Смекни!
smekni.com

Аднаўленне народнай гаспадаркі Беласусі ў пасляваенны перыяд (1940 -1950 гг.) (стр. 1 из 2)

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма:

Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенны перыяд (1940 -1950 гг.)

Падрыхтавала:

студэнтка 5 курса, 10 групы

Купа Т.

Мiнск, 2007


Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак, 628 з іх - з людзьмі. Загінула, паводле афіцыйных даных, больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў.

Были разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію або знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Толькі прамыя страты склалі 75 млрд р. (у цэнах 1941 г.). Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г.

Патрабаваліся вялікія намаганні ўсяго народа, каб падняць з руін рэспубліку, наладзіць мірнае жыццё. I галоунае, што характарызавала гэты перыяд, — узаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік у справе не толькі аднаўлення, але і ўсяго наступнага эканамічнага развіцця.

Аднаўленчая праца пачалася яшчэ да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, па меры таго як вызвалялася ад захопнікаў тэрыторыя рэспублікі, і працягвалася да канца 40-х - пачатку 50-х гадоў.

Для беларусаў, як і іншых народаў СССР, гэта былі цяжкія гады. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала вялікага напружання сіл. Прыходзілася працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб'ектаў сацкультбыту, пры гэтым ва ўмовах вытворчых цяжкасцей, неўладкаванасці быту, недастатковага харчовага забеспячэння. У рэспубліцы адчуваўся востры недахоп працаздольнага насельніцтва, будаўнічых матэрыялаў, прамысловай сыравіны, паліва, электраэнергіі, харчавання, тавараў першай неабходнасці. Напрыклад, у Віцебску на момант вызвалення было ўсяго 400 жыхароў, таму працу на прадпрыемствах (ільнопрадзільнай, швейнай фабрыках і інш.) пачалі 5—7 рабочых. А "Гродзенская праўда" ў кастрычніку 1944 г. пісала аб аднаўленчай працы: "...Каля руін і пажарышчаў працавалі людзі. Працавалі суткамі. Пакромсаныя, разбітыя, абгарэўшыя станкі беражліва даставаліся з-пад руін, ста-ранна ачышчаліся".

У забеспячэнні аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі фінансавымі крэдытнымі рэсурсамі рашаючую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды. У 1944-1945 гг. сродкі атрыманыя рэспублікай у даход яе дзяржаўнага бюджэту з саюзных крыніц, склалі 55 % іх агульнай сумы.

У аднаўленні эканомікі рэспублікі назіраюцца два этапы. Першы этап — гэта 1943—1945 гг., завяршальны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі яшчэ ішлі баі, але на вызваленай беларускай зямлі адраджалася жыццё.

Па рашэнні СНК СССР, ЦК ВКП(б) рэспублщы былі выдзелены сродкі (у 1944-1945 гг. каля 1,7 млрд р.), дзяржава дапамагала кадрамі матэрыяльнымі рэсурсамі. 3 саюзных рэспублік ішлі эталоны з абсталяваннем, инструментамі, машынамі, будаўнічымі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, жывёлай, прадметамі хатняга ўжытку і г.д.

У сваю чаргу працоўныя Беларусі па магчымасці дапамагалі іншым рэспублікам. Напрыклад, крапежны лес пастаўляўся для аднаўлення вугальных шахт Данбаса і прадпрыемстваў горнай металургіі. Шматтысячны атрад моладзі накіравала рэспубліка на аднаўленне Данбаса і Сталінграда, адраджэнне Дняпроўскай электрастанцыі, металургічнага завода "Запарожац" і інш.

Усяго з пачатку вызвалення да канца 1944 г. было узнята з руін больш за 3 тыс. прадпрыемстваў, у ліку якіх былі і прадпрыемствы абарончага значэння. Ужо ў 1944 г. на шэрагу прадпрыемстваў былі наладжаны рамонт і зборка ваеннай тэхнікі. Асаблівая ўвага звярталася на аднаўленне энергетычнай базы. Усе асноўныя электрастанцыі акупанты вывелі са строю. Таму па распараджэнні савецкага ўрада на Беларусь па меры вызвалення яе тэрыторыі прыбывалі энергапаязды, якія да ўводу ў эксплуатацыю электрастанцый забяспечвалі электраэнергіяй прадпрыемствы, гарады. Да канца 1944 г. удалося аднавіць Гомельскую, Мінскую, Бабруйскую і Навагрудскую электрастанцыі, а да канца 1945 г. былі адноўлены 46,4 % даваенных магутнасцей рэспублікі.

План аднаўленчых работ на 1944 г. беларускія чыгуначікі выканалі на 112 %. Было пабудавана больш за 3 тыс. мастоў на шашэйных і грунтавых дарогах. Вельмі складаным быў стан прамысловасці рэспублікі. Так, яе валавая прадукцыя ў 1945 г. у параўнанні з 1940 г. складала 20 %, прадукцыйнасць працы — 47 %. Прычым сітуацыя ў БССР была па некаторых відах прадукцыі, якія прыведзены ў табл. 1.

Табліца 1 Аб'ём вытворчасці ў 1945 г. (у % да 1940 г.)

Вытворчасць СССР БССР
Агульны аб'ём прамысловай
вытворчасці 82 20
У тым ліку:
электраэнергія 67 16
металарэжучыя станкі 81 3
фанера 59 5
абутак 91 5

Такім чынам, на першым этапе аднаўленчай працы не было магчымасці вывесці эканоміку рэспублікі на даваенны ўзровень.

Другі этап аднаўлення звязаны з рэалізацыяй чацвёртага пяцігадовага плана. Яго асноўныя задачы былі выкладзены ў прынятым Вярхоўным Саветам БССР у верасні 1946 г. "Законе аб пяцігадовым плане аднаўлення ў развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг.". Ён з'явіўся часткай чацвёртага пяцігадовага плана развіцця СССР.

Аб'ём капіталаўкладанняў на пяцігодку вызначаўся ў суме 742 млн р., што перавышала памер капіталаўкладанняў па рэспубліцы за тры даваенныя пяцігодкі, разам узятыя. Гэта павінна было забяспечыць высокія тэмпы аднаўлення і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі.

Характэрная рыса чацвёртай пяцігодкі ў галіне прамысловасці не толькі аднаўленне разбуранага, развццё старых галін, але і гэта галоўнае — стварэнне новых працаёмкіх галін, што ў той час аргументавалася неабходнасцю выкарыстання працоўных рэсурсаў і патрэбнасцямі рэспублікі і краіны. Пасляваеннае развщцё вызначыла ў значнай ступені далейшую спецыялізацыю Беларусі ў грамадскім падзеле працы і яе ролю ў стварэнні адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР.

Нягледзячы на негатыўную ацэнку камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дакладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінансавых і матэрыяльных сродкаў. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў наступныя планы: развіцця сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўлення і развіцця г.Мінска, электрыфікацыі БССР на 1948-1950 гг. іінш.

Шырокае ўкараненне новай, больш дасканалай тэхнікі, механізацыя працаёмкіх і цяжкіх работ, рост кваліфікацыі творчай ініцыятывы працоўных забяспечылі значнае павелічэнне прадукцыйнасці працы. Да канца пасляваеннай пяцігодкі яна павялічылася ў параўнанні з даваенным узроўнем на 16 %.

Вялікую ролю ў мабілізацыі працоўных на уздым эканомікі адыграла сацыялістычнае спаборніцтва.. Рабочы клас Беларусі горача адгукнуўся на заклік ленінградцаў - выканаць пяцігодку за чатыры гады. Да пачатку 1949 г. 85 % рабочых, занятых у прамысловасці, на транспарце і ў будаўніцтве, удзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве.

Галоўным напрамкам прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з'явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. У машынабудаванні адраджаюцца старыя галіны і ствараецца шэраг новых: аўтамабільная, трактарная, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. У будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна. У 1950 г. яны уступілі ў строй і выдалі першую прадукцыю.

Машынабудаванне і металаапрацоўка ператварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ужо ў 1950 г., апошнім годзе чацвёртай пяцігодкі, яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Упершыню быў асвоены выпуск аутамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, веласіпедаў, цэглавырабляючых прэсаў, ліцейнага абсталявання і шмат іншага.

Вялікія поспехі мелі месца ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі былі адноўлены і пабудаваны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і іншых гарадах і раённых цэнтрах, падрыхтаваны да пуску першая чарга Смілавіцкай ДРЭС і Заводская ТЭЦ у Мінску. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47 %. Прычым 80 % электраэнергіі было выраблена на мясцовым тарфяным паліве, развіваліся і традыцыйныя галіны беларускай эканомікі. Так, за пяцігодку вытворчасць будаўнічых матэрыялаў павялічылася ў 10 разоў і значна перавысіла даваенны ўзровень. Напрыклад, па вытворчасці цэменту - у 1,7, цэглы — у 1,8 раза.

У ходзе аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была вырашыць задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. У 1946-1950 гг. непасрэдна у вытворчасці шляхам індывідуальнага, брыгаднага навучання, праз курсавую сетку атрымалі масавыя прафесіі 47 тыс. і павысліі кваліфікацыю у вытворчасці, школах і на курсах 42,5 тыс. чалавек.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны у БССР, па сутнасці, нанава сфарміраваўся рабочы клас. Ён складаўся і рос у працэсе аднаўлення прамысловасці і транспарту: за кошт дэмабілізваных з арміі воінаў і партызан, дапамогі іншых рэспублік высокакваліфікаванымі рабочымі, а галоўным чынам за кошт сельскай моладзі, якая, як правіла, не мела неабходнай кваліфікацыі. Перш-наперш на яе былі разлічаны школы ФЗН і рамесныя вучылішчы.

Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай заданы ускладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мясцовай прамысловасці, прамысловую кааперацыю. Да канца пяцігодкі на іх долю прыпадала больш за 70 % ад усёй вытворчасці тавараў народнага спажывання. Пры гэтым мясцовая прамысловасць у пасляваенныя гады адыграла асабліва важную ролю. Яна працавала на сваёй сыравіне і патрабавала менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы.