– Ведаеш, мамачка, каго я прывяла? – весела сказала дачка і таемна прашаптала: Гэта той самы госць, якога мы калісьці ратавалі ад немцаў.
“П, – а і а: – П”, – П, – а і а: – П.
5. Калі ПМ знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара (яна называецца ўключанай простай мовай), то перад ёй ставіцца двукроп’е, а пасля яе – знак, абумоўлены структурай сказа: 1. Вось пішу: “Жывая, здаровая, хаджу на танцы”, а сама плачу ад сораму, што хлушу. 2. Кінуўшы на хаду: “Я да Андрэя”, хлопец амаль выбег з хаты. Калі ў канцы ўключанай простай мовы стаіць клічнік, пытальнік, шматкроп’е або на месцы разрыву ў аўтарскай мове адсутнічае коска, пасля ўключанай ПМ ставіцца працяжнік: 1. Васіль на хаду ўжо крыкнуў: “Уцякай!” – і пабег яшчэ шпарчэй. 2. Ляўчук крыкнуў: “Бяжым!” – і яны, прыгнуўшыся, што было сілы пабеглі назад да ўзлеску.
Звычайна афармляюцца як складаныя бяззлучнікавыя сказы, у якіх дакладна не ўказана, каму належыць простая мова: 1. Многія могуць паўтарыць: бяда і намучыць і навучыць. 2. Хораша як людзі сказалі: лье як з вядра. 3. Праўду кажуць: з кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Дапускаецца запісваць у двукоссе выказаную простую мову, якая была паўторана неаднойчы: 1. “Калі хочаш каму зрабіць зло, зрабі дабро”, - не раз гаварыў мой бацька. 2. “Што за дзяўчына! Што за натура!” – колькі разоў здзіўляўся малады настаўнік. 3. “Калі бог хоча пакараць чалавека, то адбірае ў яго розум”, – любіла паўтараць Алена Лявонаўна.
Практыкаванне 55. Прыведзеныя сказы зрабіце простай мовай, прыдумайце да іх словы аўтара і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1. Настойліва будзем вучыцца. 2. Хлопцы, пачакайце! Я таксама іду з вамі. 3. 3 Новым годам, таварышы!
29.2 Замена простай мовы ўскоснай. Няўласна-простая мова
Ускосная мова – гэта чужая мова, якая перададзена не ад імя асобы, якой яна належыць, а ад слоў аўтара. Параўнайце:
Простая мова | Ускосная мова |
1. – Скажыце, будзьце ласкавы, – зварачаўся настаўнік да некаторых сялян, – ці не ведаеце, дзе б тут знайсці каго з выганаўскіх? | 1. Настаўнік зварачаўся да некаторых сялян з запытаннем, ці не ведаюць яны, дзе знайсці каго з выганаўскіх. |
Як відаць з прыкладаў, канструкцыя з ускоснай мовай сінтаксічна ўтварае складаназалежны сказ, у якім галоўная частка – гэта словы аўтара (яны паказваюць, каму належыць выказванне), а даданая частка перадае змест чужой мовы.
Пры замене простай мовы ўскоснай трэба памятаць:
Правіла | Прыклады | |
Сказ з простай мовай | Сказ з ускоснай мовай | |
Асабовыя і прыналежныя займеннікі, а таксама дзеяслоўныя формы 1-й і 2-й асобы перадаюцца да асобы аўтара, г.зн. замест я, ты выкарыстоўваецца ён, а часам той; замест мой – яго і г.д. | 1. “Я – сын будаўніка, – сказаў Карага, – і бацька мой – мужык”. | 1. Карага сказаў, што ён – сын будаўніка і бацька яго мужык. |
Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, куды і інш., або часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай з выкарыстаннем гэтых займеннікаў ці прыслоўяў у ролі злучальных слоў або часціцы ці ў ролі злучніка | 1. “Чаму ж, патачка, ты так доўга не едзеш?” - зноў і зноў думае Сцёпка. | 1. Зноў і зноў думае Сцёпка, чаму тата так доўга не едзе. |
Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, то яны апускаюцца ва ўскоснай мове | 1. “ Ну, што чуваць?” – запытаўся Васіль. | 1. Васіль запытаўся, што чуваць. |
Звароткі пры замене ПМ ускоснай або становяцца членам галоўнай часткі складаназалежнага сказа, або апускаюцца | 1. Настаўнік яму сказаў: “Не пакідай, Сцёпка, навукі: у цябе вялікія здольнасці да яе”.2. “Цяпер, браце, наша свята!” – сказаў бацька Міколку. | 1. Настаўнік сказаў Сцёпку, каб той не пакідаў навукі: у яго вялікія здольнасці да яе2. Бацька сказаў Міколку, што цяпер іх свята. |
Звычайна не замяняецца ўскоснаю ПМ, у якой перадаюцца пераважна эмоцыі: 1. “Вось табе і маеш…” – пакрывіўся Прыстром.
Няўласна-простая мова – гэта форма передачы чужой мовы, калі аўтар падае “ўнутраную мову” персанажа, зліваючы яе са сваёй: 1. Ён стаяў і прыслухоўваўся, ці хаця ж дома яны. А то сама яна мо ў сваім тэатры, а дзеці зноў, можа, пайшлі дзе да суседзяў на тэлевізар. Спачатку не чутно было ніякага голасу. Потым ён пачуў смех.
Няўласна-простая мова блізкая да простай: у ёй захоўваюцца лексічная і сінтаксічныя асаблівасці чужога выказвання, яго эмацыянальнасць і выразнасць. Аднак, як відаць з прыкладаў, няўласна-простая мова ў двукоссе не бярэцца.
Практыкаванне 56. Замяніце ўскосную мову простай і пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1.. Якуб сказаў, што ведае месца, дзе ловіцца рыба. 2. Крушынскі цікавіцца, ці ідзе на дварэ дождж. 3. Міколка спытаў у дзеда, калі яны пойдуць на паляванне. 4. Падарожнік спыніўся і запытаў у дзяцей, як называецца іх веска. 5. Людзі кажуць, што калі рана ўзарэш, то і ўраджай добры збярэш.
§ 30. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах
Цытата – гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з якога-небудзь твора, якую выкарыстоўваюць з мэтай падмацаваць, даказаць уласнае меркаванне або як ілюстрацыю.
На пісьме цытаты звычайна бяруцца ў двукоссе і афармляюцца, як сказы з нявыказанай простай мовай: “Служыць свайму народу ўсімі сіламі душы і сэрца”, – так усведамляў сваё прызначэнне Янка Купала.
Цытату можна ўвесці і з дапамогай пабочных слоў або складаназалежных сказаў (цытата або яе частка бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары): На думку У. Гніламёдава, “паэзія – душа народа і яго гісторыя”.
У двукоссе бяруцца словы і выразы, якія ўжываюцца ў нязвыклым для іх значэнні, іранічна, упершыню прапануюцца аўтарам і пад.: Лодка тут не пройдзе, а пехатою таксама не прабрацца між плаўняў, бо ў іх – бяздонныя “вокны”.
Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф (кароткае выслоўе, якое раскрывае тэмуі ідэю твора) у двукоссе не бяруцца.
Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі! —
даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас Максіма Багдановіча.
Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкроп'ем: Падкрэсліваючы ролю мовы ў выхаванні чалавека, Цётка пісала: "Роднае слова! 3 малых дзён мы чуем цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету ... табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць... "
Практыкаванне 57. Спішыце і пастаўце знакі прыпынку пры цытатах (цытаты выдзелены). Дзе трэба, замест малой літары пішыце вялікую.
1. Міхась Лынькоў адзначаў творчасць Якуба Коласа — гэта своеасаблівы летапіс жыцця народа… 2. Вялікай і непахіснай упэўненасцю, перакананасцю, верай у будучыню прасякнуты радкі У. Караткевіча
Будуць давеку крыніцы на
гэтай зямлі,
Будзе давеку наш мужны і
мудры, вялікі народ.
3. Кузьма Чорны неаднаразова звяртаў увагу на тое, што фарміраванне літаратурнай мовы павінна ісці з крыніц жывой, сапраўды народнай мовы... 4. Патрабуючы ад маладых пісьменнікаў заўсёды вывучаць сваю мову, прыслухоўвацца да народных гутарак, К. Чорны жадаў аднаго каб творы пісаліся моваю жывою... 5. А. П. Чэхаў трапна пісаў наконт моўнай неахайнасці па сутнасці для інтэлігентнага чалавека дрэнна гаварыць павінна б лічыцца такою ж непрыстойнасцю, як не умець чытаць і пісаць. 6. Пагодныя дні – неабходная ўмова для касьбы, таму касцы звычайна спявалі
Касцы косяць,
Бога просяць
Ой, дай, Божа, пагоданьку
Ды на нашу работаньку.
§ 31. знакі Прыпынку пры выклічніках і гукаперайманнях
Выклічнікі могуць знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і канцы сказа.
Выклічнікі, якія знаходзяцца ў пачатку сказа і вымаўляюцца без клічнай інтанацыі, аддзяляюцца ад іншых слоў коскай: 1. Ах, калі б цяпер з ёю быў Міхась! 2. Ат, што з табою гаварыць!
Коска не ставіцца, калі выклічнік:
а) утварае непадзельны выраз з займеннікам або часціцай: 1.Ну і сярдзіты быў дзядзька! 2. Ох і весела нам! 3. Эх і лес жа тут! 4. Ух ты якаяслаўная мясцінка!
б) цесна прымыкае да аднаго з паўтараемых у сказе слоў: 1. Слаўна, ахслаўна правялі мы лета! 2. І ляцім жа, братка, эх ляцім!
в) знаходзіцца перад асабовымі займеннікамі ты, вы, за якімі стаіць зваротак: 1. Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора. 2. Эх вы, дарогі жыцця, што там за вамі ўдалі?
Часціца а пры выклічніку ну коскай ад яго не аддзяляецца: А, вось ён! А ну, вылазь хутчэй!
Выклічнікі і гукаперайманні, якія выступаюць членамі сказа, страчваюць сваё значэнне і на пісьме бяруцца ў двукоссе: 1. Здалёк пачулася “ўра”.
Комплексныя заданні і тэксты для самастойнай працы
Практыкаванне 58. Запішыце тэксты, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Ахарактарызуйце простыя сказы:
1. Не даходзячы да лукі выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою Нёман забіраў управа пралёгшы роўнаю бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны перамешаныя са старым лесам. Там-сям з зялёнага мора маладога хвойніку ўзнімаліся верхавіны старых дрэў што як бы аглядалі зялёныя прасторы свае маладое змены цешачыся яе размахам і сакавітай жыццёвасцю. І гэты малады хвойнік і гэты лес і гэтыя хвоі зліваліся ў адную сцяну лесу вырысоўваючы прыгожую лінію паваротаў разгортваючы сваё цёмна-зялёнае крыло і ахопліваючы пясчанае поле дзе раскінуліся маўклівыя пагоркі. А над усім над гэтым ляжала цішыня і спакой раніцы (Я.Колас).