Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" аказвала значны ўплыўу сэнсе афармлення iпадбору матэрыялаўна іншыя беларускія сатырычныя выданні, што вы-ходзліяк на не акупіраванай немцамі савецкай тэрыторыі, так iўпартызанскай зоне.3 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўixіншы раз перадрукоўваліся карыкатуры iсатырычныя тэксты. Па яе ўзору састаўляліся асобныя нумары лістоўкі-плаката "Партызанскае слова", якое выдавалася на Вілейшчыне.
Побач з газетай "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўМаскве некаторы час выходзіла iдругое значнае беларускае сатырычнае выданне - "Партызанская дубінка". "Партызанская дубінка" пачала сваё існаванне ўсакавіку1942 г. Спачатку яна выдавалася пры газеце "За свабодную Беларусь", а пазней стала самастойным выданнем ЦК КП (б) Б. Прызначалася "Партызанская дубінка" для засылкіўтыл ворага, да партызан. Названая "Партызанскай дубінкай" газета-лістоўка павінна была задавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём iбарацьбой народных мсціўцаўу тыле ворага. Трэба было, каб друкаванае слова, прысланае з-за лінііфронта, з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаўiмерапрыемстваў, паказвала ілюзорнасць ваенных поспехаўфашысцкай арміі, накіроўвала чытачоўна актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленай немцаміБеларусіаб становішчы на фронце iўтыле. Аднак невялкіфармат, выключна сатырычны характар лістка, рэдківыхад у свет - усё гэта абмяжоўвала магчымасці "Партызанскай дубінкі", iяна не адпавядала свайму прызначэнню. Каліж была зроблена спроба перабудаваць "Патызанскую дубінку" ўпатрэбным напрамку, атрымалася выданне, якоеамаль дакладна паўтаралагазету "Раздавімфашысцкую гадзіну". У сувязіз немэтазгоднасцювыхаду двух выданняў, якія адрозніваліся адзінад аднаготолькіназвай, рашэннем ЦК КП (б) Б было пастаноўлена спыніць выданне газеты "Партызанская дубінка",а газету "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўдасканаліць, умацаваць творчы калектыўяе рэдакцыі, падняцімастацкіiідэйны ўзровень газеты, павялічыць яе тыраж. Такім чынам, на 19-м нумары ў сакавіку 1943 г. сатырычны лісток "Партызанская дубінка" спыніў сваё існаванне.
Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", але iіншымі шляхамі. Ужо ўпаміналіся такія выданні, як лістоўка-плакат "Партызанскае слова" iсатырычны лісток "Партызанскае жыгала". Апошні заслугоўвае асаблівай увагі, па-першае, як прыклад выдавецкай самадзейнасці партызан, па-другое, за свой канкрэтны iзлабадзённы сатырычны змест. "Партызанскае жыгала" друкавалася на ўпаковачнай паперы,кавалках шпалераўабо на лістках з вучнёўскіх сшыткаў. Клішэ для малюнкаўрабілася саматужным чынам з дрэва. Лісток карыстаўся вялікай папулярнасцюўнасельніцтва, якое само актыўна ўдзельнічала ўвыданні. Адзінз былых супрацоўнікаўрэдакцыі "Партызанскае жыгала", вядомы беларускіпісьменнікЯнка Брыль сведчыць, што сяляне навакольных вёсакнярэдка запісвалібытуючую ўнародзе сатыру, caмiскладалісатырычныя творы iрознымі шляхамізасылалісваю карэспандэнцыю ўрэдакцыі. Іншы раз, калікарэспандэнт адчуваўсябе бездапаможным літаратурна аформіць той цііншы сатырычны сюжэт, ён запісваўяго, як умеў, iдасылаўу рэдакцыю. Гэты факт з'яўляецца яскравым праяўленнем свядомасці, патрыятызму шырокіх масiсведчаннем сапраўднага аптымізму народа, якіпа вопытуведае, што смех - магутны сродак барацьбы iштоз каго смяецца народ,тойне можа быць страшным, а значыць iнепераможным. Нездарма Якуб Колас пісаў:
Стагналілюдзі - то нічога,
Клялі - iгэта не бяда.
Каліж смяецца грамада,
То смех такігаворыць многа.
("Рыбакова хата")
Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольных выданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі "Кніжка-малышка - фашыстам крышка", а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі iплакаты, што выходзілі пры раённых газетах, iінш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса "Франтавая ілюстрацыя" (орган Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі) iгазеты "Фронтовой юмор" (выданне Палітупраўлення Заходняга фронта), дзе змяшчалася многа твораў беларускай сатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце "Савецкая Беларусь" (орган ЦК КП (б) Б) выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасць сатырычных вершаў, жартаў iіншых твораў беларускіх пісьменннікаў, ды iна старонках самой газеты "Совецкая Беларусь", як iна старонках газет "За Советскую Беларусь" (орган Палітупраўлення Цэнтральнага фронта) i "За свободную Беларусь" (орган Палітупраўлення Калінінскага фронта), нярэдка пад шапкай "Па карку недавярку" можна было сустрэць сатырычныя вершы, частушкі, жарты, Тут жа друкавалі свае фельетоны iсатырычныя апавяданні К. Чорны, М. Лынькоў, I. Гурскі, M. Клімковіч iшш.
У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі iбылі падпісаны, то галоўным чынам псеўданімамі. Цікава, што Кузьма Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімамі Сымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка - Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі, Антон Бялевіч - Раман Таланіла; Пімен Панчанка - Тарас Паляшук; Макciм Лужанін - Алесь Даведка; Пятрусь Броўка - Андрэй Прыгода; П. Глебка - Язэп Касіла, Грыша Асот; Кандрат Крапіва - Астапчук; псеуданімам М. Сурма падпісваў свае творы малады беларускі паэт Мікола Сурмачоў, які загінуў у баях за Берлін.
Трэба адзначыць, што большасць непадпісаны твораў сустракалася ў першыя месяцы вайны. Ужо з 1942 г. Якуб Колас, Кандрат Крашва, Анатоль Астрэйка iіншыя пісьменнікі свае творы падпісвалі ўласнымі прозвішчамі ці вядомымі псеўданімамі. Гэта мела вялікае значэнне, бо твор, пад якім стаяла імя вядомага пісьменніка, спрыяў умацаванню духоўнай сувязі паміж чытачом iаўтарам, яднаў ixу адзіным пачуцці, адзіным парыве.
Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну", лістку "Партызанская дубінка", у цэнтральных iпадпольных газетах, плакатах iлістоўках, асаблівай папулярнасцю карысталіся сярод насельнщтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскім агітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыxapaмiiпартызанамі завучваліся на памяць. На імправізаваны вечарынах самадзейнасці партызанскія артысты дэкламавалі творы Я. Коласа, А. Астрэйкі, М. Танка. Дзяўчаты спявалі такія частушкі:
Ciвepзямлю кратае,
Фюрэр дзіркі латае.
Іх у Гітлера так шмат,
Што не хопіць фрыцу лат.
Вялікай папулярнасцю карыстаўся таксама верш К. Крапівы "Фрыцавы трафеі".
Маякоўскі лічыў, што слова ў сатырычным вершы ў першую чаргу павінна заклікаць. Такуюфункцыю надавалісваімплакатным вершам iбеларускіяпісьменнікі. У ixтворах ясна адчувалася заклічная інтанацыя. Гэтаму спрыяўне толькіагітацыйнызмест верша, але iяго сінтаксічная структура. Пабудаваныя на клічнай інтанацыі, кароткія, у два - чатырырадкі, яны ўбольшасцісваёй былівершамі-лозунгамі, вершамі-заклікамі. Напрыклад:
Товарищ, будь всегда на страже,
Раскрывай проделки вражьи.
Шпионов, диверсантов-змей
Разоблачить всегда сумей.
Альбо:
Будь суровым к брехунам,
Бей по длинным языкам!
Гэтыя радкі ўзятыя з трэцяга нумара газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" (як ужо заўважалася, першыя часы выданне ўтрымлівала рускамоўныя матэрыялы). У тых жа выпадках, калі ў вершы не было выразна сфармуляванага закліку, заклік да канкрэтнага дзеяння ўсё роўна адчуваўся, дзякуючы выразнаму малюнку. Прыкладам гэтага можа паслужыць матэрыял, змешчаны ў № 8 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" пад назвай "Чего Гитлер хочет и что он получит".
Сатырычныя творы першага перыяду вайны, нягледзячы на ixагітацыйны характар, быліглыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалімова, якой яны пісаліся, спецыяльны падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхала сатыра.
Трэба адхзначыць, што ўмове сатырычных твораўсустракаліся эпітэты iметафары з грубым iабразлівым адценнем: "пракляты", "вырадкі", "дурныя", "дурань", "апантаны", "шалёны", "задрыпаны фрыц", "кашчшалёны", "гад паўзучы", "азызлы немец", "заўшыўленая раць", "пёс наёмны", "трыбухатыя", "клыкастыя" iінш. Ужыванне такіхсродкаўiслоў, як "фрыц", "драп", "брэхаманія", "капут", "прусак", "папёрлі", "морда", "даць драла", "падох", "вылез бокам" iдругіх у іншычас iўіншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубымпарушэннем літаратурнай этыкі. Але ўсатырычных творахтаго часу, калі "карычневая чума" фашысцкай навалы душыла нашу краіну, гэтыя словыслужылівыражэннем народнага гневу, пагарды iнянавісці. Трэба адзначыць, што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ўлітаратурнай мове толькіна пэўны перыяд. Гэтае права было абумоўленажыццём і дзейнічала столькічасу, колькі дазваляла жыццё. Паступова (са спадам у краіне агульнага напружання) многія з ixперасталіўжывацца. Праўда, таківыраз, як "гад паўзучы", яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ўсатырычнай літаратуры. Гэты народны выраз,вядомы ўсатыры яшчэ з вайны 1812 г., стаўтрадыцыйным у адносшах да ворагаўнашай краіны.
Многія творыпершага года вайныбыліпрысвечаны высмейванню няўдалай спробы немцаўабсталявацца на "зімовай кватэры" ўМаскве iЛенінградзе.
Каліласка! Вам кватэры?
Ад сяла iда сяла
Для салдат iафщэрау
Бура снегу намяла.
У кватэрах снежных чыста