Смекни!
smekni.com

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй (стр. 4 из 4)

У выданнях для дашкольнікаў вялікая ўвага надаецца чытанню. Дарослыя тлумачаць дзецям, што кнігі патрэбны, каб спасцігаць свет. Рэдакцыі прытрымліваюцца погляду, што ва ўзросце ад чатырох да шасці гадоў кнігі павінны стаць галоўным зацікаўленнем маленькага чалавека. Выданні для школьнікаў паказваюць, што дзіця самастойна выбірае, чым цікавіцца, і падкрэсліваюць, наколькі таленавітым і здольным расце новае пакаленне: “Звездная дорожка”, “Юны мастак”; “Семь нот”, “Мир увлечений”, “Ау, таланты!”, “Проба пера”. Адметнасць часопіса “Качели” – гэта рубрыка “Ау, детство!”, якая апавядае пра дзяцінства ўсім вядомых дарослых, напрыклад, хіміка Мендзялеева і мастака Славука.

Часопісы для дашкольнікаў арыентуюць чытача на неабходнасць спасціжэння ведаў самастойна або разам з дарослымі. Гэта выражаецца ў формах звяртання да аўдыторыі: “выпісвайце”, “напішыце”, “ты чуў”, “цябе сустракаюць” або “попробуем”, “мы выбрали”, “нам понадобятся” і г. д. Для дашкольніка гэтае азнакамленне са светам – першае, ад яго залежыць, якім чынам дашкольнік будзе успрымаць навакольны свет, грамадства і сябе ў ім. Мэта часопісаў для школьнікаў – актыўны ўдзел у навучальна-выхаваўчым працэсе, аказанне дапамогі настаўнікам і бацькам у фарміраванні усебакова і гарманічна развітай асобы. У той жа час гэтыя выданні прывучаюць свайго чытача да самастойнасці і арганізаванасці: “ты побывал”, “тебе понадобятся”, “тебе запомнилось” і г. д. Атрымліваецца, што звароту да чытача “мы” (рэдакцыя і дзіця) няма. Рэдакцыя наладжвае камунікацыйныя адносіны з дзецьмі праз бацькоў.

Такім чынам, часопісы для дашкольнікаў служаць мэце практычнага засваення свету: чытаць, каб пасля прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Таму на іх старонках можна сустрэць шмат развіваючых гульняў, конкурсаў, заданняў і практыкаванняў (віктарыны, конкурсы, тэсты, загадкі, матэматычныя задачы). Часопісы для школьнікаў сцвярджаюць думку, што чытаць патрэбна, каб шмат ведаць, каб быць разумным. Гэтай мэце служаць пазнаваўчыя матэрыялы з рубрык “И знатокам интересно”, “Знайка”; “Истории из рюкзачка”, “Путешествие”, якія знаёмяць з этыкетам і правіламі паводзін у грамадстве, з культурай замежжа, з мастацтвам. У малодшым школьным узросце ускладняюцца перажыванні, з’яўляюцца першыя сутнастныя сувязі са светам, усведамляецца цяжкасць атрымання жыццёвага вопыту. Таму на старонках часопісаў для школьнікаў уздымаюцца новыя і больш значныя праблемы і пытанні: рэлігія (рубрыка “Дорога к Храму”) і здаровы лад жыцця (рубрыка “Быть здоровым – модно!”).


Спіс крыніц фактычных матэрыялаў

1. Агняцвет, Э. Табе жадаю /Э. Агняцвет //Вясёлка. – 2008. – № 1. – С. 2.

2. Міклашэўскі, Я. Навагодняя ноч у лесе /Я. Міклашэўскі //Вясёлка. – 2008. – № 1. – С. 2.

3. Ткачоў, В. Цёплыя абноўкі /В. Ткачоў //Вясёлка. – 2008. – № 1. – С. 4-5.

4. Махонь, В. Сінічка, Ялінка і іх сябры /В. Махонь //Вясёлка. – 2008. – № 1. – С. 7.

5. Гусеў, Ю. Скрыпач /Ю. Гусеў //Вясёлка. – 2008. – № 1. – С. 10.

6. Зэкаў, А. Чаму птушкі не сівеюць /А. Зэкаў //Вясёлка. – 2008. – № 1. – С. 11.

7. Колас, Я. Найдаражэйшы падарунак /Я. Колас //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 2.

8. Маляўка, М. Стары год /М. Маляўка //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 2.

9. Колас, Я. Дзед-госць /Я. Колас //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 2.

10. Багдановіч, Л. Зіма /Л. Багдановіч //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 3.

11. Бічэль, Д. Акно /Д. Бічэль //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 3.

12. Стадольнік, І. Пра Натку /І. Стадольнік //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 3.

13. Мятліцкі, М. Рабіна /М. Мятліцкі //Вясёлка. – 2007. – № 12. – С. 4.

14. Ліпскі, У. Сустрэча на Нёмане (з кнігі пра Янку Купалу) /У. Ліпскі //Вясёлка. – 2007. – № 11. – С. 4-5.

15. Колас, Я. Лес /Я. Колас //Вясёлка. – 2007. – № 11. – С. 6.

16. Кажэра, А. Зорачка /А. Кажэра //Вясёлка. – 2007. – № 11. – С. 2.

17. Кажура, У. Рабінка /У. Кажура //Вясёлка. – 2007. – № 10. – С. 2.

18. Колас, Я. Не тужы /Я. Колас //Вясёлка. – 2007. – № 10. – С. 7.

19. Парчук, Н. Вечар /Н. Пранчук //Вясёлка. – 2007. – № 10. – С. 8.

20. Голуб, Ю. З “Кніжкі пра птушак” /Ю. Голуб //Вясёлка. – 2007. – № 10. – С. 11.

21. Сазонаў, А. Добры мядзведзь /А. Сазонаў //Вясёлка. – 2007. – № 9. – С. 3.

22. Кажура, В. Салодкі сон /В. Кажура //Вясёлка. – 2007. – № 9. – С. 8.

23. Жабко, Я. Каця і яе сябры /Я. Жабко //Вясёлка. – 2007. – № 9. – С. 9.

24. Масла, А. Як з’явіўся апостраф /А. Масла //Вясёлка. – 2007. – № 9. – С. 10-11.

25. Радзішэўская, В. Беларусь – ты казка /В. Радзішэўская //Вясёлка. – 2007. – № 8. – С. 2.

26. Шмея, А. Матуля /А. Шмея //Вясёлка. – 2007. – № 8. – С. 3.

27. Брыль, Я. Жменька сонечных промняў /Я. Брыль //Вясёлка. – 2007. – № 8. – С. 7.

28. Жабко, Я. Ой, Бяда! /Я. Жабко //Вясёлка. – 2007. – № 8. – С. 14.

29. Маскевіч, М. Хмарка-зладзейка /М. Маскевіч //Вясёлка. – 2007. – № 8. – С. 14.

30. Чарняўскі, М. Да самага неба /М. Чарняўскі //Вясёлка. – 2007. – № 8. – С. 15.

31. Каранда, В. Бяларучы /В. Каранда //Вясёлка. – 2007. – № 7. – С. 2.

32. Маляўка, М. Мама, сонейка і я /М. Маляўка //Вясёлка. – 2007. – № 7. – С. 9.

33. Набебіна, К. Бусліны куток /К. Набебіна //Вясёлка. – 2007. – № 6. – С. 2.

34. Саковіч, П. Гоншчык /П. Саковіч //Вясёлка. – 2007. – № 6. – С. 7.

35. Ліпай, Л. Спёка /Л. Ліпай //Вясёлка. – 2007. – № 6. – С. 8.

36. Парчук, Н. Надвячоркам /Н. Парчук //Вясёлка. – 2007. – № 6. – С. 8.

37. Сантаровіч, В. Радзіма /В. Сантаровіч //Вясёлка. – 2007. – № 5. – С. 2.

38. Панізнік, С. Беларускі Дом /С. Панізнік //Вясёлка. – 2007. – № 5. – С. 2.

39. Ткачова, А. Падарунак /А. Ткачова //Вясёлка. – 2007. – № 5. – С. 3.

40. Сцяпук, А. Помнік за вёскай /А. Сцяпук //Вясёлка. – 2007. – № 5. – С. 6.

41. Ціхан, Ю. Радзіма /Ю. Ціхан //Вясёлка. – 2007. – № 3. – С. 2.

42. Чарняўская, К. Бабуліна песня /К. Чарняўская //Вясёлка. – 2007. – № 3. – С. 3.

43. Пранчак, Л. На лыжах /Л. Пранчак //Вясёлка. – 2007. – № 2. – С. 2.

44. Чарняўскі, М. Світанне /М. Чарняўскі //Вясёлка. – 2007. – № 1. – С. 4.

45. Орлова, В. Страна четырех тысяч островов //Рюкзачок. – 2007. – № 5. – С. 2-3.

46. Радоман, И. Быть самураем /И. Радоман //Рюкзачок. – 2007. – № 5. – С. 4-5.

47. Костакова, Н. Традиционный японский костюм /Н. Костакова //Рюкзачок. – 2007. – № 5. – С. 6-7.

48. Аўласенка, Г. Вершаванка ў стылі “Танка” /Г. Аўласенка //Рюкзачок. – 2007. – № 5. – С. 8-9.

49. Из истории оригами //Рюкзачок. – 2007. – № 5. – С. 10.

50. Умные изобретения //Рюкзачок. – 2007. – № 5. – С. 30-31.

51. Орлова, В. Лапландия /В. Орлова //Рюкзачок. – 2006. – № 12. – С. 8-9.

52. Рогаў, М. Ягайла – кароль польскі /М. Рогаў //Рюкзачок. – 2006. – № 10. – С. 6-9.

53. Аўласенка, Г. Вітаўт Вялікі /Г. Аўласенка //Рюкзачок. – 2006. – № 10. – С. 10-11.

54. Федеративная Республика Германия //Рюкзачок. – 2006. – № 10. – С. 24-25.

55. Хто такія крыжакі //Рюкзачок. – 2006. – № 8. – С. 9.

56. Аўласенка, Г. Як нашы продкі сталі хрысціянамі /Г. Аўласенка //Рюкзачок. – 2006. – № 4. – С. 12-13.

57. Аўласенка, Г. Полацкае княства /Г. Аўласенка //Рюкзачок. – 2006. – № 1. – С. 6-7.

58. Сорока, О. Электронные библиотеки /О. Сорока //Рюкзачок. – 2006. – № 1. – С. 30-31.

Спіс навуковай літаратуры

1. Вечорко, Г. Ф. Основы психологии и педагогики: ответы на экзаменационные вопросы /Г. Ф. Вечорко. – Минск: Тетра Системс, 2007. – 160 с.

2. Журналістыка-2007: надзённыя праблемы. Перспектывы: матэрыялы IXМіжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Вып. 9 /рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007. – 423 с.

3. Кулагина, И. Ю., Колюцкий, В. Н. Возрастная психология: полный жизненный цикл развития человека: учебное пособие для студентов высших учебных заведений /И. Ю. Кулагина, В. Н. Колюцкий. – Москва: ТЦ «Сфера», при участии «Юрайт-М», 2001. – 464 с.

4. Ліпскі, У. “Вясёлка” – сябар і настаўнік дзяцей /У. Ліпскі //Пачатковая школа. – 2002. – № 4. – С. 39-40.

5. Об утверждении Концепции непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь: Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 14 декабря 2006 г. № 125.

6. Широкова, Г. А. Справочник дошкольного психолога /Г. А. Широкова. – 4-е изд. – Ростов н/Д: Феникс, 2006. – 382 с.

7. http: //adalin.mospsy.ru.