Смекни!
smekni.com

Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча (стр. 5 из 5)

У сваім рамане У. Караткевіч таксама выкарыстоўвае мянушкі, якія складаюцца з агульных або ўласных назоўнікаў:

Чорны Война. А хто такі той Чорны Война?. Вусны Вярбіцкага няўлоўна пацяплелі. Люблю смелых,-сказаў ён.-Можа, таму, што сам не такі. А Война смелы...І страшны. Ездзіць сабе на вараным і страляе;

Цэрбер Гаргонавіч.Наглядчык Цэзар Георгіевіч, па класнай мянушцы Цэрбер Гаргонавіч, мог трапіцца паўсюль.

Халява. ...Халімон Кірдун, па мянушцы Халява, чалавек вельмі добры і вельмі змрочны, напэўна, з той прычыны, што ягоная жонка была незвычайная прыгажуня.


Заключэнне

У. Караткевіч у рамане “Каласы пад сярпом тваім” дастаткова мэтанакіравана выкарыстаў антрапонімы. Лейтматывам праз увесь твор праходзіць думка, што імя з’яўляецца не дэталлю, неад’емнай часткай вобраза. Уласныя імёны не толькі называюць, ідэнтыфікуюць асобу персанажа, але могуць несці сацыяльную і ідэалагічную нагрузку, вызначаць асобу персанажа, абумоўліваць яго характар і паводзіны. Імя выконвае функцыю захавання і трансляцыі нацыянальнай свядомасці, традыцый, гісторыі, культуры народа.

Антрапонімы ў творах мастацкай літаратуры выкарыстоўваюцца як выразныя сродкі адлюстравання рэчаіснасці, якія перадаюць нацыянальны каларыт, а таксама індывідуальна-аўтарскую адметнасць, узбагачаную традыцыямі і вопытам літаратурнага жанру і нават канкрэтнага твора. Яны выяўляюць разнастайныя функцыі, важныя для асэнсавана акрэсленага ўспрымання мастацкага тэксту: пазнавальную, адрасную, ідэалагічную, сацыяльна-ацэначную, эмацыйна-экспрэсіўную, кумуляцыйную і інш., якія ў канкрэтным творы могуць рэалізоўваць усе або некарорыя з названых уласцівасцей з большай або меншай ступенню выразнасці, адпаведнасці зместу мастацкага твора, аўтарскай ідэі. Літаратурныя антрапонімы нярэдка валодаюць канатацыйным значэннем, выяўленне якога звычайна дасягаецца падрабязным аналізам шырокага кантэксту, фактамі творчай біяграфіі мастака слова, веданнем жыццёвага лёсу прататыпаў яго літаратурных персанажаў, часам і глыбокім разуменнем літаратурнага працэсу ў перыяд стварэння мастацкага твора.


Спіс выкарыстанай літаратуры:

1. Вітка,В.Адкуль Вы, як Вас зваць? - "ЛіМ". 1990. 23 лістапада

2. Івашка,У. Некаторыя актуальныя пытанні беларускай антрапанімікі.//зб."Дыялекталогія і культура беларускай мовы" Мн.,1991.С.205, 215.

3. Шур, В. З гісторыі ўласных імёнаў - Мн., 1993.

4. Бірыла, М. Беларуская антрапанімія - Мн., 1969.

5.Крыўко, М З антрапаніміі Дзісеншчыны // Беларуская анамастыка Мн., 1992. С.5-32.

6. Юрэвіч, У. Ад мянушкі да прозвішча // Юрэвіч, У. Слова жывое, роднае, гаваркое - Мн., 1992.

7. Бірыла, М. Беларуская антрапанімія (структура ўласных мужчынскіх імён) - Мн., 1982.

8. Ивашко, В. Как выбирают имена - Мн.,1990.

9. Выйсце крыніц – Мн., 1995