культуры кожнага народа. Распрацоўка адзінага метаду ўскладняецца шматграннасцю сучаснага жыцця.

Этналогія як навука ўзнікла ў XIX ст. і з таго часу прайшла ў сваім развіцці пэўныя ступені. У першай палове XIX ст. публікацыя сабраных матэрыялаў аб быце і культуры беларусаў абмяжоўвалася кароткімі этнаграфічнымі артыкуламі, у сярэдзіне і другой палове XIX ст. ужо з'яўляюцца фундаментальныя працы аб матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Шмат даследчыкаў займаліся этналагічным вывучэннем Беларусі, сярод іх Павел Міхайлавіч Шпілеўскі. У 1845 г. ён склаў слоўнік беларускай мовы, а ў 1846 г. пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народныя павер'і». Пазней, пасля экспедыцыі па Беларусі, выдаў працу «Падарожжа па Палессі і Беларускаму краю», дзе змясціў даволі багаты матэрыял па матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гэта праца П.М.Шпілеўскага займае адно з пачэсных месцаў у этналагічнай навуцы.

Этналагічным даследаваннем Беларусі займаўся і Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Ён адным з першых паставіў задачу шырокага выкарыстання этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу пры вывучэнні агульнаславянскіх каранёў культур-най спадчыны славянскіх народаў; сцвярджаў неабходнасць вывучэння фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны ўсіх славян. Лічыў, што старажытныя ўяўленні больш за ўсё захаваліся ў беларускіх песнях і абрадах. Сабраў шмат песень, загадак, міфаў.

Вядомы збіральнік і даследчык народнай творчасці Вуйціцкі сабраў багаты матэрыял па Палессі. Вялікую ўвагу надаваў песням, у якіх прысутнічаюць старажытныя славянскія элементы. Вуйціцкі быў першым збіральнікам беларускіх казак, рабіў іх апрацоўку.

У пачатку XX ст. пад уплывам ажыўлення грамадска-палітычнага і нацыянальнага руху ўзмацнілася дзейнасць па этналагічным даследаванні Беларусі. Асабліва актыўна ішла збіральніцкая работа. Вывучэнне быту і культуры беларусаў набыло больш мэтанакіраваны характар. Яно праходзіла пад кіраўніцтвам навуковых устаноў і самадзейных краязнаўчых арганізацый. Побач з вядомымі беларускімі даследчыкамі Е.Р.Раманавым, Я.Ф.Карскім, М.Я.Нікіфароўскім, М.В.Доўнар-Запольскім, М.А.Янчуком, У.М.Дабравольскім і інш., дзейнасць якіх разгарнулася яшчэ ў XIX ст., з'яўляюцца маладыя вучоныя і краязнаўцы: А.КСержпутоўскі, І.А.Сербаў і інш., якія ўнеслі значны ўклад у далейшае этналагічнае вывучэнне Беларусі.

Этналагічным вывучэннем Беларусі ў XIX—XX стст. займаліся рускія, польскія і беларускія даследчыкі, а таксама расійскія і польскія навуковыя і літаратурныя таварыствы. У 1957 г. на Беларусі быў створаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, што з'явілася значным крокам у развіцці этналогіі як навукі.