Смекни!
smekni.com

Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы (стр. 2 из 3)

Сказ можа быць на свабодным выкарыстанні тых элементаў мовы, якія прызнаюцца анамальнымі. Адкланенні ад норм маналагічнай мовы становяцца вытокам камічных эфектаў. Рух моўнага парадку, не стрымлены лагічным кіраўніцтвам, з скачкамі і абрывамі; паўторы адных і тых жа слоў; розныя агаворкі, - усё гэта час ад часу выкарыстоўваецца як матэрыял літаратурных характарыстык. На фоне нармальнай маналагічнай мовы пабудавання такога тыпу надаюць уражанне “ моўнай паталогіі”.

Стылістычныя функцыі сказа заключаюцца не толькі ў злітаванасці кніжных моўных формаў з адлюстраваннем жывога маўлення, не толькі ў змяшанні сінтаксічных схем кніжнай і гутарковай мовы. Сказ адкрывае перад мастаком цуды жывых і мертвых слоў. У сказе пісьмннік можа свабодна карыстацца дыялектамі, жаргонам, рознымі жанрамі пісьмовай мовы.

Калі традыцыйныя формы пісьмовай, літаратурна-мастацкай празаічнай мовы знікаюць, яны ламаюцца з дапамогай верша, сказа. На самой справе, сказ абмежаваны сацыяльна-характаралагічна толькі тады, калі ён дакладна належыць вобразу асобы. Тады здаецца ўражанне бытавых абставін, нават калі прадметныя аксесуары іх і не паказаны. Вобраз суб’екта, апавядальніка памяшчае ў больш ці менш цесныя сацыяльна-характарыстычныя рамкі сказавую будову, калі адбываецца акт яго наіменавання. Імя – уключае ў сябе ўказанне мяжы і агульнага напрамку ў разуменні сутнасці вобраза апавядальніка і аўтара, які стаіць за ім. У літаратурным творы наіменаванне нярэдка з’яўляецца метафарычным , умоўна-сімвалічным, вобразным, а не тэрміналагічнай адзнакай суб’екта. Пагэтаму нават асабісты займеннік як абазначэнне апавядальніка – метафарычны. Усякае “я” мастацкага твора – вобраз. І яго функцыя – падвоеная: яно адначасова і імя суб’екта і займеннік, так як з’яўляецца ўсяго мнімым знакам адзінства гэтага суб’екта. Вобраз “я” дапускае больш шырокія магчымасці , асаблівы той вобраз, які амаль зліваецца з аўтарам. Сказ, які ідзе ад аўтарскага “я”, яшчэ больш незалежны. Мастацкае “я” – ужо зусім не вобраз-імя, а вобраз-займеннік. Значыць, пад ім можна схаваць што заўгодна, дыялектыка яго калебанняў вельмі цяжкая. За мастаком заўсёды прызнавалася шырокае права пераўтварэння і відазмянення сучаснасці. Для гэтага яму патрэбна толькі багатая мова. Такі мастак – рэфарматар мастацкай мовы – пераўтварае свой твор у пястратае ўбранне, якое ствараецца з розных варыянтаў форм пісьмовай, “сказавай” мовы. Натуральна, што стыхія сказа з’яўляецца адным з галоўных вытокаў, адкуль чэрпаюцца новыя віды мастацкай мовы.. Кансерватызм пісьмовай літаратурна-мастацкай мовы паралізуецца ўліваннем жывых рознадыялектных сацыяльна-моўных элементаў.

Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава.

На жаль, амаль не даследаванай ў беларускый філалогіі, застаецца праблема моўнага вобраза аўтара або вобраза апавядальніка. Калі браць менавіта апавяданні І. Пташнікава, то нельга сказаць, што пра вобраз аўтара-апавядальніка ў яго творах, ўвогуле нічога не пісалася нашымі беларускімі даследчыкамі. М. Я. Цікоцкі ў сваей кнізе “Сугучнасць слоў жывых…” аналізуе і мову апавяданняў І. Пташнікава, і распавядае пра вобраз аўтара ў яго апавяданнях. М.Я. Цікоцкі ў сваім даследванні робіць акцэнт на тое, што Пташнікаў вялікаю ўвагу надае менавіта персанажам твора, няма ярка выразнага вобраза аўтара. Калі чытаеш ўжо потым гатовыя працы даследчыкаў, заўважаеш, што вобраз аўтара шукаюць як правіла ў самых вялікіх і значных творах пісьменніка. Але ці трэба абмяжоўваць сябе імі? Канешне, можна гаварыць, што ў вялікім рамане вобраз аўтара больш выразны, ён праходзіць праз ўвесь тэкст, яго лягчэй зразумець. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Але я лічу, што ва ўсіх невялічкіх творах пісьменнік змяшчае яркі вобраз аўтра, ён проста велімі лаканічны, яго можна прачытаць у некалікіх радках і потым ўжо мець уяўленне яго. Калі нават аўтар не слова не напіша пра сваё ўласнае меркаванне, калі ён да канца твора застаецца за кадрам, а на першым плане галоўны герой, чытач ў першаю чаргу павінен адчуваць, што гэта не герой, гэта пісьменнік размаўляе з ім, гэта ён даруе свае пачуцці і вядзе за собой. У кожным слове галоўнага героя, персанажаў мы ўсё роўна знаходзім аўтара, яго маленькі свет, які ён стварыў падчас напісання твора. Усё, што б не прагучала з вуснаў герояў, гэта ўсё прапусціў праз сябе аўтар, а значыць гэта ўсё праходзіла праз яго светапогляд, ён трымаў гэта ў сабе, адчуваў нейкія перажыванні, а потым проста змясціў іх на паперы.

У І. Пташнікава ў яго невялічкіх па аб’ему апавяданнях я знайшла аўтара, яго думкі, яго перажыванні, калі нават гэта было праз ўвасабленне галоўнага героя твора. Шмат месца ў сваіх творах І. Пташнікаў адводзіць пачуццям і перажыванням персанажаў. У апавяданні “ На шляху луг” вельмі яскрава аўтар апісвае ўнутраны стан галоўнага героя: “Але гэта я толькі думаю. У думках я смелы. Гатоў цябе падняць на рукі, несці, туліць, цалаваць. Я нават адчуваю, якая ты легкая-легкая, боя дужы і, мусіць, ужо мужчына. Толькі як сказаць табе пра гэта, калі ад наплыву нейкай цеплыні ў мяне прыкушаны язык? Не, я ніколі не быў смелы. Я хачу, каб гэта зрабіла ты.”Па гэтаму невялікаму кавалачку тэкста бачна, колькі перажыванняў аўтар ўклаў у галаву героя. Амаль у кожным радку сустракаецца асабісты займеннік “я”, тым самым пісьменнік падкрэслівае эмацыянальную напружаннасць галоўнага героя, ствараецца эфект гучання гэтых словаў, чытач незаўважна прагаворвае іх пра сябе, тым самым пераносіць дзеянне на сябе: “Я думаю.., я хачу..,я адчуваю.., я не смелы..”. Такое апавяданне называюць рэтраспектыўным, калі большая ўвага надаецца не рэальным падзеям, не дзеянню ўвогуле, а ўнутранаму стану героя, часам гэта могуць быць нейкія ўспаміны героя, разважанні. Такі стыль апавядання ў І .Пташнікава часта суправаджаецца апісаннем, у тым жа “ На шляху луг”: “ Неяк мімаходзь я зірнуў удалеч. Сонца ўжо збіралася заходзіть за лес, яно вісела там, удалечыні над цемнымі выгібамі векавечных яловых град, чыстае, цяжкае; намарылася за доўгі вясновы дзень. З лагчын і беразнякоў на луг наплываў рэдкі, нясмелы туман, але я ведаў, што ён неўзабаве ахутае ўсё сваімі валокнамі, што нават за тры крокі не заўважыш лісця на бярозах. На ўсходзе, за вёскай вісела сінеча. Там – шаша.” І раптам аўтар зноў звяртаецца да галоўнага героя з яго пачуццямі: “ Цябе, цябе знайшоў я…Толькі сення, цяпер…Праз ўсе свае школьныя гады. Мне цяжка пакінуць..Я люблю…” Такія пераходы ад рэспектыўнага апісання да падзей сустракаюцца амаль ва ўсіх апавяданнях І. Пташнікава. Па гэтай прыкмеце заўсёды лёгка пазнаць твор І. Пташнікава, нават калі аўтар не ўказваецца. І. Пташнікава даследчыкі часам папракалі залішняй “апісальнасцю” яго твораў. Сапраўды, гэта такая яркая адметнасць творчасці гэтага пісьменніка. Усе творы проста “крычаць” вобразнымі параўнаннямі, апісаннем прыроды, персанажаў. І гэта не заўседы добра. Часам здаецца ўражанне нагружанасці тэксту, шмат інфармацыі падаецца нам лішняй, чытаецца марудна, але гэта і ёсць вобраз аўтара. Кожнае параўнанне ці апісанне выконвае сваю стылістычную функцыю, а разам ствараюць вобраз аўтара, які акрэслены гэтым стылем. І. Пташнікаў у сваіх апавяданнях стараецца не ўпусціць з выгляду ні адзінай дэталі, з дапамогай іх, ён вызывае ў чытача ўжо знаемыя яму асэцыяцыі, каб перадаць карціну глыбей. “ Твар яго то ўсплываў часа так блізка, што яна бычыла маршчынкі на ілбе і пераноссі, то раптам знікаў, губляўся. Толькі добра помнілася, што твар горды. І ці не прамы нос рабіў яго такім? Не. Хутчэй падбародак – востры і раздвоены. А вочы? Мусіць, шэрыя і разумныя. І часта загараліся. Памяць яшчэ хавала чамусьці ямачкі, якія былі, бадай, лішнія на яго шчоках: рабілі твар мяккім, зусім жаночым, калі хлопец размаўляў ці ўсміхаўся..” Гэты ўрывак з апавядання “ Асенняе апавяданне” як нельга лепш адлюстроўвае вобраз аўтара. Пісьменнік не падае нам апісанне героя ў чыстым выглядзе як яно ёсць. Праз дэталі ў знешнасці мы прачытваем характар персанажа, таму ўто твар ў аўтара, напрыклад, не прадаўгаваты, а “ горды”, вочы – “ шэрыя і разумныя”. І. Пташнікай гуляе з чытачом у гульню “ пытанне-адказ”, прым пытанні задае ён і быццам бы ён і адказвае. “ А вочы? Мусьць, шэрыя і разумныя”. “ І ці не прамы нос рабіў яго такім?” Аўтар патрабуе адказу ў чытача, і хоць потым адказвае сам, чытач усе роўна ўжо адказаў на гэта пытанне для сябе па-свойму.

Трэба адзначыць асаблівасці будовы дыялогу ў І. Пташнікава. У невялікіх яго апаяданнях яны вельмі кароткія, а за імі адразу ідзе апісанне тако, аб чым толькі што шла гаворка ў ім: “

- А што там, над лесам сінім?..спытала яна, гледзячына незвычайны для яе шнурок у небе, які ледзьве варушыўся.

- Журавы…Лета цягнуць на вяроўцы…Ад нас забіраюць. Але яны яшчэ асядуць. Тут, у лугах каб занава рыхтавацца да адлету…”

І сапраўды бы хто там, над лесам, узяў за канец тую вяроўку і пацягнуў уніз; журавы зблыталіся і пашыбывалі на старыя крыніцы ў канцы лугоў. Там была спажыва круглы год, там і зімой жыравалі дзікія качкі..”Гэта адступленне аўтара ў творы “ Асенняе апавяданне” стварае эфект прысутнасці. Дыялог вельмі легкі, не аб чым, але як яго ўзмацняе апісанне. Аўтар гуляе на тым, што знаёма чытачу, карціну, якую ён малюе, не трэба доўга ўзнаўляць у памяці.

Калі мова І. Пташнікава ў апісаннях герояў, прыроды, пачуццяў вельмі багатая і зацяглая, то у дыялогах – наадварот: лаканічная, але нельга казаць, што збяднелая. Напрыклад, у апавяданні “ На шчасце”:

- Я прыеду, Люда..Веласіпедам. Заганю каня і адразу. Спыніцеся ж ля самай амбулаторыі, ля варот. А мо я нават і даганю..- спрабаваў ён жартаваць.

- Не трэба. І не думай. Я сама. Лепш пазвоніш..-строга, нават уладарна прагучаў яе голас.”

Зноў вобраз аўтара паўстае перад намі, тут ужо ў якасці псіхолага. Пісьменнік добра разумее – ўсе, што яго героі не дагаварылі ў дыялогу, ён дапіша ўнізе, раскрываючы праз тыя ж апісанні, параўнанні іх унутраны ці знешні стан. Што і адбываецца: “ Цяпер я стаяў ля іх. Зірнуў на Валю – яна хвалявалася. Але не за сябе, я разгадаў. Ёй боязна было за Люду, якая сядзела разам з ёй і пры кожным уздрыгу машыны моцна заплюшчвала вочы і ашчэплівала твар. Валя памагла ёй скінуць з плеч пыльнік і расшпіліла на плячах у сукенцы некалькі гузікаў. Яна нешта шаптала ёй, распытвала, раіла”.