Смекни!
smekni.com

Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя (стр. 2 из 2)

– Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

2. Буржуазныя рэформы 60 — 70-х гг. XIX ст. и Грашовая рэформа 1862 – 1863 гг.

Мэты:

– упарадкаваць фінансавую сістэму;

– спыніць інфляцыю;

– стабілізаваць грашовае абарачэнне;

– аднавіць размен крэдытных білетаў на золата і срэбра.

Шляхі правядзення:

– Пазыка значных сродкаў за мяжой (15 млн фунтаў стэрлінгаў).

– Пакрыццё дэфіцьту дзяржаўнага бюджэту за кошт пазыкі.

– Павелічэнне разменнага фонду да 120 млн руб. за кошт пазыкі (у абарачэнні крэдытных білетаў на 713 млн руб.).

– Аднаўленне разменных аперацый крэдытных білетаў на залатую і срэбраную манеты. Курс – 110,5 кап. крэдытнымі білетамі за 1 руб. срэбрам, у далейшым – курс 100 кап. за 1 руб. звонкай манетай.

Разменная аперацыя пачалася 1 мая 1862 г. Да 1 студзеня 1864 г. разменны фонд заменшыўся на 55,2 млн руб. і склаў усяго 10,2% ад колькасці крэдытных білетаў. У канцы 1864 г. урад забараніў выдачу залатой і срэбранай манеты ўзамен крэдытных білетаў. Расія зноў вярнулася да абарачэння неразменных папяровых грошай.

Прычыны няўдаласці рэформы:

– эканамічная слабасць Расіі;

– захаванне перажыткаў прыгонніцтва;

– крызіс сельскай гаспадаркі і прамысловасці;

– нязначны выпуск таварнай масы, здольнай заменшыць лішак крэдытных білетаў;

– рост дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту (1864 г. — 90 млн руб., або 20,6 %);

– адмоўны гандлёвы баланс 1862 г. (рэзкае павялічэнне імпарту станкоў, машын, механізмаў, адсутнасць росту экспарту).

У наступныя гады урад звярнуўся да эмісіі папяровых грошай для пакрыцця дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту. Разам з эмісіяй крэдытных білетаў для пакрыцця дэфіцыту бюджэту пачалі выпускаць білеты дзяржаўнага казначэйства. У гэтых умовах курс крэдытнага рубля пастаянна заніжаўся. Толькі на пачатку 70-х гг. у Расіі намецілася тэндэнцыя некаторага паляпшэння фінансавага становішча.


3. Рэформы дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60 – 70-я гг.

Земская рэформа.

Мэты: палепшыць мясцовае кіраванне і стан гаспадаркі.

Дакумент: "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах".

Органы кіравання – выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў іх была значнай перавага дваран. Установы павінны былі садзейнічаць развіццю мясцовай прамысловасці і гандлю, адказваць за стан мясцовых сродкаў зносін, будаваць бальніцы, школы і г.д. Яны мелі права ўводзіць земскія падаткі, мець свае грашовыя сродкі. Але – земскія ўстановы знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутраньк спраў. Старшыня павятовай земскай управы зацвярджаўся на пасадзе губернатарам, а старшыня губернскай управы — міністрам унутраных спраў. Земствам было забаронена склікаць агульназемскія з'езды.

У беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з яшчэ большымі абмежаваннямі, з прычыны перавагі ў заходніх губернях каталіцкага дваранства, апазіцыйна настроенага да царскага ўраду.

Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.).

Мэты: упарадкаваць кіраванне гарадамі.

Органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы гарадскі галава, ен адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Правам выбару – 25-гадовы ўзрост, капітал не менш 15 000 руб., тэрмін пражывання ў дадзеным горадзе больш 5 гадоў.

У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў:

– развіццё прамысловасці і гандлю;

– арганізацыя адукацыі і медыцынскага абслугоўвання;

– ўтрыманне пажарнай аховы, паліцыі і казармаў.

Таксама як і земствы, думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.

Судовая рэформа 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.)

Прынцыпы:

– Ліквідаваліся саслоўныя суды.

– Утвараліся акружныя суды і судовыя палаты:

– судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў;

– акруговыя суды існавалі у кожнай губерні;

– міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні.

– Сенат стаяў на чале ўсіх судовых устаноў, з'яўляўся касацыйнай інстанцыяй.

– Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду.

–Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыуса.

Асаблівасць рэформы на Беларусі – пазней праводзілася, міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся. Акруговыя суды, пракуратура і інстытут прысяжных засядацеляў былі ўтвораны толькі ў 1882 г.

У 1900 г. у трох губернях — Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без вердыкту міравых судоў.

Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі.

Ваенная рэформа 1862 г.

Мэты:

– стварэнне арміі буржуазнага тыпу, якая мела б навучаны асабісты састаў;

– забеспячэнне сучаснай зброяй;

– забеспячэнне добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі.

Мерапрыемствы:

– Падзел дзяржавы на 15 ваенных акруг (Віленская ахоплівала ўсю Беларусь).

– Распрацаваны новы статут страявой службы.

– Утвораны ваенныя гімназіі, вучылішчы і акадэміі з мэтай палепшыць ваенную падрыхтоўку афіцэраў.

– Было паскорана ўзбраенне арміі новымі тэхнічнымі сродкамі — артылерыяй і вінтоўкамі.

– Быў створаны ваенны паравы флот.

– Былі створаны рэзервы.

1874 г. – закон аб усесаслоўнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў — 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся.

Цэнзурная рэформа 1865 г.

Мэта: пашырэнне магчымасцяў друку.

Мерапрыемствы:

– Адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў аб’емам больш 20 друкаваных аркушаў.

– Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для твораў меншага аб’ему.

– Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку.

У 1873 г. спыняць перыядычныя выданні мог міністар унутраных спраў, а ў 1879 г. такія ж паўнамоцтвы атрымалі і генерал-губернатары.

На Беларусі да 80-х гг. не было ніводнага перыядычнага выдання, незалежнага ад ураду або праваслаўнай царквы, бо атрымаць дазвол на выданне перыядычнага выдання было амаль немагчыма.

Рэформа адукацыі, 60-я гг.

Мерапрыемствы:

– Уводзіўся новы універсітэцкі статут.

– Новы статут гімназіі уводзіўся з 1864 г. Вучыцца маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Установы былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя гімназіі. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва універсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі.

– "Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах" зацверджана ў 1864 г. Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. На Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.

Рэформы не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. История Беларуси в документах и материалах. Минск: Амалфея, 2000

2. Шымуковіч С. Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч, Мн., 2001 г.

3. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996