Смекни!
smekni.com

Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст (стр. 1 из 5)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускідзяржаўныуніверсітэт

Гістарычныфакультэт

Кафедра гісторыіБеларусістаражытнага часу і сярэдніх вякоў

Курсавая работа

Замкі і крэпасціБеларусіXIV-XVст.”

студэнткі 1 курса 1групы

завочнагааддзялення

ІрынаЮр'еўна

Навуковыкіраўнік: дацэнт,

кандыдатгістарычныхнавук

Шапавал Георгій Фёдаравіч

Мінск, 2010

Змест

замак вежа крэпасць беларускі спадчына

Уводзіны

Глава 1. Вежы - данджоны на Беларусі

1.1 Камянецкая вежа

1.2 Вежы аналагічныя Камянецкай

Глава 2. Вялікакняжацкія замкі і ўмацаваныя гарады XIV-XV стст.

2.1 Лідскі замак

2.2 Замак- кастэль у Крэве

2.3 Навагрудскі замак

Глава 3. Умацаванае культавае дойлідства (Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія)

Заключэнне

Спіс літаратуры

Дадаткі

Уводзіны

Замкі, вежы і цэрквы-крэпасці - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нашай нацыянальнай спадчыны. Яго развіццё адбывалася даволі працяглы перыяд - усяго некалькі стагоддзяў. Таму сучаснікі маюць выдатную магчымасць на прыкладзе гісторыі замкавага будаўніцтва прасачыць тыя змены, якія адбываліся ў эканамічным, палітычным, культурным і паўседзённым жыцці нашых продкаў. Творы мастацтва і, ў прыватнасці, архітэктуры, уяўляюць вялізарную каштоўнасць не толькі таму, што фіксуюць гісторыю народа, але і таму, што ўвасабляюць у сябе яго творчы патэнцыял, асаблівасці светаўспрымання, талент і вытанчанае пачуццё прыгожага.

Вытокі беларускага ваеннага дойлідства, як і архітэктура ўвогуле, губляюцца ў глыбі стагоддзяў. Яго карані заглыбіліся ажно ў перыяд разлажэння першабытна-грамацкага ладу, калі на землях сённяшняй Беларусі на паселішчах эпохі ранняга жалезнага веку з’явіліся першыя абарончыя збудаванні.

Крыжацкія набегі на беларускія землі асабліва ўчасціліся ў канцы ХІІІ - пачатку ХІV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні з мураванымі вежамі-стаўпамі ўжо не маглі стрымаць узброенага да зубоў ворага. Таму ў першай палове XIV ст. узнікае абарончая сістэма з магутных замкаў у Лідзе, Наваградку, Крэве, Медніках, Вільні і Троках. Гэта былі як старыя драўляныя, з цягам часу адбудаваныя з каменю і цэглы замкі-дзядзінцы, так і новы тып замкаў - кастэлі, запазычаны на Захадзе.

Слова "кастэль" мае старадаўнюю лацінскую аснову (castellum - замак) і спачатку азначала ўмацаваны валам і ровам лагер рымскага легіёна. У ХІІІ - ХІV стст. кастэлем у Заходняй Еўропе назвалі невялікі мураваны замак, які звычайна меў адну ці дзве вежы і будаваўся ў нізіннай мясцовасці на штучным насыпе.

Мясцовыя дойліды, узяўшы за ўзор рыцарскі кастэль, прыстасавалі гэты тып абарончага збудавання да сваіх умоў. Яны значна павялічылі плошчу замкавага двара, дзе маглі ў час небяспекі знайсці прытулак не толькі войска, але і мірнае насельніцтва, са сваім скарбам.

Замкам звычайна называюць ваенна-фартыфікацыйны комплекс, які складалаўся з некалькіх замкнёных абарончых збудаванняў. Замак – гэта таксама ўмацаванае жыллё феадала, назва некаторых палацаў ці вялікіх панскіх дамоў. У краінах Еўропы іх будаўніцтва звычайна звязваюць з эпохай сярэднявечнага феадалізму, калі замкі служылі надзейным умацаваннем ад частай пагрозы з боку шматлікіх ворагаў. У гады цяжкіх выпрабаванняў, калі пад пагрозай было само існаванне народа, замкі станавіліся для людзей домам, школай мужнасці і адзінства.

Даследчыкі адносяць пачатак іх будаўніцтва да XII ст., калі на Беларусі імкліва развіваліся феадальныя адносіны і раслі гарады. У той жа час, беларускія княствы часта станавіліся арэнай для міжусобных войнаў і знешніх нападаў. Перыяд найбольш актыўнага развіцця замкавага дойлідства прыпадае на XIV - XVIII стст. Яго можна назваць класічным. Але бальшую цікавасць уяўляе будаўніцтва XIV-XV стст. – самы складаны перыяд. Менавіта таму ён і абраны для навуковага даследавання.

У ХІІІ ст. з’яўляюцца каменныя вежы тыпу данджон дзеля абарончых цэляў. Вялікая частка сродкаў і людскіх рэсурсаў накіроўвалася на

будаўніцтва гарадскіх умацаванняў. Вядома, што і крыжакі і татары выкарыстоўвалі актыўныны штурм з дапамогай камнемётаў, таранаў (парокаў), штурмавых башняў. Самай цяжка даступнай, для асаднай тэхнікі, была каменная вежа. Высока ўздымаючыся над горадам, яна дазваляла весці трапную стральбу па асадным машынам. На Беларусі ў каменных вежах былі памяшканні для сховы і жытла жыхароў і абаронцаў. Канструктыўна яны не адрозніваюцца ад башняў донджон у цэнтральнай Еўропе і Скандынавіі. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што данджоны былі пабудаваны ў Каменцы, Навагародку, Берасці, Горадні, два ў Полацку, Мсціслаўлі, Пінску, Мядзелі, Тураве. Да цяперашняга часу захавалася башня ў Камянцы.

У XV ст. працэс інкастэляцыі храмаў, гэта значыць ператварэнне іх у сваеасаблівыя замкі, не абмінуў і зямель Вялікага Княства Літоўскага, і ў прыватнасць Беларусі. Цэрквы, касцёлы, кляштары і сінагогі сталі набываць элементы абароны: сцены будаваліся высокія і тоўстыя; на вуглах будынкаў, франтонах і над ўваходам узводзіліся вежы з разнастайнымі байніцамі; сутарэнні храмаў пераўтвараліся ў склады ваеннага рыштуну і прадуктаў, а ў вежах нярэдка размяшчаліся студні. Новы парадак у архітэктуры быў выкліканы пэўнымі гістарычнымі ўнутранымі і знешнімі гістарычнымі прычынамі, надзённымі сацыяльна-палітычнымі задачамі тагачаснага грамадства, патрэбы якога ён павінен быў задаволіць. Паспяховае развіццё інкастэляцыі на беларускіх землях забяспечвалася трывалай эканамічнай базай, даўнімі будаўнічымі традыцыямі і наяўнасцю высокакваліфікаваных кадраў дойлідаў. У гарадах Беларусі ўзнікала шмат абарончых храмаў. Стоячы адзін пры адным, такія будынкі стваралі дадатковы мураваны пояс абароны, які праціўніку даводзілася браць штурмам.

Інкастэляваныя храмы пачалі ўзнікаць і ў сельскай мясцовасці. Немалаважную ролю ў гэтым ігралі звады і міжусобныя войны паміж магнатамі. Многія з іх мелі сваё ўласнае войска і, кааб паквітацца з ворагамі, ужывалі любыя сродкі. Ад такіх прыватных войнаў і наездаў больш за ўсё цярпеў вяскова люд, сховішчам для якога звычайна станавіліся касцёл ці царква – нярэдка адзіны ў акрузе мураваны будынак, узведзены рукамі тых самых простых сялян. Паколькі сярод беларусаў былі і праваслаўныя, і католікі, дык і абарончымі храмамі былі і цэрквы, і касцёлы. Прыстасоўваліся да абароны і кальвінскія зборы, а таксама асобныя сінагогі.

Тэма абарончага дойлідства адносна добра вывучана беларускімі гісторыкамі. Наогул, даследаванне архітэктурнай спадчыны ў еўрапейскіх краінах пачалося ў XVIII ст. Але канчаткова новае станаўленне да нацыянальнай архітэктуры сфарміравалася ў першай палове XIX ст. пад уплывам эстэтыкі рамантызму, што выявілася найперш у літаратуры. Пад уплывам рамантызму пачалі паступова вывучаць помнікі дойлідства і ў Расійскай імперыі, у склад якой увайшла у канцы XVIII - пачатку XIX ст. Беларусь. Першымі звярнулі ўвагу на старажытныя замкі, крэпасці і бажніцы гісторыкі, мастакі, краязнаўцы і археолагі.

Прафесар Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (10.03.1942-31.10.1992) - плённую навуковую і педагагічную працу спалучаў з актыўнай грамадскай і палітычнай дзейнасцю. У канцы 80-х гадоў ХХ ст. ён быў адным з заснавальнікаў і доўгачасовым лідарам гарадзенскага гісторыка-культурнага і палітычнага клубу “Паходня”. Клуб “Паходня” зрабіўся сапраўдным цэнтрам дэмакратычнага руху горада, гэта была ўнікальная школа жыцця і патрыятызму для маладых удзельнікаў клуба. Ад самага пачатку, з чэрвеня 1988 г., ён знаходзіўся ў першых шэрагаў Адраджэнцаў Беларусі. У гэты час Міхась Ткачоў абіраецца намеснікам старшыні Сойму Беларускага Народнага Фронту. Ён быў адным з ініцыятараў, а потым актыўным стваральнікам сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі. У сакавіку 1991 г. Міхась Ткачоў быў абраны старшынёй Цэнтральнай Рады Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады.

У 1989 г. праф. М.Ткачоў пакідае мілы яго сэрцу горад Гродна і пераязджае жыць і працаваць ў Мінск. Працуючы ў рэдакцыі выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя (спачатку кіраўніком гістарычнай рэдакцыі, а пазней галоўным рэдактарам), М.А. Ткачоў быў ініцыятарам стварэння фундаментальнай энцыклапедыі Археалогіі і нумізматыка Беларусі, а таксма шасцітомнага выдання Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі.

З 1968 г. і да апошніх дзён праф. М.А. Ткачоў прысвяціў сябе беларускай навуцы. Ім напісана каля 200 навуковых прац, з іх 10 кніг (уключаючы раздзелы ў калектыўных манаграфіях). У 1972 г. ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Ваеннае дойлідства Беларусі XIII-XVIII стст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі)”. У 1987 г., Міхась Ткачоў паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю “Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV-XVIIIcтст.” На падставе гэтых дысертацый былі створаны кнігі - гэта «Замкі Беларусі», «Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII-XVIII стст.», «Замкі і людзі».

Гісторык, археолаг, крыніцазнаўца, геральдыст – вось непоўны спіс яго талентаў. Галоўная ўвага Міхася Ткачова была накіравана на даследаванне багатай і разнастайнай вайсковай гісторыі Беларусі. На падставе глыбокага аналізу гістарычных, археалагічных і іканаграфічных крыніцаў праф. М.А. Ткачоў першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэмаў населяных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў. Канструктыўнай асновай, ядром абаронных умацаванняў большасці раннесярэднявечных гарадоў Беларусі былі фартыфікацыйныя збудаванні, якія былі створаны яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі. Пасля драўляных і драўляна-земляных абарончых канструкцый, з другой паловы ХІІІ ст. прыходзяць мураваныя вежы-данжоны (Камянец, Гродна, Брэст, Навагрудак, Тураў) і з XIV ст. - агульнадзяржаўныя замкі-кастэлі (Ліда, Крэва, Меднікі) і шматвежавыя замкі (Гродна, Навагрудак). З канца XV ст. i да XVII ст. інтэнсіўна будуюцца прыватныя замкі (Мір, Геранёны, Іказнь, Мядзел, Любча і інш.), робіцца больш дасканалай фартыфікацыйная сістэма гарадоў (Слуцк, Полацк, Віцебск), з’яўляюцца інкасталяваныя святыні – сваеасаблівыя замкі (Сынкавічы, Мураванка, Супрасль, Полацк). З сярэдзіны XVI ст. на тэрыторыі Заходняй Беларусі будуюцца замкі еўрапейскага тыпу з сістэмай бастыёнаў (Нясвіж, Заслаўе, Быхаў і інш.). Паводле М.Ткачова, вайскова-манументальнае дойлідства Беларусі ў сярэднявеччы заўсёды адпавядала патрабаванням часу і спрыяла фармаванню прыгожага аблічча беларускіх гарадоў. У вайскова-інжынерным мастацтве XIV-XVIII стст. ён вылучаў дзве галоўныя рысы: 1) трывалая сувязь з мясцовымі традыцыямі вайсковага будаўніцтва і народнай драўлянай архітэктурай; 2) кантакты і выкарыстоўванне найноўшых дасягненняў у галіне фартыфікацыі Польшчы, Прыбалтыйскіх краін, Чэхіі, Нямеччыны, Нідэрландаў і Італіі.