Смекни!
smekni.com

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову (стр. 5 из 9)

Zecchin, sequin – цэхін, старажытная веніцыянская манета

Краіны і народы

Bohemians – цыгане

Cathay – старажытная, паэтычная назва Кітая

Hun – гун, прашчур венграў

Dalmatia – Далмація, гістарычная вобласць на захадзе і паўночным захадзе Балканскага паўвострава

Caledonia – каледонія, старажытная назва Шатландзіі

TheLowCountries – старажытная назва Нідэрландаў

Jeshurun – ізраiліцяне

Saracens – сарацыны, мусульмане, супраціўнікі крыжакоў

Ускліцанні

Hark! – Ціха! Паслухай!

Amurraintakethee! – каб цябе халера забрала!

Godwot – у старажытнай ангельскай мове форма прошлага часу ад witan = toknow – ведаць.God knows! – Бачыць Бог, Ей богу!

Sapperment! – чорт пабяры!

Heavenforefend – не дай божа!

Ay, marry are you! ( marry = by Mary) – клянуся багародзіцай!

Whelp of a she-wolf -- воўчы вырадак!

Bymyhalidome! – клянуся выратаваннем сваёй душы!

Словы, якія малі другое значэнне.

Career – бег

Cheer – смачная ежа

Habit – адзенне

Mechanic – рамесленнік, просты гараджанін

Іншае.

Ofyore – даўным-даўно

Swordoflath – драўляны меч

Countenance – твар

ennui – скука, тоска

bower – будуар

Gratulate = congratulate – вітаць, кланяцца

Perchance— магчыма

Covin-tree – дрэва, пад якім сустракаліся члены клана ці баявога саюза ( ад слова covin – дагавор, саюз)

Hanap – кубак, чаша

Runlet – невялічкая бочачка віна

Venery – паляванне

Gloire = glory – слава

Toshroudamongst – хавацца

Acubit – старажытная мера даўжыні, роўная паўметру

Brach, brachet – сабака жаночага роду, сучка


Раздзел 4. Асаблівасці беларускамоўнай інтэрпрытацыі гістарызмаў і архаізмаў у творчасці В. Скота на прыкладзе переклада Л. Забалоцкай

Пераклады з англамоўнай літаратуры на беларускую мову пачаліся нядаўна, і калі традыцыя перакладу з англійскай мова на іншыя мовы сягае ў далёкія стагоддзі, то беларусы зацікавіліся англамоўнай літаратурай толькі ў 1925 г., калі Юрка Гаўрук пераклаў адну з камедый Уільяма Шэкпіра. Пазней ён пераклаў прозу і паэзію англійскіх, амерыканскіх і аўстралійскіх аўтараў. З таго ж перыяду мы павінны ўзгадаць і славутага Уладзіміра Дубоўку, аўтара перакладаў санетаў Шэкспіра і “Шыльёнскага вязня” Джоржа Байрана.

Пазней перакладаліся творы іншых англійскіх пісьменнікаў: Оскара Ўайлда, Роберта Стывенсана, Уільяма Моэма, Джорджа Оруэла, Грэма Грына, Джэймса Джойса. З амерыканскай літаратуры перакладаліся Ўільям Сараян, Карсан МакКалерс, Эрнэст Хэмінгуэй, Джон Стэйнбэк, Джон Байран. З аўстралійскіх аўтараў беларускія чытачы маглі прачытаць Кэтрын Прычард і Колін МакКалак.

Перакладаўся з англійскай мовы і Вальтэр Скот. На дадзены момант на беларускай мове былі выдадзены два раманы – “Квенцін Дорвард” у перакладзе М. Пазнякова і “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай.

Аб’екты гэтага раздзела – раман “Айвенга” у арыгінале і яго пераклад, выкананы Л. Забалоцкай.

Людміла Забалоцкая (сапр. Саламаха Людміла) нарадзілася ў горадзе Крычаў Магілеўскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскую медыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974-1984 гг. – навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі.

Друкуецца з 1968 г. Выдала зборнікі вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989).

Так як раман перакладаўся для дзяцей і юнацтва і прызначаўся для школьных бібліятэк, найбольш складаныя часткі рамана былі апушчаны, а кніжныя і незразумелыя словы былі перакладзены сваімі простымі аналагамі.

Так, напрыклад, у наступным сказе перакладчыца апусціла вялікую яго частку і перадала змест вельмі лаканічна:

The situation of the inferior gentry, or franclins, as they were called, who, by the law and spirit of the English constitution, were entiteled to hold themselves independent of feudal tyranny, became now unusually precarious.

Надзвычайна нетрывалым зрабіўся на той час стан дробна-маёнткавых дваран, ці, як іх тады называлі, франклінаў.

На мой погляд у гэтым сказе адлюстравана важная гістарычная інфармацыя, якую нельга было апускаць – тое, што па закону франкліны і дробна-маёнткавыя дваране былі незалежнымі ад феадальнай тыраніі. І тое, што, нават, негледзячы на закон, іх палажэнне зрабілася нетрывалым адлюстроўвае ўсю пераблытанасць таго часу.

Слова gentry было перакладзена апісальна, як дробна-маёнткавыя дваране. Канечне гэты пераклад гучыць лепш для беларускага вуха, чым джэнтры. Але я сустракала і даслоўны пераклад гэтага слова ў рускамоўных перакладах некаторых англійскіх пісьменнікаў.

Наступны сказ содержіть гістарызм hauberк – кальчуга, які не прадстаўляе цяжкасцей для перакладу, так як яго значэнне можна знайсці ў слоўніках.

It was put on by slipping it over the head and shoulders, in the manner of a modern shirt, or ancient hauberk.

Куртка апраналася праз галоў як нашы кашулі ці старадаўняя кальчуга.

У гэтым сказе таксама ёсць старажытнае слова script– сумка. Яно ўжо не ўжываецца ў сучаснай англійскай мове, на замену яму прыйшлі другія назвы. У беларускай мове яго эквівалентам магло бы быць слова сума.

…to one side of which was attached a sort of script, and to the other a ram’s horn, accoutred with a mouthpiece, for the purpose of blowing.

Да гэтага пояса была падвешана з аднаго боку сумка, з другога – баранавы рог з дудачкай.

Слова thrall – прыгонны, раб трапляецца ў сучаснай англійскай мове вельмі рэдка, у асноўным у паэтычных творах.

Gurth, the son of Beowulph, is the born thrall of cedric of rotherwood.

Гурт, сын Беавульфа, прыроджаны раб седрыка Ротэрвудскага.

У гэтым сказе перакладчыца выкарыстала метад кампрэсіі і скараціла доўгія англійскія канструкцыі. Таксама яна пераклала слова jester вельмі дакладнымбеларускімадпаведнікам.

It was to this part of the cap that the bells were attached; which circumstance, as well as the shape of his head-dress, and hiss own half-crazed, half-cunning expression of countenance, sufficiently pointed him out as belonging to the race of domestic clowns or jesters, maintained in the houses of the wealthy, to help away the tedium of those lingering hours which they were obliged to spend within doors.

Па гэтай шапцы, а таксама па прыдуркаватаму і на той жа час хітраму выразу твара вамбы можна было здагадацца, што ён адзін з тых блазнаў, якіх багатыя людзі трымалі ў сваіх дамах дзеля пацехі ў часіны сумоты і гультайства.

У англійскай мове словы serfі bondsmanз’яўляюцца сінонімамі. Гэта гістарызмы, якія абазначаюць прыгонных, якія былі замацаваны за пэўным зямельным надзелам і перадаваліся разам з ім пры продажы. У беларускай мове няма два такіх адпаведніка, таму слова раб з’яўляецца добрым перакладам.

…thatoftheserf, orbondsman, wassadandsullen.

Твар раба ці прыгоннага быў панурым і сумным.

У гэтым сказе пісьменнік ужывае старажытную форму слова no – naу. Так як у беларускай мове няма дакладнага адпаведніка, перакладчыца ўжывае простанародную мову для перадачы мовы прыгонных. Далей словы олдэрмэн , окс, і беф перакладзены транслітарацыяй, так як яны маюць рознае паходжанне – саксонскае і нарманскае. Яны адрозніваюцца адзін ад аднаго ў англійскай мове, але ў беларускай мове ім адпавядае толькі адно значэнне – бык. Але ўсё ж такі трэба даць каментар да слова Alderman, так як гэта гістарычная рэалія, вядомая вузкаму колу чытачоў.

Nay, I can tell you more’, said Wamba in the same tone: ‘there is old Alderman Ox continues to hold his saxon epithet while he is under the charge of serfs and bondsmen such as thou, but becomes Beef, a fiery French gallant, when he arrives before the worshipful jaws that are destined to consume him.

-- А ты паслухай, што я табе скажу яшчэ, -- працягваў Вамба ў тым жа духу. – вось, напрыклад, стары наш олдэрмэн бык: пакуль яго пасвяць такія рабы, як ты, ён працягвае насіць сваю саксонскуюмянушкуокс”, калі ж ён апынаецца перад высакародным ротам, які закліканы яго пасмакаваць, ён робіцца палкім і прыязным французскім рыцарам Беф.

Перакладчыца замяніла старажытны выраў Amurraintakethee! – каб цябе халера забрала! на слова замоўкні. Можа ў дадзеным кантэксце гэта і лепш адпавядае пастаўленым мэтам, бо кніга, як мы ўжо зазнычылі, арыентавана на юнацтва. Hark перакладзена адзіным магчымым спосабам – замоўкні.

‘A murrain take thee!’ rejoined the swineherd; ‘wilt thou talk of such things, while a terrible storm of thunder and lightning as raging withing a few miles of us? Hark, how the thunder rumbles!

-- Замоўкні! – перапыніў яго свінапас. – Ахвота табе гаварыць пра гэта, калі тут пад бокам ад нас узнялася жудасная навальніца з громам і маланкай. Паслухай, які грукат.

У сучаснай англійскай мове слову penthouse згодна з слоўнікамі адпавядае наступнае значэнне – кватэра на верхнім паверсе, прыстройка. Другія значэнні слова з цягам часу згубіліся. Перакладчыца апусціла дадзенае слова, але сэнс сказа не змяніўся.

His features might have been called good, had there not lurked under the penthouse of his eye that sly epicurean twinkle which indicated the cautious voluptuary.

Рысы твару яго былі б прыемнымі, калі б вочы не блішчэлі тым хітрым эпікурэйскім агенчыкам, які выдае асцярожнага сладастрасніка.

У наступным сказе сустракаюцца гістарызмы, прадметы ваеннага рамяства. Для іх перакладу не патрэбна абавязкова ўжываць спецыяльныя метады перакладу – іх значэнні ёсць у кожным слоўніку.

He rode, not a mule, like his campanion, but a strong hackney for the road, to save his gallant war horse, which a squire led behing, fully accoutred for battle, with a chamfron or plaited head-piece upon his head, having a short spike projecting from the front. On one side of the saddle hung a short battleaxe, richly inlaid with Damacean carving; on the other the rider’s plumed head-piece and hood of mail, with a long two-handed sword, used by the chivalry of the period.

Ехаў ён на моцным дарожным кані, напэўна таму, каб зберагчы сілы свайго высакароднага баявога каня, якога адзін са збраяносцаў вёў ззаду.

На кані было поўнае баявое ўзбраенне: з аднаго боку сядла вісеў кароткі бердыш з багатай дамаскай насечкай, з другога – упрыгожаны пер’ямі шлем гаспадара, яго каўпак з кальчугі і доўгі двухбаковавостры меч.

Тое ж датычыцца і гэтага сказа, вельмі простага для перакладу.

A second squire held aloft his master’s lance, from the extremity of which fluttered a small banderole, or streamer, bearind the cross of the same form with that embroidered upon his cloak.

Другі збраяносец вёз узнятую ўгору дзіду свайго гаспадара; на вастрыі дзіды развіваўся невялікі сцяг з выявай такога ж крыжа, які быў нашыты на плашчы.


Заключэнне

У сувязі з глабалізацыяй, а таксама развіццем новых галін навукі і прамысловасці ў лексіконе любога чалавека з’яўляюцца новыя словы і паняцці. Сучасны чалавек рухаецца наперад, у яго няма часу аглядвацца назад. У яго паяўляюцца іншыя ідэалы і імкненні, а прыгажость і рамантыка мінулых гадоў адыходзяць на задні план. Я лічу што, менавіта ў гэты час маральнай бядноты, як некаторыя людзі характарызуюць сучасную рэальнасць, вельмі важна часам звяртацца да мінулых гадоў.