Смекни!
smekni.com

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Балгарыі (стр. 2 из 2)

Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка «Авадзень» – аналаг айчыннаму «Вожыку» – грунтуецца на з'едліва рэзкай крытыцы балгарскіх урадаў і асобных міністраў, якія даюць для гэтага падставы. І хаця на публікацыі, змешчаныя ў «Авадні», рэдка гучаць афіцыйныя водгукі, яго гумарэскі і фельетоны маюць рэзананс у грамадстве.

«Палітычны ліст» і «Дзяржаўны веснік» – органы ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта. Перважная частка іх зместу – поўны тэкст шматлікіх дакументаў, якія прымаюць урад, міністэрствы і адміністрацыя. У аналітычных аглядах унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне рэдакцыі часопісаў прэтэндуюць на ролю «аб'ектыўных рэгістратараў». Выдаюцца пры дапамозе датацый Прэзідэнцкага савета па інстанцыях.

Часопіс «Балгарыя», які мае таксама англамоўны, нямецкамоўны і французскамоўны варыянты, мае характар прэзентабельнага выдання, знаёміць замежных чытачоў з гісторыяй і помнікамі культуры краіны. Яго аналаг – часопіс «Беларусь».

Газета «Жаночы веснік» выдаецца з 1990 г. і заяўляе пра сябе як пра пераемніцу спецыялізаванай жаночай газеты з аналагічнай назвай, якая выдавалася ў 1921–1944 гг..

Пра пераемнасць лепшым традыцыям айчыннай журналістыкі ў пасляваенны перыяд заявіла і рэдакцыя часопіса «Жанчына сёння», які быў заснаваны Камітэтам балгарскіх жанчын і застаецца яго органам.

Адной з першых прыкмет пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны замежнага медыябізнесу стала ўтварэнне ў 1991 г. тыднёвага часопіса «Свет і бізнес» – сумеснага з Усходняеўрапейскім агенцтвам развіцця выдання.

Яго спонсар – Шатландскае агенцтва развіцця. Матэрыялы часопіса прысвечаны пераважна апошнім навінам сусветнага бізнеса. Часопіс разлічаны на дзелавыя колы і так званых «новых балгар».

Радыёвяшчанне ажыццяўляецца цэнтральнай станцыяй у Сафіі, а таксама раённымі ў Варне, Плоўдзіве і Стара-Загоры. Вяшчанне на балгарскай мове адбываецца па 3 нацыянальных, 4 раёных і 1 сталічнай праграмах аб'ёмам 50 гадз. у суткі.

У перыяд трансфармацыі не змянілася колькасць гадзін замежнага вяшчання (24 у суткі) радыёстанцыі «Радзіма» для балгарскай дыяспары на грэчаскай, турэцкай, сербска-харвацкай, арабскай, англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і іспанскай мовах. Затое павялічылася ўдвая, з 12 да 24 гадзін у суткі, радыёвяшчанне для турэцкай меншасці на турэцкай мове.

Тлумачыцца гэта значнымі інвестыцыямі з суседняй Турцыі ў радыёстанцыю дыяспары. Яшчэ на пачатку 1990-х гг. турэцкі ўрад атрымаў дазвол на будаўніцтва каля мяжы новых перадатчыкаў. І калі ў часы кіравання Тодара Жыўкава (1954–1989) турэцкія тэле- і радыёхвалі глушыліся па ідэалагічных матывах, дык цяпер турэцкае радыё і тэлебачанне без асаблівых цяжкасцяў транслюецца на ўсю тэрыторыю краіны. Гэта дало падставы сцвярджаць журналістам часопіса «Позірк» у 1998 г., быццам адбываецца паўторная турэцкая экспансія на Балканы – на гэты раз ідэалагічная і культурная.

Менавіта да аўдыёвізуальных, а не друкаваных СМІ Балгарыі праявіў найбольшую цікавасць замежны капітал.

Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ пачыналася з дабрачыннай пастаўкі найноўшага абсталявання, а завяршылася купляй эфірнага часу для трансляцыі сваёй інфармацыйнай прадукцыі. Так, французская тэлестанцыя «Кэмал Франс Інтэрнэшнл» (Сі-Эф-Ай) дамаглася штодзённай трохгадзіннай трансляцыі сваіх праграм з субтытрамі. Французская тэлестанцыя «Еўропа-5» – права на бесплатную трансляцыю сваіх праграм. Яе перадачы прымаюць у Сафіі, Плоўдзіве, Бургасе. Штодзённы аб'ём вяшчання складае 9 гадзін. На балгарскім тэлебачанні французскія тэлеканалы закупляюць эфірны час (гэтаксама ж, як і на беларускім першым нацыянальным канале) і дэманструе свае дзіцячыя і прыгодніцкія тэлесерыялы, дубліраваныя на балгарскую мову. Акрамя таго, практычна ўсе станцыі кабельнага тэлебачання заснаваныя французскімі інвестарамі, якім належаць іх кантрольныя пакеты акцый.

Такім чынам, калі радыёэфірная прастора Балгарыі знаходзіцца пад значным турэцкім кантролем, дык тэлевізійная пераважна пад французскім. Такое актыўнае пранікненне на балгарскі інфармацыйны рынак падаецца досыць значным для грамадскасці. Але, як бачым, уплыў замежнага капіталу на СМІ Балгарыі не такі значны, як, напрыклад, у Польшчы. Тлумачыцца гэта тым, што трансфармацыя балгарскіх СМІ адбылася ў найменшай ступені ў параўнанні з суседзямі па рэгіёне. Можна спрачацца – станоўча ці адмоўна адаб'ецца гэтая акалічнасць на фарміраванні сучаснай інфармацыйнай прасторы краіны. Аднак нельга не прызнаць, што свой «інфармацыйны суверэнітэт» Балгарыя пакуль бароніць больш надзейна, чым, як убачым ніжэй, Венгрыя або Чэхія.


ЛIТАРАТУРА

1. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мн., 1995.

2. Кирова С. Печать Болгарии в период переосмысления новых ценностей // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1996. № 2-3.

3. Мелина А. Радио и телевидение Польши // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10.1993. № 3.

4. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.

5. Средства массовой информации стран Центральной и Юго-Восточной Европы в конце 1989 – начале 1990 годов // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10. 1991. № 2. С. 38–79.

6. Цанкова С. Основные ежедневные газеты Болгарии. Анализ