Смекни!
smekni.com

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку (стр. 2 из 5)

Працэсы камерцыялізацыі выдавецкай справы паспрыялі стварэнню так называемай “масавай” альбо “жоўтай” прэсы. Класічныя прыклады “жоўтай прэсы - газеты «NewYorkWorld» Дж. Пуліцэра і «NewYorkJournal» У.Р.Херста.

Папулярнасць “жоўтай” прэсы забяспечвала рост прыбытку ад публікацыі рэкламы на тавары масавага ўжытку, які адчувальна паўплываў на фарміраванне спажывецкага рынку. Цяпер ужо газеты пачалі “дыктаваць” што есці, як апранацца і паводзіць сябе ў жыцці мільённай аўдыторыі.

Як адказ на імклівы росквіт “жоўтых” выданняў, на інфармацыйны рынак выходзіць якасная прэса. Яна арыентуецца на колы палітычнай і дзяржаўнай эліты, прадстаўнікоў бізнесу і інтэлігенцыі. Узорам якаснай прэсы доўгі час лічылася лонданская газета “TheTimes”. Але з развіццём і ўскладненнем рынкавых адносін узнікла патрэба ў стварэні газет, якія б адрасаваліся элітнай аўдыторыі, уключаючы прадстаўнікоў фінансавых колаў, прамыслоўцаў, біржавых маклераў, банкіраў і г.д. Менавіта для такой катэгорыі чытачоў была створана ў Лондане газетаFinancialTimes”, а ў Нью-Йорку - Ч. Доу і Э. Джонсам падобная па тыпу газета «WallStreetJournal».

У другой палове 1990-х гадоў з’яўляецца новы тып газеты – бясплатныя інфармацыйна-рэкламныя выданні. Пераход газетнага бюджэту цалкам на рэкламныя прыбыткі і незалежнасць ад падпіскі дазволілі з’яўленне такіх выданняў, якія прадстаўляюць сур’ёзную канкурэнцыю платным. Першая газета такога тыпу – шведская «Metro». (3)

Такім чынам, у ХХ ст. складваецца структура сучаснай камерцыйнай прэсы, адбываюцца манапалізацыя і адначасова сегменталізацыя газетнага рынку (усё больш вузкаспецыялізаваных выданняў з меншымі тыражамі пачынае з’яўляцца на рынку СМІ). Што негатыўна адлюстроўваецца на высокатыражных масавых выданнях. Пад уплывам канкурэнцыі з электроннымі СМІ колькасць газет скарачаецца, і іх тыражы змяншаюцца альбо застаюцца на тым жа месцы

§ 2 Сістэма сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

У перыяд з 2003 па 2008 гг. на інфармацыйным рынку Беларусі мелася ад 800 да 700 газет, з якіх ад 120 да 140 (ад 15 да 20%) – мелі рэкламную тэматыку. Зараз у Беларусі зарэгістравана 692 газеты, 136 (19,7%) з якіх маюць рэкламную тэматыку. Для аналізу прымем апошнія лічбы за аснову.

Усе інфармацыйна-рэкламныя выданні можна класіфікаваць па тэматыцы на выданні цалкам рэкламнай тэматыкі (напрыклад, газеты “Работа для вас”,”Из рук в руки”, “Рекламный экспресс”,”Конъюнктура рынка” і г.д.) і выданні са змешанай тэматыкай, уключаючы рэкламную (маюць, акрамя рэкламнай, масава-палітычную тэматыку газеты “Антенна”, “Ва-банкъ”, “Вечерий Брест”, “Бобруйский курьер").

Па працэнтных суадносінах газеты цалкам рэкламнай тэматыкі займаюць 52,9% (72 выданні) ад агульнай колькасці рэкламных, а выданні са змешанай тэматыкай, якая ўключае ў сябе рэкламную – 47,1% (64 выданні).

На агульным газетным рынку цалкам рэкламныя выданні складаюць 10,4%, а са змешанай тэматыкай, уключаючы рэкламную, крыху менш – 9,2%.

Па характару змешчанай iнфармацыiкамерцыйныя газеты можна падзяліць на універсальныя (друкуюць аб’явы i рэкламу ўсiх сфераў гандлю) і спецыялізаваныя (інфармацыя толькі па пэўнай галіне).

Прыкладам універсальных рэкламных газет з’яўляюцца ізноў жа “Из рук в руки”, “Конъюнктура рынка”, “Реклама-пресс”, ”Рекламный вестник”, ”Коммерческий курьер”, “Бизнес курьер”, “Минск на ладонях” і г.д. Спецыялізаванымі ж з’яўляюцца наступныя выданні: “Автобизнес-weekly”, “Белорусская строительная газета”, “Недвижимость Белоруссии”, “Мобильный мир”, “Туризм и отдых”, “Работа для вас”, “Компьютерные вести” і т.д.

Па працэнтных суадносінах універсальныя і спецыялізаваныя рэкламныя выданні знаходзяцца ў прыкладна аднолькавым становішчы: 50,7% (69 універсальных рэкламных выданняў) і 49,3% (67 спецыялізаваных). На агульным газетным рынку яны займаюць 10,0% і 9,7% адпаведна.

Спецылізаваныя рэкламныя выданні ў сваю чаргу можна таксама класіфікаваць па тэматыцы.

Атрымаем наступную структуру:

- нерухомасць – 14,9% (10 газет), на агульным рынку – 1,45%.

Прыклады: “Недвижимость Беларуси”, “Недвижимость. Реклама”, “Недвижимость.Витебск”, “Частная собственность” і г.д.

- турызм – 9,0% (6 газет), на агульным рынку – 0,87%.

Прыклады: “Туризм и отдых”, “Новости Алатан Тур”, “Иммиграция & туризм” і інш.

- будоўля – 9,0% (6 газет), на агульным рынку – 0,87%.

Прыклады: “Белорусская строительная газета”, “Строительные материалы и технологии” і г.д

- праца – 7,5% (5 выданняў), на агульным рынку – 0,72%.

Прыклады: “Работа для вас”, “Требуются”, “Приглашаем на работу” і г.д.

- рэкламныя дадаткі да газет – 7,5% (5 выданняў), на агульным рынку – 0,72%.

Прыклады: “Рекламное приложение к газете “Вечерний Минск”, “Рекламное приложение к газете “Віцебскі рабочы” і інш.

- кампьютары і аргтэхніка – 6% (4 выданні), на агульным рынку – 0,58%.

Прыклады: “Компьютерная газета”, “Компьютерные вести” і г.д.

- мабільная сувязь – 4,5% (3 газеты), на агульным рынку – 0,43%.

Прыклады: “Мобильная связь в Беларуси”, “Мобила”, “Мобильный мир”.

- аўтамабільная тэматыка – 4,5% (3 газеты), на агульным рынку – 0,43%.

Прыклады: “Автобизнес-weekly”, “Автогазета”, “Автодело”.

- знаёмствы – 4,5% (3 газеты), на агульным рынку – 0,43%.

Прыклады: “Фотогалерея знакомств”, “Будем знакомы”, “Международный клуб”.

- арэнда 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклады: “Белорусская аренда”.

- касметыка – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклад: “Мир косметики “Белита Витекс”.

- медыцына – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклад: “Medical Бизнес”.

- тэндэр – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклад: “Тендер”.

- агра – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклад: “Агробизнес”.

Да гэтай класіфікацыі дадаюцца яшчэ газеты музычнай (былая “Музыкальная газета” размяшчала на сваіх старонках інфармацыю аб продажы музычных інструментаў), гастранамічнай (газета “Гастроном” інфармуе аб прадуктовым рынку), кніжнай ( з газеты “Книги и мы” можна даведацца пра навінкі і кошты кніжнага рынку) і іншай тэматыкі. Выдзяляць іх асобнай пазіцыяй у класіфікацыі спецыялізаваных СМІ, на нашу думку, няварта, таму што гэтыя выданні то з’яўляюцца, то знікаюць з рынка.

З вышэйпрыведзенай класіфікацыі бачна, што найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці, другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму і будоўлі. Выданні па найму на працу і рэкламныя дадаткі займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш. Бачна недастатковая асвоенасць рынку спартыўнай, медыцынскай, касметалагічнай і кніжнай прадукцыі, а таксама сферы адпачынку.

Разгледзеўшы класіфікацыю, заўважаем адну асаблівасць – невялікую колькасць газет у адной пазіцыі (максімальна 10), і значна большую колькасць саміх пазіцый. Гэта тлумачыцца тэндэнцыяй да звужэння спецыялізацыі выдання, калі апошняе шукае сваю стабільную, няхай і невялікую, аўдыторыю. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Калі разгледзець канцэнтрацыю камерцыйных выданняў у цэлым па рэспубліцы, то па колькасці газет лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы – Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На чацвёртым месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Назіраеца недахоп камерцыйных выданняў у рэгіёнах, у параўнанні з Мінскамі Мінскай вобласцю, а таксама ў раёнах у параўнанні з абласнымі цэнтрамі.

Патэнцыял мясцовага рынку камерцыйнай прэсы досыць вялiкi. Але ён на сённяшні момант не рэалізоўваецца належным чынам з-за таго, што не кожнае прадпрыемства малога цi сярэдняга бiзнесу мае сродкi на размяшчэнне рэкламы ў буйных гандлёвых выданнях. Менавiта тут на дапамогу могуць прыйсцi камерцыйныя выданнi раённага характару. Стварэнне такой сеткi выданняў, на наш погляд, магло б паспрыяць развiццю рэгiянальнага бiзнесу.

Такім чынам, беларускі рынак камерцыйнай прэсы прайшоў значную эвалюцыю ад свайго нараджэння і да сённяшняга часу. За невялікі тэрмін ён пераняў досвед агульнасусветнага рынку камерцыйных СМІ, асноўныя сучасныя тэндэнцыі якога (паступовае звужэнне тэматыкі, спецыялізацыя на адной галіне, а то і падгаліне, бізнесу і адначасовая манапалізацыя) характарызуюць і беларускі рынак .

Аднак еўрапейскага ўзроўню камерцыйная прэса Беларусі пакуль што не дасягнула. Неразвітасць яго тлумачыцца невялікім часавым перыядам (15 год) ад утварэння беларускага камерцыйнага рынку, а таксама недастатковай развітасцю, у параўнанні з Еўропай, прыватнага сектара эканомікі, што некалькі змяншае попыт на камерцыйныя выданні. Нягледзячы на гэта беларускі рынак камерцыйных СМІ мае вялікія перспектывы. “Беларускі рынак рэкламы да 2010 года вырасце ўдвая ў параўнанні з 2007 годам”, - паведамляе рэкламнае агенцтва ZenithOptimedia i дадае: “Такая дынаміка супадае з агульнасусветнай тэндэнцыяй, згодна якой сусветны рэкламны рынак у бліжэйшы час будзе расці ў асноўным за кошт краін, якія развіваюцца. Беларусь жа, рэкламныя паказчыкі якой з’яўляюцца пакуль далёкімі ад краін-лідараў Кітая, Расіі, Індыі, застанецца ў ліку краін, рэкламны рынак якіх развіваецца найбольш дынамічна”.