Смекни!
smekni.com

Мова i соцыўм (стр. 2 из 4)

Валоданне мовай азначае, што мы можам рабiць сваiм уласным унутраным здабыткам усе тыя духоўныя багаццi, што маюць астатнiя людзi. Мова звязвае людзей з навакольным светам i памiж сабою. Яна згуртоўвае не толькi людзей аднаго пакалення, але i пры дапамозе пiсьмовай формы розныя гiстарычныя пакаленнi людзей.

Мова з’яўляецца i нашым мiнулым, нашым гiстарычным лёсам, i нашай сучаснасцю, i нашай будучыняй, таму што заўсёды застаецца з чалавекам, яна яго сутнасць, свядомасць, душа i ў той жа час унiверсальны сродак, праз якi ён успрымае знешнi свет, разумее яго ў значнай меры ў адпаведнасцi з уласцiвасцямi сваёй мовы. Нагадаем у сувязi з гэтым словы I.В.Гётэ аб тым, што колькi ты ведаеш моў, столькi разоў ты чалавек. Асновай для такога выказвання служыць прырода i непаўторны характар кожнай мовы, якая ўяўляе сабою цэлую сiстэму светаўспрымання.

Мова ў пэўнай ступенi абмяжоўвае iнтэлектуальную i духоўную дзейнасць асобных таленавiтых людзей, думкi якiх здольны сягаць у такiя сферы, што ў данай мове на пэўны момант яе стану не знаходзiцца адэкватных сродкаў выражэння. У такiх выпадках творчая асоба вымушана пiсаць на iншай, больш развiтай мове цi выпрацоўваць новыя сродкi сваёй роднай мовы або нават закладваць прынцыпова новыя асновы для яе больш перспектыўнага развiцця.

Любое буйное вынаходства, у тым лiку i мова, мае свой адваротны бок, г.зн. можа ўжывацца не толькi на карысць, але i на шкоду. Мова – вытанчаны iнструмент iдэалогii, палiтыкi, дыпламатыi. Часам кожны з нас можа гаварыць не тое, што думае. З дапамогай мовы чалавек можа схлусiць, абразiць iншага чалавека, сапсаваць яму настрой, узвесцi паклёп i да т.п. Яна (мова) – гнуткi i паслухмяны сродак для перадачы нашых намераў, пачуццяў, думак. Мова часам нагадвае крывое люстра, дзе сапраўднасць здольна адбiвацца так, як таго хоча прамоўца або аўтар пiсьмовага тэксту.

Кожны чалавек – гэта цэлы сусвет, непаўторны i невычарпальны, зменлiвы i загадкавы, прывабны i непазнаны. I адной з найбольш надзейных сцяжынак да гэтага ўнутранага царства чалавека служыць яго мова. Яна нагадвае ў такiм разе выведзены вонку жывы нерв, якi звязвае чалавека з такiмi ж нервамi iншых людзей, у вынiку чаго грамадства ўяўляецца адзiным жывым арганiзмам, нервовай сiстэмай якога з’яўляецца мова, а нервовымi клеткамi ўсе людзi, кожны з нас.

Пад функцыяй у лiнгвiстыцы разумеюць прызначэнне мовы цалкам цi пэўнай моўнай адзiнкi або ролю, якую выконвае мова ў грамадстве.

Вядомы мовазнавец Г.Шухарт сцвярджаў: «Сутнасць мовы заключаецца ў зносiнах». У аснове гэтай фармулёўкi – вылучэнне галоўнай i зыходнай функцыi мовы – камунiкацыйнай. Камунiкацыйная функцыя (функцыя зносiн):

1) раскрывае сацыяльны, грамадскi характар мовы, бо паза грамадствам мова спыняе сваё iснаванне (хоць i захоўваецца ў выглядзе пiсьма або гукавых запiсаў);

2) выяўляе псiхiчную прыроду мовы, таму што мова рэалiзуецца ў выглядзе маўлення толькi ў час яе выкарыстоўвання людзьмi, калi яна ажывае ў iх свядомасцi, матэрыялiзуецца праз маўленне, якое перадаецца i ўспрымаецца органамi чалавека;

3) далучае чалавека да пэўнага калектыву людзей.

Характэрнай рысай моўнай камунiкацыi з’яўляецца тое, што яна мае адваротную сувязь: чалавек выступае адначасова ў якасцi адпраўшчыка i атрымальнiка iнфармацыi, але адваротная сувязь працуе толькi пры наяўнасцi суразмоўцаў, у жывым дыялогу. Такiм чынам, усебаковая сувязь памiж людзьмi ў прасторы i часе грунтуецца на камунiкацыйнай функцыi мовы, праз зносiны людзей з дапамогай агульнай для iх сiстэмы моўных знакаў.

Адлюстраванне ўзаемаадносiн чалавека з навакольным светамажыццяўляецца праз намiнацыйную функцыю мовы. Прадметы робяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў пераважна пры iх намiнацыi, калi гэтыя прадметы атрымоўваюць назвы сродкамi мовы, перш за ўсё словамi. Звычайна тым прадметам i з’явам, якiя адыгрываюць важную ролю ў жыццi людзей пэўнага калектыву, даецца значна больш разнастайных назваў, чым з’явам i прадметам, якiя знаходзяцца як бы на перыферыi iнтарэсаў чалавека або практычна не сустракаюцца цi рэдка сустракаюцца ў яго жыццi. Багацце слоўнiка ў цэлым, а таксама колькасць намiнацый у пэўнай галiне жыцця i ведаў сведчаць не толькi пра стан i развiццё мовы народа, але i пра ступень яго iнтэлектуальнага i духоўнага развiцця, пра глыбiню распрацоўкi тых паняццяў, якiя звязаны з жыццёвымi ўмовамi людзей i маюць для iх вялiкае значэнне. Такiм чынам, праз намiнацыйную функцыю мовы выяўляецца характар сувязi тых цi iншых моўных калектываў людзей са знешняй рэчаiснасцю i найбольш iстотныя спосабы яе ўспрымання людзьмi з дапамогай мовы.

У свядомасцi чалавека адлюстроўваецца знешняя рэчаiснасць, i змест мовы як арганiчная частка свядомасцi таксама адлюстроўвае ў сабе гэту рэчаiснасць. У падмурку значэнняў практычна ўсiх знамянальных слоў так цiiнакш ляжаць адпаведныя паняццi, у якiх увасабляюцца ўяўленнi чалавека аб адлюстраваных у яго свядомасцi знешнiх прадметах. Гэта значыць, што мы маем падставу гаварыць пра наяўнасць у мове функцыi адлюстравання.

Адной з iстотных функцый мовы з’яўляецца пазнавальная: чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якiя фiксуюцца, назапашваюцца, класiфiкуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Мова адначасова служыць iнструментам пазнання, таму што стварэнне i ўзбагачэнне асноўных катэгорый мыслення (паняццяў) адбываецца на аснове мовы. Мова – галоўны сродак набыцця ведаў, iх пашырэння, узбагачэння, удакладнення.

Мова адносiцца да самага галоўнага спосабу выражэння мыслення i пачуццяў чалавека i тым самым выконвае экспрэсiўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькi пэўныя звесткi, веды, але i праяўляюцца адносiны да iх таго чалавека, якi гаворыць (пiша), яго здольнасцi, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псiхiчны стан у момант маўлення i ў цэлым разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Праз экспрэсiўную функцыю прадстаўляюцца галоўныя рысы носьбiта мовы, выяўляецца яго светапогляд, малюецца яго ўнутраны партрэт

Пры зносiнах важным аказваецца не толькi тое, што сказаць, але i як сказаць. Уласцiвасцi i якасцi маўлення ацэньваюцца i па яго змесце, эмацыянальнай насычанасцi, па эстэтычных характарыстыках, па ўражаннi, якое яно выклiкае ў слухача (чытача). Мiлагучнае выказванне пры аднолькавай iнфарматыўнасцi са звычайным паведамленнем успрымаецца з большай асалодай, з пiльнейшай увагай. Эстэтычная функцыя ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзii, сцэнiчным маўленнi, красамоўстве.

Пры ўжываннi незнаёмага слова цi выраза мы можам раскрыць iх змест шляхам разгорнутага тлумачэння або азначэння (ВТНУ – вышэйшая тэхнiчная навучальная ўстанова). Тут рэалiзуецца метамоўная (тлумачальная) функцыя мовы.

Фатычная функцыя мовы выяўляецца ва ўменні ўстанаўліваць кантакт, наладжваць дыялог з суразмоўцам.

2. Мова і маўленне

Спосабам iснавання i праяўлення мовы з’яўляецца маўленне – вуснае i пiсьмовае валоданне моваю, маўленчая дзейнасць. Мова i маўленне – паняццi блiзкiя, але не тоесныя. Яны суадносяцца памiж сабой як сутнасць i з’ява: мова служыць унутранай глыбiннай сутнасцю, а маўленне – знешняй з’явай, праз якую гэта сутнасць праяўляецца.

Маўленне ўяўляе сабой iндывiдуальную з’яву, таму яно адносiцца да аднаго з самых эфектыўных сродкаў, што характарызуе кожнага чалавека як асобу. Нягледзячы на iндывiдуальнасць маўлення, мы ў большасцi выпадкаў разумеем адзiн аднаго пры зносiнах, паколькi выкарыстоўваем агульныя адзiнкi (фанемы, марфемы, словы) i агульныя правiлы аперыравання гэтымi адзiнкамi, г.зн. выкарыстоўваем мову як агульную i сацыяльную сутнасць. Маўленне праяўляецца матэрыяльна i фiксуецца ў канчатковым вынiку канкрэтнымi (акустычнымi цi пiсьмовымi) формамi, прычым гэтаму вынiку i гэтым формам папярэднiчае фiзiялагiчная актыўнасць органаў чалавека (пры вусным маўленнi – лёгкiх, языка, губ, гартанi, пры пiсьмовых формах – рукi). Мова з’яўляецца абстрактнай сутнасцю, але рэальнай, бо праяўляецца канкрэтнымi маўленчымi актамii фiзiялагiчная актыўнасць мае ў аснове псiхiчную дзейнасць усёй нервовай сiстэмы. Значыць, маўленне – канкрэтная i фiзiялагiчная з’ява, а мова – абстрактная i псiхiчная сутнасць.

Мова ўяўляецца патэнцыяльнай сутнасцю, што ўжыўлена ў нашу свядомасць у выглядзе засвоеных з дзяцiнства здольнасцяў гаварыць, а таксама разумець перадаваемыя праз маўленне думкii пачуццiiншых людзей. Маўленне служыць актуалiзацыяй гэтай патэнцыi, яе матэрыяльным увасабленнем, ператварэннем здольнасцi гаварыць непасрэдна ў працэс гаварэння. Мова – патэнцыяльная сутнасць (здольнасць гаварыць), маўленне – актуалiзаваная з’ява (працэс гаварэння).

Мова ўяўляе сабой код, набор адцягненых адзiнак i правiл iх арганiзацыi, прычым гэты код з’яўляецца ўнармаваным, што забяспечвае яго правiльнае выкарыстоўванне прамоўцамi ў межах выпрацаваных нормаў i спаразуменне слухачом. Маўленне ўяўляе сабой гатовы прадукт, якi вытворны ад кода i выступае ў выглядзе вуснага або пiсьмовага тэксту. Гэты тэкст пры спантанным спараджэннi мае шматлiкiя адхiленнi ад нормаў, г.зн. прадстаўляе сабой моўнае ўжыванне, якое патрабуе карпатлiвай дадатковай працы для таго, каб аформiць яго ў строгай адпаведнасцi з правiламi мовы з’яўляюцца адназначнымi, сiметрычнымi ў плане выражэння i плане зместу. Мова – асiметрычная сутнасць, маўленне – сiметрычная з’ява. (гэта бачна пры выкананнi творчых работ па стварэннi звязнага пiсьмовага тэксту, на што звычайна патрабуецца значна больш высiлкаў, намаганняў i часу, чым на нязмушанае гаварэнне, якое не падпадае пад уцiск неабходнасцi ўсебакова стасаваць яго са шматлiкiмi кадыфiкаванымi нормамii правiламi. Значыць, мова суадносiцца з маўленнем як код i норма з тэкстам i ўжываннем.