Смекни!
smekni.com

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці (стр. 5 из 5)

- 1994-1995. Гады актыўнага заснавання новых выданняў і найбольшага асвятлення гістарычных падзей;

- 1998-2008. Перыяд спецыялізацыі і манапалізацыі выданняў. З інфармацыйна-рэкламных выданняў знікаюць аналітычныя і разважлівыя артыкулы. Газеты становяцца больш спажывецкімі.

Беларускія інфармацыйна-камерцыйныя выданні аказаліся пад уплывам гістарычных падзей: глабалізацыі рынку, фінансавых узрушэнняў, развалу палітычных сістэм. Магчыма, яны не так ярка рэагавалі на палітычныя і эканамічныя падзеі пэўных перыядаў, затое па іх наяўнасці ці не наяўнасці, а таксама тыражу можна было рабіць высновы пра здароўе палітычнай сістэмы. Гэта як пра чысціню вадаёма мяркуюць па наяўнасці ў ім ракаў. Так і пра дэмакратычныя і развітыя рынкавыя адносіны, а таксама пра мікраклімат у краіне можна меркаваць па развітасці камерцыйнай прэсы. На Беларусі па аналізе газет “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии” сітуацыя найбольш яркага адлюстравання гістарычных падзей у інфармацыйна-рэкламных газетах была ў 1994-1995 гадах.


Лiтаратура

1. Дубовік,С.В. Даведнік журналіста / С.В. Дубовік. – Мінск: выд. цэнтр БДУ, 2006.

2. Ананич, Л.С., Воробьёв В.П. Информационное пространство Беларуси / Л.С. Ананич, В.П. Воробьёв. –Минск: МФЦП, 2003.

3. Сейтжанова,Ж.,Типология современной прессы // Ж. Сетжанова. - http://www.unesco.kz/massmedia/pages/3_1.htm

4. Дроздов, Д.Н. Экономическая информация в СМИ как фактор поступательного развития переходного общества / Д.Н. Дроздов. -

5. Ворошилов, В.В. Журналистика и рынок / В. В. Ворошилов. - Санкт-Петербург, 1997.

6. Грабельников А.А. Русская журналистика на рубеже тысячелетий: итоги и перспективы / А.А. Грабельников. - Москва, 2001

7. Вартанова Е. Медиаэкономика зарубежных стран / Е. Вартанова. - Москва: Аспект Пресс, 2003.

8. Дубовік С.В. СМІ постсацыялістычнай Беларусі: пошук новай рацыянальнасці / С.В. Дубовік. - Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2003.


[1]С.В. Дубовік, “Даведнік журналіста”, Мінск, выдавецкі цэнтр БДУ, 2006 г. c. 45

[2]Згодна электроннаму архіву Нацыянальнай бібліятэкі РБ