Адраджэнне 1990 - 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. - 32 %, 1997 г. - 17 %, 1999 г. - 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся - 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі[14].
Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай[15].
Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў
2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь
Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быý прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быý зарэгiстраваны ý Нацыянальным рыестры прававых актаý Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоýная мэта рэгулявання адносiн у развiццi i ýжывання беларускага, рускага i iншых языкоý, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ý дзяржаýнай, сацыяльна-эканамiчнай i культурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праý грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага ýсведамлення чалавека, яго культуры i языку, далейшага ýмацавання дружбы i ýзаемадзеяння народаý.
Ён складаецца з 6 главаý, якiя ýключаюць у сябе 34 артыкулы. Глава I “Агульныя палажэннi” уключае ý сябе артыкулы аб мэтах заканадаýства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь, аб дзяржаýных мовах i iншых мовах у Рэспублiцы, дзе гаворыцца, што ý адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаýнымi языкамi Республiкi Беларусь з’яýляюцца беларуская i руская мовы, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ýсеагульнае развiцце i функцыянаванне беларусскай i русскай моý ва ýсiх сферах грамадзянскага жыцця. У артыкуле 3 гаворыцца аб правах грамадзян карыстання iх мовай[16]. Iм гарантуецца таксама права звяртацца ý дзяржаýныя органы, органы мясцовага ýпраýлення, на прадпрыемствы i iншыя ýстановы на беларускiм, русскiм або iншым для бакоý мове. Гаворыцца аб абавязках кiраýнiкоý, iншых працоýнiкаý дзяржаýных i мясцовых органаý, аб’яднанняý валодаць беларускай мовай[17]. Аб гарантыi праý грамадзян пры разгляданнi падаваемых iмi дакументаý у дзяржаýныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, арганiзацыi i грамадзянскiя аб’яднаннi. Згодна гэтаму яны павiнны прымаць i разглядаць дакументы, на беларускай i рускай мовах. Гаворыцца, што адказ суправаджаецца адказнасцю згодна з дзеючым заканадаýствам[18]. У артыкуле 6 «Ахова моу» азначана, што ýсякiя абмежаваннi праý асобы па моýным адзнакам немагчымы i гэта караецца ýстаноýленай законам адказнасцю[19].
Глава 2 прысвечана мове дзяржаýных органаý, органаý мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваý, арганiзацый i грамадзянскiх аб’яднанняý. Згодна ей мова актаý дзяржаýных органаý i органаý мясцовага кiравання i самакiравання беларуская i руская. Пры неабходнасцi i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi[20]. Мова справаводства i дакументацыi, тэксты на штампах, пячатках, афiцыйных бланках дзяржаýных органау i органаý мясцовага кiравання i самакiравання, тэхнiчнай i праектнай дакументацыi выконваюцца на беларускай i рускай мовах, а з улiкам назначэння апошнiх – на iншый мове[21]. Афiцыйныя дакументы, якiя сцвярджаюць статус грамадзянiна - паспарт, працоýная кнiжка, дакументы аб адукацыi i iншыя выконваюцца на беларускай i рускай мовах[22]. Працоýнымi мовамi з’ездаý, сесiй, канферэнцый, пленумаý, засяданняý, iншых сходаý з’яýляюцца беларуская цi (або) руская мовы. Мовай мiжнародных сходаý i форумаý, якiя адбываюцца на тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яýляецца мова, зацверджаная удзельнiкамi сходу або форума. На рэспублiканскiх i мiжнародных сходах удзельнiкам забяспечваецца перакладчык[23]. Мова дакументаý па выбарам дэпутатаý i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаýныя пасады народам, таксама бюлеценi беларускiя цi рускiя . Гэта датычыцца i сферы абслугоýвання[24].
Артыкулы 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 прысвечаны судапраiзводству, вядзенню спраý аб адмiнiстратыýных праванарушэннях, натарыяльнаму справаводству, пракурорскаму назiранню, юрыдычнай дапамозе, мiжнароднай дапамозе, Узброеным Сiлам i iншым ваенным фармаванням Рэспублiки Беларусь. У iх гаворыцца, штоýсе дакументы, прынятыя адпаведнымi ýстановамi складаюцца на беларускай цi рускай мовах. Пры няведаннi адпаведных моý асобамi, удзельнiчаючымi ý разгляданнi дакументаý цi пасяджэннях вышэй адзначаных устаноý, iм дазваляецца перавод на язык, якiм яны валодаюць, цi карыстацца пераводчыкам, цi абмяркоýваецца сумесна пытанне аб мове на якой павiнна весцiся размова (гэта тычыцца артыкула 19)[25].
У главе 3 «Мова адукацыi, навукi i культуры» гаворыцца аб усеагульным праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове. Што гэта права маюць i асобы iншых нацыянальнасцей, пражываючых на тэрыторыi рэспублiцы. Кiраýнiкi i iншыя супрацоýнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi[26]. У артыкулах 22, 23 гаворыцца аб тым, што выхаванне ý дзiцячых дашкольных установах, агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай i рускай мовах. Па жаданню грамадзян i па рашэнню мясцовых выканаýчых i распараджальных органаý могуць стварацца адпаведныя ýстановы, у якiх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi цi гэтая мова вывучаецца. Таксама гаворыцца аб абавязковым вывучэннi беларускай, рускай i адной замежнай мовы.
Пытанне вывучэння беларускай мовы вучнямi, часова знаходзячымiся на тэрыторыi республiцы, вырашаецца рэспублiканскiм органам дзяржаýнага кiравання ý галiне адукацыi.
Мова навучання i выхавання ý прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых вучэбных установах беларуская цi (або) руская. Беларуская мова ва ýсiх вучэбных установах Рэспублiкi Беларусь вывучаецца незалежна ад iх прыналежнасцi[27].
У сферы навукi вынiкi навукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай цi рускай мовах па выбару даследчыка[28].
У сферы культуры галоýнымi з’яуляюцца беларуская i руская мовы.
Прычым гарантуецца захаванне i развiцце культуры i на мове iншых народаý, прадстаýнiкi якiх пражываюць на тэрыторыi рэспублiцы[29].
Глава 4 тычыцца мове iнфармацыi i сувязi. У ёй адзначаецца, што ý Рэспублiцы Беларусь мовамi сродкаý масавай iнфармацыi з’яуляюцца беларуская, руская, а таксама мовы iншых народаý, прадстаýнiкi якiх пражываюць у рэспублiцы.
У сродках масавай iнфармацыi не дапускаецца iскажэнне агульнапрынятых норм мовы[30].
Мова працы почты i телеграфа беларуская i руская, i адпавядаюць патрабаванням актаý Сусветнага пачтовага саюзу i Мiжнароднаму саюзу электрасувязi[31].
Мова аб’яу, плакатаý, афiш, рэклам, маркiроýцы тавараý беларуская цi руская. А мова маркiроýцы тавараý, прызначаных на вываз за межы Рэспублiцы Беларусь выконваецца цi на беларускай, цi на рускай, цi на мове заказчыка. Мова таварных знакаý падаецца на беларускай цi рускай мове[32].
Глава 5 тычыцца мове назваý. Мова дзяржаýных, мясцовых органаý кiравання цi самакiравання, прадпрыемстваý, устаноý, арганiзацый, грамадзянскiх аб’яднанняý падаецца на беларускай цi рускай мове. Афiцыйныя назвы могуць давацца ý перакладзе на iншую мову[33].
Мова тапанiмаý, картаграфiчных выданняý падаецца на беларускай цi рускай мовах, а тыя геаграфiчныя аб’екты, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiцы Беларусь даюцца на беларускай цi рускай мовах у адпаведнасцi з традыцыяй, а новыя – у транскрыпцыi з мовы арыгiналу. Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для ýжывання ý Рэспублiцы Беларусь падрыхтоýваюцца на беларускай, рускай мовах[34].
Мова ýласных iмен, прозвiшчы ýжываюцца ý адпаведнасцi з нацыянальнай iмяной традыцыяй, нормамi i правiламi беларускай (рускай) мовы. Уласныя iмены i прозвiшчы з iншых моý пiшуцца i ужываюцца на беларускай (рускай) мове ý адпаведнасцi з правiламi перадачы iнаязычных уласных iмен[35].
Глава 6 прысвечана садзеянню нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаý, пражываючых за межами Рэспублiкi Беларусь. У ёй гаворыцца, што Рэспублiка Беларусь на аснове дамоý з iншымi дзяржавамi садзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаý, пражываючых у гэтых дзяржавах. Што Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаý асоб беларускага паходжання, якiя пражываюць за межамi сваёй краiны[36].