2. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова:
Лес, ціхі, маўклівы, сустрэў нас непрыветна.
3. Мастацкія азначэнні — эпітэты:
Мы выйшлі з сада і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы.
4. Калі першае азначэнне выражана прыметнікам, а другое —дзеепрыметнікам або дзеепрыметным зваротам:
І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрывацъ недаверлівае, закрытае на моцны замок сэрца.
Неаднародныя азначэнні
1. Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў:
Пад сонцам грэліся бярозы ў белым тонкім палатне.
2. Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік:
Стол засланы белым ільняным абрусам.
Памятайце:
•звычайна у групе неаднародных азначэнняў адно азначэнне выражана якасным, а другое — адносным прыметнікам;
•азначэнні неаднародныя, але аддзяляюцца коскамі, калі другое азначэнне паясняе, канкрэтызуе, удакладняе сэнс першага:
Апошняя, найбольш чаканая сустрэча не прынесла Івану палёгкі, Вера яго так і не зразумела.
Адасабленне азначэнняў
1. Калі адносіцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца ў сказе):
Дужы і моцны, ён неяк адразу аслаб і, прытуліўшыся да дрэва, прыплюшчыў вочы.
2. Калі стаяць пасля назоўнікаў і нясуць сэнсавую нагрузку:
У хаце, пустой і маўклівай, стаяла некалькі ложкаў.
3. Калі два і больш адзіночных азначэнняў стаяць пасляазначаемага слова (перад ім ёсць азначэнне):
Сяргей лічыў Алёшу нясмелым хлапчуком, ціхім, непрыкметным.
4. Калі азначэнне мае дадатковае акалічнаснае адценне ўступкі, прычыны, часу:
Ахоплены ўладарнай сілай успамінаў, хлопец зацяў у сабе нясцерпную журботу душы.
5. Калі азначэнне ўдакладняе або паясняе папярэдняе:
На тым, далёкім, беразе вайны мы засталіся вечна маладымі.
6. Калі паміж дапасаваным азначэннем і азначаемым словам стаіць выказнік або іншыя члены сказа:
Усыпаныя сакавітымі яблыкамі, нізка нагіналіся галіны антонавак і цітавак.
Памятайце:
• не адасабляюцца азначэнні, якія стаяць пасля асабовага займенніка ў форме В. склону:
Я ніколі не бачыў цябе нерашучага і такога спустошанага.
• не адасабляюцца азначэнні, калі адносяцца да няпэўных ці азначальных займеннікаў:
Хтосьці нясмелы і ціхі сумна зірнуў на мяне.
Адасабленне недапасаваных азначэнняў
1. Калі адносяцца да асабовых займеннікаў, уласных і агульных назоўнікаў (незалежна ад месца ў сказе):
У зялёнай майцы, з загарэлым тварам і рукамі, з ускудлачанымі валасамі, ён здаваўся прыгажэйшым, чым у найлепшым сваім гарнітуры.
2. Калі ўдакладняюць папярэдняе дапасаванае азначэнне:
Высокі, у палавіну чалавека, дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк.
3. Калі стаяць у адным радзе з дапасаванымі азначэннямі:
На гэтым вале, нахіліўшыся над болотам, стаяў старэнькі дуб, тоўсты, нізкі, з сухім верхам.
4. Калі стаяць перад назоўнікам і ўдакладняюць сэнс папярэдняга слова:
3 другога, меншага пакоя выйшаў малодшы сын Коркія.
Памятайце:
• калі недапасаванае азначэнне выражана інфінітывам (можна уставіць словы а іменна), то перад азначэннем ставіцца працяжнік:
Толькі адна каманда перадавалася па ланцужку - трымацца да апошняга.
• калі пры азначэнні-інфінітыве няма дапасаванага азначэння, то яно звычайна не адасабляецца:
Алесь выказаў прапанову скасіць Міронісе сена, бо яе Пётр у Чырвонай Арміі.
Практыкаванне 36. Вызначце аднародныя і неаднародныя азначэнні. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1. Зямлю парэзалі вузкія сялянскія дарогі. 2. Быў ясны летні дзень. 3. Сыпануў дробны асенні дождж. 4. У букеціку былі белыя чырвоныя сінія і жоўтыя кветкі. 5. Імклівая захапляючая ляцела насустрач дарога. 6. Дружбы шмат на свеце сардэчнай у людзей шчырай слаўнай і прыгожай. 7. Старэнькі але крэпкі дзядок сустрэў мяне на двары. 8. Я люблю блукаць па вузкіх мінскіх вуліцах вясной. 9. Хвіліны праз дзве пачуліся галасы сабак тонкія і прарэзлівыя тоўстыя і болей паважныя. 10. Лес стромкі густы застылай грамадою кучаравіцца на краі мутнаватага неба. 11. Васіліна акінула позіркам поле і глыбока ўздыхнула чыстае насычанае лёгкай веснавой парнасцю паветра. 12. Паабапал дарогі было поле жоўтае ад іржышча. 13. Паветра напоенае пахам хвоі навісла шызаватай смугой. 14. Высокі вечна малады у ззянні зор і рос свае гады як жалуды дуб на зямлю атрос.
21.3 Прыдатак
Разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паясняльнага слова ў склоне. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці:
1. род заняткаў: студэнты-дружыннікі
2. прафесію: настаўнік Клязовіч Сяргей Іванавіч
3. нацыянальнасць: дзяўчынка-буратка
4. уласнае імя: планета Венера
5. эмацыянальную ацэнку, своеасаблівасць прадмета, асобы: восень-чараўніца, хлопец-маўчун.
Памятайце:
• калі ўласны назоўнік — імя, прозвішча канкрэтнай асобы, то прыдаткам з'яўляецца агульны назоўнік:
дэфектолаг Сільвановіч
мастак Шаранговіч
• калі уласны назоўнік — геаграфічная назва, то ён і з'яўляецца прыдаткам:
вёска Ніўкі
магазін "Несцерка"
Адрознівайце:
• словы з прыдаткамі ад складаных слоў (абазначаюць адно паняцце):
дом-музей
генерал-палкоўнік
• словы з прыдаткамі ад сінанімічных спалучэнняў (з'яўляюцца адным членам сказа):
шляхі-дарогі
сцежкі-дарожкі
волечка-свабода
Адасабленне прыдаткаў
Развітыя і неразвітыя прыдаткі адасабляюцца:
1. Калі адносяцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца):
Летам мне, пастуху, трэба было мець добрую пугу.
2. Калі стаяцьперад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне:
Выдатны майстар беларускага слова, Якуб Колас карыстаўся любоўю народа.
3. Калі прыдаткі звязваюццаз азначаемым словам злучнікамі:
1) ці, або (з удакладняльным значэннем)
2) як (з прычынным значэннем)
3) словаміпа мянушцы, па клічцы, па прозвішчу:
Юрыя Уладзіміравіча, як добрага спецыяліста, часта запрашалі правесці кансулътацыі для маладых праграмістаў.
Памятайце:
• калі злучнік як са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне «у якасці», то такі зварот прыдаткам не з'яўляецца і не адасабляецца:
Як лекавая расліна журавіны вядомыя са старажытных лячэбнікаў.
• калі трэба падкрэсліваць удакладняльны, паясняльны характар прыдатка (звычайна прыдатак — у канцы сказа), ставіцца працяжнік:
3 ініцыятывы і фундацыі Еўфрасінні была пабудавана царква Спаса—унікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі.
Практыкаванне 37. Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.
1. Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу. 5. Былы марак ён добра ведаў марскія звычаі. 6. Дарослыя з зайздрасцю пазіралі з берага на нас хлапчукоў але ўзысці на лёд не адважваліся. 7. Сённяшняму чытачу Брыль вядомы як майстар лірыка-філасофскіх мініяцюр. 8. Яны прывіталіся як добрыя сябры. 9. На пасяджэнні я выступаў як сведка.
21.4 Акалічнасці
Акалічнасцю называецца даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне.
У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова. Напрыклад: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок.Ян ішоў дахаты не спяшаючыся.Каця ўздрыгнула ад нечаканасці.Мы адышліся досыць далёка адчыгункі і спыніліся раніцай на ўзлеску адпачыць.
Акалічнасці звычайна адносяцца да асабовых форм дзеяслова, радзей — да назоўнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў.
Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.
Акалічнасць месца абазначае месца дзеяння, напрамак, шлях руху і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль? Выражаюцца прыслоўямі месца, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікам і без прыназоўніка, устойлівымі зваротамі: Тут, у лясніцтве Лімень, берагі цвёрдыя, і бабры робяць у іх норы, наверх нацягваюць галлё, бярвенні.
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння і адказвае на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? за які час? У ролі акалічнасцей часу выступаюць прыслоўі часу, назоўнікі ў форме ўскосных склонаў і ўстойлівыя звароты: Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.
Акалічнасць прычыны раскрывае прычыну ўзнікнення дзеяння і адказвае на пытанні чаму? з якой прычыны? Выражаецца прыслоўямі прычыны, ускоснымі склонамі назоўніка, словазлучэннямі: Знячэўку Базыль так перапалохаўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў.
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні дзеля чаго? з якой мэтай? Прыслоўі мэты, ускосныя склоны назоўнікаў, інфінітыў і устойлівыя звароты ўжываюцца для выражэння акалічнасці мэты: УБелавежскай пушчы зроблены вялікія і маляўнічыя штучныя азёры для звярыных вадапояў.
Акалічнасць спосабу дзеяння абазначае спосаб дзеяння і адказвае на пытанні як? якім чынам? У ролі іх выступаюць якасныя прыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, дзеепрыслоўі і ўстойлівыя звароты: Сонца прыгравала з кожным днём усе мацней і мацней; Востра пахла горкай лазой і талым снегам .
Акалічнасці меры і ступені абазначаюць меру і ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні колькі? як многа? у якой ступені? Такія акалічнасці выражаюцца спалучэннем колькасных і якасных прыслоўяў, назоўнікамі ў формах ускосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, колькасна-іменнымі словазлучэннямі: Не пабаяўся прайсці пяхотам цэлых сто вёрст, каб паступіць на рабфак.