Над вывучэннем беларускіх (заходнерускіх) летапісаў працавалі таксама С.Л.Пташыцкі, Аляксей Аляксандравіч Шахматаў, М.М.Карпінскі. М.М.Карпінскім быў прааналізаваны адзін з цікавых рэлігійных помнікаў – Чэцця 1489 г.
Грунтоўным вывучэннем беларускай мовы і культуры (у тым ліку этнаграфіі і гісторыі) займаўся Яўхім Фёдаравіч Карскі. У сваёй працы “К истории звуков и форм белорусского наречия” ён зрабіў глыбокі аналіз гісторыі беларускай мовы. У канцы ХІХ ст. Я.Карскі апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку і доктарская дысертацыя “Западнорусские переводы псалтыри в ХV – ХVІІ вв.” (Варшава, 1896).
Вывучэннем помнікаў беларускага пісьменства займаліся таксама А.Брукнер, У.М.Перэтц, А.С.Архангельскі, А.С.Будзіловіч, С.К.Буліч, А.М.Весялоўскі, Ф.М.Ільінскі і інш.
[1]Пытанне аўтарства ў беларускім мовазнаўстве канчаткова не вырашана. Не пагаджаючыся з Л.М.Шакуном, І.К.Германовічам, Казлоўскім, якія называюць аўтарам І.І.Грыгаровіча, М.Ф.Гуліцкі лічыць, што аўтар гэтага слоўніка – Ф.С.Шымкевіч.