Сталі актыўна ўжывацца такія словы інтэрнацыянальнай палітычнай лексікі, як парламент, электарат, інаугурацыя, спікер, імпічмент, легітымны, рэйтынг, кансенсус, эксклюзіўны, карупцыя, прэзентацыя. Аднак менавіта такая лексіка патрабуе дакладнасці словаўжывання, адпаведнасці слова значэнню. Некаторыя з такіх слоў з’яўляюцца врварызмамі – словамі, якія ўласцівыя толькі рэаліям той краіны, адкуль яны прыйшлі да нас. Неахайнае выкарыстанне нашымі журналістамі “імпартных” слоў паратварае беларускую мову ў своеасаблівае эсперанта. Напрыклад, слова імпічмент мог бы быць лёгка заменены ў розных выпадках выразамі накшталт: адхіленне ад улады, ініцыяваць працэс недаверу, судовы працэс над прэзідэнтам, абвінавачванне ў злачынстве і г.д.
Калі паглядзець у тлумачальны аднамоўны слоўнік англійскай мовы, то адразу стане зразумела, што паводле азначэння гэтага паняцця пры перадачы адпаведнай журналісцкай інфармацыі не абысціся без узгадкі наступнага:
установе. [11]
Для эканоміі часу і месца мэтазгодна карыстацца тэрмінам імпічмент, гаворачы пра ЗША. Але зусім недапушчальна ўжываць яго ў адносінах да Беларусі ці Расіі. Тут зцсім іншыя рэаліі.
Стыль рэпартажу хутка засвоіў новыя словы і словазлучэнні, якія адлюстроўваюць сацыяльныя і палітычныя працэсы ў грамадстве: фінансавае аздараўленне, альтэрнатыўныя выбары, новае палітычнае мысленне і інш.
Значна папоўніўся слоўнік навуковай тэрміналогіі: Інтэрнэт, прынтэр, віртуальны свет, стагнацыя, холдынг, дылер, інвестыцыя, спонсар і інш. Тут таксама існуе небяспека забруджвання мовы іншамоўнымі словамі, у той час як можна лёгка знайсці адпаведнікі ў беларускай мове. Напрыклад, рэпарцёры асабліва ўпадабалі слова хай-тэк (скарочана ад англ. hightechnology – “высокая тэхналогія”). Чаму ж і па-беларуску не вымаўляць “высокія тэхналогіі?” Далёка не ўсе слухачы радыё валодаюць англійскай мовай, ды яшчэ на такім узроўні, каб лёгка ўжываць запазычаную лексіку ў кантэсце ўласнага маўлення.
Галоўная ўвага павінна быць скіравана на тое, каб высветліць, наколькі выкарыстаннне тых ці іншых вобразных сродкаў мовы ў рэпартажы апраўдана зместам і разнавіднасцю твора, наколькі гэтыя сродкі арганічна упісваюцца ў моўныю тканіну.
Асаблівай увагі заслугоўвае выкарыстанне ў рэпартажах так званых маўленчых стандартаў і клішэ. Да іх належаць, напрыклад, такія выразы, якія атрымалі ўстойлівы характар: працаўнікі бюджэтнай сферы, служба занятасці, міжнародная гуманітарная дапамога, сілавыя ведамствы і інш.
Ад маўленчых стандартаў, якія замацаваліся ў публіцыстычным стылі, трэба адрозніваць маўленчыя штампы – шаблонныя моўныя звароты, якія надаюць маўленню канцылярскую аарбоўку: на дадзеным этапе, на сёняшні дзень, падкрэсліў з усёй вастрынёй і інш.
Развіццё мовы – працэс дыялектычны. Адначасова са стварэннем моўнага клішэ адбываецца працэс яго зносу, старэння. У выніку частага ўжывання многія клішэ губляюць намінаыўную дакладнасць, выразнасць, здольнасць уздзейнічаць на аудыторыю. Такія клішэ ператвараюцца ў штампы. Штампы, зразумела, - недарэчныя ў мове рэпартажу, увогуле ў публіцыстыцы. Штамп – гэта дыскрэдытаваны грамадскай думкай выраз з аслабленым лексічным значэннем або сцёртай экспрэсіяй. Часцей за ўсё штампам становіцца былы экспрэсіўны выраз або метафара, і не таму, што часта паўтараецц ў эфіры ці ў друку, а таму, што ўжываецца неразборліва, механічна: чорнае золата, атрымаць прапіску, паставіць на лінейку гатоўнасці, даць пуцёўку ў жыццё. У процівагу дакладна выбранаму слову, якое выразна абазначае сутнасць прадмета або з’явы, штамп па прычыне сцёртай семантыкі дазваляе аўтару толькі жангліраваць моўнымі формуламі, маскіруючы адсутнасць жывога мыслення. [15]
Марфалагічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю праяўляюцца ў асноўным у частотнасці ўжывання часцін мовы і іх форм. Напрыклад, у публіцыстычных тэкстах даволі часта сустракаюцца назоўнікі ў родным склоне (пасля эканамічнага крызісу, рэформа цэн, міністр абароны, скарачэнне ўзбраенняў і інш.), назоўнікі з суфіксамі –осць(-асць), -ств-(-цтв-), -нн-, -ізм, -іст, дзеясловы ў цяперашнім і прошлым часе, дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: Праект праграмы, накіраванай на падтрымку беларускай адукацыі, распрацаваны ў Мінітэрстве адукацыі. (Бел. радыё)
Стыль рэпартажу мае і сінтаксічныя асаблівасці. Тут часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю – сказы з інверсійным парадкам слоў, сказы-звароты, рытарычныя пытанні, паўторы.
У публіцыстычным стылі выдзяляюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: газетна-публіцыстычны, агітацыйны, масава-палітычны. Аднак большасць навукоўцаў лічыць, што дакладнай мяжы паміж гэтымі падстылямі не існуе.
У рэпартажы выкарыстоўваюцца стылістычныя (рытарычныя) фігуры – гэта моўныя звароты, якія маюць своеасаблівую сінтаксічную будову і ўзмацняюць выразнасць выказвання. Да іх адносяцца антытэза, эліпсіс, інверсія.
Антытэза (ад грэч. Antithesis - супрацьпастаўленне) – выраз, у якім супраўьпастаўляюцца кантрасныя, процілеглыя паняцці, прыметы. Звычайна антытэза асноўваецца на антонімах. Выкарыстанне антытэзы дае магчымасць засяродзіць увагу слухача на пэўных рысах героя, абстаноўкі, з’явы і такім чынам узмацніць уражанне ад іх.
Інверсія (ад лац. Inversio - перастаноўка) – змяненне ў сказе звычайнага, прамога пардку слоў з мэтай надання пэўнаму слову, члену сказа дадатковай семантычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай нагрузкі. З дапамогай інверсіі падкрэсліваецца важнасць той ці іншай з’явы, апісанню надаецца ўзнятасць, урачыстасць або дынамічнасць. Але непатрэбная інверсія у сказе робіць мову напышлівай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі там, дзе адчуваецца ў гэтым сапраўдная неабходнасць. [16]
Эліпсіс (ад грэч. еlleipsis– пропуск) – моўны зварот, у якім свядома апускаецца дзеяслоў-выказнік. Насупраць – будынак з гасцінна адчыненымі вокнамі. (І канал Бел.радыё) Эліптычныя сказы адметныя тым, што з’яўляюцца сэнсава і сінтаксічна самастойнымі адзінкамі, іх змест зразумелы без кантэксту. Выкарыстанне эліпсіса надае мове дынамізм, выразнасць, дапамагае перадаць псіхалагічнае напружанне таго, хто гаворыць: Пад чарнобыльскім небам – журбота. У вачах старых – роспач. Ва ўсмешках дзяцей – надзея і радасць. Ад прыгажосці ў стылі Юрыя Плюшчава балюча шчыміць сэрца. (Радыё “Культура”)
У рэпартажы аператыўнага, афіцыйнага кшталту журналіст абавязкова звяртаецца да афіцыйна-дзелавога стылю – такой функцыянальнай разнавіднасці маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы афіцыйных дзелавых адносін, г.зн. адносін, што ўзнікаюць паміж дзяржаўнымі органамі, паміж арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў прэцэсе вытворчай, гаспадарчай, юрыдычнай дзейнасці. Асноўнымі прыкметамі гэтага стылю з’яўляюцца канстантацыйна-прадпісальны характар дакументаў, неасабовасць выкладу, дакладнасць, высокая ступень стандартызацыі. На ўзроўні лексікі тут назіраееца шырокае ўжыванне спецыяльнай тэрміналогіі, стандартных сродкаў, а таксама складанаскарочаных слоў, пераважна назваў арганізацый і ўстаноў, амаль поўная адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У тэкстах афіцыйна-дзелавога стылю часта выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі (пагадненне, невяртанне, выкарыстанне і інш.).
На жаль, на беларускім радыё пераважаюць менавіта такія рэпартажы. Яны хутчэй нагадваюць афіцыйнае паведамленне, карэспандэнцыю. Афіцыйна-справавы стыль найбольш прыдатны да існавання ў ім штампаў і канцылярызмаў. Рэпартажы, створаныя ў такім стылі, здаецца, не адрозніваюцца адзін ад аднаго і гучаць аднолькава суха і нецікава. І цяпер ветэраны, нягледзячы на сталы узрост, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.(“Радыёфакт”) Аказанне сацыяльна значных паслуг насельніцтву знаходзіцца пад асабістым наглядам Прэзідэнта Беларусі. (“Радыёфакт”) У рэпартажы пра трагічны лёс удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны журналіст кажа: Трасцянецкі лагер з’яўляўся самым вялікім на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Куды прасцей і лёгка для слыху прагучала б тая ж самая фраза ў такім афармленні: Трасцянецкі лагер быў самым вялікім ва ўсёй Усходняй Еўропе. Калі вядецца аповяд пра жыццё, пра лёс, то лексіка павінна быць набліжана да размоўнай, каб веяла ад слоў журналіста шчырасцю і чалавечнасцю.
Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога маўлення характэрныя складаныя сказы, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, нягледзячы на тое што, з мэтай, згодна з).
Фразы ў рэпартажы павінны быць кароткія. Варта пазбягаць нагрувашчвання думак у адной фразе. Пры вольным вусным выкладанні магчымы фразы больш распаўсюджаныя, чым пры чытанні. Пад фразай мы разумеем семантыка-фанетычнае адзінства, аб’яднанае прыкметай інтанацыйнай закончанасці. Патрабаванне да невялікага аб’ему фразы абгрунтавана фактарам напружвання увагі слухача. З мэтай разбіўкі доўгіх фраз і набліжэння тэксту да размоўнага характару можна карыстацца некаторымі прыёмамі:
прычым і інш., а таксама фразы, якія далучаюца да папярэдняй фразы пры дапамозе злучнікаў а, і, але і г.д. пры гэтым часам бывае неабходнай перапрацоўка фразы (перастаноўка слоў, змяненне склонавых форм, выкрэсліванне лішніх слоў).
стыль цытуемага аўтара прыкметна адрозніваецца ад агульнага стылю рэпартажу.