Пяцівежная Полацкая Сафія праіснавала на Верхнім замку да 1710 г. Малюнкі храма 1578 і 1707 гг. сведчаць, што гэта быў, на першы погляд, звычайны замак з вежамі, байніцамі і каванай герсай над уваходам. У час аблог Полацкая царква рабілася прытулкам, тут захоўваліся святыні і скарб горада; у Сафіі адбываліся і найбольш урачыстыя сходы гараджан. У 1607 г. У час пажару Сафійскі сабор згарэў, але хутка быў адноўлены і ў ім пачалі захоўваць земскія і гарадскія кнігі Полацкага ваяводства. Аднак нарожныя баявыя вежы былі паніжаны на адзін паверх, а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабілі яшчэ больш прыгожай.
Яшчэ раз царква аднаўлялася пасля пажару 1643 г. І ў 1710 пасля выбуху складу баепрыпасаў, які быў зроблены ў храме пад час Паўночнай вайны, храм быў знішчаны. У 1738-1750 гг. перабудавалі ў двухвежны барочны касцёл.
Выразныя абарончыя рысы мелі і іншыя царкоўныя збудаванні ў Полацку: касцёл і калегіум езуітаў; праваслаўная чатырохвежная царква, падобная Сафіі; двухпавярховы масіўны будынак яўрэйскай школы, які быў размешчаны ля подступаў да замка. Полацкія інкастэляваныя храмы сталі прататыпам для іншых падобных пабудоў.
Заключэнне
Абарончыя збудаванні – неад’емная частка беларускай культуры, сведка яе нялёгкай, складанай і багатай гісторыі. За многія стагоддзі сваёй гісторыі беларусы спазналі нямала. Лёс іх зямлі вырашаўся не толькі ў бітвах з крыжакамі або з татарамі. У тыя далёкія часы ваенныя падзеі звычайна адбываліся пад сценамі ўмацаваных гарадоў і замкаў. Мінавіта яны прымалі на сябе галоўны цяжар варожых нашэсцяў і часцей за ўсё вырашалі лёс вайны ці паходу.
“Краінай замкаў” называлі сучаснікі нашу зямлю. І гэта сапраўды так. Амаль праз кожныя 30-40 км тут стаяў замак – пункт абароны вялікай ваколіцы. Цяпер старажытныя ваенна-абарончыя збудаванні не маюць ужо практычнага значэння. Тым не менш іх каштоўнасць для нас велізарная. Створаныя руплівай працай нашага народа, яны не толькі адлюстроўваюць яго гістарычнае мінулае, патрыятызм і гераічную барацьбу ў абарону роднай зямлі. Адначасова яны з’яўляюцца яскравым сведчаннем таленту і высокай культуры беларусаў далёкага мінулага, бо стан фартыфікацыі ў вядомай ступені адлюстроўвае культурнае развіццё народа ў тую ці іншую гістарычную эпоху.
Знаёмства з гэтымі помнікамі пераконвае, што на Беларусі развіццё ваеннага дойлідства ішло ўпоравень з часам, а сіла і характар абарончых збудаванняў цалкам адпавядалі тагачаснай ваеннай адукацыі народаў, якім яны былі проціпастаўлены.
XIV-XVcт. - развіццё дзяржаўнага і гарадскога абарончага дойлідства. Гэты этап характарызаваўся паступовым пранікненнем у абарончае дойлідства Беларусі заходнееўрапейскіх рысаў. Разам з тым, пераважалі мясцовыя рысы архітэктуры.
Культурная і гістарычная прастора, у якой знаходзіліся яны, адрознівалася сваёй шырынёй. У яе ўваходзілі войска, дзяржаўныя ўстановы, гарады і гараджане, буйныя феадалы і г. д. На працягу стагоддзяў служылі ваеннымі ўмацаваннямі, якія абаранялі нашых продкаў ад нападаў звонку.
Гісторыя абарончага дойлідства Беларусі з'яўляецца адной з найбольш цікавых старонак мінулага нашай краіны. Фактычна, замкі, вежы і храмы-крэпасцi - гэта не проста помнікіі мураванай архітэктуры, але і каштоўныя крыніцы, дзякуючы якім мы можам мець больш інфармацыі пра іншыя падзеі нашай гісторыі, і гэта павінен памятаць кожны даследчык мінулага.
Асабіста я вельмі спадзяюся на кожнага жыхара ў нашай краіне ў сумленным адносіне да кожнага абарончага будынка ў нашай краіне. Таму што яны – гэта наша гісторыя і наша нацыянальнае багацце.
Спіс літаратуры
1. Ткачоў М. Замак. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1996. С. 401 402.
2. Ткачев М. А. Замки Беларуси. - Мн.: Беларусь, 2002. - 200 с.:ил
3.Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Навуковае выданне. – Мн.: Полымя, 1992.
4. Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ–ХVІ ст. — Мн., 1993.
5.Чантурия В. А. Памятники архитектуры и градостраительства Белоруссии.- Мн.: Полымя, 1986. – 240 с.: ил.
6. Несцярук Л. Замкі, палацы,паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). Мн.: БЕЛТА, 2002.
7.Федорук А. Старинные усадьбы Берестейщины. Мн.: Бел. энциклопедия, 2004.
8. Ткачоў М. А. Новае пра Сафійскі сабор // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. № 2. C. 23
9. Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, Ю.У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т.В. – Мн.: Полямя, 1998.- 351 с.: іл.
10.Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. — Мн.: Полымя, 1986. – 240 с.: ил.
11. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIII—XVIII стст. C. 131.
12. Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 320 (біл.)
Дадатак №1
Камянецкая вежа. Малюнак Н. Орды ХІХ ст.
Камянецкая вежа у нашы дні
Дадатак №2
Ліда. Руіны замка. Малюнак Н. Орды ХІХ ст.
Лідскі замак. Рэстаўрацыйныя працы.
Дадатак №3
Руіны Крэўскага замка
Крэўскі замак. Рэканструкцыя С. Прышчэпа
Дадатак №4
Навагрудскі замак. Малюнак Н. Орды ХІХ ст.
Руіны Навагрудскага замка ХХ ст.
Дадатак №5
Сынкавіцкая царква-крэпасць. Бакавы фасад.
Сынкавіцкая царква-крэпасць. Галоўны фасад.
Дадатак № 6
Полацкая Сафія. Малюнак Н.Орды ХІХ ст.
Полацкая Сафія (галоўны фасад). Нашы дні.