Смекни!
smekni.com

Літаратура и рэдагаванне в Беларусі на пачатку ХХ ст (стр. 4 из 4)

Многа гаворыцца аб фенаменальнасці, аб выключнай ролі «Нашай Нівы" ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі. I надышоў час адкрыта прызнаць, нават падкрэсліць —прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай Нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасціi захаваў лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка. Што яму давялося зрабщь для гэтага? Па-першае, не дапусціць звужэння аўтарскага кола, а ва ўмовах першай сусветнай вайны, калі на фронт былі мабілізаваны многія таленавітыя пісьменнікі, не дапусціць зніжэння якасці публікаваных матэрыялаў. Другое, не маючы за душой ні капейкі, вырашаць надзвычай складаныя фінансавыя пытанні. Трэцяе, пры мінімальным штаце супрацоўнікаў ствараць газету, гэта значыць — збіраць матэрыял, апрацоўваць яго, весці перапіску з карэспандэнтаміi многае іншае. Чацвёртае, ва умовах жорсткай цэнзуры ўзяць на сябе адказнасць падпісваць выданне, якое даволі крытычна ацэньвала дзеянні ўрада ў ваенны час[7, с. 73].

І«Наша ніва» і традыцыі народна-дыялектнай мовы

Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX — пачатку

XX ст. адбываецца на аснове жывой народнай мовы з досыць шырокай сферай выкарыстання.

Таму змяненніi удасканаленні граматычнага ладу беларускай гра-матычнай мовы на пачатку XX ст. былі абумоўлены ўнутранымі працэсамі яе развіцця на аснове народнай гаворкі. Асабліва яскрава працэс узаемадзеяння i паступовай уніфікацыі розных дыялектных плыняў у галіне фанетыкі, марфалогіі, лексікі можна прасачыць на прыкладзе беларускіх перыядычных выданняў пачатку XX ст. Сярод ix найбольш значнае месца займае газета "Наша Ніва". Гэта зразумела: газета аб'яднала шэрагах карэспандэнтау з розных куткоу Беларусі, яны ва ўласнах матэрыялах шырока адлюстроувалі асаблівасці маўлення сваей мясцовасці.

Спынімся на найбольш адметных выпадках выкарыстання традыцый народна-дыялектовай мовы на старонках "Нашай Нівы".

У фанетычнай сістэме:

1. Моцнае недысімілятыўнае аканне пад уплывам сярэднебеларускіх гаворак вытрымліваецца не паусюль: беларускаго дэмоса, чэкаюць нечаго негаданаго, сонейка ўгнявілося, сонейка віталося, згарэло гумно. 2.Наяунасць у дзеяслоуных канчатках дысімілятыўнага акання: брэшыш,паможыць, чытаіць.

3.Націскны галосны ў дзеяслоуных канчатках пасля шыпячага (паун.-усх. і паўдн.-зах.): вочы блішчэлі, Міхалка задрыжэў.

У марфалагічнай сістэме ўзаемадзейнічаюць рысы паўночна-. ўсходніх i паўднёва-заходніх беларускіх гаворак, замацоўваючы за тры- вала рэалізаванай з'явай нарматыўнае права. Адначасова на старонках газеты ў якасці паралельнай нормы сустракаюцца дыялектызмы, характэрныя для мінска-маладзечанска-віленскай зоны народна-гутарковай мовы. Напрыклад:

1. Канчатак -ы (паўн.-усх.), -а, -э (паўд.-зах.) у назоуніках мужчынскага i ніякага роду з цвёрдай асновай у назоўным склоне множнага ліку: апекуны, зерняты, словы, мастэ, целята.

2. Канчаті -i, -eў назоўніках трох родаў з цвёрдай асновай у месным склоне адзіночнага ліку:на дарозі, у лесі, у горадзі, на сенакосе.

3. Паралельнае выкарыстанне канчаткаў -ой(-ёй), -ай(-яй) (паўн-усх.), -ою(-ёю), -аю(-яю) — (паўдн.-зах.), у назоўіках, прыметніках і займенніках жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку: верхняй Віслай, жывою работай, пад ёю, над зямлёю, кожнаю сваёй жылкай.

4. Ужыванне ў назоўніках шаночага і ніякага роду з цвёрдай асновай, і жаночага роду з мяккай асновай — формы роднага склону множнага ліку без канчатка, тыпу верб,зямель, кухань, (распаўсюджаны ў паўн.-зах., цэнтр. дыялектах), з канчаткам –аў, -оў: дзержавоў, расліў, вучэльнёў (паўсямесна).

5. Канчаткі -ох(-ёх)пад націскам (паўдн.-зах.) i-ах(-ях)не пад націскам (цэнтр.)— у назоўніках меснага склону множнага ліку: у мурох, у снох, па краёх, па ўзмежках.

6. Прыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі ў родным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца пераважна са скарочанымі канчаткамі -ай(-яй), -ой, -эй(-ей) — паун.-усх.: нашай справы, беларускай мовы, той старонкі.

7. Канчатак -ым(-ім)у месным склоне адзіночнага ліку ў прымет- ніках мужчынскага i ніякага роду: па дарагім сыне, на чужым беразе.

8. Паралельнае ўжыванне канчаткаў -ець(-эць)— паўдн.-зах.: вы-даець, нясець; i-ыць(-іць)— паўн.-усх. у дзеясловах абвеснага ладу цяперашняга i будучага часу ў 3-й асобе адзіночнага ліку. 9. Рэалізацыя дапаможнага дзеяслова быць у цяперашнім часе толькі ў форме ёсць (паун.-усх.): шмат ёсць прыгожых мясцінаў.

У галіне лексічнай сістэмы заўважана вельмі разнастайнае функцыянаванне дыялектызмаў, характэрных yciм абласцям Беларусі, хаця найбольшая перавага застаецца за лексемамі заходняга арэалу распаўсюджаня. Да прыкладу, наступныя намінацыі, цяпер шырока фіксваныя ў наступных гаворках: вантробы (нутро, унутраныя органы), газніца (газоўка), дахоўка (чарапіца), кадук (нячысцік, чорт), пекны (прыгожы, добры), студня (калодзеж).

Такім чынам, газета «Наша ніва» з’яўляецца неацэннай крыніцай для вывучэння традыцый народна-дыялекынай мовы ў фарміраванні фанетычных і лексічных нормаў беларускай літаратурнай мовы пачатку XXст [6, с.76-77].

Заключэнне

У выніку працы прыйшла да наступных высноў:

- развіццё грамадскай думкі, навукі, культуры і ў сувязі з гэтым вялікая патрэба ў кнізе прывялі да ўздыму кнігадрукавання на Беларусі ў пачатку XX ст.;

- перыядычны друк на пачатку XXст. заклікаў да адраджэння нацыянальнай культуры, асвятляў гісторыю Беларусі, станаўленне Беларускай мовы і літаратуры;

- дзейнасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і навуковыя даследаванні Я.Карскага, І.Касовіча і іншых садзейнічалі інтэнсіўнаму ўзбагачэнню беларускай літаратурнай мовы, яе ўнармаванню;

- газеце «Наша ніва" належыць выключная роля ў развіцці літаратурна-грамадскіх працэсау на пачатку XX ст. у Беларусі;

- прыйшоўшы на пасаду рэдактара "Нашай нівы", Купала пераадолеў усе цяжкасціi захаваў лепшыя якасці i традыцыі першага беларускага штотыднёвіка.

Спіс выкарыстаннай літаратуры

1. Баландзін К. І. “Фарміраванне і развіццё беларускай мовы”.—Мінск: БДПА, 1996 г.

2. «Беларуская кніга» — Мінск: Полымя, друк.1989 г.

3. Бярозкіна Н. Ю. «Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (16-пачатак 20 ст.)/Н. Ю. Бярозкіна.—2-е выд.—Мінск: Бел. Навука, 2000г.

4. Карповіч М. П. «Рытарычны ідэал у журналістыцы/Марыя Карповіч.—Мінск: Тэхнапрынт,2004 г.

5. Карский Е. Ф. «Белорусы». —Мінск, 1955 г.

6. Панізнік С. “Янка Купала і «Наша ніва»”.—Мінск:Бел. Тав-ва «Хата»,1977 г.

7. Шчаўлінскі М. Б. «Беларуская літаратура ў гады першай сусветнай вайны (1914-1918 гг)».—Мінск: РІВШ БДУ, 2002 г.

8. Энцыклапедыя «Літаратура і мастацтва».— Мінск, 1956 г.