Змест
Ст.
Уводзіны 3
1. Фарміраванне беларускай нацыі 4
2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 8
3. Мастацтва і архітэктура 12
Заключэнне 16
Спіс літаратуры 17
Уводзіны
Антынацыянальная палітыка царскай Pacii ў дачыненні да карэннага насельніцтва Паўночна-Заходняга края толькі прытармазіла, запаволiла яго духоўнае развіццё, але не магла цалкам спыніць гэты працэс. Выкладзеныя вышэй матэрыялы акурат i сведчаць аб гэтым. Па ўciм відаць было, што на рубяжы XIX— XX стст. на Беларусі яшчэ з большай сілай i выразнасцю акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага адраджэння. Галоўным у ім з'яўлялася змаганне прагрэсiўных, адукаваных прадстаўнгкоў беларускага народа за права на развіццё нацыянальнай культуры i мовы. Адраджэнне гэтых неацэнных духоўных каштоўнасцяў адбывалася вельмі цяжка, бо з уступленнем Расійскай імперыі на шлях капиталистычнага развицця яшчэ больш узмацнилися сацыяльны i нацыянальны прыгнёт беларускага народа, нападки на яго культуру i мoвy. Прыхільнікі, змагары беларускага адраджэння i ў гэтых умовах не толькі не замкнуліся ў сваёй абалонцы, а, наадварот, пашырылі кантакты з іншымі культурамі i асабліва з рускай i ўкраінскай.
Мэты:
· Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
· Паказаць развіццё адукацыі, навукі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
· Развіццё мастацтва і архітэктуры ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
1. Фарміраванне беларускай нацыі
Нацыя (ад лац. паtio – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.
Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны. [2, с. 170-175]
Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.
На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства. У канцы стагоддзя насельніцтва Беларусі па сацыяльна-класаваму складу размеркавалася наступным чынам: буйная буржуазія і памешчыкі складалі 2,3%, сярэдняя заможная буржуазія – 10,4%, дробныя гаспадары – 30,8%, пралетарыят – 56,5%. [5, с. 227]
Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % – рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з’ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з’яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні. [5, с. 228]
Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду
Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае – у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае – у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве – 13,8 %. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі. У 1897 г. праваслаўныя сярод беларусаў складалі 81,2 %. [5, с. 227-228]
За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі.
Найважнейшай прыкметай нацыі з¢яўляецца наяўнасць адзінай мовы, з дапамогай якой забяспечваецца палітычнае, эканамічнае і культурнае жыцце народа. Насільнае насаджэнне рускай культуры і мовы не заўседы давала тыя вынікі, на якія разлічвалі афіцыйныя ўлады. Такая палітыка толькі перашкаджала ўзаемаразуменню паміж народамі Расіі.
Пачынаючы дзесьці з 70-х іі. XIX ст., у Расійскай імперыi npa культуру, мову Беларусі была выдадзена такая велізарная колькасць літаратуры, што адмаўляць у існаванні на яе тэрыторыі самастойнай народнасці маглі альбо толькі зyciм абмежаваныя ў сваім разумовым развіцці людзі, альбо заўзятыя вялікадзяржаўныя шавіністы. З такой літаратурай, напэўна, у той цi іншай cтyпeнi мог быць хоць тpoxi знаёмы i; просты люд, што станоўчым чынам уплывала на рост этнічнай самасвядомасці шырокіх народных мac. [3, с. 148]
У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.
Новая беларуская літаратурная мова складвалася выключна на базе жывых народных гаворак, без выкарыстання пісьмова-моўных здабыткаў папярздніх сгагоддзяў. I стала зyciм свабоднай ад царкоўнаславянiзмаў. Беларускія пісьмеінікi XIX ст. шырока ўводзілі ў літаратурны ўжытак граматычныя і лексічныя асаблівасці cвaіx родных гаворак. Іх творы друкаваліся на лацlніцы польскай мадыфікацыі і кірыліцы рускага варыянту. [1, с. 85]
У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія.
Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё больш актыўна ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі). Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я. Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава і іншых аўтараў аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В. Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу. [2, с.188]
2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы народнай адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэформамі ў 60–70-я гг. XIX ст. быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.
Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсках сталі народныя вучылішчы, у гарадах – гарадскія вучылішчы. Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы, прызначаныя для мужчын, а таксама жаночыя гімназіі.
Ажыццяўленне школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвалася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская. [5, с. 230]
Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісу 1897 г. агульная колькасць пісьменных у Беларусі складала толькі 25,7 %. Працэнт навучэнцаў сярод дзяцей школьнага ўзросту быў невысокі.
У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян. Павольна развівалася і сярэдняя адукацыя. У 1868 г. у Беларусі было 18 сярэдніх навучальных устаноў: 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 пра-гімназіі, 4 духоўныя семінарыі і земляробскае вучылішча. У Полацку працаваў кадэцкі корпус. Усяго ў сярэдніх навучальных установах навучалася 3265 чалавек (пераважна дзеці прывіліяваных саслоўяў). У 1898 г., напрыклад, сярод гімназістаў было 60% дзяцей дваранінаў, 28% - купцоў і мяшчан, 3,5% - духавенства і 6,5% - "сельскага саслоўя". У 1899 г. лік сярэдніх навучальных устаноў павялічыўся толькі на два, аднак колькасць навучэнцаў у іх дасягнула амаль 5 тыс. Акрамя таго, у адпаведнасці c патрабаваннямі часу ў Мінску, Магілёве, Пінску былі адчынены рэальныя вучылішчы, у якіх асноўная ўвага надавалася вывучэнню фізікі, хіміі, матэматыкі і еўрапейскіх моў.
У цэлым існуючая сістэма адукацыі не забяспечвала неабходнага агульнаадукацыйнага ўзроўня насельніцтва. У 1897 г. пісьменнымі былі толькі 25,7% усіх жыхароў Беларусі. [5, с. 232]
Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў ажыццяўлялася ў настаўніцкіх семінарыях і настаўніцкіх інстытутах. Вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі не было. Расійскія ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці Беларусі аб адкрыцці універсітэта ці політэхнічнага інстытута.
З другой паловы ХІХ ст. пачалося свядомае вывучэнне гісторыі, мовы і культуры беларускага народа, якое паступова станавілася справай мясцовай інтэлігенцыі.
У 1855 г. на аснове ўласнай археалагічнай калекцыі Яўстафій Тышкевіч з дапамогай свайго братка Канстанціна Тышкевіча стварыў Віленскі музей старажытнасцей. Браты таксама працавалі ў Віленскай археалагічнай камісіі.
Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І.І. Насовіч. У 1852–1869 гг. ён надрукаваў некалькі зборнікаў беларускіх прымавак і загадак, а ў 1873 г. – сабраныя ім “Беларускія песні”. Асноўная праца І.І. Насовіча, якой ён аддаў 16 гадоў, – “Словарь белорусского наречія”, выдадзены ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу. [3, с. 143]
У 80–90-я гг. ХІХ ст. пашырылася кола збіральнікаў і даследчыкаў побыту і культуры беларускага народа. Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі гэтага перыяду з’яўляецца Мікалай Нікіфароўскі – аўтар шматлікіх прац па этнаграфіі, фалькларыстыцы і гісторыі Віцебшчыны. Беларускі даследчык Еўдакім Раманаў ажыццявіў некалькі экспедыцый, падчас якіх збіраў матэрыял для свайго “Беларускага зборніка” – своеасаблівай энцыклапедыі побыту і культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Гісторык і краязнаўца Аляксей Сапуноў рыхтаваў публікацыі старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю ў зборніках “Вітебская старіна”.
Сярод даследаванняў пачатку ХХ ст. вылучаюцца працы заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа і фалькларыста Яўхіма Карскага. Вынікі шматгадовай працы ён апублікаваў у трохтомніку “Беларусы”, які і сёння не страціў сваёй навуковай каштоўнасці.
У пачатку ХХ ст. узрастае грамадская актыўнасць у вывучэнні Беларусі, ствараецца шэраг музеяў і таварыстваў, якія ажыццяўлялі гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя і краязнаўчыя даследаванні.
Перыядычны і кніжны друк у Беларусі развіваўся ва ўмовах даволі жорсткай цэнзуры. У мясцовых выдавецтвах выходзіла пераважна рэлігійная і багаслоўская літаратура, граматыкі і азбукі, даведнікі, невялікія зборнікі вершаў. Кнігі выдаваліся галоўным чынам на рускай, яўрэйскай і польскай мовах, некалькі кніг у год выходзіла на літоўскай мове.
У 1886 г. пачалося выданне першай у Беларусі незалежнай ад урада газеты “Мінскій лісток”. У газеце змяшчаліся матэрыялы беларускіх літаратараў, гісторыкаў, фалькларыстаў. У якасці літаратурна-краязнаўчага дадатка да “Мінского лістка” публікаваўся “Северо-Западный календарь”, які змяшчаў шмат этнаграфічных матэрыялаў. З 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай “Северо-Западный край”. Менавіта на яе старонках з’явіўся першы друкаваны верш Янкі Купалы. [1, с. 89]
У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. пачынаюць больш шырока друкавацца беларускамоўныя творы. Некалькі асобных выданняў вытрымала паэма “Тарас на Парнасе”, у Пецярбургу выйшаў з друку зборнік вершаў Янкі Лучыны “Вязанка” і некаторыя іншыя творы. У 1906 г. у першым легальным беларускім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” у Пецярбургу былі выпушчаны “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” Каруся Каганца і “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі. За выданне зборнікаў вершаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Багушэвіча і “Жалейка” Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку распачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. У перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. з’явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных напрамкаў, зарадзіўся легальны перыядычны друк на беларускай мове. Выключную ролю ў развіцці культуры беларускай нацыі адыгралі газеты “Наша доля” і “Наша ніва”.
3. Мастацтва і архітэктура
Літаратура. Новая беларуская літаратура ХIХ – пачатку ХХ ст. фарміравалася пад уплывам ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі, рускага і польскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Яна ўвабрала ў сябе вопыт і дасягненні больш развітых рускай, польскай і ўкраінскай літаратур, прагрэсіўныя элементы сусветнай культуры. Літаратура ХIХ ст. заставалася шматмоўнай. [1, с. 80]
На пачатку ХХ ст. новая беларуская літаратура стала грунтоўным летапісам жыцця, думак і пачуццяў беларускага народа, яго барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, стварыла арыгінальныя мастацкія каштоўнасці, пачала знаходзіць прызнанне ў перадавых дзеячаў культуры суседніх народаў, паступова ўключаючыся ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс. [1, с. 84]
У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.
Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча. Да сваіх зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Ф. Багушэвіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. У іх ён абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Цэнтральная тэма твораў Ф. Багушэвіча – жыццё паднявольнага сялянства, яго пошукі справядлівасці выйсці з сацыяльнага бяспраўя. [2, с. 170-186]
На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. Цётка з’явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала (І. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Міцкевіч). Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” належыць Максіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.
Тэатр і музыка. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.
Пад уздзеяннем прафесійнага тэатра ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі наспявала ідэя неабходнасці стварэння беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу. У пачатку ХХ ст. арганізоўваюцца шматлікія музычна-драматычныя гурткі і так званыя “беларускія вечарынкі”. На “вечарынках” звычайна выступалі хары, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п’есы.
На традыцыях “беларускіх вечарынак” у 1907 г. узнікла “Першая беларуская трупа” Ігната Буйніцкага – сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. У рэпертуары “Першай беларускай трупы” былі песні, танцы, пастаноўкі п’ес, дэкламацыя твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І. Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І. Буйніцкі дапамагаў мясцовым гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства. У 1911 і 1912 гг. трупа І. Буйніцкага выступіла ў Пецярбургу, у 1913 г. калектыў наведаў Варшаву. Такім чынам, І. Буйніцкі знаёміў гледачоў з мастацкай культурай беларускага народа, звяртаў увагу на яе своеасаблівасці і непаўторны нацыянальны каларыт. Аднак матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І. Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр. [1, с. 80]
Пераемнікам “Першай беларускай трупы” у працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала “Першае таварыства беларускай драмы і камедыі”. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Арганізаваў Таварыства вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Фларыян Ждановіч. Творчыя магчымасці Таварыства былі даволі абмежаваныя, таму што яно трымалася толькі на энтузіязме ўдзельнікаў. Нягледзячы на цяжкасці, калектыў ужо ў першыя тыдні свайго існавання ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі.
Выяўленчае мастацтва. Вядомай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з’яўляецца фігура Апалінара Гараўскага. Пейзажы А. Гараўскага вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Майстрам бытавога жывапісу быў Нікадзім Сілівановіч.. За мазаічнае пано “Тайная вячэра” Сілівановічу прысвоілі ганаровае званне акадэміка. Адным з вядомых прадстаўнікоў гістарычнага жанру ў беларускім жывапісе другой паловы ХІХ ст. быў Казімір Альхімовіч. Сусветную вядомасць набыла яго карціна “Пахаванне Гедыміна”. [2, с. 185]
У канцы ХІХ ст. пачынаецца творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Эмацыянальныя і змястоўныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі напісаны пейзажы “З аколіц Пяцігорска”, якую набыў П. Траццякоў для сваёй калекцыі, “Вясна ідзе”, што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў.
Архітэктура. Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне ХІХ ст. Да канца ХІХ ст. у беларускім дойлідстве пануе эклектыка (або “архітэктура гістарызму”). Яна вызначалася некрытычным выкарыстаннем форм розных стыляў (готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш.). Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы – пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў псеўдавізантыйскім, ці псеўдарускім, стылі. [2, с. 170-189]
У другой палове ХІХ ст. наглядаецца росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся, найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.
Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль, у праваслаўным культавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц XIV і XVII стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”.
У культавым дойлідстве Беларусі склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, – Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).
Побач з “архітэктурай гістарызму” у канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага Стылю – мадэрна. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.
Заключэнне