Смекни!
smekni.com

Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. (стр. 1 из 4)

Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг


План

1. Грамадска-палітычнаежыццёБССРу 1950-1980-ягг

2. РазвіццёгаспадаркіБеларусіў 50-ягг. Спробысацыяльнайпераарыентацыіэканомікі

3. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі

4. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады

5. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў

6. Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады

7. Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг

Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць "нацыяналістычных" беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра – Сталіна.

Тым не менш, моладзь актыўна стварала тайныя таварыствы, абменьвалася думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах у Баранавічах, Брэсце, Жыровіцах. “Саюз беларускіх патрыётаў” дзейнічаў у педвучылішчах Глыбокага і Пастаў, існавала арганізацыя “Свободная Беларусь”. Гэтыя вучнёўскія гурткі не ставілі мэтай здзяйсненне тэрарыстычных актаў ці захоп улады, проста ва ўмовах таталітарызму вучні абменьваліся сваімі думкамі, марылі аб лепшых дэмакратычных часах. Арганізацыі беларускай вучнёвай моладзі былі раскрыты на працягу вясны 1946 і ў 1947 годзе і адразу над іх ўдзельнікамі адбыліся трыбуналы.

Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля адступлення нямецкай арміі тут засталіся ваенныя фарміраванні Арміі Краёвай, украінскай паўстанцкай арміі, беларускіх паліцаяў. Толькі ў лютым 1946 года яны здзейснілі каля 120 забойстваў, 190 грабяжоў, 18 разбоеў, спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю пад час выбараў у Саветы. Асабліва актывізаваліся бынды пад час калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Так званыя “лясныя браты” грамілі сельсаветы, забівалі кіраўнікоў калгасаў. Але паступова бынды страчвалі сацыяльную базу сярод мясцовых жыхароў, бо яны эвалюцыяніравалі ад палітычных праціўнікаў улад у бок крымінальных арганізацый, да тагож у гэтых раёнах былі значна павялічаны міліцыйскія фарміраванні. Да сярэдзіны 1952 года ў асноўным бандфарміраванні “лясных братоў” былі ліквідаваны.

У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай ленінградскай справе было асуджана шмат партыйных работнікаў. На Беларусі даваенныя і пасляваенныя рэпрэсіі звязаны з іменем наркома ўнутраных спраў БССР Цанавы (да лістапада 1951 года). Ён быў ініцыятарам шэльмавання тысяч простых людзей і распачынальнікам працэсаў супраць кіруючых работнікаў рэспублікі, навуковых дзеячаў, культурных работнікаў. Так, ў 1951 годзе па абвінавачванню ў шпіёнстве на карысць Югаславіі быў рэпрэсіраваны нарком адукацыі БССР, прыхільнік адукацыі на беларускай мове П.Саевіч. Цанава арганізаваў кампанію па шэльмаванню выдатнага беларускага навукоўца А.Р.Жэбрака, прэзідэнта АН БССР. Падставай была публікацыя ў амерыканскім часопісе “Навука” артыкула Жэбрака пра савецкую біялогію. 12 лістапада 1947 года А.Жэбрак быў зняты з пасады прэзідэнта акадэміі, а ў верасні 1948 года быў зачынены інстытут біялогіі пры акадэміі навук, які ўзначальваў навуковец.

У жніўні 1946 года выйшла пастанова ЦК кампартыі аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”, з якой пачаліся чысткі ў асяроддзі культурных дзеячаў. Ужо ў студзені 1947 года ЦК КП Беларусі прымае пастанову “Аб рабоце пісьменніцкіх арганізацый”, дзе падвяргае рэзкай крытыке беларускіх пісьменнікаў.

Адначасова з 1947 па 1951 год было ажыццяўлена выданне збора твораў Сталіна на беларускай мове, вялізарным тыражом выйшла бяграфія правадыра, якую павінен быў ведаць кожны савецкі чалавек. У кастрычніку 1952 года пасля перапынку ў 13 гадоў прайшоў XIX з’езд партыі, на якім яна атрымала новую назву – КПСС. Усхваленне асобы правадыра набыла на з’езде незвычайныя памеры.

Культ асобы правадыра садзейнічаў узмацненню ролі партыі як на ідэалагічным фронце, так і ў гаспадарчым будаўніцтве, і дзяржаўным жыцці. Саветы сталі фармальнымі ўстановамі, кандыдаты ў дэпутаты праходзілі абавязковае зацверджанне ў партыйнага кіраўніцтва. У сакавіку 1947 года адбыліся выбары ў ВС БССР, у студзені 1948 і снежні 1950 – у мясцовыя саветы, па традыцыі, на безальтэрнатыўнай аснове і са 100% яўкай. Аднак аднавілася дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі БССР ў лістападзе 1948 года. У прафсаюзы ўваходзіла 85% працоўных Беларусі, толькі калгаснікі не мелі права ўступаць у прафсаюзы. Камсамол налічваў больш за 400 тыс. юнакоў і дзяўчат. Наяўнасць грамадскіх і палітычных арганізацый стваралі ў міжнароднай супольнасці бачнасць адностай дэмакратыі.

Беларусь стала вядомым іграком на міжнароднай арэне. 1 лютага 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін (закон ВС СССР), у сакавіку быў створаны наркамат замежных спраў, які ўзначаліў К.Кісялёў. У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. У верасні БССР падпісала пагадненне з Польскім нацыянальным камітэтам аб абмене насельніцтвам – асобы, якія лічылі сябе палякамі, атрымалі права пераехаць з БССР ў Польскую Рэспубліку і наадварот. Але вызначальныя справы Масква вырашала без узгаднення з беларускім кіраўніцтвам. Так, 16 жніўня быў падпісаны савецка-польскі дагавор аб мяжы, па якому БССР страчвала Беластоцкую вобласць. У лютым 1947 года БССР, дзякуючы намаганням К.Кісялёва, падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (у 1953 г.) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. У верасні 1953 года першым сакратаром КПСС, а значыць і кіраўніком дзяржавы, быў абраны Мікіта Хрушчоў. Пачаўся перыяд адноснай дэмакратызацыі. Пашыраліся правы Саветаў – у жніўні 1955 года Савет Міністраў БССР перадаў Саветам права выдаткоўваць фінансавыя сродкі на будаўніцтва і сацыяльна-культурную і бытавую сферы. Пераадольвалася рэпрэсіўнае мінулае. У верасні 1953 года былі ліквідаваны Асобыя нарады пры Міністэрстве унутраных спраў. А на ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. А рашэннем XXII з’езда партыі Сталін быў выдалены з Маўзалея, пачаўся дэмантаж шматлікіх помнікаў, за ноч быў дэмантыраваны вялізарны помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У 1956 годзе ўпершыню з сярэдзіны 20-х гадоў ЦК кампартыі Беларусі ўзначаліў беларус – К.Т.Мазураў. Праўда, на развіцці нацыянальнай культуры гэта не сказалася – на працягу 1960-1970 гг. беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

У другой палове 1950-х гадоў пашырыліся правы рэспублік. У рэспубліканскае падпарадкаванне былі перададзены некаторыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, а з сакавіка 1957 года рэспублікі атрымалі права самастоўна вырашаць сістэму ўнутранага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Прымаліся асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы.

Без перагібаў не абышлося і ў гэты перыяд. Прынятая на XXII з’ездзе партыі ў 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю над усімі сферамі жыцця краіны і грамадзяніна.

У кастрычніку 1964 года з-за шматлікіх пралікаў у кіраванні краінай Першы сакратар ЦК Кампартыі М.Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л.Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П.Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай.

Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў – яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі. У 1966-1970 гг. у краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Яшчэ больш узрасла роля партыі ў кіраванні ўсімі сферамі жыцця ў краіне. Гэты статус і кіруючая роля кампартыі былі замацаваны ў шостым пункце Канстытуцыі СССР 1977 года. Па традыцыі – праз год была прынята Канстытуцыя БССР – Канстытуцыя развітога сацыялізму.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 – пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Аднавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.