Смекни!
smekni.com

Асаблівасці індустрыялізацыя на тэрыторыі БССР (стр. 1 из 2)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма

Асаблівасці індустрыялізацыя на тэрыторыі БССР

Выканаў:

Студэнт 4 курса 9 групы

Трафімаў Ж.

Мiнск, 2004


У сярэдзіне 20-х гадоў у СССР ішла вострая унутрыпартыйная барацьба за выбар далейшага шляху развіцця краіны. У гэтай барацьбе атрымала перамогу дактрына Сталіна аб фарсіраванай пабудове сацыялізму Ў СССР ва ўмовах капіталістычнага акружэння. Яна імкнулася ліквідаваць многаўкладнасць у эканоміцы і рынкавых адносінах, правесці паскораную індустрыялізацыю, культурную рэвалюцыю, умацаванне палітычнай сістэмы.

Планавая мадэрнізацыя краіны прадугледжвала хуткае скарачэнне разрыву ва ўзроўні эканамічнага развіцця паміж СССР і заходнімі краінамі, закладала фарсіраваныя тэмпы стварэння індустрыяльнага патэнцыялу. Вядомыя словы Сталіна:”Мы адстаялі ад перадавых краін на 50-100 гадоў. Мы павінны прабегчы гэтую адлегласць за дзесяць гадоў”.

Працэсы мадэрнізацыі і рацыяналізацыі правысловай вытворчасці ў вядучых капіталістычных краінах у 20-е гады паставілі перад кіраўніцтвам Савецкага Саюза пытанні аб тэмпах і метадах далейшага эканамічнага развіцця. У справаздачным дакладзе ЦК ХIV з’езду партыі ( снежань 1925 г.) Сталін адзначыў неабходнасць хутчэйшай індустрыялізацыі дзяржавы. У рэзалюцыі красавіцкага Пленума ЦК УКП(б) 1926 г. Канстатавалася, што “індустрыялізацыя краіны з’яўляецца той задачай, паспяховае вырашэнне якой вызначае далейшы рост усёй гаспадаркі ў цэлым на шляху да перамогі сацыялізму”.

Савецкі Саюз у канцы 20-х гадоў знаходзіўся на пачатковых этапах індустрыялізацыі. У буйнай тагачаснай прамысловасці да пачатку першай пяцігодкі стваралася толькі 20-25% нацыянальнага даходу СССР. У аграрнай вытворчасці было занята амаль 80% працоўнага насельніцтва краіны. Узровень вытворчасці савецкай прамысловасці ў разліку на душу насельніцтва ў 5-10 разоў быў ніжэй душавой вытворчасці індустрыяльна развітых краін. У СССР не выраблялася большая частка абсталявання для металургіі, хімічнай вытворчасці, станкоў, машын для харчовай і лёгкай прамысловасці. У прамысловасці выкарыстанне старога абсталявання наблізілася да 100% дарэвалюцыйнага ўзроўню. Далейшы рост быў пастаўлены ў залежнасць ад новага будаўніцтва і рэканструкцыі прамысловых прадпрыемстваў.

Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. Для гэтага вызначалася пераважнае развіцё цяжкай індустыі, якая павінна была забяспечыць пераўзбраенн ўсіх галін народнай гаспадаркі, дастатковы ўзровень абараназдольнасці краіны.

У Беларусі індустрыялізацыя была часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. Нягледзячы на дасягнутыя поспехі ў аднаўленні прамысловасці, Беларусь заставалася недастаткова развітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6% тэрыторыі і 3,4% насельніцтва СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6% прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублі складала 23,5% (у СССР – 39,1%). Асноўныя галіны прамысловасці спецыялізаваліся на перапрацоўцы лясной сыравіны і прадуктаў сельскай гаспадаркі. У1926 г. Дробныя саматужнікі выпускалі 41,1% усёй прамысловай прадукцыі і складалі амаль ¾ усіх рабочых. На прамысловае развіццё адмоўна ўплывалі недастатковасць энергетычных магутнасцяў, недахоп кваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных кадраў.

Зыходзячы з асаблівасцяў прамысловай вытворчасці, наяўнасці сельскагаспадарчай сыравіны, аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі, беспрацоўя ў гарадах ( каля 50 тысяч чалавек), Х з’езд КП(б)Б у снежні 1925 г. І красавіцкі Пленум ЦК 1926 г. Вызначылі курс на развіццё прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сыравіны, галін па вытворчасці спажывецкіх тавараў. Было намечана таксама развіццё асобнох галін прамысловасці, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагаспадарчага машынабудавання. За тры гады (1925-1928) у прамысловасць Беларусі было ўзладзена 40 млню рублёў. Амаль 60% гэтых сродкаў пайшло на рэканструкцыю і рамонтныя работы. Асноўныя капіталаўкладанні былі накіраваны ў паліўную, дрэваапрацоўчую, тэкстыльную і швейную галіны. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудавання і энергетыкі. За гэты перыяд у рэспубліцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх мінскія заводы “Энергія”, “Камунар”, гарбарны завод у Віцебску, швейная фабрыка ў Гомелі. У маі 1927 г. Непадалёку ад Оршы пачалося будаўніцтва БелДРЭС.

У адпаведнасці з рашэннямі ХV з’езда УКП(б) быў распрацаваны пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР – 1928/29 -1932/33 гг. Яго кантрольныя лічбы ў лютым 1929г. Прыняў ХII з’езд КП(б)Б, а ў маі 1929г. зацвердзіў IХ Усебеларускі з’езд Саветаў. Асноўнай задачаў пяцігодкі з’яўлялася стварэнне прамысловасці і рост нацыянальных кадраў прамысловых рабочых, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі, выкараненне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы. Асноўныя фонды дзяржаўнай прамысловасці рэспублікі планавалася павялічыць у 4,4 раза, тады як у цэлым па краіне – у 2,9 раза. У пяцігадовым плане было закладзена больш хуткае развіццё лёгкай прамысловасці. Пры агульным росце валавой прадукцыі буйной прамысловасці на 331,8% павелічэнне па групе “А” вызначалася на 184,9%, у той час як па групе “Б” – на 427,8%. Пяцігадовы план быў хаця і напружаны, але збалансаваны.

Першыя два гады пяцігодкі далі адчувальныя вынікі. Прамысловасць рэспублікі значна вырасла, змяніліся псіхалогія і палітычныя погляды рабочага класа Беларусі. На адно буйное прадпрыемства на пачатак пяцігодкі прыходзілася каля 250 рабочых, а праз два гады – ужо 870. Шмат паказчыкаў было перавыканана, аб чым сведчылі вынікі вытворчасці.

У другой палове 1929г. Сталін пачаў ажыццяўляць “вялікі скачок” у развіцці дзяржавы. Аптымальны план першай пяцігодкі быў адкінуты як састарэлы і былі навязаны павышаныя заданні. На завяршальны 1932 г. планаваўся прырост прамысловай прадукцыі БССР на 22,3% больш, чым было прадугледжана заданнем. Неўзабаве было аб’яўлена, што цэлы шэраг галін прамысловасці можа выканаць пяцігодку за 3 гады. Менавіта ў гэты перыяд абвастрылася праблема накапленняў. Але ў выніку фарсіравання калектывізацыі знізілася сельскагаспадарчая вытворчасць. Па сыравіннай базе быў нанесены сур’ёзны ўдар, які ў многім ускладніў выкананне пяцігадовага плана.

У Беларусі, як і па Саюзе ў цэлым, высокія тэмпы не адпавядалі фінансавым магчымасцям краіны і ўнутранаму аб’ёму рынку. Тым не менш партыйнае кіраўніцтва краіны замест зніжэння тэмпаў прамысловага будаўніцтва пайшло на злом рынку. Дадатковымі крыніцамі фінансавання становяцца эмісія грошай, пашырэнне вінна-гарэлачнай выіворчасці, штучнае павышэнне цэн на прамысловую прадукцыю і зніжэнне на сельскагаспадарчую, павелічэнне падаткаў насельніцтва.

Узрасла доля дзяржаўных унутраныж пазык. Яны сталі стогадовымі, размяшчаліся арганізавана па падпісцы сярод насельніцтва пад кантролем партыйных і дзяржаўных органаў. У 1928 г. залаты рубаль (чырвонец) перастаў быць канвертаваным. У абарачэнні засталіся толькі папяровыя грошы і дробная разменная манета. Рэальная вартасць рубля за першую пяцігодку знізілася на 60%. Адбываўся хуткі рост цэн. Рэальная зарабатная плата да канца першай пяцігодкі знізілася амаль на 20%.

У выніку рост прадуккцыйнасці працы стау адставаць ад зададзеных тзмпау,сабекошт прадукцыі заставаўся высокім. Сур’знай праблемай стаў выпуск бракаванай нядобраякаснай прадукцыі. УБССР многія галіны вытворчасці не выканалі пяцігадовы план (прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, хімічнай, паліўная, энергетычная). Патрабавалася змена сістэмы метадаў у розных сферах дзейнасці. Уводзілася камандна – адміністрацыйная сістэма кіравання, якая прадугледжавала дырыктыўнае планавае размеркаванне рэсурсаў і прадукцыі, устаўленне цэн зверху.

У 1932 г. 17 канференцыя УКП(б) канчаткова адмяніла апошнія стымулы нэпа, падкрэсліўшы ў сваёй рэзалюцыі “поўную несумяшчальнасць з палітыкай партыі і інтарэсамі рабочага класа буржуазна-нэпманскіх скажэнняў прынцыпу гаспадарчага разліку”. На аснове рашэння ЦВК СССР ад 5 студзеня 1932 г. “ аб рэарганізацыі сарнаргасаў” беларускі Саўнаргас быў пераўтвораны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыемствы цяжкай і лясной прамысловасці перападпарадкаваны адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна аднаўлялася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю перыяду “ваеннага камунізму”. У пачатку 30-х гг. трэсты спынілі сваё існаванне. Гандаль стаў замяняцца размеркаваннем рэсурсаў "зверху" па фондах i нарадах. Забеспячэнне 1ндустрыялтзацыі грашовымі сродкамі ўскладалася на Наркамат фінансаў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан i галіновыя наркаматы. У выніку непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага капітальнага будаўніцтва стала не вытворчасць, а сфера размеркавання i абарачэння - падатак з абароту i пазык, якія размяшчаліся сярод насельніцтва.

Тым не менш вынікі пяцігодкі былі значныя. Было ўведзена ў дзеянне 538 прадпрыемстваў, з ix 78 буйных. У тым ліку Гомсельмаш, швейныя фабрыкі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве i Бабруйску. Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, БелДРЭС i iнш. Удзельная вага буйной прамысловасці ўзрасла з 41,3% да 67%. Выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 2,7 раза (паводле плана ў 3,8). На Беларусі былі створаны паліўная, машынабудаўнічая, хімічная галіны прамысловасці, наладзілася вытворчасць штучнага валакна, трыкатажу. Самым важным сацыяльным вынікам пяцігодкі была ліквідацыя беспрацоўя. Удзельная вага рабочага класа з 11,3% павялічылася да 20%. 3 прамысловасці былі выцеснены капіталістычныя элементы, дзяржава зрабілася манапольным yлacнiкaм.