Смекни!
smekni.com

Мядзельшчына 1941 -1945 гг. (стр. 2 из 2)

За некалькі дзён да прыходу савецкіх войск партызанскія брыгады і атрады блакіравалі населеныя пункты на важных вузлах шашэйных дарог. 2 ліпеня 1944 г. 277-я стралковая дывізія генерала С.Ц. Гладышава разам з 7-й гвардзейскай механізаванай брыгадай генерала Радыёнава да зыходу дня з дапамогай партызанскіх брыгад імя Ракасоўскага і імя Будзёнага авалодалі Баярамі і Будславам. Яны ўзялі пад кантроль чыгунку Полацк – Вілейка, чым пазбавілі 3-ю танкавую армію генерала Г. Рэйнгарда апошняя вельмі важнай камунікацыі. У гэты ж дзень частка партызанскіх атрадаў брыгады імя Будзёнага пад камандваннем В.А. Чаркасава і камісара Д. Харына ўварвалася ў в. Будслаў, разграміла варожы гарнізон і ўтрымлівала мястэчка да падыходу 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса. Потым В.А. Чаркасаў пасадзіў сваіх партызан на танкі і машыны і рушыў вызваляць Крывічы і Княгінен.

Як успамінаў генерал С.Ц. Гладышаў, “на карце, на шляху руху дывізіі на Вільнюс шырока распасціраліся блакітныміфарбамі азёры Нарач, Мястра, баторына, дзе між апошніх дзух выгадна для праціўніка знаходзілася мястэчка Мядзел, і яно наглуха закрывала галоўны вузел дарог Вілейка – Пставы, Вілейка – Вільнюс”. Генерал прыняў рашэнне разграміць мядзельскі гарнізон сіламі палка другога эшалона з дапамогай партызанскай брыгады імя Варашылава, а свой правафлангавы 850-ы стралковы полк накіраваць на праследаванне праціўніка ў напрамку Вільнюса. Палкоўніку Дз.К. Марозаву было загадана весці 850-ы полк па лініі Валкалата – Слабада – Сцюдзяніца – Мікасец, абысці Мядзел з поўначы і, рухаючыся ў напрамку Кулікі – Баяры – Пасынкі, выйсці на Вільнюскую шашу на рубяжы азёр Вялікія Швахчы – Нарач. Часткай сіл Дз.К. Марозаў павінен быў закрыць праціўніку адыход на Вільнюс, а асноўнымі сіламі авалодаць Свірам і не даць магчымасці гітлераўцам заняць абарону на рубяжы старых германскіх пазіцый, што засталіся з часоў 1-й сусветнай вайны.

У той час як войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на Бярэзіне, камандзір партызанскай брыгады імя Варашылава І.М. Крысаў падцягнуў атрады да Мядзела і поўнасцю блакіраваў яго гарнізон. Ён перабазіраваўся са сваім штабам на назіральны пункт камандзіра атрада імя Чапаева М.Р. Сідзякіна, які размяшчаўся каля в. Навасёлкі, і пачаў рыхтавацца да штурму райцэнтра. Але ажыццявіць задуманае не змог, паколькі на брыгаду моцна націскалі значныя сілы гітлераўцаў з поўначы, з Паставаў, і з поўдня, з боку Вілейкі. Праціўнік меў на мэце дэблакіраваць мядзельскі гарнізон і вызваліць ад партызан важны паўночны шлях з Вілейкі на Вільнюс і Рыгу. Неўзабаве І.М. Крысаў атрымаў данясенне, што партызаны брыгады імя Будзёнага выбілі немцаў з Будслава, Крывічоў і Княгініна, а атрады “Знішчальнік” і імя Калініна брыгады імя Варашылава стрымліваюць націск груп непрыяцеля, які ў беспарадку адыходзіць з фронту. Фшысты збочылі з Докшыцка – Вілейскага тракту ў паўночна-заходнім напрамку і выйшлі на Вузлянку, маючы намер прарвацца ў бок Мядзела на Вільнюс і Рыгу. У такой сітуацыі камандаванне брыгады імя Варашылава прыняло рашэнне: атрадам “Знішчальнік” і імя Калініна трымаць абарону на лініі хутары – вузлянскія балотары, атраду імя Кутузава закрыць Мядзель у міжазер’і Мястра і Баторына, атраду імя Чапаева заблакіраваць шляхі з боку вёсак Дзягілі і Трыданы, атраду “Слава” знаходзіцца ў рэзерве. Наступленне немцаў у раёне вёсак Сваткі і Калінаўка не прынесла ім поспеху. Яны адступілі і ляснымі сцежкамі пачалі рухацца на Мікасецк, дзе, аднак, сустрэлі адпор партызан атрада імя Чапаева. Праціўнік павярнуў у абход Мікасецка на в. Кулікі, каб злучыцца з гарнізонам Мядзела і разам выйсці на напрамак на Вільнюс ці Рыгу. Але моцным агнём з усіх відаў зброі партызаны адкінулі фашыстаў да сцюдзяніцкіх палёў. Заціснуўшы ворага ў трохвугольніку Кулікі – Баяры – Навасёлкі, народныя мсціўцы пачалі яго ліквідацыю. Вялікая група гітлераўцаў трапіла ў клешчы атрадаў імя Суворава, імя Пархоменкі і “Слава”, дзе была знішчана.

У гэты час партызанская разведка далажыла пра рух разрозненых калон нямецкай пяхоты з Лотвы на Мядзел і са Сцюдзяніцы на Пруднікі. У самім Мядзеле панавала ажыўленне салдат і паліцыі. Партызаны перахапілі размову началініка мядзельскага гарнізона Штандле з Вілейкай, у якой ён паведамляў, што на поўнач ад Мядзела ідзе бой і ён хоча выкарыстаць сітуацыю, каб прарваць блакаду і адкрыць шлях на Вільнюс і Паставы. Штандле спадзяваўся, што часці, якія адыходзяць з фронту, дапамогуць яму адкінуць партызан. Аднак надзеі яго не збыліся. Гітлераўцы тройчы спрабавалі прарвацца ў напрамку Баяры – Лотва на Паставы, але беспаспяхова.

Партызаны накіравалі мядзельскаму началініку гарнізона ультыматум наступнага зместу: “Гауптман Штандле!” Ваш гарнизон окружен плотным кольцом партизан и Вам выхода нет. Во избежание кровопролития предлогаем сложить оружие и сдаться. Три часа на раздумие. В случае отказа – штурмуем. А это Вам, гауптман, вашим головорезам и прихвостням – смерть. Ответ немедленно. Комбриг Крысов. Комиссар Шевченко. Начштабриг Карабанов. 3-го июля 1944 г., м. Мядзель.»

Адказ быў кароткі: «Комбригу Крысову, комиссару Шевченко, начштабригу Карабанову. Имперские войска великой Германии бандитам в плен не сдаются. Гауптман Штандле. 3-го июля 1944 г., м. Мядзель.»

Такі адказ выклікаў абурэнне І.Н. Крысава і А.І. Шаўчэнкі. Яны нават не адважыліся пазнаёміць з ім камандаванне атрадаў, бо ведалі, што партызан немагчыма будзе ўтрымать ад раптоўнага штурму. Было вырашана блакіраваць гарнізон. Калі сцямнела, да Мядзеля падышлі з поўначы атрады імя Пархоменкі, імя Суворава, імя Чапаева з усходу – “Знішчальнік”, з поўдня – імя Кутузава. У гэты час Штандле падняў па трывозе рэзерв паліцыі і, пусціўшы яго наперадзе, пайшоў напралом на в. Качаргі. Моцны агонь партызан атрада імя Кутузава прымусіў яго павярнуць назад. Ноччу пад прыкрыццём кулямётаў і мінаметаў. Штандле паспрабаваў прарвацца на Лотву, але быў спынены атрадамі імя Суворава і імя Чапаева.

У ходзе бою камісару атрада імя Чапаева П.Я. Урублеўскаму разведчык далажыў, што за ракой каля в. Сцюдзеніца з’явіліся чырвонаармейцы. Камісар накіраваўся туды і сустрэўся з камандзірам 850-га стралковага палка Дз.К Марозавым. Даведаўшыся, што партызаны блакіравалі гарнізон у Мядзеле і з-за недахопу сіл не могуць яго разграміць, палкоўнік Дз.К. Марозаў паабяцаў дапамагчы. Атрымаўшы дазвол генерала С.Ц. Гладышава, камандзір стралковага палка з адным батальёнам 4 ліпеня 1944 г. рушыў праз Мікасецк на Навасёлкі. Тут у час сустрэчы з камандаваннем брыгады імя Варашылава Дз.К. Марозаў напісаў Штандле свой ультыматум: «Господин комендант гарнизона Мядзель! Я, командир Красной Армии, предлагаю немедленно сдаться и через моего посланца уведомить о своем согласии. Срок – два часа. В случае отказа начинаю атаку при поддержке артиллерии, миномётов и танков. Полковник Морозов.» У гарнізон былі адпраўлены з белым сцягам ардынарац Буханаў і лейтэнант Арлоў. Назад парламенцёры прывезлі адказ, напісаны на ультыматуме Дз.К. Марозава: «Господин полковник! Очень прошу Вас дать мне на размышление время до 16-17 часов для принятия решения о капитуляции». Палкоўнік чырвоным алоўкам на той жа паперцы напісаў апошняе папярэджанне: «Немедленная сдача в плен. В противном случае – атака!» Яно былотадпраўлена Штандлю конна з разведчыкам Стаханавым, якому ў дапамогу вырашылі паслаць самаходку. За ёй па ўсім фронце падняліся чырвонаармейцы іпартызаны і імкліва рушылі да Мядзеля. Гарнізон здаўся. Гаўптман Штандле застрэліўся.

Так 4 ліпеня 1944 г. прыйшоў дзень вызвалення жыхароў Мядзеля.

краёв польскій мядзель фашысцкій вызваленне


Таблица 1. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны

Назва вёскі Колькасць да вайны Колькасць знішчаных У якім годзе знішчаны Адноўлена двароў
1 2 3 4 5 6 7
АзаркіАзяродыАндрэйкіБрусыВорагіВохабніВусаўшчынаГатавічыГірыныДаўжаніЖалезнікіЗанарачЗаніЗарэчнаеЗаўголлеЗялёнкіКалодзінаКарабаныКачаргі КонікіКрапіўнаКруціКухальскіяЛескіЛіпаваЛужыЛук’янавічыМаргі МаставікіМацкіМікіткіМінчакіМокрыцаНавасёлкіНагаўкіНагаўшчынаНовікіНовыя ГабыНяверыПалессеПалуяныПасынкіПлецяшыПронькіПугачыРадзькіРажкіРубанікіСваткіСелькаваСкарадыСтарынкіСтарыя ГабыСтахоўцыСуднікіЧалеіЧарнятыЧарэмшыцыЧучаліцыЧэхіШалкоўшчынаШклейніковаШыкавічыШыманыШымкіШышкіЮшкавічы 251385109990166814315710524502324443034243655155112479253334211152869410521382330324914613611441654113110171682763379172030452615232250 10962293328354307931169922324259614010013517512516196215231571443130336107153119914321737851742198739791101372939225214440136641813514034801281751816038599771501472146084138156 111085109987161714315710524623214430342430551551124792533342111523894105213823253224146130114416501131101568276337917202545264232250 21222133415513323621131316142421015939122312152122164232250 Ліпень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Ліпень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Ліпень 1943Кастрычнік 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Катрычнік 1943Люты 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Кастрычнік 1943Кастрычнік 1943Верасень 1943Верасень 1943Верасень 1943 1110851099871617143157105246232144303424305515511247925333421115238941052138233224146130114416501131101568276337917202545264232250