Смекни!
smekni.com

Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега (стр. 2 из 7)

Новае выпрабаванне на сталасць для Сапегі пачалося ў пачатку 1584 г. Увосень 1583 г., калі ён, выконваючы свае абавязкі, знаходзіўся ў Кракаве пры двары Сцяпана Батуры, аб¢яднанныя орды Асманскай імперыі ды крымскіх татараў напалі на паўдневыя землі Рэчы Паспалітай. Каб засцерагчы ад небяспекі ўсходнія рубяжы Княства на перыяд вайны з паўдневым ворагам, урад прыняў рашэнне падпісаць мір з Маскоўшчынай.

Ранняй вясною 1584 г. пасольства на чале з Сапегам, якому тады яшчэ не споўнілася і 27 гадоў, выпраўляецца да Івана IV. У склад пасольства ўваходзіла 275 чалавек. Аднак Сапегу не ўдалося ўбачыцца з царом. Пад Мажайскам паслоў сустрэў ганец з Масквы і перадаў загад спыніцца ды чакаць далейшых распараджэнняў. Прычыну затрымкі не растлумачылі. І только крыху пазней адзін з ахоўнікаў выпадкова прагаварыўся аб смерці манарха. Праз нейкі час прыйшоў новы загад – ехаць далей у Маскву.

Ля Масквы-ракі пасольства сустрэлі два царскія прыставы і афіцыйна паведамілі Сапегу аб смерці 28 сакавіка 1584 г. Івана IV, а таксама аб узыходзе на маскоўскі трон ягонага сына – Федара Іванавіча.

Пры прыезде ў Маскву Сапегу пад ганаровым эскортам праводзілі да пасольскай рэзідэнцыі, дзе некалькі дзён трымалі пад старожаю. А першая аўдыенцыя паслоў адбылася толькі 12 красавіка 1584 г. Леў Сапега нарэшце атрымаў магчымасць выказаць сваю незадаволенасць стаўляннем да яго. Але на пратэст пасла ніхто не адрэгаваў: фанабэрыстасць ды паграда да іншаземцаў жыла тут спрадвеку. Уражанні маладога пасла ад сустрэчы з маскоўскімі баярамі таксамі былі не з найлепшых. Перад аўдыенцыяй маскоўскія баяры, не зважаючы на прысутнасць замежных паслоў, перасварыліся за месца пад час перамоваў і, не знайшоўшы пагаднення, многія з іх паехалі з Крамля.

З самага пачатку перамоваў Леў Сапега як кіраўнік пасольства апынуўся ў экстраардынарным становішчы: усе граматы і лісты, падпісанныя Сцяпанам батурам і замацаванныя пячаткамі Кароны ды Княства, адрасаваліся Івану IV. Узнікла складаная сітуацыя. Надзеі на хуткае падпісанне міру бурыліся. Больш таго, з¢явілася пагроза поўнага зрыву перамоваў, бо кіраўнік пасольства не меў права без згоды з каралём і вялікім князем распачынаць штосьці самавольна. Але варочацца ні з чым, не падпісаўшы пагаднення з Маскоўшчынай, Леў Сапега не мог. Ён адчуваў асабістую адказнаць за лёс Радзімы, выдатка ўсведамляючы, што ад вынікаў перамоваў шмат у чым залежыць яе будучыня.

Пасля доўгай цяганіны баяры дазволілі выправіць пасыльных у Рэч Паспалітую. Па вяртанні пасыльных перамовы ўзнавіліся і Сапега сустрэўся з царом Фёдарам.

Каб павялічыць свае шансы на поспех, Сапега скарыстаў дзейсны ў тагачаснай міжнароднай палітыцы спосаб: наўмысна паведаміў цару, што туркі рыхтуюцца да вайны з Масковіяй і султан шукае палякаў і беларусаў у хаўруснікі. Праз некалькі дзен пасля спрэчак паміж Маскоўскай Руссю і Рэччу Паспалітай быў падпісаны мір. Акрамя таго, Сапега дамогся ад Фёдара Іванавіча вызвалення з палону, без ніякога выкупу, каля 900 беларусаў1.

Сама сустрэча з царом пакінула непрыемнае ўражанне. Федар Іванавіч здаўся Сапегу блазным. “Вялікі князь малы ростам, уведамленняў у яго небагата, або, як іншыя кажуць і як я сам заўважыў, зусім няма, – гаворыцца ў лісце Сапегі да папскага легата Баланьеці. – Калі падчас маёй аўдыенцыі сядзеў на пасадзе ва ўсіх сваіх царскіх упрыгожваннях, дык, гледзячы на скіпетр і дзяржаву, усе смяяўся”2.

Удалыя перамовы прынеслі Сапегу славу выдатнага дыпламата. Сцяпан Батура прызначыў яму ўзнагароды – Слонімскае староства, а з 2 лютага 1585 г. – пасаду падканцлера Вялікага Княства.

Хутка і ў асабістым жыцці Сапегі адбыліся перамены. У 1586 г. ён ажаніўся з удавою князя С.Збарожскага Даротай Фірліёўнай. Але матэрыяльнае становішча падканцлера выглядала не надта добра. Каб справіць вяселле ён прадаў адзін са сваіх маенткаў. Пабраўшыся з заможнай удавою, спадчынніцай вялікіх багаццяў подканцлер істотна павялічыў свой капітал. Аднак нельга думаць, што шлюб Сапегі і Дароты – вынік меркантыльнага разліку падканцлера. Іх паяднала глыбокае ўзаемнае каханне3.

ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА

Стаўшы падканцлерам Л.Сапега пачаў у першую чаргу абараняць інтарэсы Вялікага Княства1. Часам яму даводзілася просто ігнараваць пастановы уніі і сумесных соймаў, калі разумеў – іх выкананне не пойдзе на карысць беларускай дзяржаве. А такіх выпадкаў назіралася нямала, бо, хоць згодна Люблінскай уніі, становішча Польшчы і Літоўскага княства з¢яўлялася аднолькавым, на самой справе ўзнікла пагроза поўнага пераходу кіраўніцтва да Кароны.

Небяспека ўзрасла пасля нечаканай смерці ў 1586 г. Сцяпана Батуры. Разгарнулася жорсткая барацьба за карону. Сярод кандыдатаў былі сын шведскага караля Жыгімонт ІІІ Ваза, аўстрыйскі эрцгерцаг Максімільян і маскоўскі цар Фёдар Іванавіч.

Леў Сапега, як і большая частка шляхты Вялікага Княства, рабіў усё, каб кандыдатура Фёдара атрымала большасць галосоў на Вольным Сойме, прызначаным на канец чэрвеня 1587 г.

У красавіку 1587 г. па ініцыятыве падканцлера ў Маскву выпраўляецца пасольства, каб папярэдне абмеркаваць ўмовы, на якіх Княства згаджалася на аобранне Фёдара Іванавіча вялікім князем. З пасольствам Леў Сапега перадаў цару запросіны на Вольны Сойм, але той, ведаючы, што выбары ў Рэчы Паспалітай, як правіла, канчаліся бойкамі, сам ехаць не наважыўся, а накіраваў у Варшаву сваіх паслоў.

4 жніўня 1587 г. на Варшаўскім Сойме, куды Леў Сапега прыбыў са сваім узброенным атрадам, адбылася яго сустрэча з маскоўскімі пасламі. Пад час гэтай сустрэчы царскія паслы выявілі поўную інфантыльнасць і сваімі дзеяннямі адштурхнулі шмат каго з прыхільнікаў кандыдатуры Фёдара.

Але ж падканцлер вырашыў даць яшчэ адзін шанц Маскве. 19 жніўня каронны канцлер Замойскі і яго аднадумцы нарэшце абвясцілі сваім прэтандэнтам на каралеўскі пасад Жыгімонта Вазу. З ведама Льва Сапегі беларускія радныя паны пісалі да паслоў: “Замойскі выбраў шведскага каралевіча... А мы ўсе – ліцьвіны і большая частка палякаў хочам гаспадара вашага. Але затрымка толькі за вераю і прыездам... Калі б нам быў хутка вядомы прыезд вашага гаспадара, мы б, абраўшы яго, у той жа час рушылі б да Кракава і кароны не далі б ні шведу, ні цэсараваму брату”.

Заканамерна паўстае пытанне, навошта Леў Сапега так актыўна падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара? Падканцлер, бясспрэчна, добра ведаў пра магчымыя негатыўныя вынікі аб¢яднання вялікага Княства з Маскоўшчынай. Але, застаючыся палітыкам, Леў Сапега бачыў і выключнасць таго становішча, што ўзнікла ўэчы Паспалітай. Цалкам аддадзены ідэі стварэння моцнай беларусскай дзяржавы, падканцлер і ў дадзеная сітуацыі працаваў менавіта на яе. Леў Сапега разлічваў на адсутнасць у цара Фёдара магчымасці ў выпадку абрання яго вялікім князем займацца праблемамі вялікага Княства. Акрамя таго, падканцлер меркаваў, што Фёдар ніколі, ні пры якіх абставінах не пакіне надзейны трон у Маскве і не рызыкне пераехаць у Рэч Паспалітую, дзе яму непазбежна давялося б сутыкнуцца са шляхецкай дэмакратыяй. А калі б такое здарылася, то ўсё роўна маскоўскі цар, па цвёрдым перакананні Льва Сапегі, не змог бы сур¢ёзна ўплываць на палітыку беларускага ўрада.

І толькі непаваротлівасць маскойскіх паслоў зноў звяла шанцы Фёдара да нуля.

Леў Сапега ўважліва сачыў за дзеяннямі праціўнікаў і расстаноўкаю палітычных сілаў. А калі сітуацыя абвастрылася, то ён, прааналізаваўшы ўсе папярэднія вынікі, змяніў тактыку, адмовіўся ад далейшай падтрымкі Фёдара і схіліўся на бок Жыгімонта Вазы, прапанаваўшы каралевічу ўмовы, на якіх Вялікае Княства згаджалася прызнаць вялікім князем менавіта яго.

Жыгімонт Ваза, якому яшчэ належала з дапамогю зброі даказваць сваё права на вялікакняскі прастол, мусіў пайсці на кампраміс, неабходны падканцлеру, ды прыняць умовы, выказанныя беларускай шляхтай.

Якія ж вынікі намаганняў падканцлера пад час падзеяў 1587 г.? Гісторыя пацвердзіла, што толькі дзякуючыім Вялікае Княства выйшла з гэтай найскладанейшай сітуацыі. Гаспадарства, працягваючы ўваходзіць у пакуль што неабходны для яго ваенна-палітычны хаўрус з Польшчай, па ранейшаму захоўвала ўсе атрыбуты сапраўднай дзяржаўнасці. Як і раней, у вялікім Княстве працягваў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы свабодны і дэмакратычны орган – Вольны Сойм, дзейначалі незалежны ўрад, былі ўласныя кодэксы, вайскавыя фармаванні, а таксама асобныя фінансы.

Меўся і яшчэ адзін важны вынік палітычнай барацьбы Льва Сапегі. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, падканцлер на той час узначальваў яшчэ і соймавую камісію, што працавала з новым Статутам, патрэба ў якім узнікла пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г1.

Новы Статут, на думку літвінскага ўрада, павінен быў выправіць “несправядлівасць”, учыненную Літве Люблінскай уніяй, і захоўваць далей яе дзяржаўнае жыцце. Аднак, паводле Люблінскай уніі, паправа зацвярджалася агульны манархам са згоды супольнага сойма Польшчы і Літвы. Каб Статут атрымаў заканадаўчую сілу, літвіны павінны былі дамагчыся яго пацвярджэння непасрэдна ад уладара. Зразумела, што для гэтага трэба было скарыстацца момантам, калі Польшча трапіць у цяжкае становішча і не здолее перешкодзіць жаданню Літвы.

Зручнага моманту давялося чакаць амаль дваццаць гадоў і ўвесь гэты час не сціхала праца над складанне новага зводу законаў. Над Статутам працавала выбраная камісія (у розныя часы камісію узначальвалі канцлеры Мікалай Радзівіл і Астафій Валовіч), яго артыкулы абмяркоўваліся на павятовых соймах і агульнадзяржаўных з¢ездах2. Справа была нялегкая і аб гэтым можна судзіць паводле прызнання самаго падканцлера: “Паправу Статута неяк робім, шмат перашкод; даволі ўпартых, а то і неразважлівых. Усе аднадушныя ў тым, каб браць за прыклад лепшае. Іншыя раз самі не ведаюць, чаго хочуць. Калі пытаю, як хочаш, каб гэта было, дык адказвае: “Сам не ведаю, як перадаць тое, што думаю”. Злы дух цябе пабраў бы, калі я абавязаны разумець тваю фантазію, калі ты сам не можаш выказаць! Ужо так мне ўсе надакучыла за невялікі час, што сам не ведаю, ці вытрымаю”1.