Паколькі ў 1920-1929 гг. у КН(б)Б былі прыняты нека-торыя бундаўцы, меншавікі і эсэры, для яе як бы "аздараў-лення" праводзіліся чысткі партыі. У выніку першай з такіх чыстак і абмену партдакументаў у жніўні — кастрычніку 1921 г. з КП(б)Б было выключана 1 589 чалавек (24,7 %). Шырокая чыстка была праведзена і ў красавіку 1929 г., у выніку з радоў КП(б)Б было выключана 3 717 чалавек. Ад-нак колькасць членаў КП(б)Б павялічвалася. У студзені 1933 г. беларуская партарганізацыя налічвала 65 040 членаў і кан-дыдатаў у члены партыі. Гэта быў самы высокі паказчык з 1918 па 1940 г.
Разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму
Паняцце "нацыянал-дэмакратызм" узнікла ў пачатку XX ст. і азнача-ла кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучае агуль-надэмакратычныя ідэі і мэты з задачамі сацыяльнага і нацы-янальнага вызвалення прыгнечаных народаў. На пазіцыях нацыянал-дэмакратызму стаялі дзеячы беларускага адраджэн-ня канца ХІХ — пачаткуХХ ст., — «нашаніўцы», Беларуская сацыялістычная грамада, ідэолагі і кіраўнікі БНР. Практычным уваеабленнем нацыянал-дэмакратызму стала і палітыка беларусізацыі.
Аднак у другой палове 1920-х гг. поспехі ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі началі разглядацца як умаца-ванне і пашырэнне беларускага нацыяналізму. Так, на XI з'ездзе КП(б)Б (лістапад 1927 г.) заяўлялася, што неабходна пашыраць беларусізацыю і весці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулым быў прагрэсіўнай з'явай, але ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыў контррэвалюцыйны характар.
У маі 1929 г. ЦК ВКГІ(б) накіраваў у БССР камісію пад кіраўніцтвам старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі Кампартыі Украіны У. Затонскага. У дакладзе, зробленым У. Затонскім 27 чэрвеня 1929 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, крытычна ацэньвалася "Гісторыя Беларусі" В. Лас-тоўскага за ідэалізацыю мінулага, былі выказаны крытыч-ныя заўвагі ў адрас Я. Коласа, Я. Купалы, Я. Лёсіка, Б. Эпімах-Шыпілы і іншых прадстаўнікоў беларускай твор-чай інтэлігенцыі. Негатыўна была ацэнена дзейнасць кіраў-нікоў рэспублікі: старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, наркома асветы А. Баліцкага, наркома земляробства Дз, Прышчэ-пава і інш. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста I. Сталіну. Вывады камісіі знайшлі адлюстраванне і ў рэзалюцыі XIIIз'езда КП(б)Б (май 1930 г.), у якой адзна-чалася, што галоўнай небяспекай для нацыянальнай палі-тыкі з'яўляецца менавіта нацыянал-дэмакратызм.
Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам, або, як здзекліва гаварылі партыйныя функцыянеры, "нацдэмамі", стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынёй ДПУ БССР Р. Рапапортам справа так званага "Саюза вызвалення Беларусі" (СВБ). Вясной-летам 1930 г. са згоды першага сакратара ЦК КП(б)Б К. Гея было арыштавана больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у тым ліку 25 бы-лых членаў партыі беларускіх эсэраў, а таксама акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, наркомы земляроб-ства Дз. Прышчэпаў і асветы А. Баліцкі, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і інш. Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што з'яўляліся членамі контррэвалю-цыйнай нацыяналістычнай арганізацыі "Саюз адраджэння Беларусі" (САБ), у далейшым перайменаванай у "Саюз вызвалення Беларусі" (СВБ), ажыццяўлялі шкодніцтва на гаспадарчым, культурным, ідэалагічным і іншых участках са- цыялістычнага будаўніцтва, праводзілі антысавецкую нацы-яналістычную агітацыю, ставілі мэтай адарваць БССР ад СССР і г.д. Па ўзгадненню з Палітбюро ЦК ВКІІ(б) і АДПУ СССР меркавалася правесці адкрыты працэс, але сабраць дастатко-ва ўлік не ўдалося. Большасць з арыштаваных не прызналі сваёй віны, аднак былі асуджаны ў сакавіку 1931 г. на тэрмін ад 3 да 10 гадоў або высланы ў аддаленыя раёны. Прэзідэнт
АН БССР У. Ігнатоўскі не вытрымаў маральнага цкавання і скончыў жыццё самагубствам. Усе, хто праходзіў па справе СВБ, былі зноў арыштаваны ў 1937-1941 гг., большасць з іх расстраляны ці загінулі ў канцлагерах. Тыя, хто ацалеў, былі зноў арыштаваны ў 1949-1952 гг. і асуджаны на вечвае пасяленне ў Сібіры. Усе асуджаныя па справе СВБ былі рэабілітаваны ў 1956 — 1988 гг. за адсутнасцю саставу злачынства.
Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг
Пад палітычнымі рэпрэ-сіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да кры-мінальнай адказнасці за дзяржаўныя (так званыя контррэва-люцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіра-ванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судо-вымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.
Пачаткам палітычных рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый насельніцтва падчас Гра-мадзянскай вайны і ў 1920 н гг. Каля вытокаў палітычных рэпрэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў I. Сталін.
Сваю ідэалогію і дакладна распрацаваны механізм палі-тычныя рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг. Ідэала-гічным абгрунтаваннем з'явіўся тэзіс I. Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца.
Галоўныя мэты палітычных рэпрэсій — аслабіць супра-ціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць "ворагаў народа", якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і пас-пяховаму рух па шляху пабудовы сацыялізму. "Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва, — лічыў I. Сталін, — з'яўляюцца неабходным элементам наступленяя".
Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Разгалінаваная сістэма прадпрыемстваў і ўста-ноў Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў і спецпасяленняў НКУС СССР (ГУЛАГ) давала магчымасць накіроўваць палітзняволеных у самыя аддаленыя месцы СССР. ГУЛАГ па сваіх вытворчых паказчыках з'яўляўся самым ма-гутным з "наркаматаў" у СССР.
Справа "Саюза вызвалення Беларусі" была пачаткам сістэ-матычных рэпрэсій у Беларусі. У 1930 г. былі "раскрыты" таксама "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-лніёнскія арганізацыі", у прыватнасці беларускі філіял "Пра-цоўнай сялянскай партыі", беларускі філіял "Прампартыі", беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)". Па кожнай з гэтых спраў было асуджана ад 30 да 60 чалавек. У 1931-1938 гг. прайшлі таксама сфабрыкаваныя палітычныя працэсы над удзельнікамі "Аб'яднанага антысавецкага пад-полля", "Беларускай аўтакефальнай царквы", "Беларускага нацыянальнага цэнтра", Польскай арганізацыі вайсковай, "Партыі вызвалення сялян" і інш.
Контррэвалюцыйныя арганізацыі "шкоднікаў і нацдэ-маў" былі выкрыты практычна ва ўсіх важнейшых дзяр-жаўных, гаспадарчых, навуковых органах і арганізацыях: Акадэміі навук, Беларускім нацыянальным цэнтры, Дзярж-нлане, Белтрактарацэнтры, наркаматах земляробства, ахо-вы здароўя, асветы, у папяровай прамысловасці і інш. Былі створаны надзвычайныя, пазасудовыя органы, "двойкі" "тройкі", асобыя нарады, калегіі НКУС, пасяджэнні якіх ажыццяўляліся без прысутнасці адваката і пракурора, ча-ста нават смяротныя прысуды выносіліся без выкліку аб-вінавачваемага на пасяджэнні "суда". Шырокае распаўсюдж-ванне атрымала асуджэнне па спісках. Як правіла, іх зацвярджалі сакратары ЦК КП(б)Б і кіраўнікі НКУС. Пры-суды абскарджанню не падлягалі. Смяротныя прысуды црыводзіліся ў выкананне адразу ж пасля вынясення пры-гавору.
Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, контр-рэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіён-скай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават япон-скай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш.
Пры гэтым лічылася, што адным з асноўных доказаў віны з'яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя "выбівалі" паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныя катаванні, здзекі і інш.
29 ліпеня 1937 г. адбыўся III Пленум ЦК КП(б)Б, ра-шэнні якога аб неабходнасці самай рашучай барацьбы за па-будову сацыялізму выклікалі абвальны працэс масавага псіхозу ў выкрыцці "ворагаў народа". 3 сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так зва-нага "Аб'яднанага антысавецкага падполля" (ААП). "Ворагі народа" былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншых установах. Было арыштавана 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кірую-чых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 26 супра-цоўнікаў ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома, 41 вык-ладчык ВНУ, 25 акадэмікаў і навуковых супрацоўнікаў, 20 пісьменнікаў і літаратурных работнікаў, былыя бундаў-цы, эсэры, царкоўнікі і інш. Паднялася новая хваля ідэйна-га асуджэння "ворагаў народа" ў друку. Праводзіліся шмат-лікія мітынгі, на якіх працоўныя патрабавалі асуджэння і знішчэння шкоднікаў, здраднікаў, шпіёнаў і дыверсантаў.
Палітычныя рэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця "во-рагаў народа" акрамя фізічнага вынішчэння рэальных ці ўяў-ных праціўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не менш жудас-ны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, дано-саў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэн-ня і хлусні на самога сябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Архіўныя матэрыялы захоўваюць многія тысячы "па-каяльных паказанняў", у тым ліку Я. Коласа, Я. Купалы, іншых відных палітычных, дзяржаўных дзеячаў БССР. Гэта была маральная трагедыя сумленных і шчырых людзей.