Смекни!
smekni.com

Музычная рэцэнзія як крытычны жанр (стр. 3 из 5)

Значная асоба ў беларускай музычнай журналістыцы – рэдактар “Музыкальной газеты” і часопіса “НОТ 7” Алег Клімаў. Ён адзін з галоўных рэцэнзентаў у вышэй прыведзеных выданнях. Асноўная рыса, якой вылучаюцца ягоныя агляды, - лаканічнасць. Падчас ягоны тэкст можа складацца з 2-3 сказаў. Прыявядзем без скарачэнняў рэцэнзію на альбом “Времена” Юрыя Лоцманава. “Рокешнік, рыім-энд-блюз айчыннай школы - мілы, з бухлом, з комлексамі, з любоўнымі перажываннямі, дварова-рамантычны. «Многие из наших», « Пил водку» »[ 25;31] Лаканічна, але без “вады”. Камусьці такі падыход, безумоўна, прыйдзецца па густу. Не стамляе, можна чытаць у грамадскім транспарце. Ну, а для кагосьці будзе занадта неаргументавана і проста.

Як музычны крытык выступае і журналіст Анатоль Мяльгуй, які разам з Мартыненкам выдаў кнігу рэцэнзій “222 альбомы беларускага року”. Раней Мяльгуй працаваў у “Ліме”, на партале “Тузін гітоў”. Сёння друкуецца фактычна толькі ў “Музыкальной газете”. Музыкай ён захапляецца з ранняга юнацтва, мае пэўны досвед і, натуральна, густ, які развіваўся не адзін год. Анатоль так жа, як і Мартыненка, займаецца толькі беларускай музыкай з тэкстамі на беларускай мове. Часцей за ўсё гэты журналіст піша пра фольк. Ён ўмее чуць музыку і ўмее захапляцца ёй. Але, на мой погляд, стыль Мельгуя пазбаўлены патрэбнай журналісту грацыёзнасці, бязважкасці, каларытнасці і яркасці.

Таццяна Заміроўская піша рэцэнзіі ў “БелГазете», часопісе «Развлечение и Отдых”. Даследчыца Таццяна Арлова заўважыла, што Заміроўская са сваім прагрэсам хутка дасягне такога ўзроню, што ейныя тэксты будуць найсамперш адрасаваны музыкам, а не сярэднестатыстычнаму слухачу. Стыль напісання Заміроўскай у меру мудрагелісты і вобразны.

Музычны крытык, ля якога не пройдзеш міма, - Віктар Пазднякоў. Ягоныя рэцэнзіі час ад часу з’яўляюцца ў часопісе “НОТ 7”, ён працуе ў сеціве на партале telegraf.by. Спецыялізуецца не толькі на беларускай сцэне, але і на сусветнай. Я мяркую, ён піша вельмі абгрунтавана і густоўна.

Адзінае ў Беларусі спецыялізаванае выданне пра музыку – часопіс “HOT 7”( “Хот сэвэн”) Ён выдаецца тыражом каля 2000 экзампляраў, раз на два месяцы, шэф-рэдактар – Алег Клімаў.

Рэцэнзіі (выключна на не-беларускую музыку) размяшчаюцца ў другой палове выдання, займаюць каля 10 старонак.

Сярод рэцэнзентаў - О’ К (Алег Клімаў), Арыман, Доктар Марозаў, Е.Горын. Многія, як бачым, падпісваюцца мянушкамі. Я думаю, гэта даволі паспяховы ход. Бо часопіс асвятляе альтэрнатыўную музыку, якая вельмі стасуецца з такім нефармальным падыходам. Акром таго, журналісты ўжываюць слэнг і размоўныя словы, што прывабна для рок-культуры і для моладзі.

Агляды ў “HOT7” пішуцца па-журналісцу лёгкай мовай, недзе – жартаўліва і з гумарам.

Рэцэнзіі на самыя розныя кружэлкі ( шмат,аднак, рокавых і джазавых) з’яўляюцца на старонках беларускага «Женского журнала». У часопісе шмат месца адводзіцца модзе, рэцэптам, артыкулам на тэму сямейнага шчасця. І, натуральна, музыка ў ім не першасная тэма. Рэцэнзіі даволі лаканічныя, але ў іх указваецца стыль, агульнае ўражанне і месца альбома ў творчасці каманды альбо асобнага творцы. Рэцэнзаваннем кіно, кніг і музыкі ў “ЖЖ” займаецца Настасся Касцюковіч, Лілія Камлюк, Алена Занкавец і Юля Дарафеева.

Такім чынам, хоць і не ў дасканаласці развітая, рэцэнзія ў беларускіх СМІ ёсць. У цэнтры ўвагі рэцэнзентаў – рок у яго ўсемагчымых формах, джаз, фолк. Беларускія крытыкы нядужа шануюць танную папсу.

З папяровай прэсы рэцэнзія перамяшчаецца ў Інтэрнэт. Найбольш запатрабаваныя ў сеціве – рэцэнзіі на “Тузіне гітоў”, якія найчасцей піша журналіст Сяргей Будкін.

У Беларусі няма сур’ёзных выданняў выключна для музыкаў. Таму і ўзровень рэцэнзій – “для меламанаў”. Зрэшты, даволі глыбокім аналізам музыкі і дакладнасцю вызначэння стыляў вылучаецца Таццяна Заміроўская.

Улетку 2006 года з’явілася кніга Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя “222 альбомы беларускага року”. Там – шэраг рэцэнзій на беларускія альбомы. Унікальна, што томік захаваў аўтарскі правапіс, ды і рэцэнзіі паўсталі ў поўным варыянце (а не скарочаныя, як у газетах). Там-сям рэаліі грамадскага жыцця вымалёўваюцца ды подыхам нядаўняй гісторыі павявае.

Паспяховая кніга “222 альбомы беларускага року” Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя, выдадзеная ўлетку 2006 года, даказала запатрабаванасць рэцэнзіі і ўзбагаціла беларускую журналістыку.

2.2. Практычнае напісанне рэцэнзіі

Арцемій Троіцкі параўноўвае рэцэнзію з анекдотам. Стройная камазіцыя, лаканічнасць і фінальная нота – абавязкова слушная, абавязкова ў час і каб кранула.

Якімі ж якасцямі валодае сучасны музычны крытык? Безумоўна, ён мае важкі культурны “бэкграўнд” за спінай і слухае, слухае, слухае музыку. У сучаснай музычнай рэцэнзіі распаўсюджаны параўнанні і правядзенне паралеляў, што без пэўнай эрудыцыі, вядома, немагчыма. “Трэба імкнуцца аналізаваць рэч. Аналізаваць лепш за ўсё метадам параўнання. Параўноўваць можна творы аднаго і таго ж артыста, творы артыстаў аднаго жанру і творы артыстаў розных жанраў” [7; 392] Аналізуючы творчасць айчынных выканаўцаў, рускія і беларускія журналісты часцяком абапіраюцца на еўрапейскую і амерыканскую сцэну. Сучасныя рэцэнзіі стракацяць уласнымі імёнамі ды назовамі каманд. Звернемся да рэцэнзіі на альбом “Чертополох” беларускага выканаўцы АТМАРАВІ. Аляксей Мажаеў піша: “ Раві, ад якога можна было чакаць пракуранага вакалу і нервовых акустычных спеваў, аказаўся ўладальнікам высокага і не пазбаўленага прыемнасці голасу, які вельмі падыходзіць для выканання музыкі ў стылях новая хваля, новая рамантыка, сінці-поп- DuranDuran, A-Ha, 'НРГ' , “Альянс”У аранжыроўках пераважаюць бойкія старарэжымныя клавішы – быццам бы Раві вучыўся граць на сінтэзатары ў Дзідзье Маруані.” [9; 2006/rus/press/interm_1004.html] У рэцэнзіі Леаніда Новікава бачым іншую паралель: “ Амаль што наш (беларускі) адказ BrightEyes”[9; 2006/rus/press/rollingst_0505.html] А вось Генадзь Шостак з парталу www.zvuki.ru параўнаў АТМАРАВІ з DepecheMode ды Kraftwerk

У журналістыцы існуе спрэчнае пытанне: “Журналіст мусіць ісці ў ногу з чытачом альбо абганяць у кампетэнцыі аўдыторыю?” У сучаснай музычнай крытыцы часцяком пераважае другое. І “наслуханасць” сярэднестатыстычнага меламана не заўжды дазваляе прапусціць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыі і аналогіі. Атрымліваецца, такім чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж і стымул да адукацыі і ўзбагачэння!

“Спалучэнне вобразнасці і актыўнай мысленчай дзейнасці дапамагаюць распазнаць музычную з’яву” [1; 44]. Прывядзем прыклады з творчасці музычнай журналісткі Таццяны Заміроўскай. “Заміроўская ўдала спалучае вобразнасць мыслення і логіку з сучаснай манерай зносінаў, такой каштоўнай для фанатаў року” [1; 45] Пра дыск “Романтика» Атмараві спадарыня піша: “Кружэлка здаецца лёгкай, празрыстай і неспасцігальнай, як восплеск адной далоні” [9; 2006/rus/press/rio_jan07.html]

Рэцэнзія на “Раздвоение личности” гурта СПЛИН: “Калі тут ён [Васільеў]спявае Маякоўскага, становіцца жахліва сорамна: перажываеш, як за школьнага таварыша, які выйшаў на сцэну з гітарай і забыў Самы Важны Акорд (а потым узгадаў, але так, што лепей бы і не ўзгадваў)”[10; 20070226.8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581]

Любы рэцэнзент мусіць дасягнуць пераканаўчасці высноваў, прапанаваных чытачу. І дапамагае гэтаму мастацкасць тэкста, пісьменніцкія здольнасці журналіста, уменне захапіць чытача, а таксама якаснасць аргументацыі. Мастацкасць тэксту звернута да падсвядомасці чытача, аргументацыя – да свядомасці, да інтэлекту.

Галоўная ідэя аўтара ў рэцэнзіі заўжды мусіць быць аргументаванай. “Прыгадаем, што знешняя адзнака будуецца па тыпу наступнага выказвання: “В добра таму, што дапамагае дасягнуць D” “ В дрэнна таму, што нараджае D” “ [8; 145 ] Аўтар выводзіць нейкі асноўны тэзіс, а усе астатнія, другасныя тэзісы яго падмацоўваюць, служаць аргументамі. У тэзісах адлюстроўваюцца веды, досвед, кампетэнтнасць журналіста. Але ж трэба ведаць мяжу, не “перасаліць” рэцэнзію аргументамі, загрувасціўшы асноўную ідэю.

Разглядзім рэцэнзію “Васільеўскі спуск” Барыса Барабанава на альбом “Раздвоение личности» гурта СПЛИН. «ВАСИЛЬЕВСКИЙ СПУСК»

Семнадцать новых песен от нестарого классика русского рока. Лучше бы их было на одну меньше» [23; 88 ] Галоўная ідэя тэксту буйным кусівам вынесена пад загаловак. Пазней спадар Барабанаў праілюструе яе аргументацыяй. “Незразумела толькі, навошта Аляксандр уключыў у альбом песню “Маяк”, напісаную на вершы Уладзіміра Уладзіміравіча Маякоўскага. Справа ў тым, што верш “Лиличка!», які лёг у аснову спева, - гэта такі ўзровень тэксту, побач з якім не толькі вершы Аляксандра Васільева, але і дзевяноста дзевяць адсоткаў рок-н-рольнай паэзіі здаюцца вартымі толькі таго, каб іх спусцілі ва ўнітаз. Так што давайце зробім выгляд, што гэты нумар, які мог бы добра гучаць асобна - на радыё, на сінгле, у альбомную кампіляцыю трапіў выпадкова” [23; 88]

Разглядзім, прааналізуем і па магчымасці падмацуем прыкладамі “няшкодныя парады” Троіцкага музычнаму журналісту, прапанаваныя на лекцыях студэнтам журфака МГУ.

“1. Важна ведаць прадмет сваіх журналісцкіх даследаванняў.

…Калі казаць пра музычную журналістыку, то неабходна добра ведаць музыку. Пажадана пры гэтым ведаць яе больш альбо менш універсальна”.

[ 7; 390]

Сяргей Будкін спецыялізуецца выключна на беларускіх музычных навінках. Але ж агульную кампетэнцыю ў ім выдае правядзеннне паралеляў з не-беларускай сцэнай. У некаторых з рэцэнзіяў.

Вітаўт Мартыненка таксама займаецца толькі айчыннай сцэнай. Але зусім не цікавіцца станам рускай музыкі, ды і за сённяшнямі еўрапейскай, амерыканскімі выканаўцамі, мне здаецца, нядужа пільна назірае. Але ён мае веды ў класіцы року 60х-70х, польскім року 80-х. За беларускай сцэнай назірае з юнацтва. І гэтага яму хапае, каб пісаць даволі грунтоўныя рэцэнзіі на нашы родненькія музычныя творы.