Смекни!
smekni.com

Беларусь в войне 1812года (стр. 2 из 3)

21лістапада(3 снежня) у Маладзечне імператар склаў ”пахавальны” 29-ты бюлетэнь,у якім ён прызнаў сваё паражэнне.23 лістапада (5 снежня) у Смаргоні Напалеон перадаў камандаванне І.Мюрату і пакінуў сваю армію.Ён спяшаўся ў Парыж.

У снежні рэшткі “вялікай арміі ”(каля 30 тыс.чалавек) разам з мясцовай адміністрацыяй (Камісія Часовага ўрада ВКЛ існавала да лета 1813г.) пакінулі межы Расійскай імперыі.На тэрыторыі заходніх губерняў было ўведзена расійскае ваеннае кіраванне і пачала аднаўляцца грамадзянская адміністрацыя.Кіруючыся ваеннастратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі,Аляксандр l дараваў шляхце Літвы і Беларусі яе здраду ў час вайны.Маніфестам ад 12 (24)снежня 1812 г. аб’яўлялася амністыя жыхарам заходніх губерняў удзельнікам вайны супраць Расіі пры ўмове іх вяртання на радзіму на працягу 2 месяцаў.Толькі пасля гэтага тэрміну маёнткі шляхты і магнатаў падлягаліся канфіскацыі.

Але абвешчанай Аляксандрамl амністыяй скарысталіся не ўсе.Тады Напалеон яшчэ не быў канчаткова пераможаным,і многія буйныя і дробныя землеўладальнікі паранейшаму звязвалі свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў.Пасля вайны 1812г. толькі ў Магілёўскай,Мінскай і Гродзенскай губернях поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 153 тыс. сялян мужчынскага полу.Але ў выніку ўсеагульнай і безумоўнай амністыі,якая была абвешчана маніфестам ад 30 жніўня(11 верасня) 1814г.,усе канфіскаваныя або секвестраваныя маёнткі падлягалі вяртанню іх уладальнікам.

Ваенныя падзеі 1812г. прынеслі Беларусі незлічоныя страты:тысячы загінуўшых,зруйнаваныя гарады і вёскі,скарачэнне амаль напалову колькасці жывёлы.Былі страчаны многія культурныя каштоўнасці Беларусі.

Глава II

Айчынная вайна 1812 г. на Бярэзіншчыне.

Галоўныя сілы Напалеона,пераправіўшыся цераз Нёман,рухаліся трыма паралельнымі дарогамі,адна з якіх ішла праз Мінск,Ігумен, Беразіно,Пагост на Магілёў.Гэтым шляхам рухаўся 1-ы пяхотны корпус маршала Даву (72 тыс. чал.).Корпус Даву складаўся з пяхотных дывізій Марана,Фрыяна,Гюдэна,Дэсэ і Кампана,кавалерыйскіх брыгад Бардуселя і Пажоля.Пасля захопу Мінска Даву накіраваў на Ігумен Брыгаду Пажоля.Неўзабаве ён і сам рушыў на Ігумен для злучэння з брыгадай і для канцэнтрацыі тут галоўнай часткі сваіх войск.Далей французскія войскі планавалі рухацца на Магілёў,каб не даць магчымасці 2-ой рускай арміі пад камандаваннем П.І.Баграціёна злучыцца з асноўнымі сіламі рускіх войск.Да 2(14)ліпеня войскі французаў,якія накіроўваліся да Ігумена,сканцэнтраваліся тут.3(15) ліпеня сюды прыбыў Даву і пачаў рыхтаваць войскі да пераправы на левы бераг ракі Беразіны.З гэтай мэтай ён даў распараджэнне аб будове мастоў ля Барысава,Беразіно і Якшыц,аб прыкрыцці дзвюх апошніх перапраў,умоцаванні на левым беразе ракі і аб заняцці кожнай пераправы пяхотным палком.Пажолю было загадана сабраць звесткі аб шляхах,якія вядуць ад Якшыц на Магілёў,Стары і Рагачоў.

Узмацненне рускай лёгкай кавалерыі па лініі Свіслачы і паяўленне яе на левым беразе Беразіны прывялі Даву да думкі,што яе мэта ‒ замаскіраваць рух Баграціёна на Бабруйск.Узважыўшы абставіны,Даву пераконваецца,што нельга траціць ні мінуты ‒ трэба дагнаць Баграціёна на Дняпры.І ён выбірае шлях для войск,якія сканцэнтраваліся ў раёне Ігумена,праз Беразіно на Галоўчын.4(16) ліпеня Даву з войскамі выступіў з Ігумена,5(17) ліпеня прыбыў у Пагост,а 7(19) ліпеня ўжо быў у Эсьмонах.Для прыкрыцця яго маршруту каля Якшыц быў пакінуты атрад Пажоля ў складзе пяхотнага палка і брыгады кавалерыі,да якіх павінен быў далучыцца конна-егерскі полк Меда.Манеўруючы па абодвух берагах Беразіны і турбуючы рускія войскі пры руху іх ад Бабруйска на Рагачоў,Пажоль павінен быў прыкрываць з паўднёвага ўсходу гарады Ігумен і Мінск.Выканаўшы сваю задачу,Пажоль пазней рушый на Бялынічы і Княжыцы.

На тэрыторыі Ігуменскага павета на Магілёў рухаўся,згодна з указаннямі,атрыманнымі з галоўнай кватэры Напалеона,5-ы польскі корпус князя Панятоўскага ў складзе дывізій Заёнчыка,Дамбоўскага і Князевіча(36 тыс. 400чал.) і 4-ы рэзервовы кавалерыйскі корпус пад камандаваннем Латур-Мабура,які складаўся з лёгкай дывізіі Ражнецкага і кірасірскай дывізіі Лорта(8 тыс.чал.). Латур-Мабур,дасягнуўшы Глуска,12(24) ліпеня накіраваўся праз мястэчка Беразіно на Магілёў.Такім чынам,рухаючыся прамым шляхам ад Вільна праз Мінск,Ігумен,Беразіно,Пагост на Магілёў наперарэз2-й рускай арміі Пятра Баграціёна,якая ішла на злучэнне з 1-ай рускай арміяй,якую ўзначальваў Барклай дэ Толі,французскія войскі 1-га пяхотнага корпуса маршала Даву ў ліпені 1812 года акупіравалі тэрыторыю Ігуменскага павета,у склад якога тады ўваходзіла і тэрыторыя сучаснай Бярэзіншчыны.

Пасля захопу беларускіх зямель французскай арміяй становішча народных мас вельмі пагоршылася.Страшэннаму рэзанню і спусташэнню Беларусі спрыялі і шматлікія пастаўкі харчу і фуражу для ўтрымання акупацыйных улад і войска.Каб пракарміць вялікую французскую армію на сродкі насельніцтва,напалеонаўскія генералы і інтэданты прад’яўлялі патрабаванні,якія пераўзыходзілі ўсякія магчымасці краю.З гэтай мэтай на тэрыторыі Беларусі і Літвы загадам камісіі часовага ўрада Мінскага дэпартамента ад 16(28) ліпеня 1812 г. на галоўных ваенных трактах былі створаны пастаянныя вялікія правіянцкія магазіны(склады).Адзін з такіх магазінаў быў створаны і ў горадзе Ігумен.Апрача пастаянных магазінаў на бакавых шляхах у гарадах і мястэчках для харчавання французскіх войск ствараліся зтапныя,якія неабходна было ўвесь час трымаць запоўненнымі харчам і фуражом.Загадвалі імі чыноўнікі-камісары і падкамісары.Для аховы магазінаў ім прыдавалася вайсковая варта.

Бязлітасная барацьба з акупантамі і іх паплечнікамі панамі была адказам беларускага народа на ўсе жорсткасці,грабяжы, прыгнечанні,разбоі і рэквізіты,якія не падаюцца апісанню. Сялянства паўсюдна зрывала выкананне намечаных харчовых і іншых павіннасцей,наўмысна не ўбірала пасевы і не касіла лугі.Як і пры наступленні французаў,сяляне пакідалі вёскі і хаваліся ў лясах,дзе аб’ядноўваліся ў партызанскія атрады,напалалі на французскіх марадзёраў,грамілі маёнткі памешчыкаў,давалі адпор карным экспедыцыям.

Завяршаючы ўдар па ворагу быў нанесены на тэрыторыі Беларусі на рацэ Беразіна.Па дакладных разліках галоўнакамандуючага рускімі войскамі фельдмаршада М.І.Кутузава мелася на ўвазе на левым,усходнім, беразе Беразіны акружыць французскія войскі “Напалеона з яго галоўнымі сіламі і знішчыць да апошняга”.

Па характары шляхоў на тэатры ваенных дзеянняў паміж Дняпром і Беразіной Напалеон мог адступіць толькі на Мінск або на Вільна, Беразіна, праз якую Напалеон,рухаючыся на Мінск,павінен быў абавязкова перапраўляцца,уяўляла сабой на ўсім сваім працягу-ад вытокаў Свіслачы-шырокую,вельмі забалочаную даліну,акаймаваную лясамі.Найбольш прыгодныя для пераправы пункты знаходзіліся ў раёне Барысава,каля вёскі Уша і Беразіно.Для адступлення па маставой пераправе каля Беразіно Напалеону неабходна было выкарыстаць дарогу,якая аддзялялася ад галоўнага шляху і ішла з Бабра праз Ухвалу на Беразіно і далей на Ігумен і Мінск.

Перад тым як выкарыстаць гэты шлях,Напалеон падрабязна азнаёміўся з перашкодамі, якія ляжалі на ім.Для гэтага ён выклікаў да сябе некалькі чалавек,якія добра ведалі мясцовыя ўмовы.У выніку Напалеон прыйшоў да вываду,што гэты шлях пагражае французскай арміі непазбежнай гібеллю.Не гаворачы ўжо аб неспрыяльных умовах,якія неабходна было пераадолець на гэтым адрэзку ракі Беразіны.Рух у паўднёвым напрамку,безумоўна,павінен быў прывесці да сутыкнення з галоўнымі сіламі рускай арміі на чале з Кутузавым, што не ўваходзіла ў планы Напалеона.

У раёне ракі Беразіна шлях адступлення войск Напалеона перагароджвалі рускіая армія адмірала Чычагова(30 тыс.чал.) і войскі генерала Вітгенштэйна(35 тыс.чал.).Асноўныя сілы рускіх войск на чале з Кутузавым (60 тыс.чал.)рухаліся паралельна за арміяй Напалеона.

8(20) лістапада Напалеон выступіў з Оршы на Барысаў,маючы намер пераправіцца там цераз Беразіну і рухацца далеё у напрамку на Мінск.На другі дзень да галоўных сіл Напалеона далучыўся корпус Удзіно.З поўначы адступаючыя войскі Напалеона прыкрываў ад нападу рускіх войск генерала Вітгенштэйна французскі корпус Віктора.На дапамогу апошняму з Беразіно паспешна выступіла дывізія генерала Дамброўскага.

Кутузаў прадбачыў магчымасць руху войск Напалеона ў паўднёвым напрамку.”Лёгка можа быць,-пісаў ён Чычагову,-што Напалеон, бачачы немагчымасць ачысціць сабе шалях праз Барысаў на Мінск,паверне ад Талачына або Бабра на Беразіно і Ігумен”.Іменна ён раіў Чычагову “назіраць за ім партызанам,каб загадзя ведаць аб яго руху і прадухіліць яго”.

4(16)лістапада 1812 года,за дзесяць дзён да пачатку пераправы врйск Напалеона цераз Беразіну,арміяй адмірала Чычагова быў заняты горад Мінск.Адгэтуль па загаду Кутузава ён накіроўваўся да ракі Беразіны,каб перашкодзіць пераправе французскіх войск.Будучы ў Мінску,Чычагоў атрымаў першыя звесткі аб руху дывізіі Дамброўскага(накіроўвалася з Беразіно для абароны з авангардам Чычагова),што яна павярнула на Ігумен.

Перад выхадам галоўных сіл Чычагова з Мінска на Барысаў да ракі Беразіна палкоўнік Лукоўкін,згодна з распараджэннем,з адным казачым палком быў накіраваны на Ігумен для праследавання адступаўшай у гэтым напрамку польскай дывізіі Дамброўскага. Непадалёку ад Барысава два ўзятыя ў палон польскія афіцэры паказалі,што дывізія Дамброўскага з Беразіно ідзе да Барысава,дзе яна павінна злучыцца з корпусам Віктора.Паказанне гэта падцвярджалася данясеннем казацкіх атрадаў,якія на шляху з Беразіно ў Барысаў выявілі прысутнасць некалькіх эскадронаў польскіх уланаў.