Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма:
Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi
Мiнск, 2007
Еўрапейскiя краiны ў XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў, росту нацыянальных рухаў. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зрухаў, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэсаў не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ў разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ўлады i ўзровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ўплывы.
Беларускi этнас прайшоў складаны шлях да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэсаў развiцця этнiчнай свядомасцi i нацыянальнай культуры памiж заходняй i ўсходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладой нацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрысаў нацыянальнай iдэi i ўвогуле самавызначэнне беларускай нацыi. Аб’ектыўна працэс яе фармiравання ў XIX — пачатку ХХ стст. вызначаўся асаблiвасцямi i характарам сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыі краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структуры грамадства, i вынiкамi палiтыкi расiйскага ўрада ў Беларусi, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця недастатковымi тэмпамi пашырэння пiсьменнасцi, моўнай i канфесiйнай блiзкасцю да рускiх, што ўзмацняла асiмiлятыўныя працэсы і інш. Праз шэраг складаных этапаў у сваёй эвалюцыі этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі і на пачатку ХХ ст., значна паскорыўся і выйшаў на стадыю фарміравання нацыі. У савецкай і беларускай этнаграфінай навуцы, станаўленне і наяўнасць нацый доўгі час звязвалася з прысутнасцю наступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расы нацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы[1].
Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi ўкладвалася ў асноўным у межы пяцi губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлёўскай i мiнскай. Атлас 1864 г. А.Ф. Рыцiхiна i складзеная iм “Этнаграфiчная карта Еўрапейскай Расii” (1825 г.) аркэслiвала тэрыторыю рассляення беларусаў: на захадзе ад сувалак i Беластока далей па рэках Нараў, Ясельда, прыпяць да яе ўпадзення ў Днепр, на поўнач i ўсход паўночней Вiльнi, далей на Свянцяны, Люцын, Вялiкiя лукi на захад ад Вязьмы i Мглiна, далей па Дняпру да вусця Прыпяцi. Я.Ф. Карскi, М.В.Доўнар-Запольскi, члены Маскоўскай Дыялекталагiчнай камiсii на аснове этналiнгвiстычных прыкмет пашыралi этнiчную тэрыторыю беларусаў на правабярэжжа Прыпяцi, а на ўсходзе — да Ржэва i Бранска.
Галоўным арэалам кансалiдацыі беларускай нацыi былi цэнтральная i паўночна-заходняя часткi Беларусi, што вызначалiся як эканамiчна, сацыяльна i палiтычна найбольш развiты рэгіён Беларусi. Тут быў найвышэйшы працэнт пiсьменнага насельнiцтва (да 70 % у 1913 г. сярод мужчын) i пражывала каля 70 % карэспандэнтаў газеты “Наша Нiва”. Марудна этна-кансалiдацыйны працэс адбываўся ў паўночна-усходняй i ўсходняй частках Беларусi. Значнай доля беларусаў была (паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове) у Велiжскiм (87,5 %), Невельскiм (84,0 %), Себежскiм (47, 1%), паветах Вiцебскай губернi, Красненскiм (90,0 %) павеце Смаленскай губернi, Суражскiм (каля 70%) павеце Чарнiгаўскай губернi i некаторых iншых, што знаходзяцца па-за межамi тэрыторыi сучаснай беларускай дзяржавы. На прасторы апошняй удзельная вага прадстаўнiкоў карэннай нацыяльнасцi перавышала 73%[2].
Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ў пачынальнiкаў беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?
На думку чэшскага гiсторыка Мiраслава Хроха, развiццё большасцi еўрапейскiх нацыянальных рухаў праходзiць тры фазы. На першай з iх абуджаецца цiкавасць адносна невялiкай групы адукаваных людзей да мовы, гiсторыi i фальклору пэўнай этнiчнай групы. Наступная фаза звязана з правядзеннем нацыянальнай агiтацыi, калi група патрыётаў ставiць мэту пашырэння нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, мабiлiзацыi гэтага насельнiцтва i яго iнтэргацыi ў этнiчную супольнасць. Калi гэта мэта дасягнута, нацыянальны рух уступае ў трэцюю фазу — масавага руху, у якiм большая частка грамадства ахоплена iдэямi нацыянальнай самасвядомасцi i iмкнецца да палiтычнай аўтаноміі[3].
Наступленне азначаных трох фаз адбывалася нераўнамерна i неадначасова. Нацыянальныя рухi народы Расiйскай iмперыі ахапiлi некалькi пазней, чым астатнюю Еўропу.
Беларусаў у XIX — пачатку ХХ ст. можна ў пэўнай меры аднесцi да лiку маладых нацый, якiя мелi непаўнацэнную сацыяльную структуру, у якой звычайна адсутнiчалi ўласныя элiты, а нярэдка i сярэднiя гарадскiя слаi. “Маладыя” нацыi ў мiнулым цi нiколi не сфармiроўвалi ўласныя палiтычная структуры, цi iх традыцыi сярэдневяковай дзяржаўнасцi былi разбураны напачатку новага часу. “Маладыя” нацыя былi “сялянскiмi” народамi, часта не мелi сваёй лiтаратурнай мовы i высокай культуры. Акрамя беларусаў ў Расiйскай iмперыi да гэтай катэгорыi этнiчных груп адносiлiся ўкраiнцы, лiтоўцы, эстонцы, латышы i iнш. У сапраўднасцi нельга вылучыць iдэальны тып “старой” цi “маладой” нацыi, есць мноства змешаных i пераходных формаў, з захаваннем астаткаў уласных элiт i высокаразвiтых культур.
Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi ў пачатку XIX ст., поруч з украiнцамi i лiтоўцамi i апярэдзiўшы напачатку фiнаў, эстонцаў i латышоў. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыi можна шукаць ў канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi, патрыятызме часткi шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага. У пачатку XIX ст. яшчэ цяжка было ўявiць , i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзе будуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне аб стварэннi беларускай дзяржаўнасцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусi развiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i ў Лiтве выступаў Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыкаў i студэнтаў ў 1810-х — пачатку 1820-ых гадоў пачалi з’яўляцца парасткi iдэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Баброўскi, I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiкаў беларускага пiсьменства XVI - XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiх iнтэлiгентаў зразумелымi i папулярнымi былi iдэi аднаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага i дзяржаўнасцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларусаў студэнтаў-сяброў таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў, перш за ўсё, Я.Чачота, Т.Зана i iнш. Беларуская iнтэлегенцыя таго часу фармiравалiся пераважна з выхадцаў з духавентва i збяднелай шляхты[4].
10 снежня 1831 г. у Парыжы было створана “Таварыства лiтоўскае i рускiх зямель”, у склад якога ўваходзiлi А.Мiцкевiч, I.Дамейка. Мэтай таварыства было вывучэнне мiнуўшчыны i гаспадаркi Беларусi, Лiтвы i Валынi, дэмаманстрацыя сусветнай супольнасцi, што насельнiцтва былога Вялiкага княства Лiтоўскага застаецца “адным з народаў Еўропы...”. У сярэдзiне XIX ст. адчувальным становiцца ўплыў беларускай лiберальнай думкi, прадстаўленай гурткамi А.Кiркора у Вiльнi, В.Дунiна-Марцiнкевiча ў мiнску, А.Вярыгi-Дарэўскага ў Віцебску. Асобныя творы на беларускай мове ў гэты час стварылi Я.Чачот, Я.Баршчэўскi, А.Рыпiнскi, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай для творчасцi В.Дунiна -Марцiнкевiча. Творчасць i погляды гэтага кола iнтэлiгенцыi не заўжды мелi акрэслены нацыянальны змест, але аб’ектыўна садзейнiчалi развiццю нацыянальнай культуры i свядомасцi.
Сярод дэмакратычнай iнтэлiгенцыi ў 60-я гг. XIX ст. сфармiравалася адносна невялiкая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развiцця. Лiдэрам гэтай групы быў К.Калiноўскi, якi ўскосна выказаў iдэю аб самастойнасцi Беларуска- Лiтоўскай рэспублiкi. Першыя спробы нацыянальнай агiтацыi былi вельмi эфiмернымi i кароткачасовымi. Расiйская рэпрэсiўная палiтыка, выразна аформленая пасля падаўлення паўстання 1863 г., значна запаволiла нацыянальную культурна-асветнiцкую дзейнасць, фармiраванне палiтычных сiл i арганiзацый. Гэты фактар побач з адносна невысокiмi тэмпамi сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыi Беларусi, стаў прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыянальнай эмансiпацыi, звязанай з палiтычнай агiтацыяй.
Станаўленне беларускай iнтэлiгенцыi было шчыльна звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiкаў i даследчыкаў фальклору, лiнгвiстаў, гiсторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX - пачатку ХХ стст. з’явiлiся грунтоўныя працы I. насовiча, М. Нiкiфароўскага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. Доўнар-Запольскага i iнш., з выданнем якiх пачынаецца развiццё навуковага беларусазнаўства. Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, пачынаецца ў 80-ых гадах XIX ст., найперш з дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выдання аднаiменнага гектаграфiчнага часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе, Маскве. У публiкацыях на старонках “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне да землякоў-беларусаў”) дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне самастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне складанасцi гiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гоманаўцы сцвярджалi самастойныя задачы беларускага нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэратыўнага пагаднэння Беларусi i iншымi народамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяй па пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Дачыненне да выдання “Гомана” мелi студэнты-ураджэнцы Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш[5].