Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс, для якога характэрны ўплыў рэнесанснага стылю – імкненне да перадачы аб’ёму, перспектывы, святлоценявой і колеравай мадэліроўкі. Яскравым прыкладам манументальнага жывапісу з’яўляецца роспіс драўлянай царквы куцеінскага Богаяўленскага манастыра каля Оршы. Шматфігурная кампазіцыя (38 сцэн) на біблейскія і евангельскія сюжэты пакрывала амаль ўсе сцэны. Сапраўдным творам мастацтва ў манументальным жывапісе з’яўляецца роспіс Мікалаеўскай царквы ў Магілёве – «Новазапаветная троіца». Фігуры Бога-Айца размешчаны на сіне-блакітным фоне купала. Твары мадэліраваны пастэльнымі танамі з найтанчэйшымі нюансамі колеру. Адзенне персанажаў традыцыйна чырвона-карычневага, жоўтага і сіняга колеру, свабодныя складкі, светлапаветранае асяроддзе, кампазіцыя і іншыя асаблівасці «Новазапаветнай троіцы» сведчаць аб высокіх мастацкіх каштоўнасцях помніка беларускага жывапісу. З дапамогай котррэфармацыі ў манументальным жывапісе распаўсюджваецца стыль барока, для якога характэрны прасторавасць, маляўнічасць, дынамізм кампазіцыі, багацце ўзору, натуралізм. У другой палове ХVІІст. Створаны буйныя фрэскавыя цыклы(Станіслаўскі касцёл у Магілёве, Успенскі касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі і інш.).
Папулярным відам станкавага жывапісу ў ХVІ-ХVІІІстст. Становіцца партрэт. У архіўным пераліку 1779г. у Нясвіжскім замку налічвалася 984 творы мастацтва на палатне і дрэве. Сярод іх – партрэты Ягайлы і Льва Сапегі, Радзівілаў, гетманаў Казіміра Сапегі і Станіслава Кішкі і інш.
Таленавітым мастаком і гравёрам ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з’яўляўся ТамашМакоўскі, каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы. Па прапанове Мікалая радзівіла Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага Княства Літоўскага. У 1613 годзе ў Амстэрдаме карта Макоўскага была надрукавана на чатырох вялікіх аркушах. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, навуковыя ўстановы Полацка і Нясвіжа, народныя звычаі, курныя сялянскія хаты, раскоша магнацкіх палацаў, гандаль з Заходняй Еўропы праз Калінінград і Рыгу. На карце Макоўскага пазначаны рэкі і азёры, гарады, цэнтры ваяводстваў, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неадразова на працягу ХVІІст. перавыдавалася ў Амстэрдаме на лацінскай і французскай мовах. Тамаш Макоўскі з’яўляецца аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, клецка, Трокаў, Смаленска і іншых старажытных гарадоў. Ён ілюстраваў таксама многія кнігі. Напрыклад, кніга К.Дарагасайскага пра конегадоўлю «Гіпіка» выдадзена ў Кракаве ў 1603 годзе з 50 гравюрамі, на якіх коні, частка збруі адлюстраваны на фоне замкаў, гарадоў і наваколля. У кнізе «Вандроўкі князя мікалая Ракдзівіла Сіроткі ў Іерусалім», надрукаванай у Брунсбергу на лацінскай мове, змешчаны партрэт падарожніка, выгравіраваны Макоўскім. Серыя гравюр Т.Макоўскага «Асада Смаленска» прысвечана падзеям 1609-1611гг., калі пад кіраўніцтвам ваяводы М.Шэіна рускае войска і насельніцтва абаранялі горад на працягу 20 месяцаў.
Шматлікія творы выяўленчага мастацтва пакінулі бацька і сын Гескія, якія жылы і працавалі ў ХVІІІст. Яны рэстаўрыравалі фрэскі Нясвіжскага езуіцкага касцёла, якія захаваліся да нашага часу. Бацька, Ксаверы Даменік, стварыў шэраг партрэтаў галерэі Радзівілаў. Лічыцца,што ён з’яўляецца аўтарам карціны «Тайная вячэра» для галоўнага алтара Нясвіжскага фарнага касцёла. Сын, Юзаф ксаверы, напісаў некалькі партрэтаў для нясвіжскага збору, маляваў абразы для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла. Яго пэндзлю належыць партрэт караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У канцы ХVІІІст. барочныя творы жывапісу трацяць свае лепшыя якасці. Псіхалагізм замяняецца знешняй афектацыяй стану, а рэалізм – бутафорнасцю. Барока саступае месца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцізму.
Літаратура.Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага светапогляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Выдатным творам беларускага летапісання ХVІІст. была Баркулабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Беларуская зямля ніколі не была бедная на таленты, яе ўраджэнцы ўзбагачалі і ўзбагачаюць сусветную навуку, а таксама літаратуру сваімі думкамі і творамі. Важны уклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч СімяонПолацкі (Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 - 1680).
Нарадзіўся у Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй Сімяон выправіўся ў найвядомейшую праваслаўную ўстанову, што атрымала назву Кіеўскай Афіны – Кіева-Магілянскую калегію. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзяцей. Яго выхаванцам быу і будучы расійскі імператар Пётр І. Для васьмігадовага хлапчука Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ён выйшаў у 1679г., а цераз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». Пасля сябе Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну.Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага – моцная дзяржава на чале з «асветным манархам», мэта якой – усталяваць у грамадстве «вечны мір» і «ўсеагульны дабрабыт» без расколу і мецяжоў. Ён лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поўную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму палітычнай дзейнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных дзеячаў. Ён апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы: «Комедию притчи о блудном сыне» і «Трагедию о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех в пещи не осужженных». Найбольш значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з’яўляюцца «Вертоград многоцветный» і «Рифмологион». Але Сімяон вядомы не толькі як літаратар. У канцы 70-х гадоў 17ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоускім Крамлі. Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Полацкі быў Вялікім патрыётам Беларусі і Расіі.
КазімірЛышчынскі(1634 - 1689) – выхадзец з небагатай шляхецкай сям’і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне. Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію. Адукаваны, таленавіты малады чалавек настаунічаў на сваёй Бацькаўшчыне, меў юрыдычную практыку. Але галоўнай справай ягонага жыцця быу роздум аб чалавеку, яго божацкім пачатку. У выніку – мысліцель прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі давёў у трактаце, які так і назваў «Аб неіснаванні Бога». Рукапіс трапіў у рукі царкоунікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 года на плошчы Святога Мяста ў Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на кастры.
ГеоргіКанінскі(1717 - 1795) – царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся на Украіне і першую палову жыцця правёў там. Быу прафесарам, а затым рэктарам Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1755 годзе пераехаў у Магілёў і з часам набыў сан архіепіскапа. Канінскі ў сваіх творах прапаведваў асветніцтва. Тое ж ён рабіў і на практыцы. У 1757г. Канінскім была заснавана Магілёуская духоўная семінарыя. Георгі Канінскі мае шэраг глыбокіх, арыгінальных філасофскіх прац. Па сваіх поглядах быў антыпод Лышчынскага. Канінскі лічыў існаванне бога канечнай прычынай усяго існуючага. Разам з тым вялікую ролю адводзіў чалавечаму розуму, меў значную павагу да прыродазнаўчых навук. Георгі быў таленавітым літаратарам. Яго творчасць заслужыла высокай ацэнкі А.С.Пушкіна: «Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».
ІлляКапіевіч (1651 - 1714) – ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю Ілля атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілля заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром І. Па даручэнню цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1669г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове «Краткое и полезное руковедение во арифметику». З пачатку ХVІІІ ст. жыў у Маскве. Там Ілля Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і іншыя. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае – больш чым 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.
КазімірСемяновіч(каля 1600 - пасля 1651) – ураджэнец ВКЛ, які вынайшаў спосаб стварэння шматступеньчатых ракет, прыдумаў іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары. Тым самым ён з’явіўся папярэднікам Цыялкоускага і Каралёва, у 1650 годзе ў Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва усёй Еуропе. Праз некалькі гадоў яе перавыдалі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў.Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра І.
МарцінПачобут-Адляніцкі(1728 - 1808) – вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. Адукацыю атрымаў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. З 1780 года быў рэктарам Галоўнай школы Літоўскай. Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў кардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.