Смекни!
smekni.com

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку (стр. 1 из 5)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі

Кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі

Камерцыйная прэсана інфармацыйным рынку

Курсавая праца

студэнткі2 групы 2 курса

Занько Настассі Леанідаўны

Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Драздоў Д.М.

МІНСК 2008


Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

§ 1 Сутнасныя характарыстыкі камерцыйнай прэсы і гісторыя яе ўзнікнення

§ 2 Сістэма сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

ГЛАВА 2. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет

§ 1 Асаблівасці тэматыкі

§ 2Асаблівасці стылю і афармлення

Заключэнне

Лiтаратура

Уводзіны

У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Маладосць беларускага інфармацыйнага рынку абумовіла невялікую колькасць яго навуковых даследаванняў. Напрыклад, рынак камерцыйных выданняў так і застаецца малавывучаным. Само паняцце “камерцыйная прэса” выклікае шмат пытанняў і трактуецца рознымі даследчыкамі па-рознаму. Як паказвае аналіз літаратуры, адсутнічаюць элементарныя статыстычныя дадзеныя па колькасці камерцыйных газет, а таксама дадзеныя па іх класіфікацыі. Менавіта таму саспела неабходнасць даследавання рынка камерцыйнай прэсы Беларусі. Яно мае важнае значэнне для аналізу і прагнозу далейшага развіцця гэтага сегмента рынка.

Мэты дадзенай курсавой працы:

- даць азначэнне паняццю “камерцыйная прэса”,

- даследаваць рынак камерцыйных газет Беларусі,

- прааналізаваць яго становішча на сучасным этапе,

- вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця.

Для таго, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў мы спачатку вызначымся з паняццем “камерцыйная прэса” і гісторыяй яго ўзнікнення, пасля разгледзім структуру сучаснага рынку камерцыйных газет, вызначым іх працэнтныя суадносіны ў параўнанні з астатнімі газетамі, складзём класіфікацыю камерцыйнай прэсы і ацэнім асвоенасць камерцыйнымі СМІ беларускага рынку.


ГЛАВА 1. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

§ 1 Сутнасныя характарыстыкі камерцыйнай прэсы і гісторыя яе ўзнікнення

Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю.Параўнаем азначэнні, прыведзеныя ў кнігах С.В. Дубовіка “Даведнік журналіста” і В.П. Вараб’ёва “Информационное пространство Беларуси”.

Спадар С.В. Дубовік дае азначэнне толькі паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якія фінансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам”[1]. Па аналогіі робім выснову, што камерцыйная прэса – гэта прэса, якая фінансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.

Спадар жа В.П. Вараб’ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусі:

1) Бюджэтнафінансуемыя СМІ, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з’яўляюцца органы ўлады;

2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкі прыватніка ці бізнес-групы, падуладныя мэце атрымання фінансавага прыбытку;

3) СМІ грамадзянскіх супольнасцей.(1).

З гэтай класіфікацыі вынікае, што камерцыйная прэса – прэса, заснаваная прыватнікам, асноўнай мэтай якой з’яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку ад сваёй дзейнасці.

Удумаемся ў семантыку слова “камерцыя”. Тлумачальны слоўнік

С.І. Ожагава дае азначэнне слову “камерцыя” як “гандаль, гандлёвыя аперацыі”. Такім чынам, літаральны пераклад выразу “камерцыйная прэса” значыць “гандлёвая прэса”. То бок, прэса, якая нясе гандлёвую інфармацыю (аб’явы аб куплі/продажу, аказанні разнастайных паслуг і г.д., інфармацыя са шматлікіх рынкаў). Пры тэматычным раздзяленні рынка СМІ становіцца зразумелым, што камерцыйныя выданні займаюць асобнае месца. Гэта не палітычныя ці эканамічныя выданні. Камерцыйныя выданні некаторыя даследчыкі выдзяляюць у кантэксце дзелавой прэсы, але адрозненне камерцыйнай ад дзелавой прэсы ў тым, што ў апошняй не змяшчаецца аналітычная эканамічная інфармацыя.

Азначэнне, на наш погляд, па аб’ёму шырэйшае за азначэнне, прыведзенае ў кнізе “Система СМИ Беларуси”, бо яно не абмяжоўваецца адной толькі формай уласнасці. Форма ўласнасці ў гэтым выпадку вялікага значэння не мае (нягледзячы на тое, што большасць камерцыйных выданняў – якраз такі і з’яўляюцца прыватнымі, тут можна пагадзіцца з класіфікацыяй спадара Вараб’ёва). Нельга не пагадзіцца з азначэннем спадара Дубовіка. Але, калі праводзіць класіфікацыю менавіта па тэматыцы, то камерцыйная прэса якраз-такі і будзе “веснікам гандлю”.

Такім чынам, у дадзенай курсавой працы мы выводзiм наступнае азначэнне камерцыйнай прэсы: гэта прэса, якая вызначаецца гандлёва-інфармацыйнай тэматыкай (пераважна аб’явы куплі/продажу) і інфарматыўным характарам наяўных журналісцкіх тэкстаў.

Адсюль вызначаецца і аб’ект даследавання курсавой –інфармацыйна-рэкламныя выданні.

Калі гаварыць пра характарыстыкі камерцыйнай прэсы, азначэнне якой мы далі вышэй, то, па-першае, яна пра яе ўзнікненне можна гаварыць толькі тады, калі грамадства выходзіць на ўзровень разумення інфармацыі як тавару. Прасцей кажучы, калі інфармацыя становіцца такім жа эканамічна неабходным рэсурсам як праца, зямля і капітал.(2)

Па-другое, мэта камерцыйнай прэсы, задаволіць спажыўца. Камерцыйная прэса – прэса спажывецкай ідэалогіі. Менавіта чытач фарміруе яе тэматыку і змест. І таму камерцыйная прэса падуладна законам рынку. Яе таварам становіцца месца на паласе, а ўжо толькі потым сам нумар.

Па-трэцяе, камерцыйная прэса – у большасці аднажанравая прэса: асноўнымі жанрамі камерцыйнай прэсы з’яўляюцца аб’явы і нататкі.

Калі ж можна гаварыць пра з’яўленне камерцыйнай прэсы?

Яе вытокі ідуць з канца XVI – пач. XVII ст. падчас расшырэння гандлёвых і культурных кантактаў паміж еўрапейскімі краінамі. У тагачасным еўрапейскім грамадстве саспела неабходнасць атрымання аператыўнай інфармацыі, як у гаспадарчай вобласці, так і ў палітычнай. З гэтай прычыны напрыканцы XVI ст. “у буйных гандлёвых і палітычных цэнтрах сталі з’яўляцца інфармацыйныя лісткі, якія паведамлялі пра кірмшы, кан’юнктуры цэн, аб прыбыцці тавару ў порт, а таксама рукапісныя газеты”.

Прапрапродкам сучаснай камерцыйнай газеты – з’яўлялася рукапісная газета аўсбургскага банкірскага дома Фугераў, разгалінаваная сетка гандлёвых агентаў якога дазваляла атрымоўваць навіны з прамысловых цэнтраў Еўропы.

У асноўным, еўрапейскія газеты XVI –XVIIcтст. выдаваліся ўласнікамі друкарняў (як, напрыклад, газета страсбургскага тыпографа Іагана Карлюса “Relation: AllerFurnemmen”).

У сярэдзіне XVII ст. на старонках англійскай газеты Нідхэма «MercuriusPoliticus» можна было знайсці рэкламу кітайскай гарбаты, якая рэкамендавалася “ўсімі ўрачамі”.

1673 год стаў годам нараджэння першага спецыялізаванага рэкламнага выдання. У горадзе Гамбургу выйшла газета «HamburgerRelationsCourien», якая складалася толькі з аб’яваў.

З’яўленне тэлеграфа і новых больш хуткіх друкарскіх машын, а таксама ўвядзенне ў еўрапейскіх краінах у шырокіх маштабах пачатковай адукацыі паспрыяла развіццю недарагіх перыядычных выданняў, разлічаных на малаадукаваную, але шматлікую аўдыторыю.

У Францыі такая прэса атрымала назву «pennypress». Пачынальнік гэтага кірунку, француз Эміль дэ Жырардэн, выдавец часопіса мод “LaMode”, тым самым паклаў пачатак новай прыбытковай галіне прэсы. З імем Жырардэна звязана першае з’яўленне ў еўрапейскім друку “схаванай” рэкламы. Такая рэклама нарадзілася яшчэ ў XVIII ст., але выказванні прыватных асобаў было лёгка адрозніць ад іншых публікацый (яны друкаваліся ў пэўных раздзелах альбо маркіраваліся спецыяльнымі сімваламі). Жырардэн жа заказныя артыкулы не пазначаў ці проста ў навінах упамінаў пэўнае месца ці тавар. Паколькі да навінаў давер чытачоў быў значна большы, то Жырардэн прадаваў схаваную рэкламу за ўдвая большы кошт, чым звычайную.

У журналістыцы пачынаючы з другой паловы XIX ст. надыходзіць новая эра, у якой акцэнт будзе рабіцца на густы масавага чытача. Газеты ўсё больш становяцца часткай бізнесу. І калі напачатку XIXcт. яны не прыносяць асаблівага прыбытку, то напрыканцы назіраецца адваротны працэс.

У канцы XIX – пач. XXстст. перыядычны друк упершыню за трохсотгадовую гісторыю набывае сапраўды масавую аўдыторыюі, пераўтвараючыся ў сродак масавай інфармацыі. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў: па-першае, пераадоленнем масавай няграматнасці (у Еўропе і Амерыцы гэта было вырашана на заканадаўчым узроўні), па-другое, узросшым дабрабытам насельніцтва і, па- трэцяе, прагрэсам у паліграфіі.

Як вынік – павелічэнне колькасці рэкламы (толькі за 10 год аб’ём рэкламы ў часопісах ЗША ўзрос у 2-3 разы). Калі ў 1880-я гг прыбыткі выдаўцоў сладаліся напалову са сродкаў ад продажу тыража і напалову ад рэкламы, то да 1910 г. рэкламныя прыбыткі складалі ўжо 65 % ад агульнага прыбытку. Такім чынам камерцыйная рэклама стала асноўнай крыніцай прыбытку.

Буйныя выданні пераўтварыліся ў высокапрыбытковыя камерцыйныя прадпрыемствы. А іх выдаўцы сталі даволізабяспечанымі людзьмі (да прыкладу, Дж. Пуліцэр, уладальнік газеты «NewYorkWorld», меў больш за 18 млн. $ асабістага капіталу). Газетны бізнес стаў вельмі прыцягальны для дзелавых людзей. Найбольш буйныя газеты пераўтварыліся ў гіганцкія комплексы з мільённымі выдаткамі і вялізным штатам (напрыклад, лонданская «TheTimes», якая самастойна забяспечвала сябе ўсім неабходным абсталяваннем, тыпаграфскімі шрыфтамі і матэрыаламі (за выключэннем газетнай паперы).