Смекни!
smekni.com

Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы (стр. 1 из 3)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Інстытут журналістыкі

Кафедра стылістыкі і

літаратурнага рэдагавання

Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы

Курсавая праца

Студэнткі 3 курса, 1 групы

Кажамякінай Вольгі Уладзіміраўны

Навуковы кіраўнік

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Цікоцкі Аляксандр Міхайлавіч

Мінск

2008

Змест

1. Уводзіны…………………………………………………………..3

2. Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры……………...5

2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання…………7

3. Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава……………11

4. Заключэнне…………………………………………………………16

5. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………....18


Уводзіны.

Вывучэнне мовы мастацкай літаратуры як спецыфічная задача філалогіі і эстэтыкі ў нашай навуцы распаўсюджваецца ўсё шырэй і шырэй. Яно атрымлівае ўсебаковае тэарэтычнае абгрунтаванне толькі ў Савецкую эпоху. Але і на сёння яшчэ няма поўнай дакладнасці ў разуменні сувязі гэтай задачы з гісторыяй літаратурнай мовы, з аднаго боку, і з гісторыяй развіцця стыляў мастацкай літаратуры, - з другога.

Само па сабе слова стыль – мнагасэнсавае. У круг цэнтральных праблем вывучэння мовы мастацкай літаратуры ўваходзяць праблемы “ мовы (стыля) мастацкага твора” і “мовы (стыля) пісьменніка”. І тая і другая праблема абапіраецца на паняцце індывідуальнага стыля і абумоўлена ім. Што маецца на ўвазе пад індывідуальным стылем? Гэта, перш за ўсё, асабістыя вынаходніцтвы аўтара ў мове свайго твора. Нават тады, калі стыль аўтара поўнасцю рухаецца ў сферы літаратурнай мовы, ўнутраная сувязь усіх элементаў гэтага стыля, прынцыпы падбора форм літаратурнай мовы ўяўляюць літаратурна- мастацкае адзінства, абумоўленае развіццём мастацкай літаратуры ці эстэтыкай асобных яе напрамкаў. Ступень індывідуальнасці гэтых адносін ўзрастае разам з развіццём культуры літаратурнай асобы з XVII стагоддзя. Так як ўзнікае спецыфічны круг новых стылістычных праблем, паняццяў і катэгорый, без гістарычнага аналізу немагчыма вывучэнне ўнутраных якасцей і законаў развіцця мовы мастацкай літаратуры. Сярод гэтых праблем і катэгорый асабліва месца займаюць пытанні аб стылістычнай будове вобраза аўтара і аб вобразах герояў.

А. Н. Сакалоў ў сваей “Тэорыі стыля” піша: “ Паняцце “вобраз аўтара” патрабуе яшчэ далейшай распрацоўкі. Ці ва ўсякам літаратурным творы можна знайсці вобраз аўтара, ці прыдзецца гаварыць толькі аб адлюстраванні аўтарскай асобы ў творы , аб аўтарскай “прызме”, праз якую прыламляецца выяўляемае, пра пазіцыю аўтара? Вобраз аўтара і аўтарская асоба з’яўляюцца адным з вайжнейшых “кампанентаў” літаратурнага і ўвогуле мастацкага твора”.

Мэта курсавой працы:прааналізаваць праблему вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры на прыкладзе твораў І. Пташнікава.

Задачы, пастаўленыя пры напісанні курсавой працы –прааналізаваць праблему вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры на прыкладзе твораў І. Пташнікава, разгледзіць сказ як форму літаратурна-мастацкага апавядання. Пры напісанні курсавой працы была выкарастана вучэбная літаратура, публікацыі ў СМІ на гэтую тэму, апавяданні І. Пташнікава.

Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры.

Вобраз аўтара – гэта вобраз, які складаецца з асноўных рыс творчасці паэта ці пісьменніка. Ён уяўляе ў сабе і адлюстроўвае ў сабе таксама і элементы мастацкіх ператварэнняў яго біяграфіі. Патэбня гаварыў, што паэт-лірык “ піша гісторыю сваей душы”. Лірычнае я – гэта не толькі вобраз аўтара, гэта – разам з тым прадстаўнік вялікага чалавечага грамадства.

В. Б. Катаеў ў артыкуле “ Да пастаноўцы праблемы вобраза аўтара”, распыляе гэту праблему паміж стылістыкай, сацыялогіяй, псіхалогіяй і літаратуразнаўствам, піша: “ Чалавечая сутнасць аўтара адлюстроўваецца ў элементах, якія паказаны праз мову, моўнымі не з’яўляюцца”. Але што ж гэта за “ сутнасць аўтара”? У мастацкім творы трэба шукаць прынцыпы і законы моўна-мастацкай пабудовы вобраза аўтара. Гэта можа быць абавязковае і актыўнае ўмешванне аўтара ў працэс апавядання. Ён ажыццяўляецца самымі рознымі спосабамі. Тут і пахвілінныя публіцыстычныя каментарыі аўтара, разважанні, адзнакі, тут і сатырычная дэфармацыя малюнка ці, наадварот, падкрэсліная ідэялізацыя.

Тэорыя вобраза аўтара вельмі цесна звязана з гісторыяй верша і прозы. Асабліва цяжка яе вывучэнне ў сферы лірычнай паэзіі. Для вывучэння гісторыі і варыяцыі вобраза аўтара ў празаічных творах сабрана вельмі шмат матэрыяла, хоць ён яшчэ дастаткова туманны. Сюды ж адносяць прынцып ці паняцце “суб’ектывізацыя”, якой час ад часу карыстаюцца даследчыкі.

Квета Кажэўнікава прысвяціла гэтаму пытанню артыкул “ Суб’ектывізацыя і яе адносіны да стыля сучаснай эпічнай прозы”. Па яе словам, “ калі пакінуць ў старане пытанне адносінаў творчага мыслення суб’екта ( аўтара ) да аб’ектыўнай рэальнасці , тады можна акрэсліць тры асноўных падыхода да гэтага паняцця:

1) Суб’ектывізаванай эпічнай прозай лічаць твор з апавядальнікам, які вядзе гаворку ад 1-ай асобы, і з’яўляецца адначасова пратаганістам ( галоўным героем дзеяння, ці адным з іх). Дзеля тэарэтычнага падыхода суб’ектыўная афарбоўка даецца перш за ўсё ў вышэйшай ступені роляй апавядальніка ў самом дзеянні, і двухбаковасцю гэтай ролі, паколькі апавядальнік адначасова з’яўляецца і апавядаючым суб’ектам і аб’ектам апавядання.

2) Іншыя даследчыкі гавораць пра суб’ектывізацыю толькі ў сувязі з творамі, у якіх галоўнае месца належыць самапраяве і самааналізу апавядальніка. У гэтым выпадку мова ідзе пра творы, аб’ект эпічнага пазнання якіх роўны ўнутранаму свету галоўнага героя . Пад суб’ектывізацыяй такім чынам, разумеецца тут не толькі ўспрыманне фіктыўных эпічных дзеянняў вачамі апавядальніка, але і характар самой эпічнай матэрыі.

3) Да суб’ектывізаванай эпічнай прозы адносяць таксама творы, якія адрозніваюцца частым уключэннем асабістых пунктаў гледжання асобных герояў у апавяданне ананімнага апавядальніка. У гэтым выпадку ролю адыгравае памнажэнне пунктаў гледжання, і ступень суб’ектывізацыі тут непасрэдна залежыць ад узрастання колькасці гэтых пунктаў гледжання”.

Сення ўсё вастрэй і глыбей паўстае пытанне пра ўнутраны маналог. Гэта пытанне таксама цесна звязана з праблемай вобраза аўтара і яго будовай. У адкрытай форме вобразы аўтараў і апавядальнікаў пераплятаюцца і змешваюцца ў розных відах сказаў.

2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання.

Вобраз аўтара – гэта не просты суб’ет мовы, часцей за ўсё ён нават не названы ў будове мастацкага твора. Гэта – канцэтраваная праява сутнасці твора, якая аб’ядноўвае ўсю сістэму моўных пабудоў герояў ў іх адносінах з апавядальнікам ці апавядальнікамі. У формах сказа вобраз аўтара, як правіла, не супадае з апавядальнікам. Сказ – гэта не толькі адзін з важнейшых відаў развіцця апавядання ці аповесці, але і моцны выток абагачэння мовы мастацкай літаратуры. Вобраз апавядальніка ў сказе накладвае свой адбітак, стыль накладваецца на формы выявы герояў. Вобраз апавядальніка ў сказе – гэта праява літаратурнага артыстызма аўтара. Вобраз аўтара разглядваецца ў ім як вобраз артыста. Суадносіны паміж вобразам апавядальніка і вобразам аўтара дынамічна нават ў межах адной сказава кампазіцыі, гэта велічыня пераменная.

Формы сказа адкрываюць у мастацкай літаратуры шырокі шлях змяшання розных дыялектных сфер гутаркова-бытавой мовы з рознымі відамі пісьмовай мовы. Сказ абумоўлен характаралагічна і ідэялагічна. У гэтым і заключаецца стылістычная вастрота пытання ў сказе. Калі сказ сам па сабе – па сваей знешняй будове – не распадаецца цалкам на формулы і сінтаксічныя схемы гутарковай мовы, тады ўзнікае неабходнасць “сігналаў”, асаблівых знакаў, з дапамогай якіх у чытача паўстае сваё бачанне мовы. Гэты канструктыўны прынцып прадугледжвае іншае ўспрыманне значэння слоў у літаратуры. Семантыка мовы ў значнай ступені абумоўлена фактарамі, якія ляжаць па-за моўным ланцугом. У тых выпадках, калі мова акрэслена будуецца , як пісьмова-літаратурная , характэрна памкненне памесціць усе багацтва сэнсу ў аб’ектыўную прыроду напісанага слова.

У мове літаратурнай, якакя не гучыць, а толькі павіна быць агучанай – па патрабаванню пісьменніка, яшчэ больш магчамасцей для стылістычнага ўскладнення гэтых значэнняў і ўяўленняў.

Магчымасці мастацкай “гульні” у сказе становяцца шырэй, калі мова літаратурнага твора пераносіцца ў “па-за літаратурную” моўную плыню і за межы літаратурнай мовы. Тады ўжо не толькі знешнія абставіны і не толькі стылістычная структура суб’екта адыграваюць ролю ў разуменні моўных форм, - але здараецца як бы сутыкненне розных пунктаў моўнага адзінства. Сказ будуецца ў суб’ектыўным разліку на людзей вядомага сацыяльнага круга, напрыклад, на бліжэйшых знаёмых, але з аб’ектыўнай мэтай – падвергнуцца ўспрыманню невядомага чытача. Пры гэтым на несупадзенні разумення разумення розных пунктаў моўнага адзінства заснаваны вострыя камічныя эфекты моўнага стылістычнага ўздзеяння з дапамогай сказа.

З гэтага можна зрабіць вывад, што мастацкая проза , як мова, ствараемая ў парадку вуснага маўлення, адрозна па характару сваей моўнай інтэрпрэтацыі ад пісьмова-літаратурнай мовы. Пагэтаму неабходны дзеля поўнага разумення семантыкі сказа аўтарскія ўказанні . Нават тады, калі апавядальнік вядзе гаворку “ як па напісанаму”, г.з. калі ён, заставаясь у сферы кніжных нормаў, свабодна ўладае іх вусным выкарыстаннем, “сказ” з цяжкасцямі можа быть апазнаны стылістычна і адасоблен ад аўтарскага апавядання.

Але павінны быць і есць такія формы сказа, калі мастаку неабходна не імітаванне прафесійных ці іншых саціяльна-дыялектных уяўленняў вусна-маналагічнай пабудовы, а ўсяго літаратурнае выкарыстанне спадручнага вуснаму маўленню ўяўленняў. Інакш кажучы, пісьменніку патрэбна бывае не моўная будова сказа, а ўсяго яго “экспрэсіўная сацыяльна-сталістычная атмасфера”. Узнікаюць асобныя формы сказавых пабудоў, якія могуць выконваць розныя стылістычныя функцыі, хоць яны і не прыстасаваны да служэння кампазіцыйным фактарам літаратурнага парадку.