Смекни!
smekni.com

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi (стр. 3 из 3)

Адным з iстотных фактараў станаўлення беларускай нацыi былi мiграцыйныя працэсы. Яны ахапiлi, перш за ўсё, сялянства. Гэта i сезонныя перамяшчэннi з мэтай знайсцi заработак, i больш сталая працоўная дзейнасць на прамысловых прадпрыемствах цэнтральнай часткi Расii, шахтах i руднiках Данбаса, партах Рыгi і Адэсы i г.д. У працэсе працоўнай дзейнасцi ажыццяўляўся пастаянны абмен этна-культурнай iнфармацыяй. У канцы XIX ст. за межамi кампактнага рассялення беларусаў пражывала звыш 540 тыс. чалавек. Тут не улiчаны тыя, хто выехаў для працы на прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Амерыкi, Заходняй Еўропы i Аўстралii. У пецярбургу беларусы на мяжы XIX-ХХ ст. i пазней складалi найбуйшейшую групу iншаэтнiчнага насельнiцтва. Звыш 30 тыс. рабочых (без уліку членаў сямей) працавала на прадпрыемтсвах масквы i Адэсы. Уплывовай была знешняя мiграцыя ў Беларусь. Гэта былi чыноўнiкi, ваеннаслужачыя, памешчыкi, прадстаўнiкi вольных прафесiй i г.д. У канцы XIX ст. яны скаладалi больш 2 % насельнiцтва i былi выхадцамi пераважна з цэнтральных губерняў Расii, прыбалтыкі, Украiны.

Складванню нацыi аб’ектыўна садзейнiчала стварэнне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ў межах этнегенетычных працэсаў. Пашырэнне гандлёва-эканамiчных сувязяў памiж рознымi часткамi Беларусi дазволiла прадстаўнiкам карэннай нацыянальнасцi лепш самаўсведамляюць сваю этнiчную агульнасць. Паскарэнне тэмпаў эканамiчнага развiцця, пашырэнне капiталiстычнага прадпрымальнiцтва ў прамысловасцi, пераарыентацыя памешчацкiх гаспадарак на рынак, павелiчэнне бессаслоўнага землеўладання, развiццё гандлю i шляхоў зносiн, iнтэнсiўнае чыгуначнае будаўнiцтва спрыялi стварэнню на тэрыторыi Беларусi адзiнага эканамiчнага рэгiёну i станаўленню беларускай нацыi. Аднак апошнi стрымлiваўся агульным кiрункам палiтыкi ўрада.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм канчаткова пазбавiўся iлюзiй наконт польскiх культурна-палiтычных уплываў на тэрыторыi Беларусi i перайшоў на шлях iнтэнсiўнай русiфiкацыi. Асноўныя прынцыпы гэтай палiтыкi на новым этапе былi закладзены ў 1863-1865 гг. вiленскiм генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, з якiм звязана жорсткае падаўленне паўстання 1863 г. Стваралася сацыяльная база новай палiтыкi — пашыралася расiйскае землеўласнiцтва, продаж зямлi на льготных умовах запрошаным на службу ў беларускiя губернi расiйскiм чыноўнiкам. Спрыяльнай глебай для русiфiкацыi ў афiцыйных колах лiчылася таксама шматлiкае беларускае праваслаўнае сялянства. У сявязi з гэтым становiцца зразумелым стрымлiванне эмiграцыi сялянства Беларусi ў другой палове XIX ст. у Сiбiр i за межы Расiйскай iмперыi ў пошуках зямлi i працы, а таксама абмежаваннi ў набыццi зямлi асобамi польскай i яўрэйскай нацыянальнасцяў. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя установы i беларускамоўны друк адсутнiчалi. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася нi ў школе, нi ў дзяржаўных установах, нi ў друку, за выключэннем толькi этнаграфiчных публiкацый. прычым i настаўнiк, i праваслаўны святар, i дзяржаўны чыноўнiк, i афiцыйная газета настойлiва i паслядоўна даказвалi беларусам, што яны — рускiя i не маюць нiякiх адрозненняў, акрамя лакальна-дыялектных. Адпаведным чынам пiсалася i беларуская гiсторыя.

З пачатку XIX ст. адбываецца станаўленне новай беларускай лiтаратурнай мовы. Асаблiвасцю гэтага працэсу была адсутнасць пераемнасці яе з пiсьмовай старабеларускай мовай i складванне на народна-гутарковай аснове. Гэты працэс быў больш працяглым, чым у сербскага, харвацкага, славенскага, украiнскага народаў. Фармiраванне лiтаратурнай мовы ў гэты час адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi. Пiсьменнiкi арыентавалiся на свае родныя гаворкi. Гэта не дазваляла развiваць усебакова яе слоўнiк, у якiм, акрамя слоў, звязаных з паняццямi штодзённага побыту, iншыя пласты лексiкi былi развiты слаба. Не далi жаданых вынiкаў i спробы скласцi граматыку i правапiс беларускай мовы, якiя пачалi рабiцца з сярэдзiны XIX ст. Граматыкi П.Шпiлеўскага 1846 г. i К. Нядзвецкага 1854 г. засталiся у рукапiсах. У 1862 г. у Варшаве мiнскi маршалак А.Аскерка выдаў беларускi лемантар (буквар). Першай друкаванай кнiгай на новай беларускай мове была кнiга рэлiгiйнага зместу “Кароткi збор хрысцiянскай навукi” (Вiльня, 1835). Пры друкаваннi беларускiх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацiнка. Гэтай графiкай былi надрукаваны творы В.Дунiна-Марцiнкевiча, Ф.Багушэвiча, газета “Мужыцкая праўда”, гутарка “Дзядзька Антон ... ” i iнш. У канцы XIX ст. лацiнку паступова пачала выцясняць кiрылiца. пасля ўвядзення закона аб свабодзе друку ў 1905 г. i з’яўлення беларускiх легальных выданняў, асаблiва “Нашай нiвы”, фармiраванне лiтаратурнай мовы, выпрацоўка яе навуковай тэрмiналогii пайшлi хучэй. Гэтаму садзейнiчала i выданне фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922), артыкулаў М. Доўнар-Запольскага i iнш. У 1908-1910 гг. былi спробы стварэння прыватных беларускiх школ[9].

З працэсам фармiравання беларускай нацыi звязана развiццё культуры Беларусi, яго характар i накiрунак. Беларуская плынь у прафесiйнай культуры Беларусi ўзрасла ад эпiзадычных з’яў ў першай палове XIX ст. да заўважнага, шматграннай струменю на пачатку ХХ ст. Беларускi этнiчны i культурна-нацыянальны працэсы развiвалiся непарыўна, у цесным узаемадзеяннi.

Беларускiя гiсторыкi, этнографы i ў канцы ХХ ст. яшчэ спрачаюцца аб характары, ступенi завершанасцi працэса станаўлення беларускай нацыi, выказваюць часам прынцыповыя сумненнi, але пакiдаюць па-за ўвагай дэталёвы i сур’ёзны аналiз азначанага працэса. Аднак застаецца аксiёмай, што ў пачатку ХХ ст. ступень этнiчнай кансалiдацыi, узровень развiцця нацыянальнай самасвядосмасцi, нацыянальна-культурнага руху беларусаў, фармiраванне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ў Беларусi са сваiмi адметнымi рысамi выйшла на якасна новы ўзровень, якi прынцыпова адрознiваецца ад папярэднiх этапаў станаўлення беларускай этнiчнай супольнасцi. Такiм чынам, усё гэта дае падставы меркаваць, што у пачатку ХХ ст. беларусы сталi маладой нацыяй, поруч з лiтоўцамi, украiнцамi, латышамi i iнш.


Спіс крыніц і літаратуры

1. Беларусы: У 8 т. Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

2. Каспяровіч Г.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічных працэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000. №2. С. 73-78.

3. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – XIX ст. Мн., 1984.

4. Скарабагатаў В. Зайгралi спадчынныя куранты. Мн., 1998.

5. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

6. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

7. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

8. Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.


[1] Беларусы: У 8 т. Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

[2] Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.

[3] Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

[4] Каспяровіч Г.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічных працэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000. №2. С. 73-78.

[5] Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – XIX ст. Мн., 1984.

[6] Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

[7] Каспяровіч Г.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічных працэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000. №2. С. 73-78.

[8] Скарабагатаў В. Зайгралi спадчынныя куранты. Мн., 1998.

[9] Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.