Смекни!
smekni.com

Старажытная Беларусь (стр. 3 из 3)

3. Пры Вiтауце ВКЛ дасягнула сваей найбольшай магутнасцi. Каб падарваць сiлу буйных магнатау Вiтаут знiшчыу многiя княствы, ператварыушы iх у намеснiцтвы, месцы князеу занялi намеснiкi. Вiтаут стау фактычна незалежным правiцелем, i толькi iнтрыгi з боку Польшчы не далi яму магчымасцi стаць лiтоуска-беларускiм каралем. Нямецкi iмператар паслау Вiтауту карону, але яна да яго не дайшла. У 1429 г. на з’ездзе у Луцку прапанавалi каранаваць Вiтаута каралем Лiтвы у Вiльнi. Але Вiтаут памер. У далейшыя часы ВКЛ мела сваiх асобных гаспадароу, але пазней гэта традыцыя згубiлася. Унiя 1385 г. усе ж адкрыла шлях для акаталiчвання. Але паколькi некаторы час вялiкiя князi ВКЛ адначасова былi i каралямi Польшчы, яны клапацiлiся пра iнтарэсы ВКЛ, i толькi потым сталi ставiць iнтарэсы Польшчы на 1 месца. У 1413 г. на Сойме быу прыняты Гарадзельскi прывiлей. Гэты была новая унiя мiж ВКЛ i Польшчай. Яе умовы:

· праваслауная знаць ставiлася у дыскрымiнацыйнае становiшча у палiтычным i эканамiчным сэнсе. Толькi католiкi карытсалiся рознымi прывiлеямi;

· праваслауная знаць пазбаулялася пасад;

· пацвярджалася забарона на шлюбы мiж католiкамi i праваслаунымi;

· праваслауная знаць пазбаулялася права выбару Вялiкага князя;

· Вялiкi князi выбiрауся са згоды польскiх паноу, а польскi кароль – са згоды лiтоускiх паноу.

Такiм чынам, Гарадзельскi прывiлей стау апошнiм штуршко да грамадзянскай вацны. У ВКЛ была яшчэ 1 праблема: нацiск з боку Масквы. Гэта вымшала ВКЛ шукаць апоры у Польшчы. Пасля смерцi Вiтаута Вялiкiм князем стау 1430 г. Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы. Ен выступiу супраць вымушанай прааольска-каталiцкай палiтыкi Вiтаута. Ен iмкнууся стварыць лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе.

1) Дзяржауная i органы кiравання.

2) Сацыяльна эканамiчны лад.

3) Беларускi горад у XIV-XV cт.

1. а) Цэнтральныя органы улады. Усю уладу i сiстэму дзяржаунага кiравання у ВКЛ узначальвау Вялiкi князь (Гаспадар). Важную ролю мела гаспадарчая рада. Спачатку Рада была толькi дарадчым органам. З канца 15 ст. Рада пачала абмяжоуваць уладу князя. Без яе згоды князь не мог вырашаць пытаннi знешняй палiтыкi, дараваць пасады, выдаваць i змяняць законы. Склад Рады: канцлеры, гетманы, маршалкi, падскарбiй, намеснiкi, старасты, ваяводы. Важную ролю у Радзе iгралi высшыя чыны каталiцкай царквы. У 15 ст. узнiкае новы дзяржауны орган “вальны сейм”. У 16 ст ен стау заканадаучым органам. Сеймы праводзiлiся не толькi у Вiльнi, але i у Берасцi, Навагрудку, Менску, Гароднi. Склад сейма: усе члены Рады, вышэйшыя чыны праваслаунага i каталiцкага духавенства, па 2 дэпутаты ад шляхты кожнага павета. Кампетэнцыя: выбранне Вялiкага князя, заканадауства, дзяржауныя падаткi, прывiлеi, адносiны з iншымi дзяржавамi. Арганiзацыя цэнтральнай улады у ВКЛ з пачатку фармiравання i да сярэдзiны 16 ст. ператварылася у выбарчую манархiю, абмежаваную часткова саветам вельмож, часткова сеймам з прадстаунiкоу дваранскага саслоуя. Вiдавочна тэндэнцыя паслаблення улады князя.

б) Мясцовыя органы кiравання мелi шырокiя паунамоцтвы i мала залежылi ад цэнтральных органау. Яны мелi трохзвенную структуру:

1) Ваяводствы, на тэрыторыi якiх прадстаунiком вышэйшай улады быу ваявода, прызначаны Вялiкiм князем i Радаю пажыццева з буйнейшых феадалау, ураджэнцау ВКЛ. Ен узначальвау адмiнiтратыуныя, гаспадарчыя, ваенныя i судовыя органы. Памочнiкi: кашталян, ключнiк, гараднiчы, лоучы, ляснiчы.

2) Павет. Кiраунiком адмiнiстрацыi быу стараста, прызначаны Вялiкiм князем i Радаю. Яго памочнiк – падстараста. Паунамоцтвы старасты такiя ж як i у ваяводы.

3) Цiвуны – нiжэйшыя органы у сiстэме мясцовага кiравання – кiруючыя дзяржауных i вялiкакняжацкiх маенткау. Яны маглi судзiць просты люд, якi пражывау на падпарадкаванай iм тэрыторыi.

У месцах, дзе не было маенткау дзейнiчалi органы дзяржыаунага самакiравання: сходы i выбраныя iмi старцы. Органамi мясцовай улады выступалi павятовыя i ваяводскiя сеймiкi. У iх удзельнiчалi усе землеуласнiкi. Спачатку сеймiкi толькi выбiралi дэпутатау на з’езд вальнага сейма. Потым сталi выпрацоуваць наказы Сейму. Гэта забяспечвала больш шырокi удзел феадалау у дзяржауных справах. Важнай функцыяй Сеймау i сеймiкау былi судовыя справы. Такiм чынам можна сказаць, што у ВКЛ дзяржаунае кiраванне было прадстаулена у асноуным кiраваннем мясцовым, пранiкнутым аутанамiстычнымi тэндэнцыямi. Дзяржава пранiкалася пачаткамi федэралiзму.

2. У першай палове 16 ст. завяршылася пачаушаяся фармiраванне катэгорый феадалау i форм iх землеуладання. Вялiкi князь быу вярхоуным уладальнiкам усiх зямель дзаржавы i непасрэдным уласнiкам вялiкакняжацкiх “двароу”. Яго васаламi былi буйныя феадалы лiтоускага i рускага паходжання, якiя валодалi вотчынамi, пажалаванымi, спадчыннымi або купленымi землямi, мелi сваiх васалау. Як i усе феадалы, яны неслi агульнадзяржауную службу. Некаторыя з iх (паны харугоуныя) у час збора войска выставлялi свае асаблiвыя харугвi, якiя не уваходзiлi у склад тэрытарыяльных апалчэнняу. Большасць дробных феадалау былi ваенна-служылымi людзьмi (баярамi). Частка iх наблiжалася па свацму становiшчу да феадальнай знацi. Сярод баяр былi i сяляне, якiя складалi пераходную ступень мiж класамi сялян i феадалау. У ходзе афармлення саслоуных прывiлегiй дробных феадалау непрвелiгiраваную частку баяр сталi з 15 ст. называць шляхтай. Асноуную масу насельнiцтва складалi сяляне, якi знаходзiлiся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi i рамеснiкi-беднякi. Развiцце феадальна-прыгоннiцкiх адносiн аджбывалася у 1-ю чаргу за кошт змяншэння абшчыннай сялянскай уласнасцi i перахода зямлi ва уласнасць феадала. Прынцып “зямля нiчыя” змянiуся прынцыпам “няма зямлi без гаспадара”. На працягу 14-15 ст. сяляне канчаткова былi пазбаулены абшчыннай уласнасцi на зямлю. Яны сталi толькi землекарытальнiкамi. Уся зямля аказвалася ва уласнасцi дзяржавы, свецкiх i духоуных феадалау, часткова – гараджан. У сярдзiне 16 ст. сяляне-беларусы знаходзiлся у розным стане феадальнай залежнасцi, выконвалi неаднолькавыя правiннасцi. У сувязi з гэтым яны падзялялiся на некалькi катэгорый, перша за усе: на чыей зямлi пражывалi сяляне – яны дзялiлiся на дзяржауных i прыватна-уласнiцкiх. У адпаведнасцi ад ступенi феадальнай залежнасцi сяляне дзялiлiся на “людзей пахожых”, якiя захоувалi права пераходу ад 1-го феадала да другога, i “непахожых” – тыя, якiя не мелi такога права. Да вышэйшай ступенi феадальнай залежнасцi адносiлася “чэлядзь-невольная”. Яны вялi свае паходжанне ад халопау Старажытнай Русi i абслугоувалi двор феадала. У прывелiгiраваным стане знаходзiлiся сяляне-слугi спецыяльных служб у дзяржауны i прыватна-уласнiцкiх маентках. Iмi былi путныя, стайнiкi, псары, садоунiкi, рыбаловы, бортнiкi, млынары, рамеснiкi i iнш. Па меры развiцця феадальных адносiн i павелiчэння попыту на сельскагаспадарчыя прадукты iшоу працэс павелiчэння земолеуласнасцi буйных феадалау. Да сярэдзiны 16 ст. значна узраслазямельная уласнасць сярэднiх i дробных феадалау. Пры гэтым сталi пашыраць уласную запашку зямель, што суправаджалася узмацненнем прыгоннiцтва. Адбывалася скарачэнне дзяржаунага зямельнага фонду, што дрэнна сказвалася на прыбытках дзяржаунай казны. Дзяржауныя расходы узрасталi i вялiкакняжацкая улада аказвалася у фiнансавай залежнасцi ад магнатау. Каб павысiць прыбыткi у ВКЛ, пачала праводзiцца аграрная рэформа, якая увайшла у гiсторыю пад назвай “валочная памера”. Рэформа правадзiлася згодна “Устава на валокi”, выданнага у 1557 г. Сiгiзмундам II. Усе дзяржауныя землi падлягалi абмеру i перадзелу. Яна разбiвалiся на валокi (21,3 га), якую кожны дым атрымлiвау у падворнае карыстанне. Валока становiцца падаткавай адзiнкай. Зямля пры гэтым прадстаулялася у трох палях, такiм чынам узконьвалася трохполле з прымусовым севазваротам. У час правядзення рэформы лепшыя землi у сялян адбiралiся i адводзiлiся у вялiкакняжацкiя фальваркi з разлку па адной валоке з 7 сялянскiх валок. Сяляне, атрымаушыя валокi, змацоувалiся да фальварка i гублялiся права пераходу. Адначасова з правядзеннем валочнай памеры на дзяржауных землях, феадалы праводзiлi яе у сваiх маентках. З аднаго боку гэта садзейнiчала асваенню новых зямель, замацаванню больш прагрэсiунай трохпольнай сiстэмы земелеуладання i стварэнню умоу для развiцця таварна-грашовых зносiн у сельскай гаспадарцы. З другога – прявяло да рэзкага скарачэння сялянскага землекарыстання, станаулення фальваркавай паншчыннай сiстэмы гаспадарання. Валочная памера паскорыла завяршэнне юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян, пачатак якому быу пакладзены прывiлеем 1447 г. Судзебнiк 1468 г. пад страхам смяротнага пакарання забараняу увадзiць прыватна-залежных людзей i чэлядзi. Статут 1529 г. замацавау за феадаламi манаполiю на валоданне зямлей, узаконiу пазбауленне сялян права уласнасцi на зямлю, усталявау 10-гадовы тэрмiн пошуку беглых сялян.

3. Вытворчыя сiлы развiцця феадалiзму абумовлiлi iнтэнсiуны працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркi. Гэта суправаджалася ростам гарадоу i мястэчак. Яны былi месцам сасрэдатачэння рамяства i гандлю, палiтыка-адмiнiстратыунымi цэнтрамi i умацаванымi пунктамi на выпадак нападзення ворага. Найбольш буйнымi гарадамi былi Вiцебск, Магiлеу, Пiнск, Полацк, Слуцк. Гарады i мястэчкi узнiкалi як на дзяржаунай, так i на прыватна-уласнiцкай зямлi. У 16 ст. у многiх вялiкакняжацкiх гарадах з’яулялiся юрыдыкi – адасобленыя часткi горада цi яго прыгарада, якiя былi уладаннямi свецкiх або духоуных феадалау з залежным ад iх насельнiцтвам. На жыхароу юрыдык не распаусюджвалася адмiнiстратыуная i судовая улада гарадскога самакiравання. 80% гараджан – беларусы.

Сацыяльны склад гараджан быу неаднародным.

Верхнi слой – феадалы, духавенства, багатыя купцы, заможныя рамеснiкi.

Сярэднi слой – рамеснiкi, дробныя гандляры.

Нiжэйшы слой – вучнi, людзi, знаходзячыяся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi.

Гандлева-рамесныя жыхары гарадоу называлiся мяшчанамi. Гарадское рэмясло было вельмi разнастайным. Да 2-й паловы 16 ст. у Беларусi было вядома 200 рамеснiцкiх прафесiй. 1-е месца займала апрацоука металау, 2-е – апрацоука дрэва i г. д. З 15 ст. у гарадах Беларусi пачалi з’яуляцца саслоуныя карпарацыi рамеснiкау, якiя называлiся сотнямi i брацтвамi. Яны стваралiся з мэтай абароны iнтарэсау рамеснiкау як дробных вытворцау ад эксплуатацыi iх феадаламi i купцамi. З 1555 г. сотнi i брацтвы сталi называцца цэхамi – аб’яднаннi рамеснiкау адной, або некалькiх блiзкiх прафесiй. Кожны цэх быу i узброеным атрадам. У склад цэхау не прымалi яурэяу, татарау. Яшчэ у 1388 г. Вiтаут выдау прывiлей, якi гарантавау яурэям гарадоу сваю арганiзацыю – кагал. Асобнымi арганiзацыямi жылi татары. Iшоу актыуны рост таварна-гандлевых зносiн, як ва унутраным так i у знешнiм гандлi. Гандлявалi з Рыгай, з Заходняй Еуропай, некаторымi гарадамi усходу. Па меры пашырэння эканамiчнага значэння гарадоу актывiзавалася iх палiтычнае жыцце. Гарады iмкнулiся пазбавiцца ад феадальнай залежнасцi i атрымаць права на самакiраванне. Узорам было Магдэбурскае права.