Смекни!
smekni.com

Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (стр. 2 из 4)

7. Шырокае распаўсюджанне ўдарніцтва. На «Гомсельмашы» да канца 1933 г. 100% камуністаў – ударнікі.

8. Замацаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай.

9. Шырокае распаўсюджванне судовых працэсаў над шкоднікамі, яны «знойдзены» на: Віцебскім чыгуначным дэпо, фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г.д.

10.Шырокае развіццё «лагернай эканомікі». Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 – 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).

Трэці пяцігадовы план

Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938–1942 гг. зацверджаны XVII з'ездам КП(б) Б (чэрвень 1938 г.).

Асноўныя палажэнні:

– Павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы.

– Рост аб'ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 раза.

– Рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 раза.

– Рост узроўню народнага спажывання ў 1,5 – 2 разы.

– Пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі.

– Далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.

Вынікі трэцяй пяцігодкі:

1) Развіццё транспарту. Чыгунка (эканамічныя і ваенна-стратэгічныя мэты). Даўжыня чыгуначных склала ў 1940 г. 5,74 тыс. км (на 1,93 тыс. км больш, чым у 1913 г. г.). Новыя лініі: Камунар – Орша, Орша – Лепель, Гомель – Чарнігаў, Асіповічы – Магілёў. Аўтамабільны транспарт: на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 раза ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс. км. Рачны транспарт. Адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт, рэканструяваны інш. Адкрыўся пасажырскі маршрут Гомель – Кіеў. У 1940 г. адноўлены Дняпро-Бугскі канал. Рачны флот папоўніўся новымі судамі. Авіятранспарт. У Мінску пабудаваны аэрапорт, дзейнічае авіялінія Мінск – Масква.

2) У 1940 г. 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% запалак, 30% штучнай аліфы, 25% дражджэй, 11% маргарына, 10% торфу, 10% металарэзных станкоў.

3) Адставанне ў развіцці энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, папяровай прамысловасці, павялічвалася колькасць незавершаных аб'ектаў будаўніцтва.

4) У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя павялічылася ў 1,9 раз, колькасць насельніцтва ў 1,6 раза.

5) Індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях (мэты: ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа – апоры бальшавіцкага рэжыму).

– Нацыяналізаваны ўсе прамысловыя прадпрыемствы (каля 1700).

– У 1940 г. былі ўведзены ў строй 105 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў (26-у Гродне, 39-у Баранавіцкай вобласці і г.д.).

– Рабочы клас за 2 гады павялічыўся ў 3 разы, беспрацоўе было ліквідавана.

– У Заходнюю Беларусь накіравана дзесяткі тысяч спецыялістаў і партыйных работнікаў (18 тыс. – ад прафсаюзаў).

– Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае, усталявалася камандная сістэма кіравання.

6) Шырокае развіццё «лагернай эканомікі». Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 – 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Прыкметы камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў эканоміцы:

– нацыяналізацыя сродкаў вытворчасці;

– выцісканне прыватнай і саматужна-рамеснай вытворчасці;

– цэнтралізацыя ўсёй прамысловасці;

– уладкаванне дзяржаўнага манапалізму ў вытворчасці і размеркаванні;

– рост бюракратыі, загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі

Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР (у 1928–1929 гг. яна складала 51%). У параўнанні з 1916 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў 1926 г. вырасла на 48,2%, свіней на 27,9%, авечак на 100,5%, коней на 55,1%. Больш было і пасяўных плошчаў, але засявалася больш траў і тэхнічных культур. Агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927–1928 гг. зніжаліся (дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх магчымасцяў). Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. Задачы перад с/г:

– задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну;

– удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).

Першы пяцігадовы план

Да 1927 г. адносіны гэтай задачы вырашаліся рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., калі пад пагрозай аказаліся планы індустрыялізацыі, шляхі пераадолення бачылі ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі (І. Сталін). Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928–1933 гг. Яго асноўныя палажэнні:

Пад’ём вытворчасці ў асабістым сектары – дапамога матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхнікай, падрыхтоўкай кадраў з боку дзяржавы.

Прыцягнуць да калектывізацыі каля 79.400 сялянскіх двароў (9,8% гаспадарак).

Артыкул І. Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. У ім аб’яўлялася «рашаючая перамога» на шляху калектывізацыі, але ў калгасах тады было толькі 6 –7% сялянскіх гаспадарак, у асноўным бедната. Публікацыя І. Сталіна стала пераломнай з’явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Вылучаецца два этапы калектывізацыі:

– першы этап: 1928 – другая палова 1929 г. – калектывізацыя пераважна эканамічнымі метадамі;

– другі этап: канец 1929–1934 гг. шляхам адміністрацыйнага прымусу.

Прыкметы масавай калектывізацыі (адміністрацыйнага прымусу):

1) Стварэнне інтытута ўпаўнаважаных, у тым ліку «брыгад дапамогі калектывізацыі», «дваццаціпяцітысячнікаў» з ліку прамысловых рабочых. На Беларусь прыслалі 612 чалавек (99 з завода «Чырвонае Сормава»). З іх 402 працавалі старшынямі і членамі праўленняў калгасаў (адначасова мелі слабыя ўяўленні аб с/г).

2) Выкарыстоўванне гвалтоўных метадаў, запалохвання і прымусу: аб’яўленне класавымі ворагамі, агентамі кулацтва, падкулачнікамі нежадаючых абагульняць маёмасць. Меры – арышт, пазбаўленне права голасу, высылка.

3) Палітыка «раскулачвання» на вёсцы. Першая хваля: люты-май 1930 г., раскулачана і выслана 15.629 гаспадарак.

4) Улады не выкарыстоўвалі метады эканамічнага заахвочвання. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адбываўся масавы забой асабістай жывёлы.

5) Не існавала гатовых формаў рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы ў калгасе, яе ўліку і аплаты, суадносін грамадскага і індывідуальнага спосабаў гаспадарання.

6) Рост сялянскіх хваляванняў, за 1930 г. 520 антысавецкіх узброеных выступленняў.

За тры месяцы 1930 г. (студзень – сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі вырас у 10 разоў (58% гаспадарак калектывізавана). Студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б) Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г. (пастановай ЦК УКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву» завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932–1933 гг.).

Сялянскія хваляванні мелі вынікам артыкул І. Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў» (2 сакавіка 1930 г.). У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. За сітуацыю, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны «Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі» (быў складзены паспешліва, у адміністрацыйным парадку, без удзелу калгаснікаў і ўліку іх інтарэсаў).

Вынік з’яўлення артыкула: зніжэнне працэнта калектывізацыі з 58% да 11% гаспадарак, частка сельгасарцеляў распалася, шмат аказалася на мяжы распаду.

Прыкметы другой хвалі прымусовай калектывізацыі (1930–1934 гг.):

Пачалася адразу пасля масавых выхадаў з калгасаў.

Актыўная роля МТС (машынна-трактарных станцый). Мэты іх стварэння: пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці; правядзенне раскулачвання (палітаддзелы пры МТС); нагляд за мясцовым партыйным кіраўніцтвам;

Да канца 1930 г. – 6 МТС на Беларусі, у 1932 г. – 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў).

Працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%.

Адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі: пастанова ЦК УКП(б) «Аб чарговых мерапрыемствах па арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў» (люты 1932 г.) і: пастанову «Аб калгасным гандлі і памяншэнні падатку на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі» (чэрвень 1932 г.), яны прадугледжвалі:

– мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гаспадаркі;

– мерапрыемствы па размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў;

– мерапрыемствы па забеспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі і інш.

Ліквідацыя кулацтва. Падзел кулацтва на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі (накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі), найбольш заможныя (разам з сем'ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан), усе астатнія (пазбаўляліся права на надзел зямлі, траплялі ў катэгорыю спецпасяленцаў, знаходзіліся пад адміністрацыйным наглядам у своеасаблівых рэзервацыях). Вясна 1931 г. – другая хваля раскулачвання. Як вынік, у Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак і 600 – 700 тыс. чалавек назаўсёды пакінулі родныя мясціны.