Смекни!
smekni.com

Аднаўленне народнай гаспадаркі Беласусі ў пасляваенны перыяд (1940 -1950 гг.) (стр. 2 из 2)

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці хутка наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання: абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш. За 1946-1950 гг. мясцовая прамысловасць і прамысловая кааперацыя асвоілі выпуск значнай колькасці новых відаў вырабаў, у тым ліку швейных машын, жалезнага і чыгуннага, эмаліраванага, фаянсавага посуду, бытавых электрапрыбораў, прымусаў, гумавага абутку, прадметаў хатняга ўжытку.

Тым самым змяншаўся востры дэфіцыт гэтых тавараў, рэгуляваліся працэсы занятасці рабочай сілы.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты па вырабу ў рэспубліцы тонкасуконных і шарсцяных тканін, дыванова-плюшавай прадукцыі. Былі рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай прамысловасці. Фактычна зноў была створана магутная на той час трыкатажная прамысловасць. У выніку больш, чым да вайны, пачало вырабляцца шарсцяных і льняных тканін, гумавага абутку.

Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленні харчовых, мяса-малочных і іншых прадпрыемстваў. Была створана нанава цукровая, макаронная, кансервавая прамысловасць. Разам з тым развщцё харчовай прамысловасці стрымлівалася абмежаванымі рэсурсамі сельскагаспадарчай сыравіны, няпоўным выкарыстаннем магчымасці па расшырэнні вытворчасці гародніны і садавіны.

Ва ўсіх галінах у значных маштабах рабілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалася новыя метады вытворчасці, механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў. Але ў асноуным гэта адбывалася ў галінах цяжкай прамысловасці, у першую чаргу ў машынабудаванні.

Да канца пяцігодкі на аўтамабільным, трактарным, станка-будаўнічым і іншых заводах БССР былі арганізаваны паточныя лініі, абсталяваныя высокапрадукцыйнымі агрэгатамі і спецыяльнымі станкамі.

Укараняўся тэхнічны прагрэс і ў лёгкай, харчовай і іншых галінах. Напрыклад, у прамысловасці першаснай апрацоўцы лёну на тонкасуконным камбінаце ў Гродне было ўстаноўлена першакласнае абсталя-ванне, поўнасцю механізавана абутковая фабрыка ў Гродне.

Такім чынам, працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Пры гэтым ён ішоў адначасова з новым будаўніцтвам — узводзіліся карпусы аўтамабільнага, трактарнага, мотавеласіпеднага, інструментальнага, падшыпнікавага, гіпсавага і іншых заводаў. Усяго за пяцігодку было адноўлена, пабудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Прааналізаваць вынікі аднаўлення эканомікі Беларусі можна на аснове даных табл. 2.

Табліца 2 Тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці ў 1945-1950 гг. (у % да 1940 г.)

Прамысловасць і яе галіны 1945 г. 1950 г.
Паліўная 19 91
Вытворчасць электраэнергіі
і цеплаэнергіі 20 153
Хімічная і гумава-азбеставая 5 198
Машынабудаванне і
металаапрацоука 45 237
Лясная, папяровая
і дрэваапрацоучая 23 89
Лёгкая 10 74
Харчовая 19 20 85 115
Усяго:

Табліца дае дакладнае ўяўленне аб прыярытэтах эканомікі пасляваеннага перыяду. Пры гэтым нельга не заўважыць, штоў пасляваенныя гады ішоў працэс змянення структуры прамысловай вытворчасці. Падала ўдзельная вага галін, якія дамінавалі да вайны (лёгкай, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай), і павялічвалася доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі.

У нашы дні неадназначна ацэньваецца стан і ўзровень эканомікі заходніх раёнаў Беларусі ў момант уваходжання іх у склад БССР. Аднак нельга адмаўляць, што аднаўленне і развіццё прамысловасці ішло тут хуткімі тэмпамі. Былі пабудаваны першая і другая чэргі завода халадзільнікаў і мэблевая фабрыка ў Брэсце, кансервавы завод у Кобрыне, Гродзенскі тонкасуконны камбінат, цукровы завод у Скідзелі, электрастанцыя ў Баранавічах і інш. Высокімі тэмпамі тут развівалася вытворчасць электраэнергіі, будматэрыялаў, аконнага шкла, абутку, швейных вырабаў. Аб'ём прамысловай прадукцыі ў заходніх абласцях рэспублікі ў 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая, а магутнасць электрастанцый — у 2,2 раза. Доля гэтага рэгіёна ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці ўзрасла з 9 % у 1940 г. да 14,9 % у 1950 г. Брэст і Гродна паступова становяцца буйнымі прамысловымі цэнтрамі рэспублікі.

Характэрная асаблівасць чацвёртай пяцігодкті ў БССР - апераджальныя ў параўнанні з адпаведнымі паказчыкамі па СССР тэмпы індустрыяльнага развіцця. Такім чынам, на далейшае развіццё рэспублікі моцны ўплыў аказалі перш за усё паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, не толькі адраджэнне старых, але і стварэнне новых галін, якія ў будучым вызначылі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловасці ў заходніх абласцях Беларусі, паскорылі працэс фарміравання рабочага класа, прыток кадраў спецыялістаў з іншых рэгіёнаў краіны. Фарміравалася эканоміка, якая дазволіла БССР заняць значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы.

Далейшае развіццё народнай гаспадаркі выклікала неабходнасць удасканалення сістэмы кіравання эканомнай рэспублікі. У 1946 г. Савет Народных Камісараў СССР быў пераўтвораны ў Савет Міністраў СССР, адпаведна Саўнаркомы саюзных і аўтаномных рэспублік пераўтвораны ў Саветы Міністраў, наркаматы - у адпаведныя міністэрствы. Аднак у пасляваенныя гады ў асноўных рысах захоўвалася сістэма кіравання народнай гаспадаркай, якая склалася у 30-я гады. Значна абмяжоўвалася кампетэнцыя саюзных рэспублік у гэтай сферы. Празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіццё таварна-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі рэспублікі.


Спіс літаратуры

1. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: "Экаперспектыва", 1997.

2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль.- 2- е выд. –Мн.:Выш. шк., 2006.

4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 частках. Ч 2 Мн., 1995.

5. Гісторыя Беларускай ССР: У 6 т. Мн., 1972. Т.3