Аналіз уласных асабовых імёнаў у творах мастацкай літаратуры паказвае, што пісьменнікі пры выбары такіх найменняў сваім персанажам арыентуюцца на рэальны анамастыкон свайго часу, пры гэтым звычайна свядома ці інтуітыўна ўлічваюць такія неабходныя для літаратурнага оніма патрабаванні, як стварэнне ўласным імем уяўлення аб нацыянальнай, узроставай, сацыяльнай, прафесійнай адпаведнасці носьбіта імені. Праз выбар імёнаў прасочваецца нацыянальна акрэсленая і эстэтычная пазіцыя пісьменніка, яго адносіны да персанажа – носьбіта імені, мэтанакіраванасць, абумоўленая ідэяй твора, аўтарскай задумай, яго дасведчанасць, творчы патэнцыял, моўная культура, асацыятыўна-стылістычная знаходлівасць, якія, як правіла, праяўляюцца пры ўдалым выбары імені. Уласныя імёны, з’яўляючыся састаўным элементам лексічнай сістэмы пісьменніка, выконваюць немалаважную ролю ў стварэнні мастацкіх вобразаў, у раскрыцці аўтарскага разумення твора, адлюстраванні моўных і літаратурных традыцый, якія стварыў ці працягваў мастак слова.
У рамане Уладзіміра Караткевіча выкарыстана вялікая колькасць асабовых імёнаў. Паспрабуем разабрацца, наколькі яны былі выбраны выпадкова, ці ёсць якая-небудзь сістэма ў іх ужыванні. Таму пазначым паходжанне і значэнне найбольш вядомых беларускіх імёнаў, ужытых у рамане "Каласы пад сярпом тваім":
Адам (старажытнаяўр.) - чалавек;
Алесь, Аляксандр (грэч.) - мужны, абаронца;
Андрэй (грэч.) - мужны, адважны;
Валерый (лац.) - моцны, здаровы;
Даніла (старажытнаяўр.) - бог - мой суддзя;
Ілля, Ілья (старажытнаяўр.) - крэпасць; бог ёсць мой бог;
Канстанцін, Костусь, Кастусь (грэч.) - пастаянны, стойкі;
Кандрат (цюркс.,татарск.)
Лявон, Лявонь (грэч.) - падобны на льва;
Мікалай, Мікола (старажытнаяўр.) - той, што перамагае народы;
Міхаіл, Міша, Міхась (старажытнаяўр.) - падобны на бога;
Павел (лац.) - малы, невялікі;
Пятро, Пятрусь, Пятрок (грэч.) - камень, цвёрды;
Сяргей, Сярожа (лац.) - стражнік, вельмі паважаны;
Юрый, Юрась - народны варыянт ад Георгій;
Антаніда (лац. або грэч.) - кветка, або тая, што ўступае ў бой;
Майя, Майка - відаць, ад назвы аднайменнага месяца ў гонар свята 1 Мая;
Наталля (лац.) - родная.
Я лічу, што У.Караткевіч выбраў менавіта гэтыя імёны невыпадкова, бо значэнне іх амаль супадае ці вельмі блізкае: мужны, адважны, цвёрды, стойкі чалавек, падобны на льва; для якога бог суддзя.
Ужыванне тых ці іншых ўласных імёнаў перадаюць адносіны аўтара да носьбіта імені. Найбольш часта Караткевіч ужываў скарочаныя варыянты ўласных імёнаў, а таксама імёны з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі: Майка, Паўлюк, Данька, Андрэйка, Ядвінька, Мішка, Пятрок, Янька.
Як асаблівасць, уласцівая анамастыкону пісьменніка, -- гэта тое, што мужчынскія асабовыя імёны з фіналямі –ась, -ось, -усь, -ісь, -- вельмі прадуктыўныя ў яго моватворчасці: Кастусь, Міхась, Антось.
Прадстаўнікі самых розных сацыяльных груп і нацыянальнасцей у творы Караткевіча называюцца па-рознаму:
1. паны – пераважна каталіцкімі імёнамі ці прозвішчамі ў спалучэнні са словам пан: пан Даніла, пан Юры, пан Адам; пані Надзея Клейна, пані Эвеліна, пані Антаніда.
2. сяляне (жанчыны і мужчыны) – гутарковымі варыянтамі праваслаўных (радзей каталіцкіх) імёнаў: Марыля, Кандрат, Міхал, Андрэй, Павал.
3. дзеці – найчасцей памяншальнымі варыянтамі імёнаў: Янька, Юрась, Ядзечка, Майка.
4. сяляне – гутарковымі імёнамі ў спалучэнні з разнастайнымі назоўнікамі – азначэннямі ў прэпазіцыі да імя: пастух Данька, бацька Міхал, фурман Варфаламей.
Шырока выкарыстоўваў пісьменнік імёны святых, міфалагічных і фальклорных герояў. Напрыклад: Адам, Ева, Людамір.
У рамане ўжываюцца і імёны гістарычных асоб: Мікалай Першы.
2.1 Славянскія і запазычаныя імёны
Выконваючы ў творах разнастайныя мастацка-эстэтычныя фнункцыі і з’яўляючыся вызначальнымі элементамі анамастычнай прасторы, уласныя імёны ўтвараюць самыя шматлікія апазіцыі: уласнабеларускія –запазычаныя; рэальныя – створаныя фантазіяй пісьменніка; традыцыйныя, даўно вядомыя – новыя, створаныя, напрыклад, у савецкі перыяд. Так, у творы Уладзіміра Караткевіча прыкметнымі з’яўляюцца славянскія –запазычаныя апазіцыі:
Славянскія імёны: Алесь, Андрэй, Юры, Міхаіл, Паўлюк, Кандрат, Усяслаў, Мсціслаў,Аляксандр, Віктар, Яраслаў, Валеры, Ягор, Канстанцін, Антон, Іван, Фёдар, Глеб, Раман, Мікалай, Наталя.
Запазычаныя імёны:
Палякі: Юзаф, Ядвіга, Франс, Стэфан, , Юллян, Вацлаў, Эразм, Ільдэфонс, Марта, Эдмунд,Зыгмунт, Апалон, Язэп, Альгерд.
Немцы і прадстўнікі іншых народаў: Людвік, Платон.
Яўрэі: Якаў, Варфаламей.
Уласныя імёны, ужытыя ў рамане, адносяцца таксама і да дзвюх іменаслоўных сістэм візантыйска-грэчаскай і рымска-каталіцкай: Антон – Антось; Іван – Ян, Янка; Іосіф – Язэп; Міхаіл – Міхась; Сцяпан – Стафан; Фёдар – Тодар. Паводле паходжання гэта тыя ж кананічныя праваслаўныя ці каталіцкія імёны, але змененыя па законах беларускай фанетыкі. Менавіта гэты разрад імёнаў у рамане значна шырэйшы. Акрамя канфесійных, у творы сустракаюцца дахрысціянскія імёны: простыя народныя (Шпірка, Шчупак і інш.) і старажытнарускія (Мсціслаў, Усяслаў).
2.2 Як утварыліся імёны
Асабовае імя — афіцыйнае найменне, якое даецца чалавеку пры нараджэнні. Зараз імя дзіцяці выбіраюць бацькі. Але нават у адносна недалёкім мінулым імя давалася ў царкве ці касцёле ў адпаведнасці з іменем святога, якое прыпадала на гэты дзень. Большасць грамадзян нашай краіны маюць адно імя, якое ўжываецца ў дзвюх формах: афіцыйнай (Аляксандр, Кацярына) і ў размоўна-бытавой (Алесь, Саша, Каця). У многіх народаў Поўначы, Далёкага Усходу і Сярэдняя Азіі ў выніку суіснавдння ранейшай сістэмы імён і новай ва ўжытак увайшлі «другія» імёны. Два імені прысвойваюцца дзецям паводле абрадаў каталіцкай царквы: Марыя-Магдалена, Разалія-Эльжбета. У болыпасці народаў Афрыкі, у кітайцаў, японцаў, карэйцаў прынята даваць узроставыя імёны. 'У Карэі хлопчыку пры нараджэнні даецца «дзіцячае імя» (амён), у дарослым узросце —• афіцыйнае імя (кванмён), пры ўступленні ў шлюб дабаўляецца імя чжа. У Кітаі паралельна ўжываюцца дзіцячае імя сяо, школьнае — мін, дарослае — цзы. У беларусаў адзначаны выпадкі, калі ўзроставыя змены перадаваліся рознымі формамі аднаго і таго ж імені. У раннім дзяцінстве хлопчыка ласкава называлі Анцік, Гаўрык, Косцік, падлетка — Антук, Гаўрук, Касцюк, Петрык, дарослага хлопца — Антось, Гаўрусь, Кастусь, Пятрусь. Форма імені жанатага мужчыны падкрэслівае сталасць, паважнасць: Гаўрыла, Міхайла, Пятро, Саўка, Сёмка, Грышка. Да прыняцця хрысціянства славяне карысталіся двума тыпамі старажытнарускіх імён: складанымі (Вітагосць, Дарагабуд, Дамажыр, Любамір, Мсціслаў, Рацібор) і простымі народнымі (Ждан, Няждан, Лобан, Нелюб, Пазняк, Стома, Трацяк). У імені знаходзілі ўвасабленне пажаданні бацькоў бачьшь сына магутным уладаром, смелым, міралюбівым, слаўным, госцем, г. зн. купцом (Уладыка, Воін, Хацімір, Міраслаў, Расціслаў, Уладзімір), вера ў чарадзейную сілу імя (Воўк, Зубр, Тур). У Старажытнай Русі двухсастаўныя імёны, асабліва на -слаў, насілі ўдзельныя князі, прадстаўнікі вышэйшай алігархіі. У народным асяроддзі дзіця звычайна атрымлівала імя не адразу пасля нараджэння, а ў больш познім узросце, калі праяўляліся яго фізічныя і разумовыя якасці, асаблівасці характару і паводзін (Галавач, Дохля, Мацак, Дабрыня, Няпёка, Самахвал,).
У некаторых плямён імёны дзецям давалі з улікам татэмных традыцый. Племя, якое лічыла сваім апекуном-татэмам якую-небудзь жывёліну ці прадмет нежывой прыроды, дабаўляла іх назвы амаль да кожнага імя. Практыкаваліся так званыя «падманныя» імёны, каб завуаліраваць станоўчыя рысы і гэтым самым адпужнуць злых духаў і ворагаў (Гадыш, Нянад, Няміра, Булгак — 'неспакойны').
3 увядзеннем у 10 ст. хрысціянства царква ў абавязковым парадку ўвяла на Русі праваслаўныя, хрысціянскія кананічныя імёны тыпу Анастасій, Антоній, Варфаламей, Васілій, Іерафей, Мяфодзій. Яны прыйшлі з Візантыі, куды ў сваю чаргу трапілі з Рымскай імперыі, а ў яе — з Блізкага Усходу. Для носьбітаў запазычаныя імёны былі чужымі і незразумелымі. Таму многія з іх прайшлі істотную апрацоўку ў вуснай народнай мове. Напрыклад, імя Іаан ператварылася ў Іван, Дзіянісій — у Дзяніс, Лаўрэнцій — у Лаўрэн. Многія з іх у такім выглядзе замацаваліся ў літаратурнай мове. На аснове афіцыйных, каляндарных імён узнікла мноства імён з ацэначным адценнем. Толькі ад аднаго імя Пётр іх звыш дзесяці:Пятрок, Пеця, Пятрусь, Пятрусік, Петрачок, Пятрук, Петрасюк, Пятруха, Пятроша, Пятруша, Пятран, Пятраш, Пяцюль, Пятко і інш. Да 18 ст., нягледзячы на забарону, побач з царкоўнымі імёнамі ўжываліся і нецаркоўныя. Пры жаданні чалавек мог мець два імені — царкоўнае і свецкае (Апанас Мудрэц, Васілій Астравух, Цімох Бяссон, Радзівон Лось).
3 узмацненнем уплыву Польшчы на палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў другой палавіне 16 ст. часцей сталі ўжывацца каталіцкія імёны тыпу Альбін, Баляслаў, Фелікс, Данута, Юзэфа.
Пасля 1917 года царква стала менш уплываць на імёнаслоўную практыку. Праз мастацкую літаратуру, друк, кіно на Беларусь хлынуў паток замежных імён, такіх, як Альберт, Арнольд, Артур, Роберт, Рудольф, Эдуард, Аіда, Жанна, Эльвіра.
У жыцці асабовых імён назіраюцца ўсплёскі моды. У пачатку 17 ст. да першага дзесяцігоддзя 20 ст. самым распаўсюджаным сярод мужчынскіх імён было Іван. У 1930—40-я гады на першае месца сярод жаночых імён выйшла Валянціна, Марыя, а зараз — Кацярына.
У перыяд станаўлення кожнае імя мела канкрэтны сэнс. Зараз выдзеліць зыходныя словы і значэнні можна толькі шляхам навуковага аналізу. Шмат загадак ужо высветлена. Расшыфраваны сэнс шэрагу імён, якія паходзяць з грэчаскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай, арабскай і іншых моў. 3 грэчаскай мовы, напрыклад, да нас прыйшлі імёны: Андрэй 'мужны', Аркадзь 'жыхар Аркадзіі' (жывёлагадоўчая вобласць у Пелапанесе), Васіль 'царскі', Георгій 'земляроб', Дзяніс 'прысвечаны Дзіянісу, богу віна'. Яўген 'высакародны, прыстойны', Кірыл 'уладар, гаспадар', Настасся 'уваскрэслая', Алена 'сонечная', Ірына — імя багіні мірнага жыцця, Ксенія 'гасцінная' і многія іншыя. 3 лацін-скай мовы запазычаны імёны: Віктар 'пераможца', Раман 'рымскі, рымлянін', Валянцін 'дужы, здаровы', Марцін — імя бога вайны ў рымскай міфалогіі, Сяргей — рымскае родавае імя; са старажытнаяўрэйскай — Іосіф 'бог прымножыць, бог прыбавіць', Ева 'жыццё', Лізавета 'бог мой (клятва)'.