Смекни!
smekni.com

Старажытная Беларусь (стр. 2 из 3)

2. Тураускае княства – буйнейшае на землях дрыгавiчоу. Утворана у 980 г. Першы летапiсны князь – Тур, а даставерны – Святаполк Акаянны. Святаполк вырашыу дамагчыся поцнай незалежнасцi Турава ад Кiева. Ен уступiу у змову са сваiм цясцем польскiм каралем Балаславам Храбрым. Бацька Святаполка Уладзiмiр убачыу небяспеку да сябе, таму Святаполка, яго жонку i польскага каталiцкага епiскапа ен садзiць у цямнiцу. Аднак пазней па просьбе Кiеускiх баяр Святаполк быу вызвалены. Пасля смерцi Уладзiмiра заняу у 1015 г. Кiеускi трон. У гонар гэтага ен заказау адчаканiць iанеты з надпiсам “Святаполк на стале”. Адначасова ен быу князем Тураускiм. Святаполк лiчыу сваiх малодшых братоу Барыса i Глеба супернiкамi, таму падаслау да iх забойц. Але сапраудным супернiкам для яго быу Яраслау (Мудры). Ен знаходзiуся у Ноугарадзе. Выкарыстаушы абурэнне ноугарадцау забойствам Барыса i Глеба, Яраслау пачынае вацну са Святаполкам. На баку Святаполка быу Польскi кароль Баляслау Храбры. У 1019 г. на р. Альце Святаполк быу разбiты, з рэшткамi войска уцек у Польшчу, дзе хутка памер.

Пры Яраславе Мудрым Турау падпарадкоувауся Кiеву. У канцы яго княжання Турау зноу адасабляецца. Пасля смерцi Яраслава у 1054 г. кiеускi трон займае Iзяслау, захаваушы за сабою Турау. У 1078 г. Тураускiм князем становiцца сын Iзяслава Яраполк. Ен быу чалавекам смелым, вопытным ваеначальнiкам, веу барацьбу з Валынскiм княствам. Валынскiя князi падаслалi да Яраполка забойц, у 1087 г. ен быу забiты. У 1088 г. Тураускi трон займае брат Яраполка Святаполк. У 1093 ен быу запрошаны i на Кiеускi трон. Святаполк быу чалавекам сквапным, срэбралюбiвым, нажывауся на нястачы людзей. Гэта выклiкала абурэнне народа i прывяло да паустання, у пачатку якога ен хутка памер.

Паказчыкам эканамiчнага развiцця Тураускага княства з’яуляецца узнiкненне i рост гарадоу (Берасце, Пiнск, Слуцк i iнш.). У тураве быу таксама вечавы парадак. Гаражане мелi права голасу. Акрамя князя у Тураве быу пасаднiк (толькi у Тураве). Быу тысяцкi, якi адказвау за гарадскi поук. Летапiсы захавалi рысы старажытнага беларускага гораду.

3. Старажытныя людзi не разумелi многiх з’яу прароды, абагаулялi iх. Яны выраблялi статуэткi, пакланялiся iм, разлiчваючы, што могуць задобрыць сiлы прыроды. Гэтыя вырабы атрымалi назву фетышау. Людзi лiчылi, што iх родапачынальнiкамi былi пэуныя жывелы, птушкi, таму выраблялi iх выявы i пакланялiся iм. На Беларусi лiчылася, што бусел, вуж, мядзведзь садзейнiчаюць чалавеку у яго справах. Людзi верылi у магiчную сiлу слова, нават на адлегласцi, таму была распаусюджана магiя.Надзвычацную сiлу надавалi агню, вадзе, каменням. Язычнiцкая рэлiгiя – мнагабаговая. Ярыла – бог Сонца, Сварога – бог Неба, Пярун – гром, таксама былi Велес, Даждь i iншыя багi. Старажытныя людзi верылi у iснаванне розных iстот: лясун, вадзяны, дамавы. Нават да нашых дзен дайшлi некаторыя язычнiцкiя святы: Купалле, Каляды i iнш.

Былi распаусюджаны песнi, танцы сельскагаспадарчага цыклу. Сваiм багам людзi прыносiлi ахвяру, iх прыносiлi у капiшчы. Цудоуную сiлу надавалi зубам жывел. Пасля прыняцця хрысцiянства пачалося распаусюджванне пiсьменнасцi. Пачалося перапiсванне рэлiгiйных кнiг. Вызначалiся першыя храсцiянскiя асветнiкi: Еуфрасiння Полацкая, Кiрыла Тураускi.

Станауленне i умацаванне ВКЛ.

1) Утварэнне ВКЛ. Фармiраванне дзяржаунай тэрыторыi.

2) Унутрыпалiтычная барацьба у сярэдзiне i 2-й палове XIV ст. Унiя 1385 г. Вынiкi яе ажыццяулення на Беларусi.

3) Умацаванне вялiкакняжацкай улады у гады княжання Вiтаута i грамадзянская вайна 30-х гадоу XV ст.

1. Утварэнне ВКЛ – адно з самых спрэчных пытанняу нашай гiсторыi. Есць 2 меркаваннi:

· узнiкненне ВКЛ звязана з паскораным развiццем феадальных адносiн на тэрыторыi усходняй часткi сучаснай Лiтвы – Аукштайдыi, вынiкам якога з’явiлася узнiкненне ту моцнага дзяржаунага утварэння. З гэтай кропкi погляду вынiкае, што утварэнне ВКЛ чуждае iнтарэсам славян – беларусау i украiнцау i створана пад уздзеяннем знешнiх сiл;

· iнiцыятыва зыходзiла з беларускiх зямель, з Навагрудчыны, калi былi выкарыстаны цяжкасцi у лiтоускiх землях.

На рубяжы XII –XIII cт. Жэмайцкiя землi стварылi канфедэрацыю (устойлiвы палiтычны i ваенны саюз) лiтоускiх зямель. Сярод лiтоускiх князеу вылучауся Мiндоуг. Гэты саюз быу супярэчлiвы. У 1219 г. было падпiсана лiтоуска-галiцка-валынскае пагадненне, па якому лiтоуцы абяцалi дапамагчы галiцка-валынскiм князям у барацьбе супраць Польшчы, а галiцка-валынскiя князi – не перашкаджаць пашырэнню палiтычнага уплвыу Лiтвы на Чорную Русь. Але дзяржаунае будаунiцтва iшло i на Навагрудчыне, i мiж гэтымi 2-мя дзяржаунымi утварэннямi iснавалi сувязi. Верагодна, агульная небяспека з боку нямецкiх рыцарау падштурхнула да аб’яднання лiтоускую канфедэрацыю i Навагрудчыну. Навагрудчына брала на сябе iнiцыятыву ва утварэннi агульнай дзяржавы. Навагрудак быу заснаваны у 1044 г. кiеускiм князем Яраславам Мудрым у час паходу на Лiтву. У сярэдзiне XIII ст. па свайму эканамiчнаму развiццю Навгрудчына выйшла наперад i на працягу доугага часу iграла важную ролю у гiсторыi беларусi. Прычыны узвышэння Навагрудка:

· геагрфiчнае становiшча ва умовах крыжацкай i мангола-татарскай пагрозы рабiла гэтую тэрыторыю адносна бяспечнай i прыцягвала сюды паток перасяленцау з iншых рэгiенау;

· высокi узровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця, што было абумоулена ростам земляробства на ураджайных землях Панямоння, развiццем рамяства, ажыуленным замежным гандлем;

· iмкненне заходне-рускiх княствау захаваць сваю самастойнасць у сувязi з небяспекай мангола-татарскага захопу.

Адзiным выйсцем быу разрыу з палiтычнай сiстэмай Русi, знешнiм увасабленнем якого магла стаць змена дынастый, але новы князь павiнен быу быць дастаткова моцным, каб пры неабходнасцi аказаць татарам супрацiуленне. Такiм патрабаванням адпавядалi лiтоускiя князi.

Заснаванне ВКЛ звязана з князем Мiндоугам. Пасля свары са сваiмi князямi ен збег у Ноугарад. Там у iм убачылi вопытнага наемнiка, якi будзе добра змагацца за iнтарэсы сваiх гаспадароу, i прызналi яго князем. Затым ен заваеувае Лiтву i Чорную Русь. У гэты час маладой дзяржаве пагражалi крыжакi. Былi створаны лiвонскi ордэн, тэутонскi ордэн, ордэн мечаносцау. У гэтых умовах Мiндоуг зразумеу, што толькi узброеная барацьба разбурыць маладую дзяржаву. Таму ен у дыпламатычных мэтах становiцца католiкам у 1250 г. Але гэта нiчога не дала, i, узначалiушы войска, у 1262 г. ен разбiвае крыжакоу. Крыху раней у 1253 г. ен быу абвешчаны каралем i прыняу карону ад Рымскага папы. Такiм чынам была створана палiэтнiчная дзяржава.

Прычыны утварэння ВКЛ:

1) Сацыяльна-эканамiчнае развiцце края патрабавала кансалiдацыi усiх зямель шляхам цэнтралiзацыi улады;

2) Пагрозы з боку крыжакоу i татара-манголау паскорылi утварэнне федэратыунай дзяржавы.

Але балцкiя князi былi незадаволены Мiндоугам. Яны падрыхтавалi змову i забiлi князя з 2-мя сынамi-немаулятамi. Калi Мiндоуг быу забiты (1262) яго старэйшы сын Войшал уцек у Пiнск, прыняу хрысцiянства i жыу у манастыры. Але, атрымаушы звесткi аб смерцi Тауцiвiла, ен збiрае вакол сябе хрысцiянскiя масы, пакiдае манастыр, абвяшчае сябе вялiкiм князем у Ноугарадзе (1264). Пачынаецца помста за бацьку. Кiравау ен па 1267 г. Па некаторых прычынах ен кiдае усе справы i зноу iдзе у манастыр.

Сваркi працягвалiся i далейшым. У гады княжання Гедымiна сталiца ВКЛ была перанесена у Вiльню (1340). Беларускiя землi уключалiся у склад ВКЛ у асноуным мiрнымi сродкамi:

· дабраахвотна (Полацк, Менск);

· у вынiку дагаворау (Берасцейскiя землi);

· праз шлюбы (Вiцебшчына);

· войны (Пiнскае княства).

2. Пасля смерцi Гедымiна да улады прыйшоу Яунут. У 1345 г. яго змяняе Альгерд. Яму дапамагау брат Кейстут. Практычна княства было падзелена на 2 часткi. Ад 2-х щлюбау засталося 12 сыноу i 9 дачок. Мiж сынамi 2-х лiнiй Альгердавiчау пачалася барацьба яшчэ пры жыццi бацькi. Пасаду Вялiкага князя ВКЛ заняу Ягайла – старэйшы сын ад 2-га шлюбу. Гэта выклiкала незадавальненне яго братоу па лiнii Марыi Вiцебскай (першай жонкi Альгерда), якiя нават звярнулiся за дапамогай у Маскву. Але Кейстут, выконваючы волю памершага Альгерда, спачатку падтрымау Ягайла, якi баяуся аутарытэта Кейстута i хутка, выкарыстаушы нязначны повад, пачау з iм вайну з дапамогай крыжакоу. Але Кейстут разбiу iх i выгнау яго з Вiльнi. Ягайла запрасiу мiру i пайшоу на хiтрыку: ен запрасiу Кейстута з яго сынам Вiтаутам да сябе, быццам для абмеркавання умоу мiру, але калi Кейстут з жонкай i Вiтаутам прыбылi, яны былi схоплены i пасаджаны у турму у Крэве. Сюды Ягайла падаслау забойц, якiя забiлi Кейстута i яго жонку, але Вiтауту удалося збегчы (1352). Гэты учынак не падняу аутарытэта Ягайлы, i ен вымушаны быу шукаць падтрымкi. У гэты час у Польшчы памiрае кароль, якi не меу нашчадкау, а меу 2 дачкi: Марыю i Ядзвiгу, але Марыя была жонкай маркграфа Брандэбургскага. Польскiя магнаты не хацелi падпарадкоувацца Брандэнбургу, а таксама былi занепакоены узмацненнем ВКЛ. Таму у 1384 г. Ядзвiга i Ягайла ажанiлiся. У 1385 г. у Крэве адбылося пагадненне мiж Ягайлам i польскiмi феадаламi, якое назвалася Крэускай унiяй. Iмкнулiся павялiчыць тэрыторыю ВКЛ i зрабiць яго адной з мацнейшых дзяржау у Еуропе. Па умовах Крэускай унii Ягайла абяцау прыняць каталiцкую веру разам з падданымi, даваць грошы на патрэбы Польшчы, дапамагчы атрымаць паудневыя тэрыторыi, заплацiць 20000 злотых адступных былому жанiху Ядзвiгi, на вечны час далучаць ВКЛ да Польшчы. Польшча абяцала ВКЛ дапамагчы у барацьбе з крыжакамi. Згодна унii былi наступныя умовы злучэння Польшчы i ВКЛ:

· кароль i вялiкi князь у алной асобе;

· знешняя палiтыка i абарона тэрыторыi робяцца супольна;

· унутранае кiраванне у кожнай гаспадарцы асобнае (войскi, урады, казна)

· распаусюджванне каталiцызму.

У 1386 г. Ягайла быу абвешчаны карале пад iмем Уладзiслава II. Унiя выклiкала супрацiуленне, якое узначалiу Андрэй Полацкi i Вiтаут. У вынiку Ягайла i польскiя феадалы адмовiлiся ад задумы пагаднення. У 1392 г. Вiтаут быу прызнаны Вялiкiм князем. Згодна Востраускаму пагадненню (1392) палякам было забаронена набываць землi i сялiцца у ВКЛ. У сваю чаргу Вiтаут абяцау выступiць сумесна з Польшчай супраць знешнiх ворагау.