Смекни!
smekni.com

Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя (стр. 3 из 4)

Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, а адносна развіты аграрны капіталізм суіснаваў з паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. У межах расійскага імперыялізму свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі.

Крызіс 1900-1903 гг. і дэпрэсія 1904-1908 гг. Беларускія прадпрыемствы ад крызісу пацярпелі менш, чым расійскія. У 1902-1903 гг. і ў 1906 г. пачалося часовае ажыўленне. У 1904-1907 гг. – наглядалася дэпрэсія (адсутнічаў рост вытворчасці). З 1908 па 1914 гг. – эканамічны ўздым, пад час якога сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці складаў 13,9%. Вынікам крызісу стала паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў.

Але пераважала, як i ранней, дробная прамысловая вытворчасць, яна складала 53,5% ад агульнай, а буйная - толькі 46,5%. Не гледзячы на перавагу, дробная прамысловасць адыгрывала дапаможную ролю (бытавыя паслугі насельніцтву), буйная прамысловасць пераважала ў асноўных галінах вытворчасці.

У параўнанні з папярэднім перыядам зменаў у галіновай структуры не адбылося. На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: харчовая прамысловасць, лесанарыхтоўкі і сплаў, дрэваапрацоўчая, папяровая вытворчасць, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкаваявытворчасці.

Пачалі з’яўляцца на Беларусі манапалістычныя аб’яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Але ўвогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі.

Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, буйную абутковую фабрыку “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка.

Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўке пераважаў германскі капітал (ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысловасцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”; французы валодалі шоўкакруцільнымі фабрыкамі; аўстрыйскі капітал кантраляваў Высачанскую льнопрадзільную фабрыку. Выкарыстоўванне замежнага капіталу садзейнічала пераўзбраенню прадпрыемстваў, росту вытворчасці, росту збыту прадукцыі за мяжу.

У 1900-1913 гг. рост прамысловай вытворчасці на Беларусі адбыўся галоўным чынам за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым у 1900 годзе. Але прамысловае развіцце Беларусі адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.

3 Гарады, гарадское насельніцтва

У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск – 45 буйных прадпрыемстваў з 3.886 рабочымі; Гродна – 19 цэнзавых прадпрыемстваў з 2.342 рабочымі; Пінск, Гомель, Магілёў, Брэст, Барысаў, Мазыр, Смаргонь, Копыль і Орша – прамысловыя цэнтры з некалькімі прадпрыемствамі цэнзавай прамысловасці. Усяго на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці ў 1913 г. налічвалася 57 тыс. рабочых. Агульная колькасць наёмных работнікаў дасягнула 514 тыс. чалавек разам з сельскагаспадарчымі рабочымі, якіх налічвалася каля 114 тыс.

У нацыянальным складзе буржуазіі і пралетарыяту змен у пааўнанні з папярэднім перыядам, не адбылося. Доля беларускай буржуазіі складала каля 2% ад усёй колькасці беларусаў, ці каля 20 тыс. чалавек.

Дабрабыт насельніцтва Беларусі. Сярэднегадавы заробак фабрычна-заводскіх рабочых у 1901 г. склаў 157,9 руб., а ў 1904-1913 гг. у сярэднім 210,4 руб. Выдаткі на жыллё і харчаванне складалі 2/3 заробку. Цэны на галоўныя прадукты на першы погляд былі невялікімі, але ў спалучэнні з мізерным заробкам гэтая перавага Расіі зыходзіла ў нікуды.

У гэты перыяд урад вымушаны быў прыняць шэраг законаў аб паляпшэнні ўмоў працы рабочых. 2 чэрвеня 1903 г. быў прыняты закон аб дапамозе рабочым, што пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 1902-1903 гг. было прынята заканадаўства па рэгуляванні ўзаемаадносін гаспадароў і рабочых у рамеснай вытворчасці. У 1912 г. Дзяржаўнай Думай быў адобраны (павінен пачаць дзейнічаць з 1914 г.) закон аб страхаванні рабочых ад няшчаснага выпадку ці хваробы. Але гэты закон распаўсюджваўся толькі на рабочых цэнзавай прамысловасці, і на Беларусі пад яго дзейнасць падпадала толькi каля 20% працоўных.

4 Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на беларускай зямлі. Экспарту прадукцыі з Беларусі садзейнічала яе блізкае знаходжанне да рынкаў збыту і добрыя шляхі зносін. Аднак гэтыя поспехі адбываліся на фоне невырашанага аграрнага пытання (захоўвалася феадальнае землеўладанне іфеадальныя парадкі на вёсцы). Абвастрыліся гэтыя супярэчнасці пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Менавіта зямельнае пытанне стала падставай да разгону першых дзвух Дзяржаўных Думаў. Патрабавалася правесці неадкладныя рэформы на вёске.

3 лістапада 1905 г. Мiкалай II падпiсаў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян, па якому з 1 студзеня 1907 г. поўнасцю адмяняліся выкупныя плацяжы. Зямля стала ўласнасцю домагаспадара ці абшчыны (пры абшчынным землеўладанні).

А ўказ 9 лістапада 1906 г. (з 14 чэрвеня 1910 г. – дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Урадаваму праекту рэформ на вёске быў супрацьпастаўлены больш радыкальны праект, распрацаваны дэпутатамі Дзяржаўнай думы, але ён быў адвергнуты, а Першая і Другая Думы распушчаны Мікалаем II.

Урадавая рэформа мела пэўныя эканамічныя і палітычныя мэты, сярод якіх – разбурэнне абшчыны, замацаванне прыватнай зямельнай уласнасці, стварэнне “сярэдняга” сялянскага класа – асноўнай сацыяльнай апоры рэжыму. Сялянскі пазямельны банк аказваў фінансавую падтрымку рэформы (купля і продаж зямлі, выдача сялянам ссуд і крэдытаў). У сакавіку 1911 г. на Беларусі (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях) былі ўведзены земствы, што павінна было спрыяць правядзенню рэформы.

Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася:

- разбурэнне сельскай абшчыны. Указ 9 лістапада 1906 г. дазваляў селяніну-абшчынніку патрабаваць часткі абшчыннай зямлі ў прыватную ўласнасць. З 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым;

- насаджэнне хутарскіх ці адрубных сялянскіх гаспадарак. Для прапаганды хутарской формы гаспадарання ствараліся паказальныя хутары, ішла прапаганда хутарской гаспадаркі праз СМІ;

- агратэхнічная адукацыя сялянства, дапамога сялянам у ўвядзенні перадавых на той час тэхналогій. Заахвочвалася кааперыраванне, наём на службу (земствамі) аграномаў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі, прапагандавалася вогнестойкага будаўніцтва, праводзілася меліярацыя і г.д.;

- разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам, перш за ўсё заможным гаспадаркам;

- добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію;

- пашырэнне грамадзянскіх правоў сялян, адмена для іх цялесных пакаранняў, дазвол свабоды выбару месца пастаяннага жыхарства і інш.

Пад час правядзення рэформы на Беларусі наглядаліся некаторыя адметнасці. Хутка праводзілася землеўпарадкаванне, бо 60% агульнай зямельнай плошчы да пачатку рэформы ўжо было ў прыватным землеўладанні, а 34% складалі сялянскія надзельныя землі. На Беларусі меўся вялікі дваранскі зямельны фонд (памешчыцкае непрацоўнае землеўладанне). Менавіта за кошт яго скарачэння павінна было расці сялянскае землеўладанне.

На Беларусі хутчэй разбураліся абшчыны. У Магілёўскай губерні да 1915 г. з абшчын выйшла больш паловы абшчыннікаў, у Віцебскай амаль трэць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях на пачатак рэформы абшчын наогул не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна, з прычыны малазямелля і вялікасямейнасці. Да 1916 г. было створана каля 128 тыс. хутароў і адрубоў, а гэта толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Тым не меньш, гэты было ў межах сярэднягя паказчыка па імперыі.

Перасяленне сялян у іншыя рэгіёны павінна было вырашыць галоўную праблему беларускай вёскі – яе перанаселенасць, асабліва ў усходняй частцы Беларусі. Да 1914 г. з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал., з іх вярнуўся кожны дзесяты. На новых месцах цалкам адсутнічала інфраструктура – не было ўрачоў, школ, дарог і г.д., не кожны змог прыстасавацца ў такіх цяжкіх умовах. Існаваў і другі напрамак эміграцыі беларусаў – краіны Захаду (ЗША, Канада, Германія, Аргенціна, Бразілія). Выязджалі і сяляне, і гараджане (галоўным чынам бегла яўрэйскае насельніцтва ад дзяржаўнага антысемітызму і пагромаў), як на пастаяннае жыхарства, так і на часовыя заробкі (заробленыя грошы выкарыстоўвалі на пакупку зямлі і інвентару). Да 1913 г. выехала 1,5 млн. чалавек, вярнулася 600 тыс.