Смекни!
smekni.com

Ад Люблінскай вуніі да расейскай акупацыі Беларусі (стр. 5 из 5)

Пасьля Андрусаўскага перамір'я Смаленск з усходнімі часткамі Беларусі застаўся пад уладай Масквы і ад гэтай пары знаходзіўся пад ціскам русыфікацыйнай палітыкі. Рэшта Беларусі ў межах ВКЛ пераносіла надалей польскі прыгнёт. Беларускія магнаты былі поўнасьцю акаталічаны і апалячаны. Ад XVII ст. каталіцтва і польскасьць на Беларусі сталі прыкметамі вышэйшых станаў, а праваслаўе было верай сялян і працоўнага мяшчанства. Такім чынам, нацыянальны падзел жыхарства Беларусі, апрача рэлігійнага моманту, быў паглыблены яшчэ сацыяльным.

Асабліва моцную полёнізацыйную дзейнасьць на Беларусі праводзіў польскі каталіцкі касьцёл, які значна ўзмоцніў сваю актыўнасьць. На працягу XVII і XVIII стагодзьдзяў уся Беларусь была пакрыта мноствам новазбудаваных касьцёлаў, кляштораў, капліц, ка-таліцкіх крыжоў і інш. У частках Беларусі з чыста праваслаўным насельніцтвам, або з дамешкай некалькіх працэнтаў каталіцкага насельніцтва, ад другой паловы XVII ст. было збудавана касьцёлаў і кляштораў: у Віленскай губэрні – 114, у Горадзенскай – 43, у Менскай – 55, у Віцебскай – 91, у Магілеўскай – 24. Апроч таго было збудавана каля 53 капліц з прастоламі. Некаторыя касьцёлы былі перароблены з праваслаўных цэркваў.

У вуніяцкім асяродзьдзі захоўваліся праваслаўныя традыцыі і ўтрымліваўся часткова беларускі характар. Для полёнізацыі вуніятаў быў застасаваны ордэн манахаў базыліянаў, які пашырыў сваю дзейнасьць па ўсей Беларусі, будуючы манастыры, арганізуючы шко-лы і праводзячы місыйную акцыю. Для большай падтрымкі вуніятаў сойм прыняў у 1667 г. пастанову, якая звальняла вуніяцкае духавенства на вечныя часы ад усіх вайсковых павіннасьцяў; праваслаўнае духавенства было пакінута на ўзроўні абцяжаных станаў – мяшчан і сялян.

3 другой паловы XVII ст. вялікадзяржаўныя польскія дзейнікі ўзьнялі на нябывала жахлівы ўзровень прасьледваньне некаталікоў; пры гэтым элемэнт нацыянальна няпольскі прасьледваўся, як некаталіцкі. Соймы выдаюць мноства гнобячых і тэррорызуючых зако-наў, а канфэдэрацыі польскіх шавіністых дзеюць у тым самым кірунку. Падчас міжкаралеўя ў 1668 г. гэнэральная канфэдэрацыя пастанавіла, што адступнікі ад вуніі не павінны карыстацца апекай соймавых пастаноў, забясьпячаючых свабоду веравызнаньняў, а павінны выганяцца з бацькаўшчыны. Сойм прыняў у 1676 г. пастанову, пацьверджаную соймамі ў 1678 г. і 1699 г., забараняючую праваслаўным стаўрапігіяльным брацтвы, і наагул усім праваслаўным, зносіцца з канстантынопальскім патрыярхам, ці выяжджаць за межы дзяржавы, прымаць па справах веры пастановы ад канстантынопальскага патрыярха.

Выцісканьне беларускай мовы з дзяржаўнага ўжытку праводзілася ад даўжэйшага часу, а ў 1697 г. пастанова варшаўскага сойму забараніла карыстаць беларускай мовай у судох і ўрадах. У 1699 г. сойм пастанавіў назаўсёды забараніць праваслаўным займаць выбарныя магістрацкія пасады. У 1712 г. сойм выдаў закон забараняючы канцлерам управамацняць пячацяй акты, у якіх маецца што небудзь на карысьць некаталікоў. Каля 1717 г. быў прыгатаваны неафіцыйны праект поўнага зьнішчэньня на Беларусі і Ўкраіне праваслаўя і вуніяцтва, якое ўсё-ж захоўвала ў сабе няпольскі характар.

Для больш поўнай полёнізацыі вуніятаў быў скліканы вуніяцкі сабор у Замосьці ў 1720 г. Па гэтым саборы вуніяцкае царкоўнае ўрадаваньне і пропаведзі адбываліся толькі на польскай мове. На гэтым-жа саборы было пастаноўлена выдаць новыя літургічныя слу-жэбнікі, у якіх некаторыя службы былі зьменены на каталіцкі лад. Па саборы ў вуніяцкіх цэрквах пачалі выводзіцца іконастасы, сталі ўжывацца падоўжныя прастолы. Заместа праваслаўных квадратных, малыя аўтарыкі, чытаныя літургіі, а сярод сьвятароў ўводзіўся звычай брыцьця барады, ужываньня сутаннаў каталіцкай формы ды інш.

Канфэдэрацыя з 1732 г. пастанавіла, што іншаверцы (праваслаўныя і пратэстанты) пазбаўляюцца права быць выбранымі пасламі ў сойм, у трыбуналы, у адумысловыя камісыі, пакліканыя па якіх-бы то ні было справах; іх правы былі амаль што зраўняныя з правамі нявольнікаў. Сьвятаром было забаронена хадзіць вуліцамі са сьв. Дарамі. Усе трэбы павінны былі выкоквацца толькі з дазволу каталіцкага ксяндза і за вызначаную ім аплату на яго карысьць. Урачыстыя хаўтуры былі забаронены іншаверцам і яны павінны былі хаваць сваіх нябожчыкаў уначы. У гарадох іншаверцы павінны былі прысутнічаць пры каталіцкіх рэлігійных працэсыях. У вёсках цэрквы іншаверцаў не павінны былі мець званоў. Кананічныя правілы каталікоў павінны былі абавязваць іншаверцаў. 3 мэтай лікві-дацыі некаталіцкіх прыходаў у каралеўскіх эканоміях, у 1747 г. кароль забараніў устанаўляць у іх новых духаўнікоў, па сьмерці праваслаўных і вуніяцкіх сьвятароў, без пайменнай каралеўскай згоды. Сойм з 1764 г. пастанавіў караць сьмерцяй кожнага перайшоўшага з каталіцтва ў іншае веравызнаньне. Сойм у 1766 г. прыняў з вялікім задавальненьнем прапанову кракаўскага біскупа Солтыка – абвесьціць ворагам бацкаўшчыны кожнага, хто адважыцца сказаць у сойме прамову на карысьць некаталікоў.

Ня гледзячы на ўсю дзічыню вышэй успомненых пастаноў, яны даюць толькі слабы абраз таго жахлівага ўціску, прасьледу, тэррору і зьдзеку, якія пераносілі пад польскай уладай беларусы у гэту пару. Напады на праваслаўныя цэрквы і манастыры, пагромы і падпалы праваслаўных сьвятыняў, забойствы праваслаўных духаўнікоў, забарона направы старых і пабудовы новых цэркваў, адбіраньне гвалтам цэркваў і манастыроў, наварачваньне на вунію і каталіцтва гвалтам – гэта была «культурна-місыйная» дзейнасьць палякаў і Ватыкану на Беларусі.

Аднак, усяго гэтага бязмежнага ўціску не хапіла на тое, каб вынішчыць праваслаўе і асыміляваць беларусоў, а гэта – дзякуючы вытрываласьці беларускага народу, яго глыбокай пашане да сваей бацькоўскай веры, нацыянальнасьці і традыцыі – з аднаго боку, і – нутраному ўпадку польскай грамадзкасьці – з другога боку.

колёнізацыя польскы рэлігійны


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М. Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У. Карава, Я.І. Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.

2. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. – Нью-Йорк, 1956. – 191 с.

3. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: «Новое знание», 2001. – 192 с.

4. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. – Мн., 2005. – 235 с.