Мезалітычныя культуры адрозніваліся адна ад другой перш за ўсе характарам вытворчасці крамяневых прылад працы — макралітычнай або мікралітычнай, асноўнымі тыпамі пласцінчатых наканечнікаў стрэл, дробных вастрый, трапецый і іншых дэталей складаных вырабаў. На помніках заходняй Беларусі сустракаюцца своасаблівыя — шырокія, кароткія, скошаныя наканечнікі стрэл з пласцін, якія характэрны для арэнбургскай культуры. Мяркуюць, што яна распаўсюдзілася з захаду раней за свідэрскую, а потым злілася з апошняй. Багаты набор крамяневых сякер — грубаабабітых, аднабаковых, з перахопамі для замацавання, трапецападобных, двухбаковаабабітых, авальных таксама сведчыць аб падабенстве мясцовага і паўночна-германскага мезаліту.
Неаліт. Гаспадарчае развіцце
Пачатак яе вызначаецца па-розаму —з распаўсюджання шліхтаваных прылад працы, керамічнай вытворчасці, архаічнага земляробства і жывелагадоўлі. Больш мэтазгодна адлічваць пачатак неаліту ў лясной паласе Еўропы з часоў, калі прысвоцваючая гаспадарка дасягнула максімальнага развіцця. Людзі атрымоўвалі ежы больш, чым неабходна, і таму маглі нарыхтоўваць яе ў запас. Вялікі здабытак чалавека — вольны час — выкарастоўваўся для далейшага удасканалення гаспадаркі побыту і развіцця культуры. Ен навучыўся вырабляць абпальваць гліняны посуд — гэта другая адметная рыса эпохі.
Неаліт пачаўся на Беларусі 4500-4000 гадоў да н. э., у пляменаў, якія жылі ў суседніх З Валынню паўднева-заходніх раенах. Эпоха неаліту на Беларусі — гэта перш за ўсе гісторыя плямен з грабенчатай керамікай. На тэрыторыіі Беларусі ў неаліце існавала вялікая этнічная і культурная супольнасць, у якую ўваходзілі плямены чатырох культур — неманскай, днепра-данецкай, верхнедняпроўскай, нарвенскай.Для культуры характэрны ў асноўным невялікія наземныя жытлы, відаць, авальнай формы з вогнішчамі ў сярэдзіне. Плошча жытлаш 10-13 м2.
Днепра-данецкая культура (4300-2000 гг. да н. э.) мела арэал ва Усходнім Палессі, на ўсход ад Гарыні, уключаючы нізоўя Бярэзіны і Сожа, а таксама сярэдняе Падняпроўе і абшары да р.Данец. У паўднева-усходняй Беларусі вядома да 150 помнікаў. Гліняны посуд звычайна нізкі, шыракагорлы, з высокай канічнай прыдоннай часткай. Вострадонныя гаршкі трэба было ставіць у ямкі або паміж камянямі вогнішча. У познім неаліце паявіліся пасудзіны з плоскім донцам, вырабляліся невялікія кубкі, арнаментаваныя грузікі.
Людзі днепра-данецкай культуры былі высакарослыя, моцныя, доліхацэфалы (дліннагаловыя), з шырокім тварам, тыповыя паўночныя еўрапеоіды.
Верхнядняпроўская (рагачоўская) культура існавала ў басейне Верхняга Дняпра на пошнач ад Іпуці і вусця Бярэзіны, ахоплівала міжрэчча і абшары ў напрамку да Акі і Валдая, яе дата 4000-2000-ыя гады да н. э. На тэрыторыі ўсходняй Беларусі, пераважна ў басейне Сожа, вядома каля 200 стаянак.
Посуд быў даволі высокі з нізкай канічнай або яйкападобнай доннай часткай. Край посуду заставаўся вертыкальным або крыху адгінаўся вонкі. Вышыня звычайна большая за дыяметр, дасягае 35-50 см, сценкі тоўстыя, нехайна загладжаныя. Выкарыстоўвалася многа рознатыповых крамяневых прылад.
Нарвенская культура была распаўсюджана ў поўначнай частцы тэрыторыіі Беларусі. Вытворчасць керамікі — вельмі характэрная прыкмета эпохі неаліту, якая наступіла спачатку на паўдневым захадзе Беларусі. Мясцовыя плямены пад уплывам насельніцтва Валыні і, магчыма, Павіслення, навучыліся вырабляць гліняны посуд. Яны ўдасканалілі спосабы рыбнай лоўлі і палявання, а потым пачалі паступова пераходзіць да вытворчай гаспадаркі — жывелагадоўлі, земляробства. Земляробства прыйшло на тэрыторыю Беларусі ад плямен Балканскага паўвострава, з Дуная і Дняста, праз Валынь. Ім аваладоалі спачатку плямены, якія жылі на паўдневым Захадзе (неманскай культуры) і ў Падгяпроўі (днепра-данецкая культуры).
Да канца эпохі неаліту на тэрыторыіі Беларусі жыло каля 5-6 тысяч — у сярэднім па 10 – 40 чалавек на кожнай з 200 адначасова існаваўшых стаянак (1 чалавек на 30 км2). Трэба падкрэсліць, што былі заселены толькі рачныя даліны больш-менш вялікіх рэк, у пэўных, найбольш зручных мясцінах. На тэрыторыі Беларусі арэалы культур у асноўным супадалі з басейнамі рэк Заходняй Дзвіны(нарвенская), Дняпра (верхнедняпроўская). Прыпяцкае палессе падзялілі дзве культуры — неманская і днепра-данецкая.
Неалітычныя плямены падзяліліся паміж сабой. Гаспадарка адных, хаця і заставалася прысвойваючай, зрабілася высокаспецыялязаванай, засноўвалася на развітым рыбалоўстве. Другія распачалі пераход да прымітыўнага земляробства. На гэтай аснове паглыбляўся буйны грамадскі падзел працы. Усе больш разгортваўся абмен паміж абшчынамі , родамі і нават пляменамі. Нягледзячы на ўсе гаспадарчыя дасягненні і ўдасканаленне сродкаў вытворчасці, прадукцыйнасць працы заставалася недастатковай для таго, каб сям’я магла здабываць сабе ўсе неабходнае. Па-ранейшаму большую частку прадуктаў давалі калектыўныя формы рыбалоўства і палявання. Сям’я магла ашчаджаць нейкую маемасць, ствараць запасы. Тым самым яна паслабляла сваю залежнасць ад абшчыны, рабілася больш трывалай.
Мацярынскі род набыў у неаліце сталыя формы, найвышэйшага развіцця дасягнуў родаплемянны лад. Жонка магла браць за сябе толькі супляменніка. У неаліце асабліва развівалася першая форма ўласнасці — племянная. Кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае рыбалоўчыя і паляўнічыя, а потым і земляробчыя ўчасткі. Усувязі з павялічэннем колькасці насельніцтва частка родаў была нярэдка вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямен, якія размаўлялі на блізкіх мовах.
Бронзавы век. Рассяленне індаеўрапейцаў
Культура шнуравай керамікі
Каля 200 гадоў да н.э. Пачаўся брогзавы век, спачатку ў паўдневай Беларусі. На паўночную частку ен распаўсюдзіўся некалькі некалькі пазней.
Вельмі важнай рысай бронзавага веку з’яўлялася паўсюднае распаўсюджванне жывелагадоўлі і першабытнага земляробства, прычым удзельная вага жывелагадоўлі была больш значная. Невялікія ўчасткі зямлі апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Жалі крамяневымі сярпамі, зерне расціралі з дапамогай ручных зерняцерак. Больш разнастайным па вызначэнню стаў гліняны посуд. Змянілася форма пасудзін. Іх дно было акруглым, затым сплошчаным і, нарэшце, зусім плоскім, што тлумачыцца з’яўленнем ачага з роўным подам і стала. Разам з тым узнікла маемасная няроўнасць, вылучылася рода-племянная знаць.
У бронзавым веку вылучаецца некалькі перыядаў. Сярэдні — прыпадае на прамежак часу 1600-1000 год да н. э. Тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэал культур шнуравай керамікі, які працягнуўся ад Урала да Рэйна і паўдневай Скандынавіі.
Посуд сярэднядняпроўскай культуры рэзка адрозніваўся ад неалітычнага, рабіўся з шчыльнага глінянага цеста, у якое дамешвалі пясок, кварц. У звычайных гаршках арнаментавалася толькі верхняя частка і шыйка.
Насельніцтва Прыбалтыкі і паўночнв заходніх раенаў Беларусі ў 2200-1800 гг. да н. э. Належала да адной культуры — баявых лодкападобных сякер, якую таксама называюць прыбалтскай, жуцаўскай, або вісланеманскай. Для гэтага адгалінавання культуры шнуравой керамікі былі характэрныя могільнікі, або адзінакавыя пахаванні ў дастаткова глыбокіх ямах. Памершых клалі на бок у скручаным стане. Калі гэта быў мужчына, яго забяспечвалі прыладамі працы і зброяй — свідраванай сякерай, сякерай-клінам, лукам са стрэламі, часам гарпуном, долатам. Пры жанчыне амаль заўседы знаходзяцца каралі-падвескі з бурштыну, зубоў, каменя.
Культура шнуравай керамікі Палесся і Валыні ўсталявалася на паўдневым захадзе Беларусі, Валыні і ў прылеглых раенах Польшчы (па Бугу). На паселішчах выяўлены прамавугольныя двухкамерныя жытлы даўжыней да 12 м пры паглыбленні звыш 1 м, якія размяшчаліся ў 1-2 рады. Дах быў двухсільным, абапіраўся на бакавыя слупы, падлога глінабітная. Вогнішчы былі ў куце кожнай камеры. Больш вывучаны пахаванні пад курганамі, даволі часта групавыя, сямейныя. Пад насыпам і ў самім насыпе — рэшткі вогнішчаў. Інвентар бедны — пасудзіны, некаторыя каменныя прылады, упрыгожванні, зусім рэдкія мэталічныя вырабы.
Сяро рабочага інвентара — крамяневыя сярпы некалькіх тыпаў, дробныя наканечнікі стрэл, трохвугольныя з увагнутай асновай або з чаранкамі, каменныя зерняцеркі, свідраваныя сякеры і сякеры-кліны, ліцейныя формы і ціглі (прыкмета металургіі). Шпількі, бранзалеты, фібулы, кольцы розных тыпаў дапаўнялі вопратку. Насельніцтва разводзіла буйную і дробную рагатую жывелу, коней, свіней, займалася земляробствам.
Стражытныя плямены
У бронзавым веку адбывалася пранікненне плямен з культурамі шнуравой керамікі ў вобласць, якая была па-ранейшаму занята неалітычнымі пляменамі. Спярша яны накіроўваліся ў Прыбалтыку, Панямонне, а пазней, каля 2 тысяч год да н. э. — у верхняе Падняпроўе, непасрэдна з Валыні — у паўднева-заходнія раены Беларусі.
У адрозненні ад аселага неалітычнага насельніцтва плямены культур шнуравой керамікі былі больш рухомымі. Іх спосаб гаспадарання — у асноўным жывелагадоўля — рэзка адрозніваўся ад прысвойваючай гаспадаркі (рыбалоўства) мясцовых жыхароў, таму карэнныя супярэчнасці паміж імі развіцця не атрымалі.
Упершыню ў 1500-2000 гг. да н. э. уся паўдневая Беларусь была аб’яднана адной, тшцінецкай культурай ( і яе разнавіднасцямі — сосніцкай, камароўскай, лебядоўскай), якая займала абшары ад Польшчы да басейна Дзясны. Павялічэнне колькасці насельніцтва і статкаў, адначасовае пагаршэнне ўмоў для жывелагадоўлі прымушалі плямены перасяляцца на новыя землі. Такія вандроўкі (міграцыі) адбываліся хвалямі. Разрастанне і цеснае ўзаемадзеянне плямен у бронзавым веку адбывалася на фоне больш глыбіннага працэсу, узнікнення маемаснай няроўнасці паміж супляменнікамі (сем’мі), родамі і пляменамі. Мацярынска-родавыя адносіны былі выціснуты патрыярхальнымі, шлюбы з чужаземцамі паялічвалі разнастайнасць антрапалагічных тыпаў, узбагачалі генафонд, судзейнічалі паяўленню пакаленняў, больш здатных для паскоранага развіцця.