Смекни!
smekni.com

Беларуская музыка (стр. 2 из 4)

Дзейнасць тэатра оперы і балета ўзняла музычную культуру беларускага народа на новы, больш высокі ўзровень, далучыла сотні тысяч слухачоў да класічнай і савецкай музыкі, стымулявала творчую работу беларускіх кампазітараў над стварэннем нацыянальнага рэпертуару.

У 1932 г. адкрываецца Беларуская дзяржаўная кансерваторыя,якая стала кузняй кад-

раў кампазітараў, спевакоў, артыстаў сімфанічнага і народнага аркестраў. У кансерва-торыі ў 30-я гады вучыліся вядомыя кампазітары А.Багатыроў, У.Алоўнікаў, В.Яфімаў, Д.Лукас, П.Падкавыраў і інш.

У 1937 г. у Мінску адкрываецца Беларуская дзяржаўная філармонія. Яе праца са-дзейнічала росквіту музычнага жыцця рэспублікі, стварэнню спрыяльных умоў для росту нацыянальных выканаўчых сіл.

Яркім паказчыкам культурнага будаўніцтва ў нашай рэспубліцы з’явілася стварэн-не нацыянальнай кампазітарскай школы. Зараджэнне беларускай прафесіянальнай му-зыкі адносіцца да 20-х гадоў. У сваім развіцці прафесіянальная музыка абапіралася на традыцыі беларускай народнай музычнай творчасці, на дасягненні рускай класічнай му-зыкі, на вопыт і поспехі іншых кампазітараў. Ад прасцейшых апрацовак нацыянальных мелодый песень і танцаў беларускія кампазітары прыйшлі да стварэння сімфоній, опер і балетаў.

Першымі беларускімі савецкімі кампазітарамі былі М.Чуркін, М.Аладаў, Я.Цікоцкі, А.Туранкоў, Р.Пукст.

Ужо для першага перыяду развіцця беларускай прафесіянальнай музыкі характэрна імкненне ахапіць розныя жанры музычнай творчасці. Сярод музычных твораў 20-х га-доў сустракаем масавую песню, апрацоўкі беларускіх народных мелодый, рамансы, ка-мерна-інструментальныя, сімфанічныя творы і нават оперы. У 1925 г. М.Чуркін стварыў Сімфаньету “Беларускія малюнкі” – твор для сімфанічнага аркестра, а яшчэ раней, у 1922 г., - оперу “Вызваленне працы”. У 1927 г. М.Аладаў напісаў оперу “Тарас на Парнасе”. Да таго ж часу адносіцца стварэнне Першай сімфоніі Я.Цікоцкім, рамансаў, масавых песень, апрацовак народных мелодый А.Туранковым, М.Аладавым, Н.Сакалоўскім, У.Тэраўскім, І.Любанам.

У 30-я гады адзначаецца далейшае развіццё прафесіянальнай музычнай творчасці. Гэтаму ў многім садзейнічала стварэнне ў Мінску ў 1932 г. беларускага аддзялення Саюза савецкіх кампазітараў.

Значны ўклад ў беларускую прафесіянальную музыку ўнёс ў гэтыя гады кампазітар В.Залатароў, вучань М.Балакірава, М.Рымскага-Корсакава. З 1932 па 1941 г. ён кіраваў класам кампазіцыі ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і падрыхтаваў за гэты час цэлую плеяду маладых таленавітых кампазітараў.

У 30-я гады назіраецца ўзбагачэнне жанраў беларускай музыкі. Кампазітары звяртаюцца да стварэня опер і балетаў на нацыянальныя сюжэты, пішуць сімфоніі, кантаты, песні на актуальныя тэмы. К канцу 30-х гадоў былі створаны і пастаўлены на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета оперы “Міхась Падгорны” Я.Цікоцкага, “У пушчах Палесся” А.Багатырова, “Кветка шчасця” А.Туранкова, балет ”Салавей” М.Крошнера.

У даваенныя гады ўзнікла многа масавых песень аб Радзіме, аб калгасным жыцці, Чырвонай арміі: “Бывайце здаровы” І.Любана, “Вечарынка ў калгасе” С.Палонскага.

У перадваенныя гады актывізавалася навуковая, фалькларыстычная дзейнасць беларускіх музыказнаўцаў – прапагандыстаў нацыянальнай музыкі.

К пачатку 40-х гадоў музычная культура беларускага народа дасягнула высокага ўзроўню.

Музычнае мастацтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускі народ адным з першых уступіў у барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Дзейнасць драматычных і оперных тэатраў, філармоніі, музычных навучальных устаноў часова перапынілася. У гэты час у творчасці беларускіх кампазітараў на ўвесь голас прагучала патрыятычная тэма, тэма Радзімы, гераічнай барацьбы савецкага народа з фашыстамі.

Асаблівае месца ў іх творах заняла тэма партызанскага руху Беларусі, які стаў грознай сілай у тыле ворага. Сярод твораў, прысвечаных гэтай тэме, вызначаюцца опера “Алеся” Я.Цікоцкага, кантата “Беларускім партызанам” А.Багатырова, сімфанічная паэма “З дзённіка партызана” і сімфонія-балада “У суровыя дні” М.Аладава, песні і рамансы А.Багатырова, М.Аладава, Я.Цікоцкага, Р.Пукста, С.Палонскага,І.Любана. Усе гэтыя творы заклікалі да барацьбы з фашысцкімі захопнікамі, выхоўвалі ў людзей мужнасць,усялялі веру ў перамогу.

У гады вайны велізарную канцэртна-выканаўчую работу ў прыфрантавых раёнах і ў тыле праводзілі артысты Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Сіламі беларускіх артыстаў у Маскве ў 1942 г. былі пастаўлены ўрыўкі з нацыянальных беларускіх опер. У гады вайны многа беларускіх артыстаў працавала ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета ў г. Горкім. Плённую канцэртную работу ў гады вайны праводзіў і Беларускі ансамбль песні і танца, кіруемы Р.Шырмай.

Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні ваеных гадоў, дзеячы мастацтва Беларусі працягвалі будаваць нацыянальную музычную культуру.

Музычнае мастацтва Беларусі ў пасляваенны перыяд (1945 – 1968).

К канцу ліпеня 1944 г. Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нямецкіх акупантаў.

Вельмі хутка ў рэспубліцы было адноўлена музычна-канцэртнае і тэатральнае жыццё, дзейнасць музычных навучальных устаноў. У разбураныя гарады вярнуліся пісьменнікі, кампазітары, артысты драматычных і оперных тэатраў, музыканты. У вельмі кароткі тэрмін у рэспубліцы было адноўлена гаспадарча-эканамічнае жыццё. Ужо ў снежні 1944 г. Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета была пастаўлена опера “Алеся” Я.Цікоцкага.

У пасляваенны перыяд беларуская музыка дасягнула новых ідэйных і мастацкіх вышынь. Саюз кампазітараў БССР папоўніўся маладымі кампазітарамі – выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Сярод іх – Г.Вагнер, Э.Тырманд, Ю.Семяняка, Я.Глебаў, У.Чараднічэнка, Р.Бутвілоўскі, Д.Смольскі, Я.Дзягцярык, І.Лучанок і іншыя. Многае было зроблена для развіцця нацыянальнай оперы,балета, сімфоніі, кантаты, інструментальнай і харавой музыкі, масавай і сольнай песні,рамансаў.

Значнае месца ў музычнай творчасці пасляваенных гадоў заняла тэма гістарычнага мінулага беларускага народа, якая пераклікалася з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая тэма знайшла ўвасабленне ў буйных музычна-сцэнічных творах – операх “Кастусь Каліноўскі” Д.Лукаса, “Андрэй Касценя” М.Аладава, “Яснае світанне” А.Туранкова, а таксама ў кантатах “Беларусь” А.Багатырова, “40 год” М.Аладава і інш.

Далейшае развіццё ў музычнай творчасці атрымала тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Яна ўвасоблена ў операх “Марынка” Р.Пукста, “ Дзяўчына з Палесся” Я.Цікоцкага, у сімфанічных творах “Партызанская быль” У.Алоўнікава, “Вечна жывыя” Г.Вагнера, у кантаце “Памяці Канстанціна Заслонава” Ю.Семянякі, у шматлікіх масавых, сольных і харавых песнях.

Тэме мірнай стваральнай працы людзей прысвяцілі свае творы Я.Цікоцкі, У.Алоўнікаў, М.Аладаў, П.Падкавыраў, І.Кузняцоў. Яркае адлюстраванне ў музыцы атрымала тэма барацьбы за мір і дружбу паміж народамі. Гэтая тэма лягла ў аснову Чацвёртай сімфоніі Я.Цікоцкага, сімфанічнай сюіты “Песні міру” У.Алоўнікава, вялікай колькасці песень.

У музычнай творчасці 50-х гадоў яшчэ больш узмацнілася імкненне да адлюстравання сучаснай тэмы, вобразаў, сюжэтаў, звязаных з жыццём, бытам людзей.

У гэтыя гады прыкметна павысілася прафесіянальнае майстэрства кампазітараў, яшчэ больш трывалай стала іх сувязь з нацыянальнай народнай творчасцю, з рэалістычнымі традыцыямі рускай класічнай і савецкай музыкі. Пастаянная сувязь з народам узбагачала кампазітараў, дапамагала ім адшукваць хвалюючыя, актуальныя тэмы для сваіх твораў.

Беларускія музыказнаўцы, фалькларысты больш актыўна сталі выступаць з лекцыямі, дакладамі аб музыцы перад насельніцтвам, па радыё і тэлебачанню. У друку ўсё часцей сталі з’яўляцца работы аб беларускай прафесіянальнай і народнай музыцы.

Некаторыя творы беларускіх кампазітараў у гэтыя гады атрымалі ўсесаюзную аўдыторыю, сталі выконвацца ў канцэртных залах Масквы і іншых гарадоў.

Вялікіх мастацкіх поспехаў у пасляваенныя гады дасягнула выканаўчае майстэрства Беларусі. Шырокую вядомасць у нашай краіне атрымалі Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР і Дзяржаўны народны хор БССР.

Дасягненні беларускіх кампазітараў і музыкантаў былі высока ацэнены грамадскасцю яшчэ ў 1955 г. на Другой дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Многія кампазітары і выканаўцы былі ўдастоены ганаровых званняў і ўзнагарод.

У гэты перыяд былі створаны балеты “Святло і цені” Г.Вагнера і “Мара” Я.Глебава, Першая і Другая сімфоніі Л.Абеліовіча, песні “Абеліскі” Д.Смольскага і “Памяць сэрца” І.Лучанка.

Сярэдзіна 60-х гадоў натхніла дзеячаў беларускага мастацтва на стварэнне твораў, якія вызначаюцца глыбінёй і праўдзівасцю адлюстравання жыця, сілай ідэйнага пафасу, высокім мастацкім майстэрствам. У гэты перыяд было напісана многа цікавых, сталых у мастацкіх адносінах твораў. Сярод іх трэба назваць балет “Альпійская балада” Я.Глебава, балет “После бала” і тэлеоперу “Ранак” Г.Вагнера, Трэцюю сімфонію Л.Абеліовіча, вакальна-сімфанічную паэму “Па дарогах барацьбы і перамог”, Восьмую і Дзевятую сімфоніі М.Аладава, кантаты “Беларускія песні” А.Багатырова і “Светлы шлях” І.Кузняцова, “Святочную уверцюру” Д.Камінскага, сімфанічную паэму “50 год” Я.Цікоцкага.

З’яўленне таленавітых твораў у 60-я гады – вынік актыўнага звароту беларускіх кампазітараў да сучасных тэм, дабратворнага ўплыву лепшых традыцый савецкай музыкі. Увасабленне сучасных тэм у музычных творах прывяло да ўзбагачэння выяўленчых сродкаў, расшырэння жанравага і вобразнага зместу беларускай музыкі.