Смекни!
smekni.com

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi (стр. 2 из 3)

Фундаментам iдэалогii беларускага вызваленчага руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка “Дудка беларуская”, iншых творах iм дадзена гiсторыка-фiласофскае i мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржаўна-палiтычных i культурных традыцый Вялікага княства Лiтоўскага з сучаснымi задачамi сацыяльнага i палiтычнага вызвалення i культурнага адраджэння беларускага народа.

На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнiчалi арганiзацыі беларускага студэнцтва пад кiраўнiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла літаратурна-грамадская дзейнасць К.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязнаўча-збiральнiцкая праца Б.Эпімах-Шыпiлы i г.д. Былi створаны Гурток моладзi польска-лiтоўскай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы i культуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнай партыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гурткоў В. Iваноўскага, братоў А. i I.Луцкевiчаў адбываецца палiтычная самаарганiзацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой.

Глыбокiя якасныя змены адбылiся ў нацыянальным руху ў час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Са з’яўленнем беларускамоўнага легальнага друку (“Наша доля”, “Наша Нiва”, пазней “Беларус”, “Лучынка” i iнш.), пашырэннем прафесiйных, грамадска-культурных аб’яднанняў i гурткоў (Беларускi настаўнiцкi саюз, Гродзенскi гурток беларускай моладзi, Беларускi музычна-драматычны гурток i г.д.), заснаваннем выдавецкiх суполак, нацыянальных тэатральных калектываў узраслi розныя формы i кiрункi нацыянальнага руху. Пад уплывам “Нашай Нiвы”, рэдакцыя якой пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг. стала арганiзацыйным цэнтрам нацыянальнага руху, зарадзiўся, найперш у каталiцкiм асяроддзi, беларускi нацыянальна-рэлiгiйны рух, што выявiўся ў дзейнасцi святароў А.Астрамовiча, В. Гадлеўскага i iнш.

У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага iнстытута А. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гiсторыi Беларусi. В.Ластоўскi ў 1910 г. выдаў першую навуковую працу на беларускай мове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе даў канцэктуальнае выяўленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнае навуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло ў фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.Доўнар-Запольскага i iнш[6].

Асэнсаванне агульнага гiстарычнага мiнулага, звязаннага з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, спрыяла пашырэнню сярод часткi беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi асаблiва ў час першай сусветнай вайны, iдэi стварэння беларуска-літоўскай дзяржаўнасцi. Акрамя таго, беларускi нацыянальны рух, таксама як i украiнскi, лiтоўскi, пад уплывам польскага, яўрэйскага, рускага сацыяльстычнага рухаў спрабаваў у мэтах перацягнення на свой бок сялянства аб’яднаць нацыянальныя i аграрна-рэвалюцыйныя задачы. Агульнарасiйскiя рэвалюцыйныя партыi нярэдка выступалi ў якасцi паспяховых канкурэнтаў нацыянальных арганiзацый, схiляючы да сябе многiх маладых прадстаўнiкоў iтэлектуальных асяродкаў.

Трэцяй стадыi беларускi нацыянальны рух, калі ён набывае больш масавы характар i рэальна стаяць мэты палiтычнай аўтаномii Беларусi, дасягае ў час першай сусветнай вайны. Сацыяльныя ўзрушэннi, выклiканыя ёй, аказалi значны ўплыў на працэсы этнiчнай кансалiдацыi. Шматлiкiя бежанцкiя арганiзацыi адыгралi вялiкую ролю ў абуджэннi нацыянальнай свядомасцi. Цiкавасць да беларускага руху актывiзавалася сярод землеўласнiкаў, вышэйшых чыноўнiкаў, афiцэраў, кiраўнiцтва праваслаўнай i каталiцкай цэркваў на Беларусi. Узрос нацыянальны рух i на акупiраванай тэрыторыi Беларусi. У Вiльнi быў створаны Беларусi народны камiтэт, адчыняюцца беларускiя школы, настаўнiцкая семiнарыя ў Свiслачы i г.д.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Яно знайшло падтрымку значнай часткi беларукага насельнiцтва i шляхі рэалiзацыi ў абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у больш пэўным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадоў, якая рэалiзоўвалася партыйным i савецкiм кiраўнiцтвам Савецкай беларусi, непараўнальна паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

У канцы XIX — пачатку ХХ ст. тэрмiн “Беларусь”, этнонiм “беларусы” замацоўваецца за ўсёй этнiчнай тэрыторыяй беларусаў i паступова выцясняе ўсе iншыя агульныя для Беларусi назвы. Аднак гэты працэс быў супярэчлiвым i незавершаным. Саманазва беларусаў не набыла у той час выразнага адзiнага агульнацыянальнага зместу. Поруч з ёй ужывалiся канфесiяналiзмы “рускiя” i “палякi”, адпаведна падзелу на праваслаўных i католiкаў, а частка насельнiцтва Беларусi называла сябе тутэйшымi. Яшчэ дастаткова часта ўжываўся тэрмiн “лiтвiны”, асаблiва ў заходнiх раёнах Беларусi. У некаторых мясцовасцях iснавалi рэгiягальныя назвы, якiя адносiлiся да значных тэрыторый — “паляшукi” для ўсяго Палесся, “пiнчукi”, “брашчане” — для яго асобных частак. Тым не менш, адбылiся iстотныя зрухi ў этнiчнай самасвядомасцi беларусаў. Паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове, 51,8 % агульнай колькасцi прадстаўнiкоў спадчыннага дваранства прызнавалi сябе беларусамi. З лiку асабiстых дваран (чыноўнiцтва) 25,9 % назвалi сваёй роднай мовай беларускую. Гэтыя лiчбы развейваюць старадаўнi мiф аб выключна польскiм i рускiм этнiчным складзе беларускага вышэйшага саслоўя. Каля 20 % урачоў i 21 % настаўнiкаў таксама лiчылi сваёй роднай мовай беларускую. Сялянства, пралетарыят i паўпралетарскiя слаi грамадства ў Беларусi складалiся пераважна з прадстаўнiкоў карэннага этнасу. Але адной са спецыфiчных рыс станаўлення беларускай нацыi з’яўлялася тое, што каля 90 % яе прадстаўнiкоў пражывала ў сельскай мясцовасцi. Горад па этнiчнаму складу быў пераважна небеларускiм — прыкладна 40-50% гарадскога i местачковага насельнiцтва скаладалi яўрэі, што стала вынiкам iснавання рысы аседласцi яўрэяў i рэалiзацыi некаторых мер па ўзмацненню рэжыму яе функцыянавання пасля паўстання 1863 г. Каля 20 % гараджан былi рускiмi, беларусы сярод iх складалi 17, 1%. У другой палове XIX--XX стст. формай этнiчнай самасвядомасцi некаторай часткi гарадскога насельнiцтва, асаблiва ва ўсходняй Беларусi (праваслаўная iнтэлiгенця, чыноўнiкi, святары i iнш.) быў “западнорусизм”. У пачатку ХХ ст. ён стаў iдэалогiяй вялiкадзяржаўна-чарнасоценскага руху, якi веў актыўную барацьбу супраць беларускага нацыянальнага адараджэння[7].

Асноўныя прынцыпы iдэалогii “западнорусизма” былi распрацаваны ў сярэдзiне XIX ст. I.Сямашкам, М.Каяловiчам, а таксама знайшлi адлюстраванне на старонках часопiса “Вестник Западной россии”, якi выдаваўся ў 60-70-я гг. мiнулага стагоддзя К.Гаворскiм. Зыходным пастулатам “западнорусизма” было сцвярджэнне, што беларусы з’яўляюцца не самастойным этнасам, а заходнiм адгалiнаваннем рускага народа. Сярод прыхiльнiкаў гэтай iдэалогii вылучылiся дзве плынi: больш памяркоўная, лiберальная (М.Каяловiч, А.Пшчолка) i кансерватыўная (К.Гаворскi). Прадстаўнiкi першай прызнавалi рэальнасць iснавання адметных этна-культурных рыс Беларусi, прызнавалi самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння вялiкарускай, але лiчылi справу фармiравання нацыянальнай супольнасцi як палiтычна шкодную. Лiбералы — “западнорусы” зрабiлi шмат для даследавання нацыянальнай спадчыны беларусаў i аднымі з першых зврянулi ўвагу ўрадавых колаў на тое, ято Беларусь насуперак доўга панаваўшаму ў той час меракаванню не з’яўляецца часткай Польшчы. Прыхiльнiкi кансерватыўнай плынi лiчылi этнiчныя асаблiвасцi беларусаў лакальна-дыялектнымi i вынiкам польска-каталiцкай экспансii, вартымі знiшчэння для аднаўлення “рускага” характару краю.

Станаўленне буржуазнага грамадства ў другой палове XIX ст мела ў Беларусi шэраг спецыфiчных рыс. Забаронена яўрэям сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, эканамiчная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў iх працу для вялiкай колькасцi бяззямельных i малазямельных сялян, стрымлiванне разлажэння памешчыцкага землеўладання адмоўна адбiлiся на станаўленнi сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, дэфармавалi нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва i канчатковым вынiку стрымлiвалi фармiраванне беларускай нацыi. Прычым беларуская нацыянальная буржуазiя знаходзiлася яшчэ на стадыi станаўлення i ўяўляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазii. Асноўныя капiталы края знаходзiлiся ў руках польскiх i рускiх памешчыкаў, яўрэйскiх купцоў i прамыслоўцаў. Беларуская аграрная буржуазiя, падзеленая па веравызнаннi на праваслаўных i католiкаў, да канца не ўсвядомiла свайго нацыянальнага адзiнства i часта iндыферэнтна ставiлася да праяў беларускага нацыянальнага руху. Наогул падзел беларускага этнасу на католiкаў i праваслаўных, што актыўна выкарыстоўваўся ў мэтах адпаведна паланiзацыi i русiфiкацыi, таксама адмоўна адбiўся на фармiраваннi беларускай нацыi[8].

Слабасць нацыянальнай эканамiчнай элiты — буржуазii i дваранства — стала прычынай нешматлiкасцi i павольнага сталення нацыянальнай iнтэлiгенцыi. Элiта беларускага грамадства фактычна не дарасла да асэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржаўна-палiтычных iдэалаў i, натуральна, не бачыла неабходнасцi ў iх абгрунтаваннi з боку iнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасцяў фарміравання беларускай iнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычын перш за ўсё палiтычнага характару (рэпрэсii ў сувязi з актыўным удзелам яе прадстаўнiкоў у вызваленчых паўтаннях, дзейнасці нелегальных арганiзацый i г.д.).