Смекни!
smekni.com

Старажытнае грамадства на тэрыторыіі Беларусі (стр. 1 из 3)

Міністерстваадукацыіі рэспублікі Беларусь

установа адукацыіі

“Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”

Кафедра сацыяльных палітычных і гістарычных навук

Рэферат на тэму

Старажытнае грамадства на тэрыторыіі Беларусі

Выканаў:

студэнт групы АТП-4

Сахарук А.А.

Брэст 2004


Уводзіны

Чалавек вылучыўся з жывельнага свету звыш двух мільенаў гадоў таму назад. Гэта адбылося ў Афрыцы, мог існаваць і азіяцкі цэнтр паходжаннястаражытнейшых людзей — архантрапаў. Мільен гадоў назд людзі праніклі ў Міжземнамор’е, на Каўказ і поўдзень Украіны.

Людзі навучыліся вырабляць прылады працы і тым самым штучна павялічваць свае сілы і здольнасці. Адначасова з равіццем вытворчасці, авалоданнем новымі тэхналогіямі змяняўся фізічны тып чалавека. Паміж людзьмі складваліся вытворчыя, сацыяльныя адносіны, якія дапўнялі сваяцкія. Чалавек ператвараўся ў сацыяльную істоту, прадстаўніка родавага вытворчага калектыву.

У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым ранняродавай, позняродавай і познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.

Агульнагістарычная перядызацыя ў аснаўным адпавядае археалагічнай. Па ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, з улікам матэрыялу, які служыў для вырабу прылад працы, вызначаюцца каменны, бронзавы, жалезны вякі. Каменны век адпавядае першым двум этапам развіцця ад праабшчыны (у раннім, сярэднім палеаліце) і да ранняга роду — развітога родавага грамадства (у неаліце). Бронзавы век — час позняродавай, патрыярхальнай абшчыны. У жалезным веку яна ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасці, пачаў разлагацца.

Ствараліся ўмовы для назапашвання багаццяў у руках асобных калектываў унутры родавай абшчыны, што вяло да яе разлажэння. Багацці пачалі нераўнамерна размяркоўвацца сярод асобных патрыярхальных сем’яў. Паміж багатымі і беднымі сем’ямі пачалі складвацца адносіны панавання і прыгнечання.

У перыяд раннякласавага грамадства, калі на змену ранейшым дзікунству і варварству надышла цывілізацыя, узніклі дзяржаўнасць, гарады, пісьменнасць. Агульная лінія равіцця грамадства набывала ў кожным рэгіене свае канкрэтныя ўласцівасці, непаўторныя рысы.

Гісторыя чалавека заўседы спалучалася з равіццем прыроды ў неразрыўнае цэлае. Чалавек быў арганічна ўключаны ў склад існуючай экалагічнай сістэмы, і яна, калі змянялася, дык разам з ім. Дзейнасць чалавека — як выкарастанне таго, што давала прырода, так і вытворчасць сродкаў існавання — усе больш істотна ўплывала на наваколле асяроддзе і пераўтварала яго. Гэта ў сваю чаргу адбывалася на самім чалавеку, ускладняла яго ўзаемаадносіны з прыродай. У каменным веку да крызісу справа яшчэ не даходзіла, але ўздзеянне, ціск чалавека на прыроду няўхільна павялічваліся.

старажытны грамадство беларусь

Каменны век. Пераход ад праабшчыны да роду

Палеаліт

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100-35 тысяч гадоў таму назад, што пацвярджаюць асобныя знаходкі — грубаабабітыя прылады працы. Скрабло, вырабленае з крамяневай пласціны, выяўлена каля Свяцілавіч на Бесядзі.Масіўная скрэблападобная прылада знойдзена паблізу Абідавіч на Дняпры (Быхаўскі раен). Сярод матэрыялаў Падлужскай стаянкі сустрэліся востраканечнік, адшчэпы, ядрышчы з крэменю. Падобныя вырабы трапляліся на берагавых схілах каля воз. Нобель у вярхоўях Прыпяці. Яны адносяцца да мусцьерскай эпохі і культуры. Іх выраблялі неандэртальцы, касцявыя рэшткі якіх упершыню знойдзены ў даліне р. Неандэр (Германія), у Крыму і Закаўказіі. Хутчэй за ўсе старажытныя людзі праніклі па далінах “прарэк” з тых месцаў, дзе сустракаецца найбольш слядоў іх жыхарства — з днапроўскага Надпарожжа, басейна Дзясны або Закарпацця.

Вандроўкі мусцьерцаў адбываліся ў сярэдзіне палеаліта, які прыпадаў на ледавіковую эпоху, калі адбывалася некалькі абледзяненняў. У часы максімальнага, дняпроўскага, абледзянення ўся тэрыторыя Беларусі была перакрыта магутным ледавіком таўшчыней каля 2 км. Пад уздзеяннем хвалепадобнага пацяплення ледавік пачаў раставаць 250-110 тысяч гадоў назад. Надышло цеплае муравінскае (мікулінскае) міжледавікоўе, якое расцягнулася на многа тысяч гадоў. Пасля ледавіка засталіся згрувашчанні пяску, гліны, камення — марэны. Узнавіліся рэкі, тундравая, а потым лясная раслінасць, адпаведна мяняўся жывельны свет. Першыя хвалі холада пачалі зноў змяняць усе прыроднагеаграфічнае асяроддзе 90 – 70 тысяч гадоў назад, калі наступіла новая, апошняя ледавікокая эпоха.

Да канца сярэдняга палеаліта зацягнулася ыарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу — неаантропа. Разам з тым узнікла раннеродавае грамадства, адбываўся пераход ад праабшчыны да роду, ад групавога брака да парнай сям’і. Чалавек ператварыўся ў сацыяльную істоту, члена родавага і вытворчага калектыву, Гэта шматкратна павялічвала яго магчымасці.

Эпоха позняга (верхняга) палеаліту пачалася 38-35 тысяч гадоў назад. Людзей гэтага часу называюць неаантрапы, ці краманьенцы. Амаль усе прылады працы вырабляліся з пласцін. Сярод прылад былі наканечнікі дроцікаў, нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, свярдзелкі, сякеры, цяслы, разцы. З чарапоў, жардзін, касцей і скур будаваліся трывалыя жытлы. Побач з жытламі меліся вогнішчы, гаспадарчыя ямы-лядоўні, згрувашчанні костак — запасы паліва, месцы для апрацоўкі крамяневых прылад, сховішчы для культавых рэчаў.

У познім палеаліце ўзнікла мастацтва. На сценах пячор, дзе жылі краманьенцы, захаваліся малюнкі жывел — аб’ктаў палявання. З іклаў маманта вразаліся статуэткі жанчын, выявы жывел, птушак і рыб, чурынгі з ячэістым арнаментам, бранзалеты.

У понім палеаліце існавала ўжо родавае грамадства. Асноўным прамысловым калектывам была ранняродавая абшчына, якая жыла на адной або некалькіх суседніх стаянках. Здабываць сродкі існавання можна было ў асноўным калектыўнымі намаганнямі. Таму існавала абшчынная і родавая ўласнасць як на паляўнічыя ўчасткі, месцы для збіральнічтва і рыбалоўства, запасы ежы і сыравіны, так і на большасць прамысловых сродкаў. Толькі рэчы індывідуальнага карыстання — побыту, узбраення і некаторыя прылады працы знаходзілія ў асабістай уласнасці. Спажыванне было келектыўным. Першы архаічны падзел працы па полу і ўзросту адбываліся ўнутры абшчыны, якая налічвала дзесяткі чалавек. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род.

Род з’яўлялся аб’днаннем людзей аднаго паходжання, якое падлічвалася спачатку па мацярынскай лініі. У мацярынскі род уваходзілі ўсе жанчыны і другія асобы, якія паходзілі ад адной маці — родапачынальніцы. У абшчыну разам з тым прымаліся іншыя асобы з другіх радоў, з якімі наладжваліся шлюбныя сувязі, у складзе абшчыны ўтвараліся парныя, няўстойлівыя яшчэ сем’і. Унутры роду шлюбы не заключаліся — існаваў звычай экзагаміі.

Мезаліт

Разам са знікненнем рэшткаў ледавіка ў Скандынавіі, аднаўленнем лясной зоны, 8500-8300 гадоў да н. э. скончылася ледніковая эпоха (плейстацэн), наступіў сучасны геалагічны перыяд (галацэн). Адбылося змяненне клімату. Ужо не бязмежыя халодныя стэпы ці снегавыя прасторы, а змрочныя спрадвечныя лясы адасаблялі адну абшчыну ад другой. Людзі сяліліся на берагах рэк, займаючы ўжо не асобныя мясціны, а даволі вялікія адрэзкі рачных далін, з высокімі тэрасамі, дзюнападобнымі пясчанымі пагоркамі, марэннымі халмамі, раскіднымі сярод паплавоў.

Нашчадкі верхнепалеалітычных родавых абшчын жылі на паўдневым захадзе (познія стаянкі свідэрскай культуры) і на ўсходзе Беларусі (грэнскія помнікі). Далейшае засяленне адбывалася па рэках, пераважна ў кірунку да поўначы. Стаянкі закладваліся на адлегласці не больш 10-15 км адна ад другой, каб лягчэй падтрымліваць між сабой сувязі.

Ва ўмовах лясной мясцовасці чалавеку даводзілася вырабляць у вялікай колькасці рубячыя прылады працы — сякеры, цяслы, долаты з крэменю, якія насаджваліся на рукаяткі. Пэўныя дасягненні ў вытворчасці прамысловых прылад зрабілі нават невялікія абшчыны адносна самастойнымі. Турбавацца аб крыніцах ежы людзям не даводзілася. З канца палеаліту, і асбліва ў мезаліце, у далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. Дзякуючы ўдасканаленню паляўнічай зброі, чалавек мог індывідуальна паляваць на дробных жывел і птушак. Яго памочнікам на паляванні стаў сабака — першая адамашненая жывела.

На тэрыторыіі Беларусі ўтварыліся тры вобласці, у якіх вытворчасць крамяневых прылад працы істотныя адрозненні. У заходняй і ўсходняй абласцях макралітычная тэхналогія панавала, вырабляліся грубаабабітыя рубячыя прылады розных тыпаў. На захдзе працягвалася развіцце свідэрскай культуры (яе познія этапы). З цягам часу яна ператварылася ў мясцовую мікрамакралітычную культуру верхняй Прыпяці і Панямоння. На усходзе Беларусі існавала грэнская і склалася сожская (днепра-дзяснінская) культура макралітаў.

Свідэрцы выраблялі прылады працы з вялікіх крамяневых пласцін: наканечнікі стрэл, якія нагадвалі па форме ліст вярбы чаранковыя, канцовыя скрабкі, шматлікія разцы, рубячыя прылады (сякеры, цяслы).

Вобласць паміж Паднапроўем і арэалам свідэрскай культуры займалі плямены з мікралітычнымі вырабамі (Буразь, Хільчыцы Жыткавіцкага, Міраслаўка Бярэзінскага, Ляскавічы, Дарашэвічы Петрыкаўскага , Белая Сарока Нараўлянскага, Ломыш, Масаны, Краснаселле Хойніцкага, Стаўбун Веткаўскага раенаў). Падобных стаянак выяўлена каля 15.

Мезалітычныя стаянкі невялікія, у даўжыню складаюць 50-100м, але есць выключэнні. Звычайна на стаянцы знаходзіліся некалькі круглых або авальных жытлаў па 2-4 м у папярэчніку, якія паглыбляліся ў грунт на 0,4-0,6 м. Вогнішча распальвалася ў ямцы каля сценкі ці пасярэдзіне жытла. Вытворчасць прылад працы адбывалася ў саміх жытлах або ў спецыяльных паглыбленнях, на дне якіх раскладваліся невялікія вогнішчы, мабыць, для асвятлення.