Смекни!
smekni.com

Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя (стр. 1 из 4)

Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя

ЗМЕСТ

1 Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд

2Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.

3 Гарады, гарадское насельніцтва

4 Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

5 Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1 Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд

Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзейнасць у Расійскай імперыі, аднолькава цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці, што ў сваю чаргу значна погоршыла матэрыяльная сановішча беларускага пралетарыята. Зачыняліся прадпрыемствы, зніжаліся памеры заробкаў, пагаршаліся ўмовы працы. Спробы пратэстаў заканчваліся масавымі звальненнямі. Цяжкім выпрабаваннем для беларускага пралетарыяту стала беспрацоўе, з прычыны таго, што асабліва пацярпелі ад крызісу дробныя капіталістычныя і рамесніцкія прадпрыемствы, якія пераважалі на Беларусі.

Стачкі і іншыя мерапрыемствы пратэсту мелі вынікам узмацненне рэпрэсій супраць пратэстуючых. У гэтых умовах, прасякнутых безысходнасцю, адбываўся хуткі працэс палітызацыі рабочага руха. Да пачатку XX стагоддзя ўтварыліся галоўныя палітычныя партыі сацыялістычнага толку, якія дзейнічалі падпольна, ва ўмовах пастаянных рэпрэсій з боку ўрада. У сацыял-дэмакратычным лагеры існавала дзве плыні – рэфармісцкая, якая стаяла на ідэях “эканамізму”, распрацаванага нямецкім сацыял-дэмакратам Бернштэйнам і рэвалюцыйная, якую ідэйна абгрунтавалі Г.Пляханаў і У.Ульянаў (група “Іскры”). “Эканамізм” прадугледжваў абмежаванне барацбы толькі пытаннямі эканамічнага і сацыяльнака кшталту, а рэвалюцыянеры дамагаліся звяржэння самадзяржаўя.

Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай. Вядучай палітычнай сілай быў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы – Бунд, які прытрымліваўся пазіцый эканамізму. Бунд так сама ўваходзіў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Але дзейнічалі бундаўцы пераважна асобна, яны падпарадкавалі сабе ўсе мясцовыя арганізацыі РСДРП на Беларусі і ў 1901 годзе на IV з’ездзе аб’явілі сябе адзінай арганізацыяй, якая абараняе інтарэсы яўрэйскага насельніцтва. Бунд патрабаваў пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый. На другім з’ездзе РСДРП, які адбыўся за мяжой у 1903 годзе Бунд не атрымаўшы падтрымкі дэлегатаў, пакінуў з’езд, а астатняя частка дэлегатаў падзялілася на бальшавікоў – прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны і меньшавікоў – больш памяркоўных у пытаннях партыйнага будаўніцтва.

У 1903-1904 гадах РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі. Яны хутка з’явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Барысаве і іншых буйнейшых гарадах. На працягу студзеня-сакавіка 1904 года былі створаны Палескі камітэт РСДРП, якому падпарадкаваліся арганізацыі поўдня Беларусі і Паўночна-Заходні камітэт, які кіраваў астатнімі арганізацыямі РСДРП на Беларусі. На блізкіх да РСДРП пазіцыях стаяла партыя Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, якая была створана ў 1900 годзе ў Мінску на аб’яднальным з’ездзе Рабочага саюза Літвы і Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага. Кіравалі партыяй Ф.Дзяржынскі і С.Трусевіч. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя ў саюзе з іншымі сацыялістычнымі партыямі, таму СДКПіЛ супрацоўнічала як з РСДРП, так і з Бундам. Што цікава, яна выступала супраць стварэння незалежнай Польшчы.

Зусім іншую пазіцыю займала Польская патрыя сацыялістычна (ППС) народніцкага толку, мясцовыя адзелы якой з’явіліся з гарадах заходняй часткі Беларусі і ў Літве (Вільня, Гродна, Брэст). Гэтыя аддзелы аб’ядналіся ў 1902 годзе пад назвай ППС на Літве. Партыя выступала за незалежныя і сацыялістычныя Польшчу, Літву і Беларусь, праводзіла вельмі актыўную прапагандысцкую дзейнасць.

У 1901 годзе арганізацыйна аформілася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў да якой далучылася мінская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. Праграма партыі прадугледжвала сацыялізацыю зямлі, стварэнне з імперыі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Вялікую ролю эсэры надавалі тэрору супраць улад. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў гэтай агульнарасійскай партыі былі беларусы Р.Гершуні, С.Кавалік, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, былыя ўдзельнікі народніцкага руха.

Толькі ў 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю прадстаўнікі беларускай студэнцкай моладзі – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, А.Бурбіс, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш. у сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі з мясцовым сеймам у Вільні. Прыватная маёмасць на зямлю павінна быць адменена і праведзена ўраўняльнае землеразмеркаванне сярод сялян. БСГ супрацоўнічала з ППС, эсэрамі і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.

Рост выступленняў, якімі кіравалі партыйныя дзеячы розных накірункаў, занепакоілі ўлады. Яны спрабавалі ўзяць пад кантроль рабочы рух з дапамогай мерапрыемстваў “паліцэйскага сацыялізму” ці “зубатаўшчыны”. Сутнасць яго выразіў Сямён Зубатаў – кіраўнік маскоўскай паліцыі – улады павінны задаволіць элементарныя эканамічныя і культурныя патрэбы рабочых. На Беларусі ў маі 1901 года перавербаваныя бундаўцы М.Вільбушэвіч і А.Чамярыскі пры падтрымке паліцыі дамагліся ад гаспадароў слясарных майстэрань увесці 12-гадзінны працоўны дзень. Як вынік – да створанай імі Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі перайшла большасць прафсаюзаў, а мясцовыя аддзелы былі створаны па ўсім Заходнем краі. Асноўнымі мэтамі партыі было падняцце культурнага і эканамічнага ўзроўню рабочых. Дзеля гэтага наладжваліся легальныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Аднак у выніку барацбы з Бундам і пасле некалькіх няўдалых спроб вырашыць канфлікты рабочых з прадпрымальнікамі партыя самараспусцілася ў 1903 годзе.

Акрамя барацьбы супраць Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі Бунд павінен быў весці ўпартую барацьбу супраць ідэалогіі сіянізму, які набіраў вялікую папулярнасць на Беларусі сярод яўрэйскага насельніцтва. Сусветная арганізацыя сіяністаў была створана ў 1897 годзе. У 1900 – на Беларусі дзейнічала 92 сіяністскіх гуртка, якія не сустракалі перашкод з боку ўлад. У 1902 годзе ў Мінску легальна прайшоў Усерасійскі з’езд сіяністаў (у той час, як усялякая палітычная дзейнасць у імперыі была забаронена). Мэтай сіяністаў было стварэнне яўрэйскай дзяржавы каля гары Сіён у Палесціне. У яўрэйскім асяродке няма класаў, таму няма класавай барацьбы і іншых антаганізмаў, значыцца, са стварэннем сваёй дзяржавы вырашыцца яўрэйскае пытанне – так лічылі сіяністы. Да тагож, яны выдвінулі тэзіс аб богаабранасці яўрэйскага народа, што аддавала нацыянал-фанатызмам.

Пад час ідэйнай барацьбы з “зубатаўцамі” і сіяністамі Бунд адмовіўся ад эканамізму (летам 1902 г.) і перабудаваў структуру мясцовых арганізацый, скарыстаўшы вопыт РСДРП.

На працягу 1901-1904 гадоў адбыўся значны рост колкасці выступленняў, пад час якіх выдвігаліся ўжо не толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаванні. Характар рабочых выступленняў пакуль яшчэ быў абарончы. Урад адказаў увядзеннем у беларускіх губернях у канцы 1901 года становішча “ўзмоцненай аховы” і рэпрэсіямі. Гэта не перашкодзіла атсвяткаваць у 1903 годзе 1 мая, а ў 1904 годзе пад час стачак фіксаваліся перастрэлкі з паліцыяй (у Магілёве). Рост незадаволенасці вызвала няўдалая вайна з Японіяй. Адначасова пашыралася агітацыйная дзейнасць партый сярод сялянства.

Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг. Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салідарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. На працягу студзеня баставалі і мітынгавалі рабочыя 30 гарадоў Беларусі, але вясной эканамічныя патрабаванні яшчэ пераважалі над палітычнымі. Наогул, колькасць выступленняў так сама пайшла на спад. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэрвень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў маніфест аб увядзенні парламента – Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую – так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыятыве эсэраў.

18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “курлоўскага расстрэлу” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць.