Смекни!
smekni.com

Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст (стр. 3 из 4)

Вусная народная творчасць. Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася ў фальклоры, песенным, харэаграфічным і музычным мастацтве. У першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вуснапаэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца ў вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне ў казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.

Абрадавая паэзія, або, як яе інакш называюць, паэзія земляробчага календара, складаецца з чатырох цыклаў, якія адпавядаюць порам года: зімовага, веснавога, летняга і восеньскага. Гадавое кола календара пачыналася з зімы, калі гаспадары ўжо клапаціліся аб тым, каб пэўнымі абрадамі садзейнічаць будучаму ўраджаю, плоднасці і здароўю хатняй жывёлы. У сувязі з гэтым пераважная большасць фалькларыстаў і этнолагаў пачынаюць разгляд абрадаў і паэзіі з зімовага цыкла.

Асноўнымі святамі зімовага перыяду былі Каляды і Новы год, для якіх характэрны бедная (посная), багатая і галодная куцця, калядаванне, шчадраванне, ігрышчы-гульні.

На посную куццю (6 студзеня) стол засцілалі сенам і накрывалі абрусам, ставілі посныя стравы (квас з грыбамі, аўсяны кісель з сытой, рыбу і інш). Абавязкова кашу з ячнай або пшанічнай ці грэчневай крупы (куццю). Уся сям'я садзіла-ся за стол. Кожны павінен быў паспытаць усе стравы і асабліва куццю.

Багатую куццю святкавалі 13 студзеня, увечары перад Новым годам. Ставілі скаромныя стравы. На Палессі і Магілёўшчыне не менш дванаццаці, і таксама кашу (куццю), прыгатаваную на сале або сметанковым масле. Калі ўсе сядзелі за сталом, гаспадар адчыняў акно і клікаў мароз куццю есці, часам кідалі лыжку кашы за акно, у другіх месцах ставілі талерачку з лыжкай куцці на падаконнік.

Галоднай куццёй (перад Вадохрышчам) завяршалі святкаванне каляд. 3 лыжкай куцці прасілі мароз не марозіць пасевы. Усе тры куцці мелі магічную функцыю: ушанаваць продкаў, заручыцца іх падтрымкай, уздзейнічаць на звышнатуральныя сілы, каб яны спрыялі ўрадлівасці нівы, прыплоду статку, здароўю сям'і, спору ў працы.

Пры калядаванні і шчадраванні гурты калядоўшчыкаў хадзілі па вёсцы ад хаты да хаты і пад акном або ў хаце пелі велічальныя песні, і ў заканчэнне прасілі або патрабавалі дароў. Тыповая калядная песня мела зачын, у якім паведамлялася аб прыходзе ў хату каляды, галоўную частку - велічанне га-спадара і членаў сям'і (нярэдка ў асобных песнях), пажаданне дабрабыту і шчасця і заключную частку, у якой часам пералічваліся дары, запатрабаваныя калядоўшчыкамі. Галоўная частка вылучалася паэтычным хараством ідэалізацыі гаспадароў і іх хаты, гаспадаркі, часцей за ўсё занадта гіпербалізаванай. Калядныя песні ў многіх выпадках могуць і не мець такую структуру, тады яны пачынаюцца без зачына, замест яго калядоўшчыкі маглі спець асобную песню пра каляду або песню з рэфрэнам "Святы вечар" або "Каляда!" ці "Святы вечар людзям добрым!"

Веснавы цыкл аграрнага календара яшчэ больш цікавы і разнастайны сваімі абрадамі і мноствам відаў паэзіі. функцянальна звязанай з земляробчымі, гаспадарчымі. сямейнымі клопатамі сяляніна, яго перажываннямі, уяўленнямі і ўспрыняццям навакольнага свету. Сяляне чакалі вясну, гукалі, каб паскорыць яе прыход, радаваліся, што яна "адмыкае зямліцу, выпускае травіцу на ранняе лета, на буйнае жыта".

Да веснавога цыкла адносяцца песні: вяснянкі, валачобныя, вялікодныя, юраўскія, траецкія, або сяміцкія, куставыя, русальныя. Да іх можна дабавіць карагодныя і талочныя песні, якія выконваліся ў рознью часы веснавога цыкла.

Да летняга цыкла беларускага каляндарна-абрадавай паэзіі адносяцца купальскія, пятроўскія, жніўныя і дажынкавыя песні.Паходжанне свята Купалы і яго назвы большасць сучасных даследчыкаў звязваюць з ачышчальным агнём і салярнымі ўяўленнямі старажытных людзей. Традыцыйна святкуецца як дзень летняга сонцастаяння. Купалле святкавалася ўсімі еўрапейскімі народамі, у тым ліку славянскімі. Па народнаму календару Купалле святкуецца 24 чэрвеня (7 ліпеня), а галоўным чынам у ноч перад гэтым днём. У гэты ж дзень царква адзначае дзень на-раджэння Іаанна Хрысціцеля. Хрысціянская царква асуджала традыцыйнае народнае святкаванне Купалля.Святкаванне Купалля мела свае асаблівасці ў розных народаў і ў асобных рэгіёнах краіны. На Віцебшчыне і ў іншых месцах для вогнішча хлопцы ўсцяг-валі на елку старое калясо, аблівалі яго дзёгцем, прывозілі і пры-носілі шмат старога хламу, дроў, ускідвалі на касцёр (і тут відавочна ачышчэнне ад старога, непатрэбнага). Звычайна месца для вогнішча выбіралі на ўзгорку, недалёка ад вады. Не менш значнае месца ў купальскіхпеснях, чым аграрна-га-спадарчая тэматыка, займаюць тэмы кахання, сямейна-бытавых адносін. Мноства песень пра каханне абумоўлена распаўсюджанасцю фрывольнасці ў паводзінах удзельнікаў святкавання. Невы-падковай таму была ў купальскіхпесняхтэма страты дзяўчынай вя-ночка, што сімвалізавала страту дзявоцкасці. Папулярнымі былі шматлікія песні жартоўнага характару, якімі абменьваліся дзяўчаты і хлопцы.

Восеньскі цыкл земляробчага календара ў беларусаў адрозніваецца ад іншых народаў больш багатай паэзіяй, што вымусіла даследчыкаў аднесці яе да нацыянальнай спецыфікі беларускага фальклору, як і валачобныя, хрэсьбінныя песні. Да гэтага цыкла адносяцца завяршальныя работы земляроба на полі, якія адлюстраваліся ў восеньскіх песнях. Але дыяпазон ахопу рэчаіснасці, звязаны з гэтай парой года, значна шырэйшы: апрача песень ярынных, ільняных і канапляных, якія прымяркоўваліся да ўборкі яравых культур, а таксама да збору ягад, грыбоў, арэхаў, да гэтага цыкла адносяцца песні, у якіх адлюстроўваецца перадшлюбная і сямейная тэматыка, што абумоўлена павелічэннем у гэты час вяселляў. Часам да восеньскіх адносяць і пастуховыя песні, але ж гэтыя песні выконваюцца і вясной, і летам.

Ярынныя песні таксама не абмяжоўваліся адлюстраваннем уборкі яравога жыта, яравой пшаніцы, ячменю, аўса, грэчкі і іншыхзернавыхкультур, але і многія з іхпрысвячаліся тэме кахання, шлюбу, непазбежнасці расставання дзяўчыны з сям'ёй і невядомасцю лёсу сярод "чужынцаў".

У багацейшай фальклорнай скарбніцы беларусаў прыказкі і прымаўкі - малыя жанры вусна-паэтычнай творчасці - займаюць асобае месца дзякуючы сваёй устойлівасці, багатай змястоўнасці, поліфункцыянальнасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі і "неўміручасці". У лапідарнай высокамастацкай форме прыказкі і прымаўкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, асабліва на земляробства, - словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды.

"Прыказкай называецца лаканічнае, часцей за ўсё вобразнае, устойлівае выслоўе з павучальным зместам, якое мае прамы ці пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца закончаная думка, якая можа асацыятыўна характарызаваць разнастайныя з'явы дзякуючы шырокім абагульненням. Эстэтычнай завершанасцю вызначаецца і мастацкі вобраз прыказкі. У адрозненне ад прыказкі прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкі; яна не мае такога абагульняльнага значэння і выкарыстоўваецца толькі ў канкрэтных выпадках, каб адцяніць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з'явы

У прыказках надзвычай добра адлюстраваўся народны земляробчы каляндар. Па іхсэнсу селянін арыентаваўся ў сваёй працы. Напрыклад, па прыкметах пагоды ў пэўныя месяцы прадказвалася пагода ў іншыя поры года: "Студзень імглісты - мокры год, студзень халодны - позняя вясна і дажджлівае лета"; "Калі ў лютым трываюць сталыя марозы - лета гарачае"; "Люты халодны і сухі -жнівень гарачы"; "Які сакавік, такі красавік"; "Сухі мароз, моцны май - будзе жыта, як гай" і г.д.

Разгледжаная намі невялікая частка прыказак і прымавак з'яўляецца дастатковым сведчаннем таго, наколькі шырока адлюстраваўся ў іх аграрны вопыт селяніна і якую ролю яны адыгрывалі.

Працавіты беларускі народ ярка выказаў у сваіх парэміях адносіны да працы, якую ён славіць, а ганьбіць бяздзейнасць. Па стаўленню да працы ацэньваецца чалавек: "Працы і світкі не саромейся", "Праца і сіла горы звернуць", "Хто гадуе, той і мае", "Хто працуе, таму і шанцуе", "Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож", "Дай, Божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць", "Якая справа, такая й слава", "Хто рана ўстае, таму Бог дае", "Паспяшыш - людзей насмяшыш", - гэтыя і шматлікія іншыя беларускія прыказкі і прымаўкі выразна адлюстроўваюць на-родны погляд на працу як крыніцу чалавечага жыцця і дабрабыту.

Вялікая тэматычная група прыказак і прымавак прысвечана матэрыяльнаму быту: сядзібе, жыллю, жывёлагадоўлі, харчаванню, адзенню і інш. Гаспадарлівасць селяніва ацэньвалася перш за ўсё па знешняму выгляду падвор'я: "Паглянем, што ў вас робіцца ў двары - скажам, якія вы гаспадары", "Не пытайся які гаспадар, як вароты падаюць". "У добрага гаспадара ўсё ёсць", "Свой дварочак, як вяночак", - сцвярджае народная мудрасць.

Ва ўсе часы для кожнага чалавека важнейшай каштоўнасцю было жыллё, і гэта не магло не адбіцца ў прыказках і прымаўках:"Свая хатка як родная матка", "Чужая хата гаршэй ката", "Не дай Бог у чужой хаце жыць, у чужой хаце печы паліць", "У сваёй хаце і вуглы памагаюць". Але, як гаворыцца ў прыказцы: "Не слаўна хата вугламі, да пірагамі", "У рабочай хаце густа, а ў лянівай пуста", "ЯкаяАгатка, такая і хатка", "У хату хоць дрэнна лезці, абы было што есці". І сапраўды, у любой хаце "Благая чэсць, калі нечага есць", "Хоць вазьмі ды зубы на паліцу палажы".