Смекни!
smekni.com

Мова i соцыўм (стр. 4 из 4)

Некаторыя беларускiя найменнi не маюць аднаслоўных адпаведнiкаў i перадаюцца праз апiсальныя выразы: чыгунка – железная дорога, жабурынне – лягушачья икра, бульбянiшча – поле, где рос картофель.

Адметнасць беларускай лексiкi праяўляецца таксама ў высокай ступенi расчлянёнасцi, дэталiзацыi паняцця: бакал iкуфель (бакал для пiва), попелiпрысак (гарачы попел), арэхiлузанец (вылузаны арэх), балотаiiмшара (мохавае балота).

Лексiчная самабытнасць беларускай мовы праяўляецца ў адметным метафарычным пераасэнсаваннi, звязаным з традыцыйнымi для нашага народа iнтэлектуальнымi асацыяцыямii стэрэатыпнымi вобразнымi ўяўленнямi. Нацыянальны каларыт набываюць пераносныя характарыстыкi людзей iiх знешнiх рыс паводле назвы прадмета або з’явы: таўкач – някемлiвы чалавек, цэбар – вялiкая галава.

Прырода назвы, характар яе матывацыi таксама могуць быць нацыянальна адметнымi: пярсцёнак (бел.) – назва паводле месца прызначэння; кольцо (руск.) – паводле формы; ручнiк (бел.) – па прызначэннi; полотенце (руск.) – паводле матэрыялу.

Нацыянальная адметнасць лексiкi выяўляецца ў формах iмёнаў: Алесь, Сымон, Хведар, Яўхiм, Пiлiп, Лявон, Зося, Марыля.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / пад. рэд. П. Брыгадзіна. – Мн., 1997

2. Палуян А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка): курс лекцый / А.М.Палуян. 2006, – 134 с.

3. Ганцова С. К. Беларусазнаўства: вучэбны дапаможнік /. С. К. Ганцова – Мінск : Веды, 2004..

4. Янкоўскi Ф.М. Гiстарычная граматыка беларускай мовы / Ф.М. Янкоўскi – Мн.. 1989.